Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Блок самаправеркi. У многiх краiнах свету ў самым буйным горадзе пражывае значная частка гарадскога насельнiцтва




Пашыральны блок

У многiх краiнах свету ў самым буйным горадзе пражывае значная частка гарадскога насельнiцтва. Так, у сталіцах Вялікабрытаніі, Фран-цыі, Японii, Канады, Швецыі, Іспаніі, Мексiкi, Чылi, якiя ў гэтых краі-нах з’яўляюцца самымі буйнымі гарадамі, сканцэнтравана ад 18 да 25 % гарадскіх жыхароў; у сталіцах Аргенціны, Егiпта, Кенiі -
35–38 %.

Тэндэнцыя ўзрастання ролi буйных гарадоў у сістэме рассялення характэрна таксама для Беларусі. У 1959 г. у Беларусі налiчвалася ўсяго 4 горада з колькасцю жыхароў звыш 100 тыс. у кожным (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў). У iх пражывала 12 % насельніцтва краiны. У 1995 г. налічвалася ўжо 16 гарадоў такой велiчынi. У іx сканцэнтравана 43 % агульнай колькасці насельніцтва краіны. Прычым 18 % жыхароў прыпадае на долю Мінска, а ўдзельная вага яго ў гарадскім насельніцтве складае каля 25 %. Таксама ўзрасла роля вялікiх гарадоў у гаспадарчым комплексе, iх удзельная вага ў вытворчасці прамысловай прадукцыі.

Узмацненне тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця характэрна для сельскай мясцовасці. Таксама ўзрастае ўдзельная вага буйных сельскіх паселішчаў у агульнай колькасцi жыхароў. Ва ўмовах нашай краіны да буйных сельскіх паселішчаў можна адносіць населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 500 у кожным. Па перапісу 1959 г. у сельскіх паселiшчах такой люднасці было сканцэнтравана 30 % агульнай колькасці сельскага насельніцтва, у 1989 г. – 36 %.

Да лiку выяўленых у СЭГ заканамернасцяў трэба аднесці таксама ўзрастанне ролі рассялення ў размяшчэнні вытворчасці. У першую чаргу гэта адносіцца да густанаселеных тэрыторый з высокім узроўнем асвоенасці. Рассяленне ў такіх раёнах становіцца вызначальным фактарам арганiзацыі вытворчасці. Размяшчэнне вытворчасці ў значнай ступені вызначаецца існуючай сістэмай рассялення. Усё больш яскрава вылучаюцца цэнтры рассялення сiстэм рознага тэрытарыяльнага ўзроўню. Распаўсюджанымі становяцца складаныя формы ўзаемазвязанага рассялення, што спалучаюць у сабе элементы гарадскога і сельскага рассялення: гарадскія агламерацыі, урбанiза-ваныя раёны.

У геаграфіі насельніцтва першым паказчыкам урбанізаванасці краіны лічыцца ўдзельная вага гарадскога насельніцтва, другім –
удзельная вага жыхароў буйных гарадоў у агульнай колькасці насельніцтва. Другі паказчык, як ужо адзначалася, для большасці краін узрастае.

1. Прывядзiце прыклады сацыяльных і вытворчых сувязяў памiж эканоміка-геаграфічнымі аб’ектамі. 2. Якое значэнне мае вывучэнне эканоміка-геаграфічных сувязяў? 3. У чым праяўляецца тэрытарыяльная канцэнтрацыя жыцця людзей? Прывядзіце канкрэтныя прыклады. 4. Паспрабуйце паказаць сувязі паміж працэсамі урбанізацыі і ўзмацненнем тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця людзей.

Іншыя заканамернасці. Сярод заканамернасцяў тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства ў некаторых эканоміка-геаграфічных працах называецца іерархічная ўпарадкаванасць тэрытарыяльных адзiнак. Іерархічная ўпарадкаванасць, ці іерархічнасць, азначае структурныя адносіны ўнутры сістэмы, калі геаграфічныя аб’екты (сiстэмы) нiжэйшага ўзроўню ўтвараюць пэўную цэласнасць у рамках сістэмы больш высокага ўзроўню.

У матэрыяле папярэдніх параграфаў iерархiчная ўпарадкаванасць разглядалася на прыкладзе тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм, пераважна тэрытарыяльных сiстэм рассялення.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 510; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.