Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай




 

У 16 – 18 ст.ст. тэрыторыя Беларусі была пераўтворана ў зону вострага ваеннага супрацьстаяння суседніх дзяржаў – Расіі, Польшчы, Швецыі і Украіны, тут ішлі амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні, якія наносілі ёй вялікія матэрыяльныя і людскія страты.

З 1558 па 1582 гг. Беларусь была асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у сувязі з Лівонскай вайной. Рускія войскі захапілі і спустошылі амаль палову яе тэрыторыі. Пасля захопу Полацка рускае войска стала пагражаць Вільні. У такіх умовах была падпісана Люблінская ўнія, якая істотна паўплывала на ход Лівонскай вайны. Новы кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый (1576 – 1586) змог сабраць вялікае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, а затым і іншыя населеныя пункты Беларусі. У 1582 годзе вайна скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. Па Ям-Запольскаму пагадненню ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі.

Другой буйной ваеннай кампаніяй ў пачатку XVII стагоддзя была адкрытая экспансія Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву, якая перажывала так званы ”смутны час”. Ён быў абумоўлены тым, што на Русі скончылася дынастыя Рурыкавічаў і пачалася барацьба за маскоўскі трон. Акрамя таго, некалькі гадоў падрад тут былі неўраджаі, пачаўся голад. Бунты галодных сялян ахапілі ўсю краіну. Новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза (1587 – 1632) вырашыў скарыстаць гэтую сітуацыю для ўзмацнення свайго ўплыву на Усходзе. У гэты час у сядзібе беларускага магната Вішнявецкага аб’явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ён сцвярджаў, што выратаваўся ад забойц Барыса Гадунова і прад’яўляў прэтэнзіі на рускі прэстол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп’еў. Шляхта Рэчы Паспалітай вырашыла выкарастаць смелага авантурыста, каб замацаваць палітычнае першынство ў Усходняй Еўропе. Дыпламатычныя захады былі адкінуты і пачалося адкрытае ваеннае ўмяшанне ў справы суседняй дзяржавы.

Першы паход на Маскву пачаўся ў 1604 годзе. Ілжэдзмітрый пры падтрымцы войска Рэчы Паспалітай амаль год знаходзіўся на маскоўскім троне, аднак быў выкрыты і забіты.

У 1607 годзе быў наладжаны новы паход у Рускую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II у абозе (настаўнік з Магілёва). Але і другога напаткаў такі ж лёс. Ён быў забіты, так і не стаўшы царом.

У 1609 годзе ў чарговы паход на Маскву рушыў з войскам сам кароль Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума, дзе былі вялікія супярэчнасці, дала згоду на абвяшчэнне сына Жыгімонта 15-гадовага Уладзіслава царом Масковіі. Два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках іншаземцаў, якія наводзілі там свае парадкі. Аднак у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваёй тэрыторыі.Адмоўным вынікам інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Маскву стала замацаванне варожых адносін паміж суседнімі дзяржавамі. Палякі і літвіны ўспрымаліся ў Маскве як галоўныя яе ворагі. З гэтага часу руская дзяржава настойліва дамагалася ліквідацыі Рэчы Паспалітай, чаго і дасягнула ў канцы XVIII стагоддзя.

Усе гэтыя гады праз Беларусь з Захаду на Усход і з Усходу на Захад бесперапынна рухаліся войскі, якія руйнавалі беларускія землі

Спусташальнай для Беларусі была вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, якая цягнулася з 1654 па 1667 гг.

Пачалася яна з антыпольскага паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У ходзе паўстання Б.Хмельніцкі дамагаўся не толькі вызвалення ад польскага панавання, але і стварэння Вялікай Украіны з далучэннем да яе паўднёва – ўсходніх зямель Беларусі. Ён засылаў на Беларусь свае казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Налівайкі, Нябабы, Галоты, Крычэўскага, Крывашапкі, да якіх далучаліся беларускія сяляне. Супраць іх вяло барацьбу войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам.

У 1654 годзе паміж Расіяй і Украінай быў заключаны ваенна – палітычны саюз. Па рашэнню Пераяслаўскай рады (казацкага з’езду) Украіна адыходзіла ў склад праваслаўнай Расіі. Для барацьбы з палякамі рускі цар Алексей Міхайлавіч кінуў на Украіну вялікае войска. Заадно ён меў намер далучыць да Расіі і землі Беларусі (ВКЛ). Ваенныя дзеянні пачаліся ў 1654 годзе. Аляксей Міхайлавіч захапіў большую частку тэрыторыі Беларусі, у 1655 годзе нават сталіцу ВКЛ Вільню, пасля чаго пачаў тытулаваць сябе “государем Великой, Малой и Белой Руси”. Безумоўна, што 10-тыс. войска гетмана Януша Радзівіла не магло даць адпор 100-тысячнаму рускаму войску, але на баку ВКЛ выступіла і Швецыя. Гэта дало магчымасць войску Рэчы Паспалітай больш актыўна весці баявыя дзеянні. У 1660 годзе асноўныя сілы рускіх былі разбіты. У 1661 годзе была вызвалена Вільня. Пачаўся адыход рускага войска з беларускай зямлі. Доўгія перамовы завяршыліся заключэннем у студзені 1667 года Андрусаўскага міру (Андрусава знаходзіцца каля Мсціслаўля у Магілёўскай вобл).

Згодна з ім Маскоўскі цар адмаўляўся ад зямель Беларусі, але пакідаў за сабой Смаленск. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжная адыходзіла да Расіі, правабярэжная заставалася ў Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, Андрусаўскі мір замацоўваў права маскоўскага цара абараняць праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай.

Даніна, якую прынёс беларускі народ войнам, была жудаснай. Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым удвая – з 2,9 млн. челавек да 1,4 млн.чалавек. Яшчэ больш за 300 тыс. жыхароў Беларусі былі ўзяты ў палон і прымусова пераселены ў Расію. Вывозілі сялян, шляхту, але галоўным чынам майстроў-рамеснікаў, якія ў другой палове XVII стагоддзя складалі каля 20% насельніцтва Масквы і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры і рамяства на Русі.

У пачатку 18 стагоддзя на беларускія землі прыйшла новая, Паўночная вайна (1700 – 1721 гг.). Гэтую вайну вяла Расія са Швецыяй, але большай часткай на тэрыторыі Беларусі. Вайна выклікала раскол сярод беларускай шляхты, частка выступіла на баку Швецыі (Сапегі і інш.), частка на баку Расіі (Агінскія, Вішнявецкія і інш.). Шматтысячныя вайсковыя злучэнні руйнавалі гарады і вёскі Беларусі, ператваралі яе ў выпаленную зямлю. Вайна скончылася перамогай Расіі. На гэты раз Беларусь страціла каля 700 тыс. чалавек,

Войны сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст. сталі тым рубяжом, пасля якога Рэч Паспалітая прыйшла ў заняпад. У гэтым былі зацікаўлены суседнія дзяржавы Расія, Аўстрыя і Прусія, якія нават падпісалі паміж сабой тайныя пагадненні (у 1720, 1726 гг.) аб падтрымцы бязладдзя ў Рэчы Паспалітай.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 1057; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.