Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі




 

Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у Рэчы Паспалітай у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі.

У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку яго да 60-х гадоў у пратэстантызм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты. Простае ж насельніцтва ВКЛ па-ранейшаму належыла да праваслаўнай царквы, якая іерархічна была падначалена Маскоўскай мітраполіі. У канцы XVI стагоддзя сітуацыя яшчэ больш змянілася на карысць Масквы, якая аб’явіла сябе “трэцім Рымам” і стала цэнтрам праваслаў’я ў Усходняй Еўропе. Залежнасць праваслаўнай царквы ВКЛ ад Масквы давала апошняй магчымасць умешвацца ва ўнутраная справы ВКЛ пад сцягам абароны аднаверцаў. Польша, безумоўна, не магла з гэтым змірыцца. Дзяржаўны саюз яна хацела замацаваць духоўным, рэлігійным, ідэалагічным.

Для пашырэння і насаджэння каталіцкай веры ў ВКЛ выкарыстоўваліся розныя сродкі, але ударнай сілай быў ордэн езуітаў.

Ордэн езуітаў (слуг Ісуса Хрыста) быў створаны ў 1534 годзе іспанцам Ігнаціем Лайолай для барацьбы з Рэфармацыяй у Заходняй Еўропе. Ён уяўляў сабой напалову манашскую, напалову вайсковую арганізацыю з жорсткай субардынацыяй і жалезнай дысцыплінай. Узначальваў ордэн генерал. Езуіты кіраваліся прынцыпам – “Мэта апраўдвае сродкі“. Ордэн актыўна падтрымліваўся і фінансаваўся Ватыканам. З дапамогай ордэна езуітаў каталіцкая царква змагла падавіць Рэфармацыю ў Заходняй Еўропе (Варфаламеўская ноч 24 жніўня 1572 г.) і ў Рэчы Паспалітай.

У ВКЛ першыя езуіты з’явіліся ў 1570 годзе. Сюды былі накіраваны таленавітыя багасловы, прапаведнікі, літаратары. Пры падтрымцы каралеўскай улады ў ВКЛ пачалі будавацца каталіцкія касцёлы. Служба ў гэтых касцёлах была шыкоўнай і багатай, выкарыстоўваўся арган. Пры касцёлах ствараліся тэатры, бібліятэкі, адкрываліся аптэкі, прыюты для дзяцей. Езуіты фактычна ўзялі ў свае рукі справу адукацыі. Яны пранікалі ў дамы шляхты ў якасці хатніх настаўнікаў і насаджалі ў шляхецкіх сем’ях каталіцкія ідэі. Езуіты адкрывалі на тэрыторыі ВКЛ свае шматлікія навучальныя ўстановы (калегіумы) і праз іх ўплывалі на моладзь. Ужо ў 1570 годзе ў Вільні быў адкрыты першы калегіум, а ў 1579 годзе. на базе яго была створана Віленская акадэмія (пазней – універсітэт) – першая ВНУ у Усходняй Еўропе. У 1570 – 1580 гг. езуіцкія калегіумы былі заснаваны ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Мінску, Віцебску, Слуцку, Гародні і іншых гарадах Беларусі. Усяго ў канцы XVI – пачатку XVII ст.ст. езуіты стварылі на беларускіх землях 91 апорны пункт (11 калегіумаў, 5 рэзідэнцый, 75 місій).

Акрамя ордэна езуітаў на Беларусі дзейнічалі яшчэ 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў (бернардзінцы, францысканцы, дамініканцы, кармеліты, канонікі, піяры, картузы, аўгусцінцы і г.д.). Уся гэта армія мела адну мэту: прапагандаваць, распаўсюджаваць і замацоўваць ідэі каталіцтва і інтарэсы Ватыкана.

Паступова адноўленае і ўзмоцненае езуітамі каталіцтва пачало выцясняць іншыя веравызнанні. Беларуская знаць пачала пакідаць не толькі пратэстанства, але і праваслаўе і пераходзіць у каталіцтва. У канцы XVI – пачатку XVII ст.ст. гэты рух набыў масавы характар. Да канца XVII стагоддзя контррэфармацыя ў ВКЛ перамагла. Такія буйныя княскія дынастыі, як Радзівілы, Валовічы, Хацкевічы, Тышкевічы і інш., цалкам сталі каталіцкімі, а сыны лідэра Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага адшуквалі і палілі пратэстанцкія кнігі, выдадзеныя некалі іх бацькам.

Разам з верай беларуская шляхта засвойвала польскую мову, польскую культуру, польскі лад жыцця і паступова пачынала лічыць сябе палякамі. У 1696 годзе са згоды беларускай шляхты ў ВКЛ была ліквідавана нават дзяржаўнасць беларускай мовы.

Аднак не так лёгка было навязаць каталіцкую веру простому народу, які па традыцыі прытрымліваўся праваслаўя. Таму каталіцкі касцёл і перш за ўсё езуіты пачалі шукаць абходныя шляхі. Езуіты прапанавалі заключыць унію паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой, каб паступова і непрыкметна перавесці просты народ ў каталіцтва.

Ідэю царкоўнай уніі падтрымала значная частка праваслаўных святароў, якія жадалі мець такія ж прывілегіі, як і католікі. Ідэю уніі падтрымала і кіраўніцтва ВКЛ (Леў Сапега), спадзяючыся з дапамогай уніі пазбегнуць рэлігійнага супрацьстаяння ў дзяржаве. У пачатку 90-х гадоў XVI стагоддзя пачаліся тайныя перагаворы з Ватыканам, актыўнымі ўзельнікамі якіх былі Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі. У снежні 1595 года яны паехалі ў Ватыкан, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы былі падпісаны 33 артыкулы царкоўнай згоды. У гонар гэтага Папа Рымскі Клімент VIII загадаў нават выбіць медаль, дзе беларуска-украінскія іерархі стаяць на каленях і просяць уніі, а знізу надпіс “На схіленне рускіх”.

У кастрычніку 1596 года Берасцейскі царкоўны сабор зацвердзіў унію і стварыў уніяцкую царкву, якая мела наступныя асаблівасці.

Уніяцкая царква падпарадкоўвалася ўжо не Маскве, а папе Рымскаму.

Уніяцкая царква прызнавала асноўныя дагматы каталіцкага веравучэння.

Набажэнствы вяліся на зразумелай простаму народу беларускай мове, захоўваліся праваслаўныя (грэчаскія) абрады. Таму уніяцкая царква досыць часта называецца грэка-каталіцкай.

У гістарыяграфіі ёсць две супрацьлеглыя ацэнкі Берасцейскай царкоўная уніі і уніяцкай царквы.

Рускія і савецкія гісторыкі, праваслаўныя іерархі лічылі і лічаць унію хітрым езуіцкім сродкам акаталічвання і апалячвання беларуска-украінскага насельніцтва. Яны сцвярджаюць, што унія была навязана Ватыканам і каталіцкай Польшчай. Насельніцтва Беларусі пераводзілася ва уніяцтва прымусова. Правы праваслаўных ушчамляліся, у іх забіралі цэрквы і манастыры, пачалі называць схізматыкамі і дысідэнтамі. Яны лічаць, што унія прынесла на Беларусь не згоду, а разлад і рэлігійную барацьбу. У якасці прыклада прыводзіцца забойства ў Віцебску ў 1623 годзе уніяцкага епіскапа Ісафата Кунцэвіча.

Другі пункт погляду на уніяцкую царкву маюць гісторыкі нацыянальнай арыентацыі. Яны лічаць уніяцкую царкву беларускай нацыянальнай царквою, якая выратавала беларускі народ ад апалячвання і русіфікацыі, дзякуючы таму што багаслужэнні ўніяцкая царква вяла на беларускай мове. Акрамя таго, на іх думку, уніяцкая царква фарміравала нацыянальную самасвядомасць беларусаў, так як уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не рускія.

Спрэчкі вакол уніяцтва працягваюцца. Безумоўна адно: уніяцкая царква аслабіла на Беларусі пазіцыі праваслаўя і палітычны ўплыў з Усходу, і яшчэ больш узмацніла становішча каталіцкага касцёла і Папы Рымскага. Шматканфесійнасць, супрацьстаянне канфесій і рэлігійная барацьба таксама былі прычынай палітычнай слабасці і нестабільнасці Рэчы Паспалітай.

Уніяцкая царква існавала на Беларусі да 1839 г. У гэты час уніятамі лічылі сябе ужо 75 – 80% насельніцтва Беларусі. І сёння на Беларусі існуюць уніяцкія абшчыны.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 846; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.