Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ




У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер – кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман – кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання – агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.

З ХV стагоддзя дзяржава была падзелена на ваяводствы: Віленскае, Трокскае, Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў.

Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя канца ХV – пачатку ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці “рускага” краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэтага часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У канцы ХV – першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады – Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы. Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў першай палове ХVІ стагоддзя вялікакняжацкая ўлады пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 год 14 прыходзіліся на перыяд пасля 1500 года.

У другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст. ў Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У канцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней – шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

“Прывілей” (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчыны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў.

“Устава на валокі” 1557 года фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі.

“Устава на валокі” (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і передавала зямлю ў прыватнае карыстанне сялян. “Устава на валокі” (валока – зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы Беларусі.

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:

1) рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3) “рэвалюцыя цэн” у Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 – 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарадскога насельніцтва.

Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі.

Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV – ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах.

З ператварэнням гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Бярэсце (Брэст) – у 1390 годзе, Гародня (Гродна) – у 1391 годзе, Слуцк – у 1441 годзе, Полоцк – у 1498 годзе, Менск – у 1499 годзе, Віцебск – у 1597 годзе. Трэба адзначыць, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата – войт.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХV – ХVІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі.

Развіццё гандлю садзейнічала грашоваму абароту. З ХІV стагоддзя ў ВКЛ найбольш распаўсюджаны сталі сярэбраныя пражскія грошы. У 1492 годзе быў створаны Віленскі манетны двор. Тут была наладжана вытворчасць сярэбраных дынарыяў, паўгрошаў, солідаў, талераў, дукатаў. Паступова фарміравалася крэдытная сістэма, калі купцы атрымлівалі ссуды ў больш багатага кампаньёна. Крэдыторамі былі ліхвяры, якія давалі ссуды пад 20 – 25%, а то і болей.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае было даволі развітым ў палітычных і эканамічных адносінах дзяржаўным утварэннем. Важкім укладам ў еўрапейскую скарбонку можна лічыць і дасягненні прававой думкі і заканадаўства дзяржавы. Статуты ВКЛ, прынятыя на старабеларускай мове ў 1529, 1566 гг. і асабліва ў 1588 годзе, сталі ўзорам еўрапейскага заканадаўства ХVІ стагоддзя, яны выкарыстоўваліся для распрацоўкі заканадаўства іншых краін і па праву лічацца даследчыкамі першымі канстытуцыйнымі дакументамі сярэднявечнай Еўропы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 2358; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.