Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Як сродак патрыятычнага выхавання моладдзі




Фестываль народнай творчасці

Адной з найбольш распаўсюджаных і эфектыўных масавых формаў перадачы сацыякультурнага вопыту пакаленняў з’яўляецца фестываль. Паводле сучаснага даследчыка фестывальнага руху народнай творчасці на Беларусі Л.П.Сівуравай, «пад фестывалем разумеецца грамадска-культурная акцыя, масавае сацыяльнае дзеянне, якое з’яўляецца выражэннем культурных інтарэсаў сацыяльнай супольнасці» [1, C. 123].

Фестываль адлюстроўвае ўзровень развітасці пэўных відаў і жанраў мастацтва, характарызуецца комплексным характарам вырашэння мастацка-эстэтычных, сацыяльна-педагагічных, навукова-метадычных, матэрыяльна-тэхнічных задач [2].

Ад іншых відаў культурных мерапрыемстваў (свята, канцэрт, паказ, агляд, конкурс, шоў-праграма, іншая мастацкая імпрэза) адрозніваецца разнастайнасцю праграмы, маштабнасцю, шырынёй складу ўдзельнікаў” а таксама грунтоўнасцю, значнасцю мэт, якія ставяцца арганізатарамі пад час яго правядзення.

Адным з найбольш важных аспектаў фестывалю з’яўляецца, на нашую думку, менавіта сацыяльна-педагагічны аспект. Такая спецыфічная форма арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, як фестываль, валодае невычэрпным выхаваўчым патэнцыялам, які, паводле Сівуравай Л. П., “выражаецца ва:

- уцягненні ў культуратворчы працэс шырокіх колаў насельніцтва, далучэнні прадстаўнікоў розных сацыяльнах груп да культурных каштоўнасцей, іх сацыялізацыі, інкультурацыі, культурнай камунікацыі;

- укараненні лепшых узораў мастацкага вопыту і грамадскіх адносін, фарміраванні якасна новага сацыяльнага асяроддзя;

- стварэнні, асваенні, распаўсюджванні і далейшым развіцці культурных каштоўнасцей” [1, C. 124].

«Фестываль як від сацыяльна-педагагічнай дзейнасці аб’ядноўвае працэсы сацыяльнага развіцця асобы, уключэння чалавека ў соцыум, пераўтварэння самога соцыўму. Ён з’яўляецца эфектыўным механізмам аптымізацыі працэсу сацыялізацыі, інкультурацыі і самарэалізацыі асобы, пераўтварэння яе з аб’екта культурна-асветніцкага ўздзеяння ў суб’ект сацыяльна-культурнай творчасці» [3, С.424].

Фестываль беларускай народнай творчасці паўстае ў якасці асобнай, адметнай формы спецыяльна арганізаванай сацыяльна-педагагічнай дзейнасці і мае сваю спецыфіку, пэўную скіраванасць, якая, уласна, вызначаецца зместам самога паняцця “беларуская народная творчасць”.

Сярод шматлікіх задач, якія вырашаюцца пад час арганізацыі і правядзення фестывалю, вызначаюцца наступныя:

- скіраванне ўвагі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў культуры, творчых саюзаў, дабрачынных фондаў, дзеячаў культуры і мастацтва да праблем захавання нацыянальнай культуры, эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі на прыкладзе лепшых узораў традыцыйнага мастацтва;

- далучэнне шырокага кола насельніцтва да беларускай народнай культуры;

- распаўсюджванне перадавога вопыту, традыцыйных методык вырабу твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, валодання музычнымі інструментамі, выканальніцтва ў аўтэнтычнай манеры і г. д.;

- узбагачэнне і развіццё традыцыйных відаў і жанраў мастацтва;

- папулярызацыя лепшых мастацкіх узораў нацыянальнага мастацтва;

- вывучэнне стану і тэндэнцый развіцця традыцыйных відаў і жанраў мастацкай творчасці;

- аналіз праблем, якія ўзнікаюць на шляху вывучэння, захавання, распаўсюджання традыцыйнай беларускай культуры.

Сівурава Л. П., разглядаючы фестываль народнай беларускай культуры як цэласную сацыяльна-педагагічную сістэму, даводзіць, што “фестывальная дзейнасць у сферы народнай мастацкай творчасці, накіраваная на задавальненне патрэб асобы, дае значны сацыяна-педагагічны эфект [1, C. 126].

Разнастайныя грамадска карысныя віды культурнай дзейнасці выконваюць вельмі важныя сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя функцыі. У гэтай дзейнасці адбываецца фарміраванне і замацаванне ўстойлівых станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Яна садзейнічае паўнавартаснаму культурнаму развіццю чалавека, што і з’яўляецца мэтай і вынікам сацыяльна-педагагічнага працэсу ў сферы вольнага часу”

На думку аўтара, “праз удзел у такіх сацыяльна-культурных, мастацкіх акцыях, як фестываль беларускай народнай творчасці, чалавек пашырае дыяпазон індывідуальнай свядомасці, паглыбляе веды і навыкі, далучаецца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей” [1, C. 126]. Менавіта ў падобных сацыяльных дзеяннях фарміруюцца сацыяльныя пачуцці: салідарнасць і, што асабліва важна для нас, патрыятызм.

Велізарныя магчымасці фарміравання патрыятычных пачуццяў закладзены ў ідэю фестывальнага руху народнай мастацкай творчасці на Беларусі – гэтай своеасаблівай і вельмі цікавай старонкі нашай беларускай культуры. Ён адчуў на сабе ўсе сацыяльна-культурныя ўплывы, якія перажываў беларускі народ на этапах сваёй гісторыі.

Фестывалі народнай мастацкай творчасці з’яўляюцца шырока распаўсюджанай формай дэманстрацыі аматарамі творчых здабыткаў. Яны адрозніваюцца як па знешніх фактарах (месца і час правядзення, узроставы склад удзельнікаў, маштабы, працягласць па часе і г. д.), так і ўнутраных (форма ініцыіравання, жанравая спецыфіка, структура правядзення).

Фестывальныя мерапрыемствы, як падкрэсліваюць даследчыкі Сівурава Л.П., Макарава А. А., Боганева А. М. і некаторыя іншыя, не толькі ўплываюць ці адлюстроўваюць мастацкія патрабаванні пэўнай часткі нашага грамадства, але і задавальняць інтарэсы да мастацкай культуры і выступаюць дзейсным сродкам сацыяльна-педагагічнага ўздзеяння на асобу.

На Міншчыне ў мэтах рэалізацыі адпаведных задач Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 гады праводзіўся фестываль вясковай культуры “Жыве мая вёска”. Раённыя фестывалі з’яўляліся першым этапам абласнога фестывалю, заключнае мерапрыемства якога адбылося на базе Крупіцкага Цэнтра культуры Мінскага раёна.

Палажэнне аб фестывалю было распрацавана спецыялістамі Дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”. У ім былі вызначаны наступныя мэты і задачы:

- якаснае паляпшэнне дзейнасці сельскіх клубных устаноў, павышэнне іх ролі ў сацыяльна-культурным жыцці вёскі;

- пошук новых сацыяльна значных формаў работы для розных катэгорый сельскага насельніцтва, у тым ліку дзяцей, падлеткаў, моладзі;

- павышэнне ролі ЦСДК і ўстаноў культуры аграгарадкоў як базавых устаноў у абслугоўванні населеных пунктаў, якія ўваходзяць у сферу іх прафесійнага ўплыву;

- павышэнне якасці канцэртнага абслугоўвання сельскіх жыхароў, у тым ліку і маланаселеных, аддаленых вёсак;

- далейшае ўпарадкаванне рэжыму работы сельскіх клубных устаноў з мэтай павышэння іх рэйтынгу і больш поўнага задавальнення інтарэсаў і патрабаванняў сяльчан;

- падтрымка і далейшае развіццё аматарскай творчасці на сяле;

- павышэнне прафесійнага ўзроўню сельскіх культработнікаў праз арганізацыю і правядзенне разнастайных формаў вучобы;

- адраджэнне і захаванне народных традыцый вёскі.

Умовы і парадак правядзення раённых фестываляў вясковай культуры “Жыве мая вёска” былі наступнымі: удзельнікі – усе сельскія клубныя ўстановы розных тыпаў (у тым ліку і перасоўныя), якія размешчаны на тэрыторіі раёна.

Рэкамендацыі – зыходзячы з мясцовых умоў і магчымасцей, улічваючы ўласныя гісторыка-культурныя традыцыі вёскі, кожнай клубнай установе распрацаваць план мерапрыемстваў, які дапаможа падтрымаць асноўную ідэю фестывалю праз наступныя тэматычныя напрамкі:

- “Сям’я” – аснова сялянскага побыту і культуры ва ўсе часы і сёння павінна быць у цэнтры ўвагі пры правядзенні вечароў-сустрэч з сямейнымі дынастыямі, вечароў адпачынку, пасяджэнняў сямейных клубаў, выстаў сямейнай творчасці і сямейных конкурсаў “Сямейныя таленты нашай вёскі”, “Сямейны падворак” і г.д.

- “Моладзь сяла” – мерапрыемствы па прафарыентацыі падлеткаў, моладзі “Прафесіі, патрэбныя сялу”, “Шукаю сваю прафесію” (конкурсы прафесійнага майстэрства, сустрэчы з галоўнымі спецыялістамі сяла, з працоўнымі дынастыямі і г.д.), а таксама забаўляльныя, культурна-спартыўныя праграмы, маладзёвыя шоў, дыскатэкі, конкурсы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця.

- “Землякі” – гэта вечары-сустрэчы, вечары-партрэты, агеньчыкі “Ад усёй душы” пра знакамітых землякоў і сённяшніх жыхароў – працаўнікоў вёскі.

- “Сельскія матывы” – канцэрты і конкурсы мастацкай аматарскай творчасці, удзел творчых аднавяскоўцаў у раённым конкурсе на лепшую песню і верш пра родную вёску, у арганізацыі выстаў жывапісу, фотаработ, дзіцячага малюнку, аматараў-кветкаводаў, садаводаў, пчалаводаў, агароднікаў.

- “Краязнаўства” – прыярытэтны накірунак у адраджэнні і зберажэнні народных традыцый вёскі. Прыкладны цыкл мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Жывая памяць вёскі” можа ўключаць тэматычныя вечары, тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэртныя праграмы, якія раскрываюць гісторыю стварэння вёскі “Нашыя продкі – стварвльнікі гісторыі”, “Гістарычнае і сучаснае вёскі”, “Падзеі. Імёны”, правядзенне народных святаў, мясцовых абрадаў, фальклорных вандровак і вясковых кірмашоў, святаў вёсак, а таксама юбілеяў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, клубаў, бібліятэк, школ і г.д.

- “Сельскі турызм” – мясцовыя краявіды, помнікі архітэктуры, садова-паркавыя комплексы, унікальныя самабытныя фальклорныя калектывы і народныя майстры, Дамы рамёстваў і фальклору, святы народнага календара, музеі народнага побыту – усё гэта можна значна дапоўніць вобраз мінулага і сучаснага жыцця вёскі.

Як паказала апытанне, праведзенае сярод арганізатараў гэтай акцыі, у якой прынялі удзел студэнты Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, галоўная роля ў арганізацыі і правядзенні ўсіх этапаў раённых фестываляў належыла метадычным службам, якія аказвалі практычную і метадычную дапамогу сельскім клубным установам у распрацоўцы тэматычных планаў і іх рэалізацыі, а таксама комплекснага вырашэння задач фестывалю.

Галоўнай жа мэтай правядзення фестывальнай акцыі, як паказалі 15 чалавек з ліку арганізатаў фестывалю, з’яўляецца фарміраванне патрыятычных пачуццяў у жыхароў Міншчыны і актывізацыя сацыяльна-культурнай актыўнасі моладдзі па ўключэнні ў рэгіянальныя культурныя праекты па добраўпарадкаванні сваіх населеных пунктаў.

Пры іх непасрэдным удзеле праводзіліся заключныя марапрыемствы раённых фестываляў, якія ўключалі цікавыя творчыя напрацоўкі сельскіх клубаў, падвядзенне вынікаў раённых конкурсаў на лепшую песню і верш пра родную вёску, узнагароджанне сельскіх клубаў і сельскіх дамоў культуры ў намінацыі “За яркае арганізацыйна-творчае ўвасабленне ідэй фестывалю вясковай культуры “Жыве мая вёска”, а таксама клубных устаноў аграгарадкоў у намінацыі “За значны ўнёсак у развіццё і падтрымку сацыяльна-культурнай сферы аграгарадка і ўдзел у раённым фестывалі вясковай культуры “Жыве мая вёска”.

За метадычнымі службамі пакідалася права вылучаць дадатковыя намінацыі для ўзнагароджвання лепшых сельскіх клубных устаноў, зыходзячы з прапанаваных тэматычных напрамкаў.

У арганізацыйны камітэт былі прадстаўлены матэрыялы па выніках праведзенай работы, якія і дапамаглі вызначыць і ўзнагародзіць лепшыя раённыя метадычныя службы.

Усяго ў фестывалі вясковай культуры “Жыве мая вёска” прынялі ўдзел 622 Дамы культуры і клубы, адбылося 7050 святочных падзей, у тым ліку 384 святы вёсак. Падчас раённых святаў былі вызначаны 55 пераможцаў – сельскія клубныя ўстановы з 21 раёна Мінскай вобласці – удзельнікі заключнага этапу абласнога фестывалю ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна.

Вось як апісвае яго карэспандэнт газеты “Мінская праўда” Вольга Вольская: “На плошчы ў цэнтры Крупіцы кожны раён прадставіў свой падворак. А потым паказаў тэматычную культурную праграму з песнямі, танцамі, конкурсамі, вясковымі пачастункамі, дэманстрацыяй вырабаў народных майстроў” [4, C. 15]. Прадстаўлялі свае вёскі не толькі ўдзельнікі гурткоў, клубаў і аматарскіх калектываў, але і кветкаводы, пчалаводы, рыбакі, калекцыянеры самавараў і іншыя. Усяго ў заключным этапе абласнога фестывалю “Жыве мая вёска” прынялі ўдзел 600 чалавек.

Урачыстым завяршэннем фестывалю стаў святочны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў у зале Крупіцкага Цэнтра культуры. Лепшымі сярод лепшых былі названыя Капыльскі раённы Цэнтр культуры, Вілейскі раённы метадычны цэнтр і Валожынскі раённы Цэнтр культуры.

Большасць нумароў канцэртнай праграмы складалі песні самадзейных аўтараў – пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы верш і песню пра родную вёску – дзе кожны праз шчырыя словы імкнуўся выказаць сваю любоў, павагу, удзячнасць дарагому для сэрца куточку. У гэтых творах прагучала нешта настолькі сапраўднае, непаўторнае і незабыўнае, што аказала вялікае ўздзеянне на ўсіх слухачоў.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што фестывалі народнай мастацкай творчасці, як і ўся народная мастацкая творчасць Міншчыны, маюць багатыя і даўнія традыцыі.

Арганізацыя і правядзенне фестывалю вясковай культуры “Жыве мая вёска”, на наш погляд, садзейнічае:

якаснаму паляпшэнню дзейнасці сельскіх клубных устаноў, павышэнню іх ролі ў сацыяльна-культурным жыцці вёскі;

пошуку новых сацыяльна значных формаў работы для розных катэгорый сельскага насельніцтва, у тым ліку дзяцей, падлеткаў, моладзі;

павышэнню ролі сельскіх Дамоў культуры і ўстаноў культуры аграгарадкоў як базавых устаноў у абслугоўванні населеных пунктаў, якія ўваходзяць у сферу іх прафесійнага ўплыву;

павышэнню якасці канцэртнага абслугоўвання сельскіх жыхароў, у тым ліку і маланаселеных, аддаленых вёсак;

далейшаму ўпарадкаванню рэжыму работы сельскіх клубных устаноў з мэтай павышэння іх рэйтынгу і больш поўнага задавальнення інтарэсаў і патрабаванняў сяльчан;

падтрымцы і далейшаму развіццю аматарскай творчасці на сяле;

павышэнню прафесійнага ўзроўню сельскіх культработнікаў праз арганізацыю і правядзенне разнастайных формаў вучобы;

адраджэнню і захаванню народных традыцый вёскі;

патрыятычнаму выхаванню ўсіх узроставых груп вясковага насельніцтва, асабліва моладзі.

Традыцыі народнай культуры адыгрываюць ключавую ролю ў сучасным разуменні патрыятычнага выхавання. Культурная спадчына разглядаецца як страэгічны рэсурс, гарантыя паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця краіны, захавання “ўласнай своеасаблівасці, нацыянальна-культурнай адметнасці і ментальнай спецыфікі” [5, С. 49]. “Любоў да малой радзімы” паўстае як адна з найбольш характэрных рыс беларускага “нацыянальнага характару”, займае адно з самых важных месцаў у структуры патрыятычных пачуццяў студэнтаў УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, вызначае пэўную спецыфіку формаў праяўлення патрыятычных пачуццяў, што абавязкова павінна быць улічана ў працэсе рэалізацыі патрыятычнага выхавання ў нашай краіне.

Крыницы:

1. Сівурава, Л.П. Сацыяльна-культурная эфектыўнасць фестываляў дзіцячай творчасці / Л. П. Сівурава // Воспитательное пространство внешкольного учреждения: восхождение к будущему: Сб. материалов Межд. науч.‑практ. конф. (Минск, 28 – 29 апр. 2004). – Минск, 2004. – С. 123 – 126.

2.Народная художественная культура/ под ред Т.И.Баклановой и Е.Ю.Стрельцовой. – М.:МГУКИ, 2000. – 344 с.

3.Макарава А.А. Аматарская мастацкая творчасць: стан і тэндэнцыі развіцця/ Е.А.Макарава / Прырода, чалавек, культура: праблемы гармоніі: Матер. міжнар. канф.(Мінск,25–26 сакавіка, 2003 г.). – Мінск: БДУ культуры, 2003. – С.420–427

4.Лінская, Г.І. Жыве мая вёска / Г.І. Лінская// Мінская праўда. 2007. №№ 93-94. С. 15.

5.Герасімовіч, С. А. Турысцка-краязнаўчая работа як сродак выхавання патрыятызму / С. А. Герасімовіч // Воспитательное пространство внешкольного учреждения: восхождение к будущему: Сборник материалов Международной научно-практической конференции. – Мн.: МГДДиМ, 2004.- С. 48 – 49.

 

 

А.І.Сцепанцоў




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 1284; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.