Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Важнейшыя падзеі




Тэма 2. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЭПОХУ АДРАДЖЭННЯ

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу.

2. Якія асаблівасці дзяржаваўтваральных працэссаў на ўсходне-славянскіх землях?

3. Што ўяўляла сабой палітычная сістэма Полацкага і Тураўскага княстваў?

4. Вызначыце значэнне полацкай духоўнай спадчыны ў фармі-раванні беларускай культуры.

5. У сувязі з якой падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца Менск?

6. Як паўплывала распаўсюджанне хрысціянскай рэлігіі на духоўнае жыццё ўсходніх славян?

 

І АСВЕТНІЦТВА (ХІV – ПАЧАТАК XX стст.)

1. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу і яго тэрыторыі. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІV–ХVI стст.).

2. Культура Беларусі (ХІV–ХVІ стст.) і яе месца ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульнаеўрапейскім культурна-цывіліза-цыйным працэсе.

3. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утва-рэнне ўніяцкай царквы.

4. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (ХVII–ХVIII стст.).

5. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі (ХІХ – пачатак ХХ стст.). Зараджэнне і развіццё беларуса-знаўства. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.

1230–1240-я гг. утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

Сярэдзіна XII ст. – пачатак будаўніцтва мураванага Навага-родскага замка – рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх.

1271–1288 гг. – будаўніцтва Камянецкай вежы дойлідам Алексам.

Першая палова XIV ст. – будаўніцтва замкаў-кастэляў у Лідзе і Крэве.

XIII–XIV стст. у Беларусі перапісаны Евангеллі: Полацкае, Лаўрышаўскае, Мсціслаўскае, Друцкае.

1323 г. – перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

1384 г. герб «Пагоня» стаў гербам ВКЛ.

1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб’яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.

1390 г. магдэбурскае права атрымаў г. Брэст.

1415 г. Рыгор Цамблак абраны першым мітрапалітам ВКЛ. Рэзідэнцыя яго знаходзілася ў Навагародку.

1446 г. стварэнне беларуска-літоўскага летапісу – аднаго з пер-шых летапісных зводаў па гісторыі ВКЛ.

1468 г., 29 лютага –выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага Княства Літоўскага.

1470 (?) – 1538 (?) гг. – жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага – паэта-гуманіста, дзеяча эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы.

1471–1472 гг. – пабудова ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Троіцкага касцёла – помніка архітэктуры беларускай готыкі.

Каля 1487 г. – стварэнне Радзівілаўскага летапісу.

Каля 1490 – каля 1551 гг. – жыццё і дзейнасць Францыска Скары-ны, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

1506–1510 гг. – будаўніцтва Мірскага замка Юрыем Ільінічам.

1517 г., 6 жніўня пачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзены 23 кнігі Бібліі).

1520-я гг. стварэнне «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жа-мойцкага» – помніка беларускага летапісання.

Пачатак XVI ст. будаўніцтва царквы-крэпасці ў вёсцы Мура-ванка Шчучынскага раёна.

1521–1523 гг. стварэнне паэтам-лаціністам Міколам Гусоўскім паэмы «Песня пра зубра».

1522 г. адкрыццё Францыскам Скарынам друкарні і Вільні і вы-данне ім «Малой падарожнай кніжкі».

1529, 1566, 1588 г. выданне трох рэдакцый Статута ВКЛ – збору законаў феадальнага права, выдадзенага на беларускай мове.

1530–1593 гг. жыццё і дзейнасць Сымона Буднага, дзеяча Рэфар-мацыі ў Беларусі, філосафа, гуманіста, кнігавыдаўца (працягваў трады-цыі Ф. Скарыны). У 1562 г. выдаў «Катэхізіс» у Нясвіжы.

Каля 1540 – каля 1604 гг. – жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага (радавое прозвішча Амельяновіч) – радыкальнага дзеяча Рэфармацыі, кнігавыдаўца, гуманіста.

1577–1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Сапегі – дыпламата, палі-тычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, рэдактара і натхняльніка става-рэння Статута ВКЛ.

1583 г. – пачатак будаўніцтва мураванага Нясвіжскага замка паводле праекта тальянскага архітэктара Джавані Бернардоні. Пад яго кіраўніцтвам у горадзе збудаваны фарны касцёл (1587–1593 гг.)

1543 г. – у Гродна заснавана «Літоўская капэла» – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі.

1553 г. – брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню.

1563 г. – у Брэсцкай друкарні надрукавана «Біблія» («Брэсцкая біблія», «Радзівілаўская біблія») – адно з самых поўных тагачасных выданняў «свяшчэннага пісання».

1568 г. – пачатак дзейнасці Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.).

1583 г. – у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак.

1593 г. – у друкарні братоў Мамонічаў выдадзены «Буквар», адзін з першых у Беларусі.

1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.

1596 г. – Берасцейская царкоўная унія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Каля 1603 г. – беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгра-віравана першая дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага (захава-лася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау).

1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспа-літай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.

1738 г. – адкрыццё ў мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломану-фактуры (дзейнічала да 1846 г.).

1768 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ўраўнаванні ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі; складзены Віцебскі летапіс, помнік гістарыяграфіі Беларусі XVIII ст. (складальнік жыхар Віцебска Сцяпан Аверка), пачатак дзейнасці Маларыцкай металургічнай мануфактуры, адной з першых у Беларусі металургічных і метала-апрацоўчых мануфактур (дзейнічала да 1790 г. ва ўрочышчы Рудня Брэсцкага павета).

1772, 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэры-торый Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

1775 г. – закладка ў Гродне батанічнага саду (першага ў Беларусі).

1776–1783 гг. – выданне «Газеты Гродзенскай» – першага перыя-дычнага выдання Беларусі.

1791 г., 3 мая – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1794 г., сакавік – верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі.

1806–1868 гг. – жыццё і дзейнасць Канстанціна Тышкевіча – аднаго з заснавальнікаў археалогіі ў Беларусі.

1807–1884 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага мастака і кампа-зітара Напалеона Орды.

1807–1884 гг. – жыццё і творчая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Мар-цінкевіча – беларускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча.

1810–1885 гг. – жыццё і творчая дзейнасць беларускага мастака Івана Хруцкага.

1814–1873 гг. – жыццё і дзейнасць Яўстафія Тышкевіча – беларус-кага археолага, гіторыка і краязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі Беларусі.

1818–1886 гг. – жыццё і дзейнасць Адама Кіркора – беларускага гісторыка, археолага, этнографа, літаратара і грамадскага дзеяча.

1823–1861 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа і пісьменніка Паўла Шпілеўскага.

1839 г. – адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ануляваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г. У выніку ў Беларусі ўніяцкая царква была далучана да Рускай Праваслаўнай царквы.

1840–1900 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага паэта Францішка Багушэвіча.

1842 г. – у Лагойскім замку братамі Канстанцінам і Яўстафіем Тышкевічамі заснаваны музей старажытнасці – першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей.

1845–1910 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа і фальк-ларыста Мікалая Нікіфароўскага.

1846–1853 гг. – І. І. Грыгаровіч падрыхтаваў і выдаў у Пецярбургу 5-томны зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV–XVII стст.

1855–1922 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа, фальк-ларыста і археолага Еўдакіма Раманава.

1861–1917 гг. – жыццё і дзейнасць Ігната Буйніцкага – беларускага тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, якога назвалі «бацькам беларускага тэатра».

1867–1934 гг. – жыццё і дзейнасць Мітрафана Доўнар-Запольска-га – беларускага гісторыка, фалькларыста і этнографа.

1867 г. – пачатак выдання дакумента па гісторыі Беларусі і Літвы XV–XIX стст.; выдадзена 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Паўночна–Заходняй Русі».

1881–1931 гг. – жыццё і дзейнасць Усевалада Ігнатоўскага – бела-рускага гісторыка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча.

1881–1919 гг. – жыццё і дзейнасць Івана Луцкевіча – беларускага археолага, этнографа і грамадскага дзеяча.

1882–1937 гг. – жыццё і дзейнасць Уладзіслава Галубка – беларус-кага драматурга, рэжысёра, народнага артыста Беларусі.

1882–1942 гг. – жыццё і дзейнасць Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) – народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1882–1956 гг. – жыццё і дзейнасць Якуба Коласа (Канстанціна Міц-кевіча) – народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1906–1915 гг. – выданне легальнай беларускай штотыднёвай газеты «Наша ніва» ў Вільні.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 983; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.