Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Назоўнік




ІІІ. Гістарычная граматыка беларускай мовы

Курс гістарычнай граматыкі беларускай мовы вывучае станаўленне і развіццё фанетыкі, графікі, арфаграфіі, лексікалогіі*, а таксама граматычнага ладу (марфалогіі і сінтаксісу) беларускай мовы. У старабеларускай мове існавала аналагічная сучаснай беларускай мове сістэма часцін мовы.

Як самастойная часціна мовы назоўнік меў катэгорыі роду, ліку і склону. Катэгорыя роду асаблівых змяненняўу параўнанні з сучасным станам не перажыла. Катэгорыя ліку была прадстаўлена трыма формамі: адзіночным (одинъ столъ), множным (три столи) і парным, які называў два, звычайна парныя, прадметы (дъва стола) і паступова зліўся з множным лікам. Катэгорыя склону ўключала, акрамя сучасных шасці, і сёмы – клічны склон, якім выражаўся зварот да асобы ці неадушаўлёнага прадмета (О в ѣ тре!), тады як формай назоўнага склону выражаліся дзейнікі. Паступова клічны склон супаў з назоўным.

У старажытную пару налічвалася шэсць тыпаў скланення назоўнікаў у залежнасці ад характару асноў, якія істотна адрозніваліся ад асноў сучасных. Так, у словах тыпу жонка (*gепа), трава аснова заканчвалася на галосны - ā, стол (*stolos), конь – на галосны - ŏ, сын (*sunus) – на галосны - ŭ (у кароткае), дань (*дапіs), мыш, госць – на галосны -ĭ.

Да першага тыпу скланення з асновай на -ā(-jā) у старабеларускай мове адносіліся назоўнікі жаночага і мужчынскага роду. Яны мелі тры разнавіднасці (варыянты) асновы: цвёрдую (рыба, трава), мяккую (земля, судья) і на заднеязычны (рука, нога):

  Адзіночны лік Множны лік
Н. сестра земля судья рѣка сестры землѣ судьи рѣкы
Р. сестры землѣ судьѣ рѣкы сестръ земль судь рѣкъ
Д. сестрѣ земли судьи рѣцѣ сестрамъ землямъ судьямъ рѣкамъ
В. сестру землю судью рѣку сестры землѣ судьи рѣкы
Т. сестрою землею судьею рѣкою сестрами землями судьями рѣками
М. сестрѣ земли судьи рѣцѣ сестрахъ земляхъ судьяхъ рѣкахъ
К. сестро земле судье рѣко        
Парны лік
Н.-В.-К. сестрѣ земли судьѣ рѣцѣ
Р.-М. сестру землю судью рѣку
Д.-Т. сестрама земляма судьяма рѣкама
                       

Згаданыя назоўнікі жаночага роду перайшлі ў сучаснае першае скланенне, мужчынскага роду – у рознаскланяльныя.

Да другога тыпу скланення адносіліся назоўнікі мужчынскага і ніякага роду з асновай на -ŏ(-jŏ). Яны мелі таксама тры разнавіднасці, скланяліся наступным чынам:

 

  Адзіночны лік Множны лік
Н. столъ конь стогъ поле столи кони стози поля
Р. стола коня стога поля столъ конь стогъ поль
Д. столу коню стогу полю столомъ конемъ стогомъ полемъ
В. столъ конь(-я) стогъ поле столы конѣ стогы поля
Т. столъмъ коньмь стогъмъ польмь столы кони стогы поли
М. столѣ кони стозѣ поли столѣхъ конихъ стозѣхъ полихъ
К. столе коню стоже поле        
Парны лік
Н.-В.-К. стола коня стога поли
Р.-М. столу коню стогу полю
Д.-Т. столома конема стогома полема
                         

 

Да трэцяга тыпу скланення адносіліся назоўнікі мужчынскага роду з асновай на (у кароткае). Дадзены тып быў малапрадуктыўны і меў наступныя склонавыя канчаткі:

  Адзіночны лік Множны лік Парны лік
Н. сынъ домъ сынове домове сыны домы
Р. сыну дому сыновъ домовъ сынову домову
Д. сынови домови сынъмъ домъмъ сынъма домъма
В. сынъ домъ сыны домы сыны домы
Т. сынъмь домъмь сынъми домъми сынъма домъма
М. сыну дому сынъхъ домъхъ сынову домову
К. сыну дому     сыны домы

Назоўнікі другога і трэцяга тыпаў скланення аб’ядналіся ў сучаснае другое скланенне. Менавіта таму ў родным склоне адзіночнага ліку яны маюць канчаткі - а (-я) або - у (-ю): стала, каня; бою, голаду, дроту, жаху, лесу, лёну, снегу.

 

Да чацвёртага тыпу скланення адносіліся назоўнікі жаночага і мужчынскага роду з асновай на - ĭ (і кароткае). Яны скланяліся так:

  Адзіночны лік Множны лік Парны лік
Н. кость гость кости гости(-ье) кости гости
Р. кости гости костии(-ьи) гостии(-ьи) костию(-ью) гостию(-ью)
Д. кости гости костьмъ гостьмъ костьма гостьма
В. кость гость кости гости кости гости
Т. костию(-ью) гостьмь костьми гостьми костьма гостьма
М. кости гости костьхъ гостьхъ костию(-ью) гостию(-ью)
К. кости гости     кости гости

Назоўнікі мужчынскага роду адносяцца зараз да другога скланення, жаночага роду – да трэцяга.

Да пятага тыпу скланення адносіліся назоўнікі з асновай на зычны: 1) мужчынскага роду на - н (n’), прычым дадзены элемент адсутнічаў у назоўным склоне адзіночнага ліку (Н. камы – сучасны варыянт камень, Р. камене); 2) жаночага роду на - ер (er) (Н. дъчи – сучасн. дачка, Р. дъчере); 3) ніякага роду на - мен (men) (Н. имя, Р. имене); 4) ніякага роду на - ес (es) (Н. слово, Р. словесе); 5) ніякага роду на -ят (*ent) (Н. ягня, Р. ягняте). Яны скланяліся наступным чынам:

  Адзіночны лік
Н. дьнь дъчи сѣмя слово ягня
Р. дьне дъчере сѣмене словесе ягняте
Д. дьни дъчери сѣмени словеси ягняти
В. дьнь дъчерь сѣмя слово ягня
Т. дьньма дъчерью сѣменьмь словесьмь ягнятьмь
М. дьне дъчере сѣмене словесе ягняте
Множны лік
Н. дьне дъчери сѣмене словесе ягнята
Р. дьнъ(ии) дъчеръ сѣменъ словесъ ягнятъ
Д. дьньмъ дъчерьмъ сѣменьмъ словесьмъ ягнятьмъ
В. дьни дъчери сѣмене словеса ягнята
Т. дьньми дъчерьми сѣмены словесы ягняты
М. дьньхъ дъчерьхъ сѣменьхъ словесьхъ ягнятьхъ
Парны лік
Н.-В. дьни дъчери сѣмени словеси ягняти
Р.-М. дьну дъчерью(-ию) сѣмену словесу ягняту
Д.-Т. дьньма дъчерьма сѣменьма словесьма ягнятьма
               

 

Назоўнікі з асновай на зычны (пяты тып скланення) зараз уліліся ў адзін з сучасных трох скланенняў, некаторыя з назоўнікаў сталі рознаскланяльнымі.

Да шостага тыпу скланення адносіліся назоўнікі жаночага роду з асновай на - ū (у доўгае), які пераходзіў у - ъв-. Яны скланяліся так:

 

  Адзіночны лік Множны лік Парны лік
Н. свекры мъркы свекръви мъркъви свекръви мъркъви
Р. свекръве мъркъве свекръвъ мъркъвъ свекръву мъркъву
Д. свекръви мъркъви свекръвамъ мъркъвамъ свекръвама мъркъвама
В. свекръвь мъркъвь свекръви мъркъви свекръви мъркъви
Т. свекръвию (свекръвью) мъркъвию (мъркъвью) свекръвами мъркъвами свекръвама мъркъвама
М. свекръве мъркъве свекръвахъ мъркъвахъ свекръву мъркъву

Некаторыя назоўнікі (напрыклад, морква) уліліся ў першае скланенне з выраўноўваннем асновы назоўнага склону на ўзор ускосных склонаў:Н. морква, Р. морквы, Д. моркве і г. д. Слова свекры дайшло да нас у народных гаворках у трох варыянтах: свякроў (назоўнік трэцяга скланення), свякруха, свекрыва (назоўнікі першага скланення).

Змены ў скланенні назоўнікаў множнага ліку адбываліся па шляху уніфікацыі канчаткаў. У назоўным склоне выпрацаваўся адзіны канчатак -ы (-і) або : фарбы, песні, сяляне. Асаблівая роля ў замацаванні склонавых форм множнага ліку належала былому першаму тыпу скланення назоўнікаў з асновай на -ā (-jā).

? Практыкаванні

1. Вызначыць род, лік, склон назоўнікаў, ужытых ва ўрыўку са «Слова пра паход Ігаравы»:

Ярославна рано плачеть Путивлю городу на заборолѣ, рѣкучи: О Днѣпре словутицю! Ты пробилъ еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую. Ты лелѣялъ еси на себѣ Святославли посады до плъку Кобякова: възлелѣй господине мою ладу къ мнѣ, а быхъ не слала къ нему слезъ на море рано.

2. Запісаць назоўнікі па нормах ХІ–ХІІІ стст., вызначыць іх род і тып скланення:

Агонь, акно, арэх, боль, вол, ганец, гусь, дзень, дзіця, кацяня, ключ, косць, краіна, мёд, мора, нож, ноч, пень, печ, птушка, пярсцёнак, рака, рыба, свякроў, святыня, сірата, скура, трава, хмара, ягня.

Узор: сын – старабел. сынъ, мужчынскі род, трэці тып скланення (цвёрдая разнавіднасць).

3. З ліку прапанаваных назоўнікаў выпісаць спачатку назоўнікі, якія захавалі старабеларускі тып скланення; затым – назоўнікі, якія змянілі ў скланенні сваю парадыгму:

Акно, бор, ваявода, верх, голад, гонар, горад, госць, грэбень, дзядзька, дом, дробязь, жарабя, звер, камень, кроў, локаць, мёд, морква, мост, надзея, полымя, слова, суддзя, таварыш, царква, цела, цесць, цяля, чарга.

Узор: 1 група – ручэй (сучаснае 2-е скланенне); ручеи (старабеларускі 2-і тып скланення з асновай на -ŏ (-jŏ)). 2 група – зяць (сучаснае 2-е скланенне); зять (старабеларускі 4-ы тып скланення з асновай на -ĭ).

4. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку. Растлу­мачыць пры несупадзенні ўмовы замены ранейшага канчатка:

(Без) дажджу, маку, моху, сярпа, цукру, чаю. (Да) вопыту, горада, ліку, снегу, чалавека, упаду. (З) воза, дому, лесу, ліста, розуму, туману. (Са) зла, святла, слыху, сну, стала, страху. (Шмат) вопыту, клопату, крыку, народу, пяску, часу.

Узор: (ад) сына – назоўнік, п. ф. сын, канкрэтны, адушаўлёны, 2-е скланенне, родны склон, канчатак -а. Старабел. (отъ) сыну – п. ф. сынъ, 3-ці тып скланення з асновай на -ŭ (у кароткае), родны склон, канчатак -у. Сучасны канчатак замацаваўся пры пераходзе назоўніка з трэцяга ў другое скланенне.

5. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў месным склоне адзіночнага ліку:

(Аб) герою, сабаку, хлебе, чалавеку. (На) ветры, вяку, возе, даху, дубе, духу, кані, лбе, мітынгу, стале, суку. (У) гаі, голасе, двары, доме, жаху, зобе, канцы, лесе, мёдзе, паходзе, Полацку, поце, соку, стозе.

Узор: (у) горадзе – назоўнік, п. ф. горад, неадушаўлёны, з асновай на цвёрды зычны, месны склон, канчатак -е. Старабел. (въ) город ѣ – п. ф. городъ, 2-і тып скланення з асновай на -ŏ(-jŏ), родны склон, канчатак фанетычна змяніўся ў -е.

6. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый наступным сучасным граматычным формам:

Акну, (без) агню, брывей, войнамі, вучні, дня, дочкамі, дружа, (з) перапуду, казляня, камней, карове, клеццю, крэслы, марозу, морквы, мужчынам, назе, (на) печы, плямёны, полымем, пяску, (са) страху, сынку, туману, (у) госці, (у) душы, (у) раі, (у) соку, ягнят.

Узор: рукі – старабеларуская форма рукы назоўнага склону множнага ліку былога 1-га тыпу скланення з асновай на -ā (-jā), цвёрдая разнавіднасць. У назоўным склоне множнага ліку атрымаў сучасны канчатак -і ў выніку фанетычных змяненняў складоў гы, кы, хы ў гі, кі, хі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 2136; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.