Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пазіцыйныя змены галосных




Рэдукаваныя ь, ъ, и, ы і іх лёс. У адных фанетычных пазіцыях рэдукаваныя галосныя вымаўляліся не зусім выразна, у іншых – больш выразна. У залежнасці ад гэтага вылучаюць: слабоестановішча(слабую пазіцыю) і моцнаестановішча(моцную пазіцыю) рэдукаваных.

слабая пазіцыя моцная пазіцыя
у канцы неадна­складовых слоў перад складам пад націскам перад складам з рэдукаваным у слабой пазіцыі
з галосным поў­нага ўтварэння з рэдукава­ным у моцнай пазіцыі
сън ъ, дьн ь, власт ь, кра и съб ь ралъ, к ъ то, д ъ ва, м ъ ного, жит и ~ в ъ здъхъ, д ь ньсь, ж ь ньць т пътъ, ш пътъ, т мьнь, подър ~тъ тъп ъ тъ, шьп ъ тъ, тьм ь нь, млад ы и

Рэдукаваныя галосныя ь і ъ ў слабой пазіцыі паступова перасталі вымаўляцца, што ў пісьмовых помніках праявілася ў пропуску літар ь і ъ: много, всегда замест мъного, вьсегда або ў змяшэнні літар: въсе, съде замест вьсе, сьде.

У моцнай пазіцыі рэдукаваныя галосныя ь і ъ ўзмацніліся, падоўжыліся і супалі з галоснымі поўнага ўтварэння – ь з е, ъ з о: тельць – телець, дъждь – дождь, събьрати – собрати, дьнь – день.

Рэдукаваныя [ и ], [ ы ] у моцнай пазіцыі супалі з адпаведнымі галоснымі поўнага ўтварэння: новыи, большии, достоинъ.

Працэсзнікненняслабыхіпраясненнямоцныхрэдукаваныхугалосныяпоўнагаўтварэння[е], [о] называюць працэсампадзення(страты)рэдукаваных. Пачаўся ён прыкладна з канца Х ст. і закончыўся ў ХІІ ст. Гэтая падзея прывяла да значных змяненняў у фанетычнай структуры стараславянскай мовы. Парушылася тэндэнцыя да ўзыходнай гучнасці і гармоніі склада: мно-го (замест мъ-но-го), все-гда (замест вь-се-гда). Узніклі закрытыя склады: дом (замест до-мъ), сын (замест сы-нъ), ко-нець (замест ко-не-ць) і скарацілася колькасць складоў: двор (замест дво-ръ), кто (замест къ-то), на-род (замест на-ро-дъ).

З’явіліся спалучэнні зычных пн, дн, дл, бс, пс, кт і інш., якія раней не сустракаліся ў стараславянскай мове: сh-дло (замест сh-дъ-ло), кто (замест къ-то). Узнікла асіміляцыя паводле глухасці-звонкасці: бъчела (пчала), къто (хто), чьто (што), сватьба (свадьба). З’явіліся «беглыя» галосныя е і о: день (замест дьнь) – дн" (замест дь-н"), сон (замест съ-нъ) – сна (замест съ-на).

Вынікі страты рэдукаваных у беларускай мове

Вынік Умовы Прыклад
Бегласць галосных – чаргаванне галоснага з нулём гука звязана з падзеннем рэдукаваных у слабой пазіцыі і праясненнем у галосныя поўнага ўтварэння – у моцнай Кніжак – кніжка, пень – пнём, ба[jэ]ц – байца, сабраць – збіраць
Прыстаўныя галосныя (о, і) з’явіліся перад спалучэннем зычных, у якіх першым быў плаўны Ръша → Рша → Орша, льгота → л’гота → ільгота
Устаўныя галосныя развіліся ў словах, якія заканчваліся групай зычных з апошнім санорным Узлъ – вузел, вихрь – віхор, журавль – журавель, корабль – карабель, огнь – агонь
Чаргаванні ро // ры, ло // лы, ле // лі узніклі ў спалучэнні рэдукава­ных з плаўнымі першага тыпу (трът, тлът, трьт, тльт): у моцнай пазіцыі рэдукаваныя супалі з о і э (е), у слабой па­зіцыі страціліся, а пасля плаў­нага развіваўся галосны ы ці і Гром – грымоты, крошка – крышыць, дрогнуць – дрыжаць, дровы – дрывасекі, блеск – бліскавіца
Другое поўнагалоссе узнікла на месцы спалучэння рэдукаванага з плаўнымі р, л у становішчы паміж зычнымі перад складам з рэдукаваным у слабой пазіцыі Гърнъ → горн → горон → горан, вяроўка – з вьрвъка, човен – з чьлнъ
Спрашчэнне груп зычных ждьн → жн, здьн → зн, зтьв → св, лвът → ўт, къд → дз, рвьш → рш, рдьц → рц, лньц → нц, рньч → нч, стьл → сл, стьн → сн, стьц → сц, тъщ → шч, пьп → п Кождьнъи – кожны, къде – дзе, первьшая – першая, сьрдьце – сэрца, ростьлина – расліна, натъще – нашча, пьпьрьць – перац
Страта канцавога л у дзеяслоўнай форме прошлага часу Неслъ – нёс, тьрлъ – цёр, везлъ – вёз
Змяненне в на ў адбылося на месцы спалучэнняў въ, вь на канцы слова або перад зычным Сыновъ – сыноў, правьда – праўда, вьдова – ўдава
Змяненне л на ў адбылося на месцы спалучэнняў лъ, ль у становішчы паміж двума зычнымі Воўна – з волъна, маўчаць – з мълчати, жаўна – з жьлна, жоўты – з жьлтъи
Зацвярдзенне губных перад зычнымі і на канцы слова Семь – сем
З’яўленне асіміляцыі зычных цвёрдых да мяккіх, Събираю – збіраю,
свісцячых да шыпячых, съчастье – шчасце,
шыпячых да свісцячых, случьскъи – слуцкі,
звонкіх да глухіх, дъхорь – тхор,
глухіх да звонкіх съборъ – збор
Асіміляцыя ў спалучэнні дн Сего дьн(я) – сёння
Зліццё свісцячых Сс →с, зс →с, цс →с Русьскъи → рускі, шьвьцьскыи → шавецкі
Падоўжаныя зычныя з’явіліся на месцы спалучэння «памякчоны зычны + слабы рэдукаваны ь + j» у становішчы паміж двума галоснымі Зель[jе] – зелле, пытань[jе] – пытанне, судь" – суддзя
Дысіміляцыя ў спалучэннях зычных у займенніках хто і штокъто, чьто)
Узнікненне чаргавання звонкага з глухім у выніку аглушэння звонкіх зычных на канцы слова Дубъ – [дуп] – дубы

Галосныя гукі ў пачатку слова. Звычайна ў пачатку слова выкарыстоўваліся гукі [ о ], [ Q ] (@), [ а ]: отьць, отрокъ, @родъ, @зъкъ, агньць, азъ. Для фанетычнай сістэмы ўсходнеславянскіх моў характэрна ўзнікненне пратэтычнага (прыстаўнога) [ j ] перад пачатковым [ а ]: "зъ, "гньць, "вити, "ко і г. д.

Перад астатнімі галоснымі ўзнікалі пратэтычныя (прыстаў­ныя) зычныя гукі [ j ] і [ в ].

Пратэтычны гук Перад галосным Прыклад
в ы выкн@тивучыцца, прывыкаць’, выдра (літ. ūdra), высокъ (ст.-ням. ûf ‘на’)
ъ въпль ‘лямант, крык’ і възъпити ‘залямантаваць, закрычаць’
j у ютро ‘раніца’, юность, юноша
# >дро ‘хутка’, >зыкъ ‘мова, народ’, >ти ‘ўзяць’
h "дра ‘нетры’ (параўн. вьнhдра), "хати ‘ехаць’
е ~динъ ‘адзін’, ~зеро ‘возера’, ~гда ‘калі’
ь им@ ‘маю’ (з *jьmQ), игльнъ ‘ігольны’ (з *jьgъlьnъ)

Чаргаванні галосных гукаў. Лёс індаеўрапейскіх доўгіх і ка­роткіх галосных адлюстроўваецца ў агульнаславянскіх чаргаваннях – колькасных, якасных, якасна-колькасных.

Колькасныя чаргаванні
Індаеўрапейская мова Стараславянская мова Сучасная беларуская мова
*ŏ// *ō*ă// *ā * skŏk - // * skōk - о // // а скочити – скакати  
*ĕ // *ē * lĕt - // * lēt - е // // h летhти – лhтати  
* ĭ // * ī * bĭr - // * bīr - ь // и бьрати – събирати браць – збіраць
* ŭ // * ū * sŭl - // * sūl - ъ // ы сълати – посылати паслаць – пасылаць
Якасныя чаргаванні
* ŏ // * ĕ * vĕz - // * vŏz - о // е везти – возити, возъ вязу – воз
* ē // * ō * sēd - // * sōd - h // а сhдhти – садити, садъ сядзець – садзіць, сад
* ĕ // * ĭ * bĕr - // * bĭr - е // ь бер@ – бьрати бяру – браць
Якасна-колькасныя чаргаванні
  и // ь // е // о събирати – бьрати – бер@ – съборъ збіраць – браць – бяру – збор
  и // // h // е // о // ь нарицати – издрhкати – рек@ – пророкъ – рьци  
  ъ // ы // оу дъхн@ти – дышати – доухъ; съхн@ти – засыхати – соушити дыхнуць – дух сушыць – засыхаць – сохнуць
  ъ // о // ы зъвати – зов@ – призывати  

Стараславянскай мове вядомыя чаргаванні, абумоўленыя манафтангізацыяй дыфтонгаў і дыфтангічных спалучэнняў. Гэта чаргаванні галосных гукаў дыфтангічнага паходжання са спалучэннямі галосных і зычных.

h // оj пhти – по\ [поjQ]
и // ьj вити – ви\ [в·ьjQ]
оу // ов, ав, ев плоути – плов@, плавати; горю\ – горевати
# // ен, ем, ин, им, ьн, ьм нач#ти – начинати, начьн@, починъ; ж#ти – пожинати, жьн@
@ // он, ом, ън, ъм зв@къ – звонити, звонъ

? Практыкаванні

1. Указаць слабыя і моцныя пазіцыі рэдукаваных:

Брьвьно, вы", вьсьма, въбьрати, възьм@, въздъхъ, въньмл\, жьньць, змии, зъло, кры\, кънигы, кън#жьскъ, къ мънh, къ немоу, людии, мои, мъкн@ти, мъхъ, ногъть, ор@жие, отрочии, правьдьнъ, прьвыи, пътичии, рьвьнивъ, ръпътъ, синии, срьдьчьныи, събьравъ, тельць, тъкъмо, тьмьница, тьсть, хрьбьтьныи, шьдъши, шьпътъ.

Узор: л ь ст ú – у абсалютным канцы слова рэдукаваны ú знаходзіцца ў слабой пазіцыі, рэдукаваны ь знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, бо стаіць перад складам з рэдукаваным у слабой пазіцыі.

2. Напісаць па-стараславянску словы:

Вада, вецер, год, госць, дагнаць, дзень, дом, конь, леў, лёд, мора, нага, нос, неба, пасол, пень, песень, печ, рот, рубель, сон, сотня, стол.

Узор: замок – для таго, каб аднавіць слова, трэба яго змяніць: замокзамка. У корані слова адбываецца чаргаванне гука [о] з нулём гука. Значыць, на месцы гука [о] знаходзіўся рэдукаваны, у першым складзе чаргавання не адбываецца, значыць, на месцы галоснага [а] быў гук поўнага ўтварэння. Паколькі ў стараславянскай мове не было закрытых складоў, на канцы слова таксама быў рэдукаваны: замúкú.

3. У прыведзеных словах вызначыць чаргаванне галосных, даць ім гістарычнае тлумачэнне:

Годити – жьдати – ожидати, греб@ – гробъ –= грабити, дер@ – дьрати – съдирати, зовъ – зъвати – созывати, плет@ – плотъ – съплhтати, позоръ (зрелище) – зазьрети – зазирати, плететъ – плотъ, посълъ – посълати – посылати, рек@ – рокъ – рьци – нарицати, съпоръ – пьрhти – прhпирати с#, вити – вhньць – ви\ – повои, ж#ти – жьм@ – пожимати, забыти – забъвенъ, им# – имене, клю~ши – клевати, кроушити – кръшити – кръха, крыти – кровъ – съкръвенъ – закрывати, лити – ли\ – слои, пити – поити – пи\ – напа"ти, ръдhти – рыждь – роуда, сноувати – основа, зьдь (глина) – зьдьчии – созидати, кл#тва – проклbинати – прокл#ти – прокльн@.

Узор: съборъбер@бьратисъбирати. У каранях слоў чаргуюцца [о] (о) // [е] (е) // [ь] (ь) // [и] (и), што абумоўлена колькаснымі і якаснымі чаргаваннямі ў праславянскай мове. У аснове чаргавання [о] // [е] знаходзіцца якаснае чаргаванне [ŏ] // [ĕ]. Чаргаванне гэтых гукаў з гукам [ь] і [и] абумоўлена колькаснымі чаргаваннямі галосных.

4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні:

*bjĕ stĕ , *bjĕ dŏd, *brŭ ĭs, *do sītĕ , *gēlītĕ , *zvŏnŏs. *kĕnstĭs, *lĕ bjŏn,*mŏ sētĕ , *mŏ sŏs, *slŏ sŏs, *sŏ hītĕ , *stŏ kētĕ , *tĕ sīnā, *tūsĕntjā.

Узор: * – на месцы дыфтонга ŏ з’явіўся гук [ě] (h), на месцы дыфтонга ĕ – гук [и] (è): пhтè.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 4716; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.021 сек.