Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 1. Назавіце храналагічныя рамкі Адраджэння ў Еўропе і най­больш адметных прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння




1. Назавіце храналагічныя рамкі Адраджэння ў Еўропе і най­больш адметных прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння.

2. У чым сутнасць еўрапейскага Адраджэння і дзейнасці гума­ністаў?

3. Назавіце асаблівасці Адраджэння на беларускіх землях.

4. Што вы ведаеце пра Ф. Скарыну як першадрукара, асветніка і вучонага?

5. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

6. Растлумачце назву паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

7. Каму належыць «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» і што вы ведаеце пра яе стваральніка?

8. Які твор прысвечаны падзеям Лівонскай вайны?

9. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства на беларус­кіх землях?

10. Аб чым сведчыла прыняцце ў ВКЛ Статутаў 1529, 1566, 1588 гг.?

11. Раскажыце пра сістэму адукацыі ў ВКЛ.

12. Якія навучальныя ўстановы існавалі ў ВКЛ?

13. Якія факультэты існавалі ў Віленскім універсітэце?

14. Назавіце прозвішчы першага рэктара і найбольш знакамітых выкладчыкаў Віленскага універсітэта.

15. Што вы ведаеце пра развіццё беларускага жывапісу ў XVI –першай палове XVII ст.?

Літаратура: К–[6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 24, 25, 27, 35, 41–42, 46].

 

Экзаменацыйнае пытанне 21. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Месца і роля ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люб­лінскі сойм і ўмовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Вынікі Люб­лінскай уніі. Каралі Рэчы Паспалітай.

 

Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Пры­чыны падпісання Люблінскай уніі:

- цяжкае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонская вайной;

- імкненне шляхты ВКЛ да набыцця «залатых шляхецкіх вольнасцей», якімі валодала шляхта ў Польшчы;

- жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

- каталіцкая царква разлічвала пашырыць уплыў каталіцызму на беларускія, рускія і ўкраінскія землі.

Люблінскі сойм і ўмовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Студзень 1569 г. – сойм у Любліне. 1 ліпеня 1569 г. падпісана Люблінская унія, якая абвяшчала стварэнне новай дзяржавы з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскага азначала рэспубліка (Res – справа, Publica – агульнанародная з лацінскай мовы). Рэч Паспалітая была федэрацыяй (федэрацыя – дзяр­жава, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб’яд­наных на пэўных умовах у адзіную краіну). Рэч Паспалітая была шляхецкай, шматнацыянальнай краінай, якая аб’яднала дзве суседнія дзяржавы: ВКЛ і Польшчу.

Умовыпадпісання Люблінскай уніі:

- агульнымі пры аб’яднанні былі:

· манарх (кароль);

· сойм (вышэйшы орган улады, але мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў для ВКЛ і Польшчы не прадугледжвалася);

· знешняя палітыка;

· умовы набыцця зямлі польскімі феадаламі ў ВКЛ і феадаламі ВКЛ у Польшчы;

- самастойнымі, асобнымі ў Рэчы Паспалітай заставаліся:

· адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

· заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Статутам 1588 г.);

· судовая арганізацыя (з 1581 г. вышэйшым судовым орга­нам ВКЛ з’яўляўся Галоўны трыбунал);

· войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з’яўлялася паспалітае рушанне – усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў – ваеннаабязаных мужчын, якіх выстаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц. У час вайны войскі ВКЛ і Польшчы аб’ядноўваліся ў агульнае адзінае войска);

· афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы – Рэч Паспалітая;

· герб і пячаткі (у ВКЛ – выява Пагоні, у Польшчы – выява Арла);

· мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская – у ВКЛ, польская і лацінская – у Польшчы. З 1696 г. усё справаводства Рэчы Паспалітай пераведзена на польскую мову, якая стала дзяржаўнай і ў ВКЛ).

Вынікі Люблінскай уніі. Пасля падпісання Люблінскай уніі:

· утвараецца новая дзяржава Рэч Паспалітая, якая мела дзве казны, два войскі, дзве мовы;

· пачынаецца паланізацыя – апалячванне беларуска-літоўскай шляхты праз далучэнне яе да польскіх «залатых шляхецкіх вольнасцей»;

· пачынаецца акаталічванне;

· фарміруецца новае саслоўе «народ шляхецкі», які складаў­ся ў большасці сваёй з шляхты, якая была аб’яднана адзінымі правамі і прывілеямі, у значнай ступені адзінай каталіцкай рэ­лігіяй, а таксама польскай мовай;

· вядзецца барацьба за самастойнасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай;

· у 1696 г. усё афіцыйнае справаводства пераводзіцца на польскую мову. З гэтага часу пачынаюцца адносіны да бела­рускай мовы, як да другасортнай, што выклікае імкненне да развіцця беларускай мовы.

Каралі Рэчы Паспалітай. З 1569 па 1795 гг. каралямі Рэчы Паспалітай былі:

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 735; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.