Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Семінарскіх заняткаў




Методыка падрыхтоўкі і правядзення

Семінарскія заняткі

Пытанні для самаправеркі

1. Акрэсліце на карце этнічную тэрыторыю Беларусі.

2. Якія фактары садзейнічалі і якія тармазілі працэс утварэння і развіцця беларускай народнасці?

3. Якія існуюць версіі аб паходжанні назвы «Белая Русь»?

4. Акрэсліце тэрыторыю «Белай Русі».

5. Пералічыце характэрныя рысы беларускага менталітэту.

6. У чым выразіўся ўплыў іншых этнасаў на беларускую мову, культуру, рэлігію?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[7, 19, 21, 49].

 

 

 

Семінар – адна з форм арганізацыі навучання студэнтаў, у ходзе якой паглыбляюцца, удакладняюцца і абагульняюцца веды.

Студэнты павінны быць гатовы адказаць на кожнае пытанне тэмы семінарскіх заняткаў, актыўна ўдзельнічаць у іх рабоце. Пры непадрыхтаванасці альбо пропуску заняткаў студэнты ў індывідуальным парадку адпрацоўваюць прапушчаную тэму. Усе выступленні на семінарах ацэньваюцца.

Упрацэсе падрыхтоўкі адказаў на пытанні, што вынесены на абмеркаванне семінарскіх заняткаў, студэнту неабходна:

- спачатку падабраць літаратуру;

- шляхам яе прагляду і выбарачнага чытання неабходна знайсці тыя раздзелы кнігі, якія адпавядаюць тэме семінара;

- выкарыстоўваючы канспект лекцый, падручнік, дапамож­ныя літаратурныя крыніцы, саставіць план адказаў па кожным пытанні семінара.

Пры гэтым мець на ўвазе, што прыведзены пасля кожнай тэмы спіс літаратуры носіць рэкамендацыйны характар, пры падрыхтоўцы да семінара вы можаце выкарыстаць толькі частку яе альбо ўжыць па жаданні іншыя матэрыялы.

Ёсць два асноўныя спосабы састаўлення плана-адказу:

- на аснове працы з літаратурай у час яе чытання;

- пасля глыбокага азнаямлення з шэрагам літаратурных крыніц, што дасць магчымасць падагульніць праробленую вамі працу.

Пры такім падыходзе план адтрымоўваецца больш пасля­доўным і лагічным, так як знікае спакуса ператварыць амаль кожную думку твора ў адзін з пунктаў вашага плана. Састаўленне плана-адказу можа падацца простай справай. Але гэта не так. Складанасць заключаецца ў тым, што неабходна высветліць для сябе пабудову і ход думак у вывучаемых літаратурных крыніцах, а затым сцісла, ясна і лаканічна выкласці галоўны змест пра­блемы. План можа быць простым і разгорнутым. У першым вы­падку запісваецца толькі парадак асноўных пытанняў, якія неаб­ходна раскрыць у час выступлення на семінары па той ці іншай праблеме. Нават пры ўсёй сцісласці такога запісу ствараецца неабходнае ўяўленне аб прачытаным, фарміруецца лагічнасць і паслядоўнасць вашага выступлення на семінары. У адрозненне ад простага, у разгорнутым плане вызначаецца парадак асвятлення пытанняў тэмы, складаецца і запісваецца змест адказу па кожнай праблеме семінара. Могуць быць цытаты, найбольш важныя ліч­бавыя звесткі, абагульненні і высновы. На палях карысна адзна­чыць старонкі выкарыстоўваемых у плане-адказе звестак, што дапаможа хутка знайсці ў кнізе неабходнае месца і звярнуць увагу слухачоў на тыя ці іншыя падыходы аўтара. Разгорнуты план дапаможа не толькі навучыцца лагічна фармуляваць вашы думкі, але і сцісла, аргументавана і пераканаўча выступаць перад ауды­торыяй. Такі метад падрыхтоўкі да семінараў патрабуе больш часу і разумовых намаганняў, але акупіцца сотню разоў. Вашы веды па курсе стануць трывалымі, глыбокімі і асэнсаванымі. Паступова сфарміруюцца навыкі публічнага выступлення і наву­ковага адстойвання аўтарскай думкі.

Парадак правядзення семінара наступны:выкладчык коратка фармулюе тэму, мэту і задачы, выклікае па асабістым меркаванні любога студэнта асвятліць адну з праблем тэмы. Усе студэнты павінны быць гатовымі выступіць па ўсіх пытаннях семінарскага плана. Паведамленне павінна быць кароткім, аргументаваным, разлічаным на 8–10 хвілін. Спачатку трэба назваць пытанне, якое будзе абмяркоўвацца, потым, калі вы выступаеце не пер­шым, даць ацэнку папярэднім прамоўцам, выправіць памылкі, калі яны былі дапушчаны. Пасля гэтага прыступіць да асвят­лення зместу свайго пытання. Паглыбляючы абмяркоўваемую тэму, не паўтараць сказанага сакурснікамі і, нарэшце, рабіць неабходныя высновы.

Галоўнае на семінарскіх занятках глыбокае, зацікаўленае і актыўнае абмеркаванне праблем. Творчыя дыскусіі ажыўляюць заняткі, садзейнічаюць глыбокаму, трываламу засваенню вучэб­нага матэрыялу.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 553; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.