Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. 9-ы археалагічны з’езд — адбыўся ў Вільні ў 1893 г




9-ы археалагічны з’езд — адбыўся ў Вільні ў 1893 г. Абмяркоўваў пытанні археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, вывучэння архітэктуры, мастацтва, мовы. Былі выдадзены 2 тамы «Прац» (1895 г, 1897 г.), у якіх надрукаваны даклады і справаздачы пра археалагічныя даследванні ў Заходнім краі.

Абшчынная ўласнасць— калектыўная ўласнасць групы лэдзей, аб'яднаных у якую-небудзь абшчыну (у гэтым выпадку — сельскую). На Беларусі існаванне абшчыннай уласнасці мела месца толкі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Аграрны крызіс— стан эканомікі, выкліканы цяжкасцямі збыту прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, падзеннем цэн на яе. Першы аграрны крызіс (70-80-я г.г. XIX ст.) быў выкліканы прылівам на еўрапейскі рынак значнай колькасці таннага хлеба з ЗША, Расіі і іншых краін. За час аграрнага крызісу Беларусь ператварылася ў рэгіён, куды ў значным памеры ўвозілі збожжа. Адбылася пераарыентацыя сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі: галоўнай галіной стала жывёлагадоўля.

Адработкі— 1) Сістэма апрацоўкі памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія адпрацоўвалі зямлю за арэнду, пазыку прадуктовую і грашовую. Насілі паўпрыгонніцкі характар. 2) Кабальная форма найму сялян са сваімі прыладамі і цяглам да памешчыка (за пазычаныя грошы, збожжа, арэнду зямлі і г.д.)

Адрэзкі — землі, адабраныя памешчыкамі ў сялян пад час рэформы 1861 г. Адрэзкі ў асноўным праводзіліся, калі надзел быў больш за вышэйшую норму, устаноўленную Палажэннем 19 лютага і складалі каля 18% дарэформеннага землякарыстання сялян. У выніку сялянскіх хваляванняў і нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 г.г. у Беларусі значная частка адрэзкаў была вернута сялянам.

Адыходніцтва— часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акцыянернае таварыства— арганізацыйная форма прадпрымальніцтва, кампанія, капітал якой утвараецца шляхам аб’яднання многіх індывідуальных капіталаў праз выпуск і прадажу акцый. Вялізная цэнтралізацыя капітала ў акцыянерных таварыствах дазваляе арганізаваць буйнае прадпрыемства, што не пад сілу асобным капіталістам.

«Амерыканскі» (фермерскі) ўлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы— эфектыўны шлях развіцця з уласнасцю на зямлю саміх вытворцаў.

Асіміляцыя— палітыка зліцця двух народаў, у выніку якой адзін з іх страчвае нацыянальную адметнасць.

Беларусазнаўства— навука, якая вывучае адметнасць і агульнасць беларусаў, іх нацынальны рух, узаемаадносіны з суседзямі і ролю ў сістэме міжнароднай супольнасці народаў у мінулым і сучасным.

Беларуская літаратурная (нацыянальная) мова— фарміруецца ў XIX—XX стст. на аснове гутарковай народнай мовы ў жанрах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Наогул мова шматфункцыянальная, гэта значыць што сферай яе ўжытку з’яўляюцца: справаводства, адукацыя, навука, культура (літаратура, драматургія, проза, паэзіі і інш.), зносіны паміж людзьмі. Аднак поўнаму станаўленню беларускай мовы перашкаджала тое, што многія яе пласты лексікі развіваліся слаба, яе выкарыстанне было абмежавана царскай палітыкай: на ёй не развівалася навука, адукацыя, справаводства і інш.

Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ)— першая беларуская партыя левана-родніцкага напрамку ў 1902-1918 г.г. Стваральнікі і кіраўнікі партыі — браты А.і І. Лукцевічы, А.Пашкевіч (Цётка), А.Бурбіс, К.Кастравіцкі (Каганец), В.Іваноўскі, Ф.Умястоўскі і інш. У 1903-1904 г.г. і пазней БСГ цесна ўзаемадзейнічала з ідэйна блізкімі ёй партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. На I і II з’ездах БСГ (1903,1906 гг.) была вызначана праграма дзейнасці партыі. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, устанаўленне сацыялістычнага ладу, утварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі БСГ патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні, выступала за свабоднае развіццё беларускай нацыянальнай культуры і мовы. Аграрная праграма партыі хісталася ад эсэраўскай ідэі сацыялізацыі зямлі да меньшавіцкай праграмы муніпалізацыі зямлі. Яна ўдзельнічала ў правядзенні Усебеларускага з’езда 1917 г. у Мінску, выступіла з ініцыятывай абвяшчэння БНР.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух— грамадскі рух за вызваленне Беларусі з-пад каланіяльнай незаледнасці, за нацыянальнае адраджэнне і стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Спачатку развіваўся ў рамках польскага вызваленчага працэск пад уплывам ідэй паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшка. Паўстанне 1863—1864 гг. дало штуршок выдзяленню ў агульнапольскім і расійскім вызваленчым руху беларускіх нацыянальных патрабаванняў. К.Каліноўскі выказваў ідэю самастойнай Літвы і Беларусі. У 1868 г. у Пецярбургу ўзнікла асветніцкая арганізацыя, члены якой мелі намер арганізацыя, члены якой мелі намер арганізаваць выданне літаратуры на беларускай мове. Далейшае развіццё нацыянальнага руху было звязана з народніцкай ідыялогіяй («Гоман» і інш.). У другой палове 1880-х гг. у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі: М.В.Доўнар-Запольскі, Я.Лучына і інш., якія імкнуліся прабудзіць нацыянальную самасвядомасць легальнымі сродкамі. На рубяжы XIX—XX ст.ст. нацыянальны рух злучаецца з сацыялістычнай ідыялогіяй (БСГ і інш.) з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам, творчасцю і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дзейнасцю Я.Купалы, Я.Коласа, І.Луцкевічаў, Я.Лёсіка і інш., з працай па стварэнню беларускай дзяржаўнасці (БНР, БССР).

«Белыя»—кансерватыўна-ліберальная плынь у паўстанні 1863—1864 г. Выступалі супраць узброенага паўстання, спадзяваліся шляхам палітычных камбінацый дамагчыся ад царскага ўрада ўступак у аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Сабатавалі правядзенне рэвалюцыйных пераўтварэнняў, што вяло да звужвання базы і размаху паўстання.

Ваеннае становішча—разнавіднасць надзвычайнага становішча. Уводзіцца ў надзвычайных сітуацыях, пагражаючых існаванню дзяржавы. Характарызуецца перадачай агульнага дзяржаўнага кіравання, пераважна аховы грамадскага парадку і бяспекі ў распараджэнне ваенных. Апошнія, звычайна, атрымліваюць шэраг надзвычайных палнамоцтваў, якія ў звычайных абставінах з’яўляюцца прэрагатывай (выключнае правая) вышэйшых органаў улады і судовых устаноў (арышты, вобыскі, дзейнасць ваенных судоў і г.д.)

Водруб — у Расіі ў пачатку XXст. зямельны ўчастак, выдзелены з абшчыннай зямлі (у выніку сталыпінскай рэформы) у аданасобную сялянскую ўласнасць. У адрозненне ад хутара — без пераносу сядзібы.

Гарадская дума — выбарны распарадчы орган самакіравання ў расійскіх гарадах. Гарадскія думы мелі абмежаваную кампетэнцыю: не валодалі прымусовай уладай, знаходзіліся пад строгім кантролем губернатара і міністра ўнутраных спраў, мелі незначныя фінансавыя сродкі.

Гарадская ўправа— выканаўчы орган гарадской думы. У Беларусі выбіраліся толькі ў буйных гарадах. Узначальваў управу гарадскі галава, які адначасова быў старшынёю гарадской думы.

Гараўскія— браты-жывапісцы, ураджэнцы Беларусі. Творчасць звязана з мастацкі жыццём Беларусі і Расіі.

Гектограф —упрошчаны друкаваны прыбор для памнажэння машынапіснага ці друкаванага тэксту.

«Гоман»—рэвалюцыйна-народніцкая група ў Пецярбургу ў 80-я гг. ХІХст. Узнікла сярод стулэнтаў-ураджэнцаў Беларусі, якія выступілі з ініцыятывай стварэння аўтаномнай беларускай фракцыі «Нарднай волі». Стваральнікі і кіраўнікі: А.І. Марчанка, Х.А. Ратнер, М.І. Стацкевіч і інш. Было выдадзена неалькі нумароў часопіса «Гоман».

«Грамадскія школы»— на Беларусі ў 60-я гг. XIXст. многія школы поўнасцю знаходзіліся на ўтрыманні сялянаў. У афіцыйных дакументах яны называліся «грамадскімі».

Духоўныя семінарыі— сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства, якія давалі багаслоўскую адукацыю.

Заможныя сяляне (кулакі)—руская назва сельскай буржуазіі, якая склалася ў выніку дыферэнцыяцыі (раслаення) сялян.

«Заходнерусізм»— ідыялогія ў грамадскім руху Беларусі сярэдзіны XIX — пачатаку XX ст., які ўзнік пад уплывам рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. У яе вытокаў стаялі І.Семашка, М.Каяловіч і інш.Ідыёлагі «заходнерусізму» адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнаса, лічылі, што беларусы — гэта рускія і не маюць ніякіх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных. Сярод прыхільнікаў гэтай ідыялогіі выдзяляіліся дзве плыні: ліберальная і кансерватыўная. Прадстаўнікі першай у адрозненні ад другой, дапускалі самакоштоўнасць беларускай культуры і мгачымасць яе вывучэння для абагачэння вялікаросаў. Лібералы — «заходнаросы» зрабілі многа для даследвання нацыянальнай спадчыны беларусаў і аднымі з першых звярнулі ўвагу шрадавых колаў на тое, што Беларусь, наперакор панаваўшай у той час думцы, не з’яўляецца часткай Польшчы. Галоўнай сваёй мэтай заходнерусізм лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. З усталяваннем БССР як сістэма поглядаў заходнерусізм страціў сваё безумоўнае прызначэнне, аднак яго ідэі засталіся ва ўсведамленні пэўнай часткі беларускага грамадства.

Земская рэформа — была праведзена ў 1864 г. у 34 губернях Расіі, але не распаўсюджвалася на нацыянальныя акраіны, у тым ліку, і на Беларусь. Урад непакоіўся, што органы земскага самакіравання пападуць тут пад уплыў нацыянальных груп памешчыкаў, якія лічыліся неблаганадзейнымі. Уведзены былі земствы на Беларусі ў 1911 г. толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях па ініцыятыве П.А.Сталыпіна. ён імкнуўся падняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме органаў мясцовага самакіравання, а таксама выцясніць ці аслабіць палітычную ролю на мясцовым і імперскім узроўні буйных землеўладальнікаў “польскага паходжання”. У аснову выбараў у земскія органы Беларусі быў пакладзены падзел выбаршчыкаў на дзве нацынальныя курыі — «рускую» і «польскую». Праваслаўныя сяляне — беларусы прылічваліся да першай, католікі — да другой. Нягледзячы на зніжэнне цэнзу, большасць забяспечвалася за памешчыкамі. За кароткі час (да канца 1917 г.) сваёй дзейнасці земствы пакінулі заметны след у развіцці гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі Беларусі.

«Зямля і воля»— 1. Тайная рэвалюцыйная арганізацыя разначынцаў у Расійскай імперыі ў 1861—64 г. Самаліквідавалася ў 1864 г. у сувязі з разгромам паўстання і арыштам землявольцаў. 2. Народніцкая рэвалюцыйная арганізацыя ў Расійскай імперыі ў 1876—1879 гг. Праграма грунтавалася на ўтапічнай тэорыі сялянскага сацыялізму і прадугледжвала пераход зямлі сялянам, замену дзяржавы федэрацыяй абшчын, падзел Расійскай імперыі на часткі, паводле мясцовых жаданняў. Шлях рэалізацыі праграмы — сялянская рэвалюцыя. На Беларусі ў 1876—1879 гг. народніцкія гурткі існавалі пераважна сярод вучнёўскай моладзі (Мінск, Магілёў. Гродна, Горкі).

Імперыялізм — манапалістычная стадыя развіцця капіталізма. Узнікненне імперыялізма ў прамыслова развітых краінах адбылося на рубяжы XIX—XX стст. Пры імперыялізме ў палітычным і эканамічным жыцці грамадства пануе фінансавая алігархія, у руках якой засяроджваецца банкаўскі і прамысловы капітал. Пры імперыялізме пастаяннымі становяцца такія з’явы сацыяльна-эканамічнага жыцця грамадства як беспрацоўе, эканамічныя крызісы, інфляцыя, паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, узмацненне жорсткасці палітыкі дзяржавы да сваіх грамадзян.

Канкурэнцыя — барацьба паміж прыватнымі вытворцамі за больш выгадныя ўмовы вытворчасці і збыту тавараў. У выніку канкурэнцыі адбываецца разбурэнне адных вытворцаў і абагачэнне іншых, больш моцных у эканамічных адносінах.

Латыфундыі— буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Ліберальныя народнікі— адгалінаванне ў народніцкім руху, якое сфарміравалася ў 80—90-я гг. ХІХст., прадстаўнікі якога адказаліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы, галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы.

«Мадэрн» (навейшы, сучасны)—стылявы накірунак у мастацтве канца XIX — пачатку XXст., эстэтыка якога заснава на імкненні аб’яднаць мастацкую і ўлітарную прызначанасць твора. Характэрныя рысы «мадэрна» — новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хваліста-ломанай лініі ў дэкоры, уключэння элементаў готыкі, класіцызму і інш. У стылі мадэрн на Беларусі працавалі архітэктары С.Шабуйнейскі, В.Марконі, А.Краснапольскі, мастак Ф.Рушчыц.

Мадэрнізацыя—працэс паступовага пераходу ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі, у прыватнасці, ад феадальнага да буржуазнага грамадства, які распачаўся ў Беларусі ў сувязі з буржуазнымі рэформамі другой паловы XIXст. (адмена прыгоннага права і інш.). Прыкметамі мадэрнізацыі з’яўляюцца індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, абмежаванне пазіцый царквы, фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

Манаполія— 1. Саюз прадпрымальнікаў з мэтай пераадолення канкурэнцыі і атрымання найвялікшых прыбыткаў. Азначае таксама выключнае права на вытворчасць і продаж прадукцыі. Манаполіі ўзнікаюць у Беларусі на рубяжы XIX—XXстст. 2. Саюз прадпрымальнікаў, якія канцэнтруюць у сваіх руках значную частку вытворчасці або продажу пэўнай прадукцыі, што дазваляе ўстанаўліваць манапольныя цэны.

Маніфест— асобы ўказ кіраўніка дзяржавы або вышэйшага органа дзяржаўнай улады, звернуты да насельніцтва.

Менталітэт— характэрныя асаблівасці светаўспрымання і светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення.

Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў— прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя. Узнікла ў 1898 г. Мела 4 секцыі: літаратурную, драматычную і мастацкую. Кіраўнікі — Я.Чырыкаў, Чавусаў, С.Мядзведзеў, К.Кокаўцаў, М.Мысаўской, С.Камінскі.

Міравы пасрэднік— службовая асоба, якая прызначалася для разгляду спрэчак і скрагаў, якія ўзнікалі паміж сялянамі і памешчыкамі пад час рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 г.

Міравы суд— суд першай (ніжэйшай) інстанцыі, разглядваў дробныя судовыя і грамадзянскія справы з упрошчаным судаводствам.

«Мужыцкая праўда»— першая нелегальная рэвалюцыйна-дэмакратычная газета, якая друкавалася лацінкай. Выйша 7 нумароў выдавалі К.Каліноўскі, В.Урублеўскі іінш. Газета заклікала да радыкальнага вырашэння сялянскага пытання.

Музычнае таварыства— аб’яднанне прафесійных музыкантаў або аматараў. Мэта — пашырэнне музычнай культуры. На Беларусі дзейнічалі ў канцы XIX — пачатку XX ст. У другой палове XIX ст. на Беларусі існавалі наступныя музычныя таварыствы: Мінскае музычнае таварыства (з 1880 г.), Мінскае музычнае таварыства (з 1889 г.), Мінскі музычны гурток (з 1896 г.).

Надзвычайнае становішча—часовае абмежаванне грамадскіх правоў насельніцтва пры адначасовым узмацненні паўнамоцтваў адміністрацыі.

«Народная воля»— народніцкая арганізацыя ў Расіі. Узнікла ў жніўні 1879 г. у выніку расколу «Зямлі і волі». На Беларусі дзейнічалі прадстаўнікі выканкама «Народнай волі» М.Ф. Грачэўскі, М.М. Рагачоў і інш. У беларускіх гарадах існавалі гурткі «Народнай волі». «Народавольцы» значнае месца ўдзялялі тэрору. 1 сакавіка 1881 г. яны здзейснілі забойства Аляксандра ІІ. У 1883 г. арганізацыя была разгромлена.

Народніцтва— 1. Ідыялогія і рух разначыннай інтэлігенцыі Расіі ў 1861—1895 гг. 2. Сацыяльная дактрына другой пал. ХХ ст., заснаваная на ўпэўненасці ў тым, што Расія можа мінуць капіталітстычную стадыю развіця і праз арцель і абшчыну адразу перайці да сацыялізму. Лічаць раданачальнікамі гэтай дактрыны А.І. Герцэна і М.Г. Чарнышэйскага.

Настаўніцкія семінарыі— сярэднія навучальныя ўстановы ў XIX — пачатку XXст., што рыхтавалі настаўнікаў пачатковых школ.

Нацыанальная самасвядомасць— самаўяўленне этнічнай групы аб сваім нацыянальным паходжанні, якое вызначае пэўныя патрыятычныя пачуцці і зацікаўленыя адносіны да сваёй нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Нацыя— сацыяльна-этнічная агульнасць людзей, якая складваеццана базе народнасці пры пераходзе ад феадалізму да капіталізму. Паняцце нацыі дыскусійна: існуюць розныя падыходы да яе азначэння. У айчыннай літаратуры найбольш распаўсюджана значэнне нацыі як устойлівай агульнасці людзей, якая гістарычеа склалася на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, нацыянальнага характара, самасвядомасці і культуры.

Нацыянальн-вызваленчы рух — грамадскі рух прыгнечанай нацыі, накіраваны на барацьбу за сваё вызваленне ў той ці іншай форме: аўтаноміі ці незалежнай дзяржавы.

Нацыянальная інтэлігенцыя— інтэлектуальная (адукаваная) частка нацыі, якая разумее асаблівасць народа, да якога належыць, іх дзейнасць мае акрэслены нацыянальны змест, садзейнічае развіццю нацыянальнай культуры і самасвядомасці народа, выпрацоўвае праграму барацьбы за нацыянальнае вызваленне свайго народа (калі ён знаходзіцца пад прыгнетам іншага народа) і ўзначальвае гэты рух.

Нацыянальная культура— дасягненні пэўнай нацыі ў матэрыяльным і духоўным жыцці, якія адлюстроўваюць яе самабытнасць, арыгінальнасць, з аднаго боку, і наяўнасць агульных рыс, з другога.

«Наша доля» (1.09.—1.12.1906) — першае легальнае перыядычнае выданне на беларускай мове, грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася кірыліцай і лацінкай у Вільні. Орган БСГ. Друкавала творы Цёткі, Я.Коласа, Ш.Ядвігіна. Выйшла 6 нумароў.

«Наша ніва» (10.11.1906—7.08.1915) — грамадска-палітычная, навукова-папулярная і літаратурна-мастацкая газета. Выдавалася штотыднёва на беларускай мове ўВільні. Орган БСГ. Важнай задачай лічыла ўсебаковае развіццё духоўнай культуры беларускага народа, стварэнне арыгінальнага нацынальнага стылю ў паэзіі, прозе, тэатрадьным, музычным і выяўленчым мастацтве. Прапагандавала дасягненні беларускай культуры за мяжой.

Неабарока, псеўдабарока — умоўная назва кірунку ў архітэктуры другой паловы XIX — пачатку XXстст., які пераймаў формы, элементы кампазіцыі будынкаў стылю барока. У беларускім дойлідстве існавала ў спалучэнні з іншымі стылямі, найбольшае пашырэнне набыло ў культавым, жыллёвым, грамадскім будаўніцтве.

Неаготыка, псеўдаготыка— умоўная назва накірунку ў архітэктуры канца XVIII — пачатку XXстст., які пераймаў формы, а часам і канструкцыі пабудоў сярэднявяковай готыкі. У гэтым стылі на Беларусі пабудаваны Троіцкі касцёл у г.п. Відзы Браслаўскага р-на, касцёл у в Краснае Маладзечанскага р-на.

Неакласіцызм (песўдакласіцызм)— 1. У шырокім сэнсе — прадаўжэнне эстэтычных прынцыпаў класіцызму ў новых умовах развіцця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на карыстанні ў літаратуры. Музыцы, архітэктуры, тэатральным і выяўленчым мастацтве міфалагічных вобразаў і матываў, антычных тэм і сюжэтаў. У беларускай літаратуры стылістычныя прыёмы неакласіцызму творча выкарыстоўваў М.Багдановіч, распрацаваўшы класічныя формы верша. Узнік у канцы XIX — пачатку XXстст. 2. Назва рознакіраваных мастацкіх з’яў апошняй трэці XIX—XXстст., звязаных са зваротам да традыцый мінулых эпох, адвечных эстэтычных каштоўнасцей — антычнасці, эпохі Адраджэння, класіцызму. У беларускай архітэктуры вядомы з 1910-ых гадоў.

Неараманскі (псеўдараманскі) стыль— умоўная назва накірунку еўрапейскай архітэктуры канца XIX — пачатку XXстст., заснаванага на выкарыстанні форм і элементаў кампазіцыі раманскага стылю. На Беларусі праявіўся пераважна ў культавым і палацавым дойлідстве. У гэтым стылі пабудаваны касцёл Сымона і Алены ў Мінску, касцёл у в. Слабодка Браслаўскага р-на.

Неарускі (псеўдарускі) стыль— накірунак у рускай архітэктуры канца XIX — пачатку XXстст., які пераймаў старажытнавізантыйскія, старажытнарускія ці народнарускія ўзоры ў архітэктуры, мастацкай прамысловасці. На Беларусі не атрымаў пашырэння. Некаторыя рысы гэтага стылю мелі будынкі пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, капліца ў в. Лясная, царкоўна-архалагічны музей у Мінску.

Паўстанне 1863—1864 гг.—нацыянальна-вызваленчае шляхецкае паўстанне супраць цыарызму на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. Галоўнай мэтай барацьбы шляхецкіх рэвалюцыянераў было аднаўленне польскай дзяржавы ў межах былой Рэчы Паспалітай з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Разыходжанні ўдзельнікаў паўстання па сваіх поглядах і падзел іх на «чырвоных» (радыкалы, рэвалюцыянеры) і «белых» (памяркоўныя, кансерватары) адбіліся на ходзе і выніках паўстання. Яно пацярпела паражэнне, а кіраўнік і актыўыя ўдзельнікі паўстання былі пакараны цырызмам.

Перасяленства— перамяшчэнне сельскага насельніцтва цэнтральных раёнаў Расіі на пастаяннае жыхарства ў маланаселеныя акраінныя мясцовасці; узмацнілася з правядзеннем сталыпінскай аграрнай рэформы.

Першая беларуская трупа І.Буйніцкага — прафесійны беларускі тэатр. Праводзіла вялікую асветніцкую работу, шмат зрабіла для развіцця самадзейнай творчасці і прапаганды беларускага мастацтва. Стварыла асновы нацыянальнага беларускага тэатра. Шмат гастраліравала па Беларусі.

«Прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы— марудны шлях развіцця з захаваннем памешчыцкай уласнасці на зямлю.

Прысяжныя заседацелі— суддзі-непрафесіяналы, якія ўдзельнічалі ў крымінальных працэсах. Утваралі асобую ад прафесіянальных суддзяў калегію, якая выносіла канчатковае рашэнне аб вінаватасці ці невінаватасці падсуднага.

Прысяжныя павераныя— у Расіі ў 1864—1917 г.г. адвакаты на дзяржаўнай службе.

Рабочы клас (пралетарыят)— сацыяльная група наёмных работнікаў, якая фарміруецца ў працэсе развіцця капіталізму.

Рабочы рух— барацьба наёмных работнікаў супраць капіталістычнай эксплуатацыі і палітычнай дыскрымінацыі, за паляпшэнне свайо эканамічнага становішча, грамадзянскае раўнапраўе, палітычныя правы і свабоды, у ходзе якой ствараюцца класавыя арганізацыі — прафсаюзы, партыі.

Разначынцы — асобы рознага чыну і звання (юрыдычна неаформленая). У Расіі канца XVIII—XIX ст. міжсаслоўная катэгорыя насельніцтва, уключала выхадцаў з розных саслоўяў (духавенства, купецтва, мяшчанства и г.д.), якая атрымала адукацыю і займалася ў асноўным разумовай працай; інтэлігенцыя, якая выйшла з народа. Носьбіты буржуазна-дэмакратычнай і рэвалюцыйнай ідэалогіі.

Расслаенне сялянства— рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян, з аднаго боку, колькасна павялічвалася сельская буржуазія. З другога — сялянскі пралетарыт і паўпралетарыят. У канцы XIXст. найбольш заможная група сялянскіх гаспадарак складала 8—10%, сярэдніх — каля 32%, бедната — 60%.

Русіфікацыя — афіцыйная палітыка Расійскай імперыі з канца XVIIIст. у дачыненні да беларусаў, якая ахоплівала ўсе сферы жыцця: эканоміку, палітыку і культуру і была скіравана на асіміляцыю беларускага народа.

Рэформы 1860—70-х г.г. — пачаткам лічыцца 1861 г., калі царскім маніфестам ад 19 лютага было адменена прыгоннае права: рускія сяляне аб'яўляліся свабоднымі. Другімі важнымі рэформамі былі земская, гарадская, судовая, ваенная. Земская рэформа 1864 г. уводзіла новыя органы кіравання. Другой рэформай мясцовага кіравання стала ўвядзенне «Гарадскога палажэння 16 чэрвеня 1879 г.» Судовая рэформа была зацверджана Аляксандрам II 20 лістапада 1864 г.

Сацыялістычны ідэал—лічыцца, што паняцце «сацыялізм» узнікла пасля з’ялення кнігі французскага пісьменніка П’ера Леру «Аб індывідуалізме і сацыялізме». Сацыялізм як ідэя наыэлены на ўстанаўленне справядлівага грамадскага парадку ў форме, якая выключае няроўнасць у размеркаванні даходаў. Гэта гоамадства, пабудаванае на прынцыпах справядлівасці, дабра і чалавечнасці.

«Северо-западный край» (1902—1905) — грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальна-ліберальнага, а з сярэдзіны 1904 г.рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку. Асвятляла тэатральнае і музычнае жыццё Мінска і іншых гарадоў Беларусі, друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі, фальклорныя творы.

Сераднякі—праслойка ў сялянстве Расійскай імперыі. Апрацоўвалі зямлю самі з дапамогай членаў сям’і. Займалі сярэдняе эканамічнае становішча паміж беднякамі і кулакамі.

Сервітуты— абмежаванне права карыстання чужой уласнасцю (н-д, права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Сялянская рэформа 1851 г. — адмена прыгоннага права ў Расіі ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі; галоўная з буржуазных рэформ 1860—70-х г.г. Праведзена царскім уладам у інтарэсах памешчыкаў — прыгоннікаў на аснове Палажэння 19 лютага 1861 г. На месцах рэформу праводзілі міравыя пасрэднікі, якія складалі на кожны маёнтах устаўныя граматы. Створаны ўмовы для развіцця капіталізма, вырашэння сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей.

Сялянскі банк— у Расійскай імперыі ў 1882—1917 г.г. выдаваў пазыкі пад заклад зямель, якія куплялі сяляне. У час сталыпінскай рэформы купляў памешчыцкія землі і прадаваў іх дробнымі ўчасткамі сялянам.

Сялянскі рух— барацьба сялян за захаванне стабільнага становішча («старыны»), захаванне традыцыйных павіннасцей і асабістую волю, супраць узмацнення эксплуатацыі. Асноўныя формы барацьбы: скаргі, пабегі, ухіленні ад выканання павіннасцей, падпалы маёнтаў, узброеныя выступленні.

«Тэорыя сялянскага сацыялізму» — вучэнне народнікаў аб магчымасці пераходу да сацыялізму мінуючы капіталістычны лад праз сялянскую абшчыну, як сродак сацыялізму.

Устаныя граматы— дакументы, якімі вызначаліся адносіны часоваабазаных сялян з памешчкамі ў ходзе сялянскай рэформы 1861 г.

Фальклор (вусная народная творчасць)— тэрмін фальклор мае англійскае паходжанне, узнік у сярэдзіне XIX ст., азначае духоўнае багацце народа, дзе го працоўны і жыццёвы вопыт адлюстраваны ў наступных жанрах (формах): песні, казкі, легенды, паданні, жарты, прымаўкі, прыказкі, загадкі.

Фермеры— прадпрымальнікі ў сельскай гаспадарцы. Пры капіталістычным спосабе вытворчасці фермеры — гэта ўласнікі ці арэндатары зямельных угоддзяў, якія вядуць сваю гаспадарку сямейным спосабам або з прымяненнем наёмнай рабочай сілы.

«Хаджэнне ў народ»— рух перадавой інтэлігенцыі ў вёску з рэвалюцыйна-асветніцкімі мэтамі ў 60—70 гг. ХІХст. Найбольшы размах набыло вячной 1874 г. У ім прынялі ўдзел наоднікі, якія паходзілі з Беларусі. Большасць іх была арыштавана.

Хутар —адасоблены ўчастак з сядзібай уладальніка.

Цэнзавая прамысловасць— пэўных памераў (цэнзу) і аб’ёму вытворчасці прадпрыемствы (фабрыкі, заводы) пры наяўнасці механічных рухаў.

Цэнзура— 1. Палітыка дзяржавы ў дачыненні да друку, згодна з якой афіцыйныя органы ажыццяўляюць папярэдні агляд матэрыялаў, у выніку чаго дазваляюць або не дазваляюць іх выхад у друк. 2. Нагляд за ідэйным зместам друкаванай прадукцыі. 3. Установа, якая займаецца пераглядам і кантролем друкаванай прадукцыі кнігі, газеты, часопісы.

Часоваабавязаныя сяляне— былыя памешчыцкія сяляне, якія на падставе рэформы 1861 г. вызваляліся ад прыгоннага права, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На тэрыторыі Беларусі часоваабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле ў Расійскай імперыі — у 1881 г.

«Часовыя правілы»— згодна з гэтымі правіламі, пачатковыя школы ў Паўночна-Заходнім краі поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і паліцыі. Правіламі прадугледжвалася выкладанне ў школе элементарных ведаў — пераважна рускай і царкоўна-славянскай граматы, арыфметыкі, навучанне “дагматам праваслаўнай веры і царкоўным спевам”.

«Чорны перадзел»—народніцкая арганізацыя ў Расіі. Узнікла ў жніўні 1879 г. у выніку расколу «Зямлі і волі». Спачатку арганізацыя прытрымлівалася праграмы і тактыкі «Зямлі і волі». На Беларвсі група «Чорнага перадзелу» актыўна дзейнічалм ў Мінску. Тут у 1881 г. дзейнічала падпольная друкарня гэтай арганізацыі. «Чорны перадзел» прыпыніў дзейнасць у 1882 г.

«Чырвоныя» — дэмакратычная плынь у нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, Літве і Беларусі ў паўстанні 1863—1864 гг. Заклікалі да ўзброенай барацьбы, нацыянальнае вызваленне звязвалі з дэмакратычнымі пераўтварэннямі. Падзяляліся на дзве плыні: левую — рэвалюцыйна-дэмакратычную і правую — шляхецка-рэвалюцыйную. Левае крыло выступала супраць памешчыцкага землеўладання, за права народаў на самавызваленне. Правае крыло выступала з палавінчатай сацыяльнай і нацыянальнай праграмай: кампенсацыяй памешчыкам за зямлю ў выпадку яе перадачы сялянам, не мелі прынцыповай пазіцыі ў нацыянальным пытанні.

Эклетыка (грэч.-які выбірае)— змяшчэнне, спалучэнне ў творах мастацтва розных стыляў, розных кампазіцыйных прыёмаў без уліку іх адпаведнасці часу, а таксама характару, форме, прызначэнню твора. У беларускай архітэктуры рысы эклетыкі атрымалі пашырэнне з сярэдзіны XIXст.

Эміграцыя—выезд грамадзян са сваёй краіны ў другую на пастаяннае месца жыхарства або на працяглы час па палітычных, эканамічных ці іншых прычынах.

Этнаграфія — адна з галін гістарычнай навукі, якая вывучае этнасы народа, іх этнагенез, культуру і побыт.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1231; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.066 сек.