Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Баліцкі А. В. (1891—1937), дзяржаўны дзеяч БССР




Баліцкі А. В. (1891—1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік 1 Сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі. У 1919 г. вёў падпольную работу ў Адэссе, стварыў і ўзначаліў партызанскі атрад, які дзейнічаў у Прыднястроўі. У лістападзе 1919 г. уступіў у Украінскую партыю камуністаў-барацьбітоў, якая ў далейшым увайшла ў склад РКП(б). З кастрычніка 1921 г. намеснік наркома, з 1926 г. нарком асветы БССР. Удзельнічаў у стварэнні сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі рэспублікі. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі. Правадзейны член Інбелкульта. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1929—1930 гг.; член ЦВК БССР. З 1929 г. падвяргаўся абвінавачванням у нацыянал-дэмакратызме. У 1930 г. арыштаваны па справе СВБ, выключаны з партыі. У сакавіку 1931 г. асудчаны на 10 гадоў лагероў. Пры паўторным разглядзе справы ў верасні 1937 г. прыгавораны да смяротнага пакарання. У 1988 г. пасмертна рэабілітаваны.

Берман Б. Д. (1901—1939), адзін з кіраўнікоў сталінскіх рэрэсій на Беларусі. Нарадзіўся ў Забайкаллі. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. З 1920 г. у органах дзяржаўнай бяспекі. Змагаўся с басмачамі ў Сярэдняй Азіі. У 1923 г. уступіў у РКП(б). У 1934—1937 гг. намеснік начальніка замежнага аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС СССР. У сакавіку 1937 — маі 1938 гг. нарком унутранных спраў БССР, камісар дзяржбяспекі 3-га рангу. Пры ім на Беларусі было знішчана не менш як 100 тысяч чалавек. Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, членам ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, у снежні 1937 г. узнагароджаны ордэнам Леніна. Пасля змяншэння ўплыву наркома ўнутранных спраў СССР М. І. Яжова быў зняты з пасады. У лютым 1939 г. прыгавораны да растрэлу.

Галадзед М. М. (1894—1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў рабфак Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. У 1918 г. уступіў у камуністычную партыю. З 1918 г. на савецкай рабоце. Член Часовага Беларускага Бюро ЦК РКП(б) у лютым — маі 1924 г.; другі сакратар ЦК КП(б)Б са снежня 1925 г.; Старшыня СНК БССР з мая 1927 г. па май 1937 г. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1930 г. Член ЦК КП(б)Б з 1924 г., член ЦВК СССР і ЦВК БССР з 1924 г. 14 чэрвеня 1937 г. арыштаваны органамі НКУС у Маскве. Накіраваны ў Мінск, дзе ў час чарговага допыту 21 чэрвеня 1937 г. выкінуўся з акна 5-га паверха будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Ігнатоўскі У. М. (1881—1931), беларускі гісторык, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Скончыў Юр’еўскі універсітэт (г. Тарту, 1911 г.). У 1914—1919 гг. выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Член ЦК БСГ (чэрвень 1917) і ЦК БПС-Р (1918). У час польскай акупацыі ў студзені 1920 г. стварыў Беларускую Камуністычную Арганізацыю (БКА), удзельнік антыпольскага руху. Удзельнічаў у другім абвяшчэнні БССР (31 ліпеня 1920 г.). У 1920 г. прыняты ў РКП(б). У 1920-я гг. займаў шэраг высокіх пасад у партыйных і дзяржаўных органах. Актыўна праводзіў беларусізацыю. У студзені 1926 — снежні 1928 гг. старшыня, прэзідэнт Інбелкульта; у снежні 1928— студзені 1931 гг. — прэзідэнт Бел АН. Член ЦВК БССР (1922—1930), член Бюро ЦК КП(б)Б (1924—1930). Адыграў значную ролю ў узбуйненнях тэрыторыі БССР, ствараў сістэму нацыянальнай адукацыі. У 1920-я гг. напісаў больш за 30 навуковых прац па гісторыі Беларусі. У час барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам падвяргаўся ганенням, зняты з пасад, выключаны з партыі. Пасля допыта ў АДПУ скончыў жыццё самагубствам.

Пічэта У. І. (1878—1947), вучоны-гісторык. Акадэмік АН БССР (1928), АН СССР (1946). Скончыў Маскоўскі універсытэт (1901). Адзін са стваральнікаў і старшыня праўлення Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве (1918—1919). У 1920—1921 гг. эксперт на савецка-польскай мірнай канферэнцыі ў Рызе. Па прапанове ўрада БССР узначаліў Маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліпеня 1921 г. рэктар БДУ. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, архелогіі і крыніцазнаўству Беларусі. Вялікае значэнне надаваў прапагандзе і папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Я. Купалай, Я. Коласам, М. Гарэцкім і іншымі дзеячамі беларускай культуры. Адзін з арганізатараў Інбелкульта і аўтар яго статута. Быў арыштаваны ў верасні 1930 г. і абвінавачаны ў вялікадзяржаўным шавінізме, беларускім буржуазным нацыяналізме і празаходняй арыентацыі. У жніўні 1931 г. сасланы на пяць гадоў у г. Вятка. У 1935 г. справа Пічэты была перагледжана, ён пераехаў у Маскву. З 1937 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР. У 1946 г. стаў намеснікам дырэктара Інстытута славяназнаўства АН СССР. Аўтар больш як 500 прац па гісторыі славянскіх народаў СССР і замежных краін. Член ЦВК БССР ў 1921—1930 гг.

Прышчэпаў Д. Ф. (1896—1940), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Удзельнік 1 сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1919 — 1920 гг. у Чырвонай Арміі, потым на савецкай рабоце. У 1924—1929 гг. намеснік наркома, нарком земляробства БССР, старшыня сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульта. Член ЦК КП(б)Б (1926—1929), ЦВК СССР (1922—1929). У канцы 20-х гг. быў абвінавачаны ў правым ухіле, у верасні 1929 г. выключаны з партыі і зняты з пасады наркома. Яго пазіцыя ў аграрным пытанні атрымала назву “прышчэпаўшчына”. Паводле ацэнкі Бюро ЦК КП(б)Б асноўныя яе ідэі заключаліся ў стаўцы на хутарскую сістэму і абароне інтарэсаў кулацкіх гаспадарак, падпарадкаванні кааперацыі патрэбам заможных пластоў вёскі, згортванні калгаснага і саўгаснага будаўніцтва, вырашэнні аграрнага перанасялення шляхам дэпартацыі беднаты на Урал, Далёкі Усход і ў Сібыр. 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны па справе СВБ. У 1931 г. асуджаны на 10 гадоў лагероў. Вызвалены ў чэрвені 1937 г. 13 жніўня 1937 г. зноў арыштаваны ў Магадане, у студзені 1939 г. этапіраваны ў Мінск. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Рапапорт Р. Я. (1890—1938), савецкі дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў Мінскай губерні ў сям’і гандляра. З 1918 г. камісар-следчы, намеснік начальніка крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1921—1927 гг. намеснік начальніка Ленінградзскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ, у 1928 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме. З 1929 г. старшыня ДПУ БССР, адзін з аргангізатараў справы СВБ. З 1931 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ на Урале, з 1934 г. прадстаўнік НКУС па Сталінградзскім краі. У 1936 г. у адстаўцы. Арыштаваны ў ліпені 1937 г., абвінавачаны ў здрадзе радзіме і шпіянажы. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Сталін (Джугашвілі) І. В. (1878—1953), савецкі палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і сапожніка. Скончыў духоўнае вучылішча, вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны ў 1899 г. У 1898 г. уступіў у грузінскую сацыял-дэмакратычную арганізацыю “Месаме-дасі”. У 1902—1913 гг. шэсць разоў падвяргаўся арыштам, чатыры разы збягаў з месца ссылкі. Пасля 1903 г. далучыўся да бальшавікоў. У 1906—1907 гг. кіраваў правядзеннем экспрапрыяцый у Закаўказзі. У 1907 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Бакінскага камітэта РСДРП. Прыхільнік У. І. Леніна. У 1917 г. член рэдкалегіі газеты “Праўда”, Палітбюро ЦК бальшавікоў, Ваенна-рэвалюцыйнага цэнтра. У 1917—1922 нарком па справах нацыянальнасцей, меў непасрэднае дачыненне да стварэння БССР. У 1922—1953 гг. генеральны сакратар ЦК партыі. У 20-я гады у ходзе барацьбы за лідэрства ў партыі і дзяржаве, выкарыстоўваючы партыйны апарат і палітычныя інтрыгі, узначаліў партыю і ўсталяваў у краіне таталітарны рэжым. Праводзіў фарсіраваную індустрыялізацыю і гвалтоўную калектывізацыю. У канцы 20—30-х гг. Сталін знішчыў рэальных і магчымых супернікаў, стаў ініцыятарам масавага тэрору. З 1941 г. старшыня СНК СССР, у гады вайны старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны, нарком абароны, Вярхоўны галоўнакамандуючы. У час вайны пайшоў на стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі, пасля заканчэння вайны садзейнічаў узнікненню “халоднай вайны”. На ХХ з’езде КПСС (1956) М. С. Хрушчоў падверг рэзкай крытыцы, так званы, культ асобы і дзейнасць Сталіна.

Троцкі (Бранштэйн) Л. Д. (1879—1940), савецкі палітычны дзеяч. У сацыял-дэмакратычным руху з 1896 г. З 1904 г. выступаў за аб’яднанне фракцый бальшавікоў і меньшавікоў. У 1905 г. у асноўным распрацаваў сваю тэорыю “перманентнай” (пастаяннай) рэвалюцыі. У час рэвалюцыі 1905—1907 гг. праявіў сябе як выдатны арганізатар, аратар, публіцыст. Належыў да найбольш радыкальнага крыла РСДРП. У 1917 г. старшыня Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, адзін з кіраўнікой Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання. У 1917—1918 гг. нарком па замежных справах; у 1918—1925 гг. нарком па ваенных справах, старшыня Рэвваенсавета Рэспублікі, адзін са стваральнікаў Чырвонай Арміі, асабіста кіраваў яе дзеяннямі на многіх франтах Грамадзянскай вайны, шырока выкарыстоўваў рэпрэсіі. Член ЦК у 1917 — 1927 гг., член Палітбюро ЦК у кастрычніку 1917 г. і 1919—1926 гг. Вострая бараьба Троцкага са Сталіным за лідэрства скончылася паражэннем Троцкага. У 1924 г. погляды Троцкага (т.з. трацкізм) аб’яўлены “мелкабуржуазным ухілам” у РКП(б). У 1927 г. включаны з партыі, сасланы у Алма-Ату, у 1929 г. — за мяжу. Крытыкаваў сталінскі рэжым як бюракратычнае перараджэнне пралетарскай улады. Ініцыятар стварэння 4-га Інтэрнацыянала (1938). Забіты ў Мексіцы агентам НКУС іспанцам Р. Меркадерам.

Чарвякоў А. Р. (1892—1937), савецкі дзяржаўны дзеяч. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. З пачатку 1917 г. член РСДРП(б). Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе. У лютым — маі 1918 г. камісар Белнацкама. З ліпеня 1918 г. у Чырвонай Арміі. Быў членам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, падпісаў у Смаленску маніфест аб абвяшчэнні БССР (1 студзеня 1919 г.). Удзельнік польска-савецкай вайны. 31 ліпеня 1920 г. ад імя ЦК КП(б)ЛіБ падпісаў дэкларацыю аб абвяшчэнні ССРБ. 1920 — 1924 гг. Старшыня ЦВК БССР і адзін са старшынь ЦВК СССР. Вялікую ўвагу надаваў развіццю беларускай савецкай дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, асветы. Член ЦБ КП(б)Б у 1920—1924 гг., ЦК і Бюро ЦК(б)Б у 1924 — 1937 гг. З канца 20-х гг. яго абвінавачвалі ў падтрымцы М.Бухарына, правым апартунізме. Асабліва жорстка Чарвякова крытыкавалі на ХVI з’езде КП(б)Б (10 — 19 чэрвеня 1937 г.). Не вытрымаўшы абвінавачванняў, застрэліўся ў час перарыву паміж паседжаннямі з’езда ў сваім служэбным кабінеце.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 881; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.