Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі




Тэсты

Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ ПА ІНТЭГРАВАНАМУ МОДУЛЮ “гісторыя” для студэнтаў усіх спецыяльнасцей ДЗённай формы навучання

Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)”

 

 

Тэма I. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Станаўленне і развіццё феадальных адносін (ад старажытных часоў – да другой паловы XIII ст.)

(2 гадзіны)

 

Семінарскія заняткі

Фарміраванне этнічных супольнасцей

План

1. Засяленне сучасных беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі.

2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго славянскі і балцкі этапы.

 

1. Ахарактарызуйце даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Чаму ён так называецца?

2. Што такое неалітычная рэвалюцыя ці першая цывілізацыйная рэвалюцыя? Чым яна абумоўлена?

3. Прааналізуйце розныя канцэпцыі прарадзімы індаеўрапейцаў. Чаму канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў лічыцца найбольш навукова абгрунтаванай?

4. Прасачыце на карце шляхі міграцыі індаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы.

5. Прааналізуйце розныя канцэпцыі прарадзімы славян. Чаму канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян з’яўляецца найбольш навукова абгрунтаванай?

6. Якія прычыны прымусілі славян мігрыраваць са сваёй прарадзімы? Па якіх шляхах ішла славянская міграцыя?

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Назавіце храналагічныя рамкі даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі:

а) 200 тыс. гг. да н.э. – 4 – 3 тыс. гг. да н.э.;

б) 70 тыс. гг. да н.э. – 3 – 2 тыс. гг. да н.э.;

в) 100 тыс. гг. да н.э. – 3 – 2 тыс. гг. да н.э.;

г) 40 тыс. гг. да н.э. – 3 – 2 тыс. гг. да н.э.

 

2. У якую эпоху каменнага веку адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі?

а) у палеаліце;

б) у мезаліце;

в) у неаліце.

 

3. Назавіце храналагічныя рамкі індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі:

а) 3 – 2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу;

б) 4 – 3 тыс. гг. да н.э. – да IX – X ст. н.э.;

в) 6 – 5 тыс. гг. да н.э. – да пачатку XX ст.;

г) 8 – 7 тыс. гг. да н.э. – да пачатку XIX ст.

 

4. Назавіце храналагічныя рамкі бронзавага веку, які прыйшоў на змену каменнага веку:

а) 3 – 2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.;

б) 4 – 3 тыс. гг. да н.э. – 2 тыс. гг. да н.э.;

в) 6 – 5 тыс. гг. да н.э. – 3 тыс. гг. да н.э.;

г) 8 – 7 тыс. гг. да н.э. – 4 тыс. гг. да н.э.

 

5. Назавіце храналагічныя рамкі жалезнага веку, які змяніў бронзавы век:

а) 1 тыс. гг. да н.э. – IV – V стст. н.э.;

б) 2 тыс. гг. да н.э. – V – VI стст. н.э.;

в) 3 тыс. гг. да н.э. – VII – VIII стст. н.э.;

г) 4 тыс. гг. да н.э. – IX – X стст. н.э.

 

6. На якія тры часткі быў падзелены славянскі свет у VI ст.?

а) готы, гуны, кельты;

б) скіфы, сарматы, сакі;

в) венеды, склавіны, анты;

г) полаўцы, авары, аланы.

 

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 17 – 35 (спіс літаратуры на с. 70).

Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 10 – 18.

Доўнар-Запольскі, М. В. Гісторыя Беларусі / М. В. Доўнар-Запольскі. – Мінск, 1994.

 

 

Тэма II. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага: Ад Сярэднявечча – да Новага часу (другая палова XIII –

першая палова XVI ст.)

(2 гадзіны)

Семінарскія заняткі

Вялікае Княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці(другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ стст.)

 

План

1. Асаблівасці дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

3. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага: асноўныя кірункі і прыярытэты.

4. Фарміраванне беларускага этнасу. Развіццё і дасягненні культурнай сферы жыцця беларускага грамадства ў другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст.

 

Прыкладныя тэмы рэфератаў:

1. Тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага – сістэмазаваныя агульнадзяржаўныя зборнікі законаў.

2. Палітычныя крызісы ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1341, 1377 і 1381 гг.

3. Востраўскае пагадненне 1392 г. як заканчэнне грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім.

4. Вялікі князь Вітаўт і яго дзяржаўна-палітычная дзейнасць.

5. Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у канцы XV – першай палове XVI стст.

6. Эвалюцыя паўнамоцтваў велікакняжацкай улады ў ВКЛ у другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст.

7. Паўстанне князя М. Глінскага 1508 г.

8. Асаблівасці эпохі Адраджэння ў Беларусі.

9. Ф. Скарына і яго дзейнасць.

 

1. Вылучыце сацыяльна-эканамічныя, унутрыпалітычныя і знешне-палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ.

2. Ахарактарызуйце асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

3. Якія пункты погляду існуюць у вучоных адносна месцазнаходжання летапіснай Літвы? Растлумачце, чаму па гэтым пытанні вядуцца вострыя дыскусіі ў сучаснай гістарычнай навуцы.

4. Які князь быў пачынальнікам «збірання зямель ВКЛ»? Што Вы ведаеце пра першую сталіцу гэтай дзяржавы?

5. Якія князі ўнеслі найбольшы ўклад у пашырэнне і ўмацаванне ВКЛ і калі гэта было? Вызначце галоўныя вынікі іх дзейнасці.

6. Ахарактарызуйце шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ.

7. Што Вы ведаеце пра дынастычную і рэлігійную барацьбу ў дзяржаве? Што стала прычынай грамадзянскай вайны 1386 – 1392 гг? Чым яна закончылася?

8. Вызначце характар і наступствы грамадзянскай вайны 30-х гг. ХV ст. у ВКЛ.

9. У чым гістарычнае значэнне правядзення цэнтралізатарскай палітыкі вялікімі князямі літоўскімі ва ўмовах поліэтнічнай дзяржавы?

10 Вызначце матывы, якія прымусілі тагачасных правіцеляў ВКЛ і Польскага каралеўства пайсці на заключэнне Крэўскай уніі.

11. Якія асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ можна вылучыць і якія падзеі адбываліся на кожным з іх?

12. Вызначце галоўную прычыну супрацьстаяння паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім.

13. Ахарактарызуйце асноўныя вынікі знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ у XIV – XVI стст.

14. Ахарактарызуйце асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу ВКЛ.

15. Прасачыце за эвалюцыяй велікакняжацкай улады ў ВКЛ у другой палове ХІІІ – XVI ст.

16. Якія працэсы былі вызначальнымі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ? Да якіх вынікаў яны прывялі?

17. Якія змены адбываліся ў гарадскім кіраўніцтве пасля атрымання горадам магдэбургскага права?

18. Як адбываўся працэс фарміравання беларускай народнасці? Якія фактары садзейнічалі яму, а якія стрымлівалі?

19. Назавіце асаблівасці эпохі Адраджэння на беларускіх землях.

20. Назавіце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры на тэрыторыі Беларусі ў ХІІІ – ХVІ стст. Чым яны былі абумоўлены?

21. У чым заключаецца гістарычнае значэнне дзейнасці Ф. Скарыны?

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 714; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.