Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі. Выберыце правільны варыянт адказу




Тэсты

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Тэрыторыя Беларусі ў 1918 г. атрымала назву «Заходняя камуна» па ініцыятыве:

а) А. Луцкевіча;

б) А. Мяснікова;

в) А. Чарвякова;

г) З. Жылуновіча.

 

2. Якія дзяржавы і калі падпісалі Брэсцкі мірны дагавор?

а) Польшча і Савецкая Расія, 18 сакавіка 1921 г.;

б) Германія і Савецкая Расія, 3 сакавіка 1918 г.;

в) Польшча і Германія, 9 лістапада 1919 г.

 

3. Калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка?

а) 21 лютага 1918 г.;

б) 9 сакавіка 1918 г.;

в) 25 сакавіка 1918 г.

 

4. Якая ўстаўная грамата абвяшчала БНР «незалежнай і вольнай дзяржавай»?

а) 1-я;

б) 2-я;

в) 3-я;

г) 4-я;

д) 5-я.

 

4. Якая падзея выклікала крызіс Рады БНР і крызіс Беларускай сацыялістычнай грамады?

а) прыняцце 3-й Устаўной граматы;

б) тэлеграма германскаму кайзеру;

в) рэвалюцыя ў Германіі;

 

5. Германскія войскі пакінулі частку Беларусі на ўсход ад р. Бярэзіны па дагавору ад:

а) 3 сакавіка 1918 г.;

б) 27 жніўня 1918 г.;

в) 9 лістапада 1918 г.;

г) 13 лістапада 1918 г.

 

6. Дата абвяшчэння БССР:

а) 9 сакавіка 1918 г.;

б) 30 снежня 1918 г.;

в) 1 студзеня 1919 г.;

г) 3 лютага 1919 г.

 

7. Хто з палітычных дзеячаў стаяў ля вытокаў беларускай савецкай дзяржаўнасці?

а) А. і І. Луцкевічы;

б) Я. Варонка і І. Серада;

в) З. Жылуновіч і А. Чарвякоў.

 

8. Якая падзея адбылася 30 снежня 1918 г. у Смаленску?

а) I Усебеларускі з’езд;

б) VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б);

в) І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.

 

9. Назавіце старшыню Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР:

а) А. Луцкевіч;

б) А. Мяснікоў;

в) А. Чарвякоў;

г) З. Жылуновіч.

 

10. Калі была створана Кампартыя Беларусі?

а) сакавік 1898 г.;

б) 1903 г.;

в) 1917 г.;

г) снежань 1918 г.

 

11. Калі была прынята першая беларуская савецкая Канстытуцыя?

а) 9 сакавіка 1918 г.;

б) 1 студзеня 1919 г.;

в) 3 лютага 1919 г.

 

12. Рашэнне аб стварэнні ЛітБел ССР было прынята на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў у:

а) 1917 г.;

б) 1918 г.;

в) 1919 г.;

г) 1920 г.

 

13. Якія дзяржавы і калі падпісалі Рыжскі мірны дагавор?

а) Германія і Савецкая Расія, 1918 г.;

б) Польшча і Савецкая Расія, 1921 г.;

в) Польшча і Беларусь, 1920 г.

 

14. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору ў складзе БССР знаходзілася:

а) шэсць паветаў Мінскай губерні;

б) пяць заходніх губерняў былой Расійскай імперыі;

в) Магілёўская, Віцебская і Мінская губерні;

г) Гродзенская, Віленская і Мінская губерні.

 

15. Дата другога абвяшчэння БССР:

а) 12 ліпеня 1920 г.;

б) 31 ліпеня 1920 г.;

в) 30 снежня 1920 г.;

г) 12 ліпеня 1921 г.

Дакументы і матэрыялы:

1. Ленин, В. И. Социалистическое Отечество в опасности! 21 февраля 1918 г. / В. И. Ленин // Полн. собр. соч. – Т. 35. – С. 357 – 358.

2. Приказ главкомзапа А. Ф. Мясникова об организации обороны против немецких оккупантов на линии Витебск–Могилев–Гомель. 23 февраля 1918 г. // Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР: Документы и материалы по истории Белоруссии. В 4 т. Т. 4. – Минск, 1954. – Док. № 519. – С. 382.

3. Сообщение о развертывании подпольной работы в оккупированном гор. Минске. 21 марта 1918 г. // Борьба за Советскую власть в Белоруссии. 1918 – 1920 гг.: сб. документов и материалов. В 2 т. Т. 1. – Минск, 1968. – Док. № 42. – С. 51.

4. Мірны дагавор... 3 сакавіка 1918 г. // Спадчына. – 1993. – № 2.

5. Дадатковы руска-германскі дагавор... 27 жніўня 1918 г. // Спадчына. 1993, № 3.

6. Устаўная грамата да народаў Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – №1.

7. Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1.

8. Запись разговора И. В. Сталина с председателем Северо-западного областного комитета РКП(б) А. Ф. Мясниковым о государственном строительстве Белоруссии. 25 декабря 1918 г. // Борьба за советскую власть в Белоруссии. 1918 – 1920 гг.: сб. документов и материалов. В 2 т. Т. 1. – Минск, 1968. – Док. № 354. – С. 414 – 415.

9. Манифест Временного революционного рабоче-крестьянского правительства Белоруссии в связи с образованием Белорусской Советской Социалистической Республики. 1 января 1919 г. // Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР: документы и материалы по истории Белоруссии. В 4 т. Т. 4. – Минск, 1954. – Док. № 620. – С. 447 – 449.

10. Из обращения І съезда Советов Белоруссии ко всем народам и признании самостоятельности Белоруссии и вступлении с ней в дипломатические отношения. 2 февраля 1919 г. // Там же. – Док. № 632. – С. 456 – 457.

11. Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики, принятая на 1 съезде Советов Белоруссии. 3 февраля 1919 г. // Там же. – Док. № 633. – С. 457 – 460.

12. Декларация І съезда Советов Белоруссии об объединении Советских Социалистических Республик Литвы и Белоруссии. 16 февраля 1919 г. // Там же. – Док. № 637. – С. 462 – 463.

13. Телеграмма Совета обороны Литвы и Белоруссии об объединении военных сил советских республик. 31 мая 1919 г.// Образование СССР. 1917 – 1924 гг.: сб. документов. – М. – Л., 1949. – Док. № 6. – С. 125.

14. Декларация о провозглашении независимой Советской Социалистической Республики Белоруссии. 31 июля 1920 г. // Из истории гражданской войны в СССР: сб. документов и материалов. В 3 т. Т. 3. – М., 1961. – Док. № 273. – С. 319 – 321.

 

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік. У 2 ч. Ч. 2: Люты 1917 – 2006 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 35 – 97 (спіс літаратуры на с. 97).

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 297 – 319.

Иностранная военная интервенция в Белоруссии. 1917–1920. – Минск, 1990.

Круталевич, В. А. История Беларуси: становление национальной государственности / В. А. Круталевич. – Минск, 1999.

Луцкевіч, А. Польская акупацыя ў Беларусі/ А. Луцкевіч// Беларусь. – 1990. – №9.

Платонов, Р. Тернистый путь к свободе: к вопросу о становлении белорусской национальной государственности / Р. Платонов, Н. Сташкевич // Неман. – 1992. – № 10, 11.

Тэма VI. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.)

(2 гадзіны)

 

Семінарскія заняткі

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1920 – 1930-я гг. Культурнае будаўніцтва ў Беларусі

План

1. Нацыянальная палітыка ў БССР. Беларусізацыя і яе ўплыў на духоўнае адраджэнне беларускай нацыі ў 1920-я гг.

2. Асаблівасці адміністрацыйнай і палітычнай сістэмы беларускага савецкага грамадства. Умацаванне аднапартыйнай сістэмы. Канстытуцыя БССР 1937 г.

3. Культурная рэвалюцыя ў Беларускай ССР: сутнасць, дасягненні і вынікі.

 

Прыкладныя тэмы рэфератаў:

1. Канфесіянальная палітыка ў 1920 – 1930-я гады ў Беларусі.

2. Змагары за нацыянальнае адраджэнне (У. Ігнатоўскі, Я. Лёсік, М. Гарэцкі, У. Галубок, А. Дудар, М. Чачот, П. Галавач і інш.).

3. Развіццё агульнаадукацыйнай школы ў Беларусі ў 1920 – 1930-я гг.

4. Вышэйшая школа ў Беларусі.

5. Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і іх роля ў працэсе фарміравання новага сацыялістычнага грамадства.

6. Станаўленне і развіццё нацыянальнага тэатральнага і музычнага мастацтва Беларусі.

 

1. Якія змены адбыліся ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле БССР у 20 – 30-я гг. ХХ ст.?

2. Ахарактарызуйце палітычную сістэму беларускага грамадства ў канцы 1930-х гг. Чым яна адрознівалася ад палітычнай сістэмы пачатку 1920-х гг.?

3. Роля Камуністычнай партыі, Саветаў і іншых грамадскіх арганізацый у палітычным жыцці Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.

4. Раскрыйце змест палітыкі беларусізацыі. Калі яна праводзілася? Якімі былі яе вынікі?

5. Вызначце асаблівасці нацыянальнай структуры беларускага грамадства у 20 – 30-я гг. ХХ ст.

6. Ахарактарызуйце канфесійную палітыку ў БССР у 20 – 30-я гг. ХХ ст. Якімі былі яе вынікі?

7. Назавіце прычыны палітычных рэпрэсій, іх памеры і вынікі.

8. Чым выклікана гістарычная неабходнасць культурнага будаўніцтва ў краіне?

9. Як адбывалася ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва рэспублікі?

10. Якія асноўныя напрамкі развіцця асветы і навукі былі на Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.?

11. Назавіце асноўныя накірункі развіцця беларускай літаратуры, тэатральнага, музычнага мастацтва.

12. Якія дасягненні меліся ў развіцці жывапісу, скульптуры і архітэктуры Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.?

13. Назавіце характэрныя рысы савецкага сацыялістычнага грамадства.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 529; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.