Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 3. Гукі мовы і іх класіфікацыя

План падрыхтоўкі тэмы

1. Прадмет фанетыкі як мовазнаўчай навукі.

2. Тры аспекты вывучэння гукаў мовы.

3. Акустычныя характарыстыкі гукаў мовы.

4. Фізіялагічны аспект вывучэння гукаў мовы:

а) маўленчы апарат, функцыі актыўных і пасіўных органаў;

б) артыкуляцыя і яе фазы, паняцце кінемы;

в) артыкуляцыйная база мовы і акцэнт.

5. Класіфікацыя гукаў. Функцыянальнае, артыкуляцыйнае і акустычнае адрозненне галосных і зычных.

6. Галосныя гукі. Прынцыпы іх класіфікацыі.

7. Зычныя гукі. Прынцыпы іх класіфікацыі.

Кантрольныя пытанні

1. Назавіце аспекты вывучэння гукаў мовы.

2. Раскажыце пра акустычныя прыкметы гукаў:

а) ад чаго залежыць сіла, вышыня і працягласць гука?

б) як утвараюцца тоны і шумы?

в) што такое тэмбр гука? Якую ролю ва ўтварэнні гука адыгрывае рэзанатар?

3. Раскажыце пра біялагічны (анатама-фізіялагічны) аспект у вывучэнні гукаў мовы.

4. Што такое маўленчы апарат?

5. Раскажыце пра будову маўленчага апарату:

а) з якіх органаў складаецца дыхальны апарат і якая яго функцыя ва ўтварэнні гукаў мовы?

б) якую ролю ва ўтварэнні гукаў адыгрываюць органы, размешчаныя ў гартані?

в) якую функцыю ў артыкуляцыі гукаў выконваюць поласці рота і носа?

6. Назавіце актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Якую ролю яны адыгрываюць ва ўтварэнні гукаў?

7. Раскрыйце паняцце артыкуляцыі гукаў і фаз, з якіх яна складаецца.

8. Што такое кінема?

9. Што такое артыкуляцыйная база мовы?

10. Якія прыкметы ляжаць у аснове падзелу гукаў на галосныя і зычныя? У чым заключаецца акустычнае, артыкуляцыйнае і функцыянальнае адрозненне паміж галоснымі і зычнымі гукамі?

11. Як называецца сістэма галосных гукаў?

12. Як называецца сістэма зычных гукаў?

13. Ці супадае колькасць гукаў і іх характар у розных мовах?

14. Што такое дыфтонг? На якія тыпы падзяляюцца дыфтонгі? Праілюструйце прыкладамі з розных моў.

15. Што такое дыфтангоід? Чым ён адрозніваецца ад дыфтонга?

16. Чым артыкуляцыйна адрозніваюцца мяккія (палаталізаваныя) зычныя ад цвёрдых (велярызаваных)?

17. Ці для ўсіх моў істотнае значэнне мае адрозненне паміж мяккімі і цвёрдымі зычнымі?

18. Як класіфікуюцца зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму?

Практычныя заданні

 

1. Якімі кінемамі адрозніваюцца гукі:

а) [а]-[о]; [з]-[ш]; [в’]-[м]; [j]-[х];

б) [э]-[у]; [к]-[с’]; [н’]-[т]; [б]-[ф’];

в) [і]-[о]; [ц]-[ʒ’]; [γ]-[с]; [ж]-[с’];

г) [ы]-[э]; [ ʒ ]-[д]; [л’]-[р]; [м’]-[ў]?

2. Дайце кінемную характарыстыку галосных [і], [а], [о], зычных [з’], [ў], [л’], [н], [к], [j], [ц’], [Ǯ], [м].

3. Вызначце галосныя гукі па кінемных характарыстыках:

а) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык займае сярэдняе становішча, па вертыкалі разам з ніжняй сківіцай апускаецца, рот значна раскрыты, губы пасіўныя;

б) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца наперад, па вертыкалі язык высока падымаецца, губы пасіўныя;

в) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца назад, па вертыкалі язык высока падымаецца, губы выцягнуты ўперад;

г) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык займае сярэдняе становішча, па вертыкалі язык высока падымаецца, губы пасіўныя;

д) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца назад, па вертыкалі язык падымаецца на сярэднюю ступень да мяккага паднябення, губы выцягнуты ўперад і акруглены;

е) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца наперад, па вертыкалі язык падымаецца на сярэднюю ступень да цвёрдага паднябення, губы пасіўныя.

4. Вызначце зычныя гукі па кінемных характарыстыках:

а) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне апушчана, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае змык з альвеоламі верхніх зубоў, вытрымка звычайная;

б) галасавыя звязкі ненапружаныя, не вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка паднята, задняя частка языка ўтварае шчыліну з мяккім паднябеннем, вытрымка звычайная;

в) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне апушчана, спінка языка паднята, губы моцна змыкаюцца, вытрымка звычайная;

г) галасавыя звязкі ненапружаныя, не вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае шчыліну з альвеоламі верхніх зубоў, другая шчыліна ўтвараецца паміж задняй часткай языка і мяккім паднябеннем, вытрымка звычайная;

д) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, сярэдняя частка языка ўтварае шчыліну з цвёрдым паднябеннем, вытрымка звычайная;

е) галасавыя звязкі слаба напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае змык з альвеоламі верхніх зубоў, змык паслядоўна пераходзіць у шчыліну, адначасова другая шчыліна ўтвараецца паміж задняй часткай языка і мяккім паднябеннем, вытрымка звычайная;

ж) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка паднята, пярэдняя частка языка ўтварае змык з альвеоламі верхніх зубоў, паветра праходзіць праз бакавыя шчыліны, вытрымка звычайная;

з) галасавыя звязкі ненапружаныя, не вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае змык з альвеоламі верхніх зубоў, змык паслядоўна пераходзіць у шчыліну, адначасова другая шчыліна ўтвараецца паміж задняй часткай языка і мяккім паднябеннем, вытрымка звычайная;

і) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, губы крыху выцягнуты ўперад і акруглены, паветра праходзіць праз шчыліну, якая ўтвараецца паміж губамі, вытрымка звычайная.

5. Вызначце, у склад якіх слоў уваходзяць гукі з наступнымі кінемнымі характарыстыкамі:

1) а) галасавыя звязкі слаба напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка паднята, губы змыкаюцца, вытрымка звычайная;

б) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, язык па гарызанталі падаецца наперад, па вертыкалі язык падымаецца на сярэднюю ступень, губы пасіўныя;

в) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае змык з альвеоламі верхніх зубоў, паветра праходзіць праз бакавыя шчыліны, вытрымка звычайная;

г) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык займае сярэдняе становішча, па вертыкалі разам з ніжняй сківіцай апускаецца, губы пасіўныя;

д) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка вагаецца каля альвеолаў верхніх зубоў, вытрымка звычайная;

е) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца назад, па вертыкалі язык высока падымаецца, губы выцягнуты ўперад;

ж) галасавыя звязкі ненапружаныя, не вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка паднята, пярэдняя частка языка ўтварае шчыліну з верхнімі зубамі, вытрымка звычайная;

2) а) галасавыя звязкі слаба напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, пярэдняя частка языка ўтварае шчыліну з альвеоламі верхніх зубоў, адначасова другая шчыліна ўтвараецца паміж задняй часткай языка і мяккім паднябеннем, вытрымка звычайная;

б) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык займае сярэдняе становішча, па вертыкалі язык высока падымаецца, губы пасіўныя;

в) галасавыя звязкі ненапружаныя, не вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка паднята, пярэдняя частка языка ўтварае змык з верхнімі зубамі, змык паслядоўна пераходзіць у шчыліну, вытрымка падоўжаная;

г) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца назад, па вертыкалі язык падымаецца на сярэднюю ступень, губы выцягнуты ўперад і акруглены;

3) а) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне апушчана, губы моцна змыкаюцца, спінка языка ў нейтральным становішчы, вытрымка звычайная;

б) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык падаецца назад, па вертыкалі язык падымаецца на сярэднюю ступень, губы выцягнуты ўперад і акруглены;

в) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, спінка языка ў нейтральным становішчы, ніжняя губа рухаецца да верхніх зубоў, паветра праходзіць праз шчыліну паміж зубамі, вытрымка звычайная;

г) галасавыя звязкі моцна напружаныя, вагаюцца, мяккае паднябенне паднята, па гарызанталі язык займае сярэдняе становішча, па вертыкалі разам з ніжняй сківіцай апускаецца, рот значна раскрыты, губы пасіўныя.

6. Параўнайце артыкуляцыі наступных гукаў:

а) беларускіх [т], [д], [н] і англійскіх [t], [d], [n], нямецкіх [t], [d], [n];

б) беларускага [х] і англійскага [h], нямецкіх [h], [c], [x];

в) беларускіх [ш], [ж] і англійскіх [ ʃ ], [ Ʒ ], французскіх [ ʃ ], [Ʒ];

г) беларускага [о] і англійскіх [ ɔ ], [ ɔ:], французскіх [ ɔ ], [ o: ], [ ŏ ];

д) беларускага [у] і англійскіх [и:], [и], нямецкіх [и:], [у:], французскіх [u] і [у];

е) беларускага [э] і англійскіх [е], [æ], нямецкіх [ε], [е], французскіх [ε] [e] [έ];

ж) беларускага [і] і англійскіх [і:], [і], нямецкіх [і], [і:], французскага [і].

7. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку галосных гукаў [э], [ы], [о], зычных [ш], [ц], [в’], [х’], [j], [р], [п’], [л], [γ], [Ʒ ], [ч], [с’], [ў].

8. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку гукаў:

а) нямец. [t], [l], [pf], [h], [r], [ü], [ö];

б) англ. [θ], [ŋ], [d], [w], [k], [a:], [Ə ];

в) фр. [l], [r], [Ʒ ], [q], [h], [n], [õ], [ ĕ ].

9. У словах з нямецкай, англійскай і французскай моў выдзеліце дыфтонгі і дайце іх характарыстыку.

Ням.: mein, Zeit, Haus, Bäume, rauchen, genau, klein.

Англ.: out, poor, name, boat, house, line, boy, where.

Фр.: moi, citoyen, pied, science, armoire, nuit, jouet.

10. Вызначце гукі паводле іх артыкуляцыйных характарыстык:

а) заднеязычны, шчылінны, шумны звонкі, мяккі, непадоўжаны, ротавы;

б) пярэднеязычны, змычна-праходны, санорны, цвёрды, непадоўжаны, насавы;

в) задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны;

г) сярэднеязычны, шчылінны, санорны, мяккі, непадоўжаны, ротавы;

д) пярэдняга рада, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

е) губна-губны, змычна-праходны, санорны, мяккі, непадоўжаны, насавы;

ж) пярэднеязычны, афрыката (свісцячая), шумны звонкі, мяккі, непадоўжаны, ротавы;

з) сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

і) пярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

к) пярэднеязычны, змычны, шумны глухі, цвёрды, непадоўжаны, ротавы.

11. Ахарактарызуйце ўсе гукі ў наступных словах:

Бел.: лёд, елка, збожжа, медзь, юнак, пад’езд, хваля, дождж;

Ням.: gehen, Pferd, Achtung, singe, Nacht, Zunge, nicht, Tee;

Англ.: climb, yes, chief, poor, leave, weather, jump, thing; kniefe;

Фр.: loi, garson, rien, conseil, beaucoup, matin, jour, gagner.

12. Рашыце фанетычныя прапорцыі.

I. [ч]:[с] = [ж]:[?]; [м]:[н’] = [п]:[?]; [к]:[з] = [т]:[?]; [б]:[д] = [м’]:[?]; [т]:[н’] = [п]:[?]; [Ǯ ]:[ц] = [ч]:[?]; [х]:[д] = [з]:[?]; [ж]:[с’] = [з’]:[?]; [ш]:[ч] = [с]:[?]; [і]:[о] = [э]:[?]; [у]:[і]=[о]:[?]; [э]:[і] = [у]:[?];

II. а) жыць : шыць = дзень : ? б) том : дом = хор : ? в) баран : баян = гаручы : ?

 г) кашу : кажу = хачу : ? д) сабе : саб’е = сям’і : ? е) вугал : вугаль = воз : ? ж) суды : сюды= ваду : ? з) медзь : мець = грыб : ?

Рэкамендаваная літаратура

  1. Гируцкий, А.А. Введение в языкознание / А.А. Гируцкий. – Мінск: ТетраСистемс, 2001. – С. 43–63.
  2. Головин, Б.Н. Введение в языкознание / Б.Н. Головин. – М.: Высш. шк., 1983. – С. 37–43.
  3. Маслов, Ю.С. Введение в языкознание / Ю.С. Маслов. – М.: Высш. шк., 1987.  – С. 31– 41.
  4. Норман, Б.Ю. Теория языка. Вводный курс / Б.Ю. Норман. – М.: Флинта; Наука, 2004.– С. 212–220.
  5. Рагаўцоў, В.І. Уводзіны ў мовазнаўства: вучэб. дапам. / В. І. Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ ім. А.А. Куляшова, 2004. – С. 42–58.
  6. Рагаўцоў, В.І. Уводзіны ў мовазнаўства / В.І. Рагаўцоў, А.Л. Юрэвіч. – Мінск: Выш. шк., 1987. – С. 24–32.
  7. Реформатский, А.А. Введение в языковедение / А.А. Реформатский; под ред. В.А.Виноградова. – М.:Аспект Пресс, 2000. – С. 157–190.
  8. Степанов, Ю.С. Основы общего языкознания / Ю.С. Степанов. – М.: Просвещение, 1975. – С. 63–71.
  9. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 26–41.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Перелік тем практичних занять по фізіології. ІІ семестр | Тэма 5. Фанема і Сістэма фанем
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-03; Просмотров: 73; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.03 сек.