Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Нацыянальная культура




Нацыянальнай культуры.

Лекцыйный матэрыял курса

“НАРОДНАЯ МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

 

Лекцыя 1. Народная музычная творчасць як грамадска-гістарычная і мастацкая з’ява.

 

Уводзіны: Народная музычная творчасць - першая гістарычная форма культуры. Значнасць народнай музычнай творчасці ў грамадска-гістарычным жыцці і мастацкай дзейнасці беларусаў.

 

Лекцыя 2. Народная музычная творчасць - найважнейшая галіна

 

Тэрміналагічная и праграмная база:

Культура. Матэрыяльная і духоўная культура. Каштоўнасці. Мастацкая культура. Сінкрэтычны фальклор як першая гістарычная форма культуры. Нацыянальная культура. Нацыянальная свядомасць. Нацыя. Народ. Народнасць. Рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў. Носьбіты беларускага фальклору. Этнаграфічныя рэгіёны Беларусі. Спецыфіка беларускай народнай музычнай творчасці. Рэгіянальныя музычныя сістэмы народнай музычнай класікі. Беларускі фальклор як ядро беларускай нацыянальнай культуры.

Канспект лекцыйнага матэрыялу: Народная музычная творчасць – адна з найважнейшых галiн нацыянальнай культуры.

 

Культура – сукупнасць матэрыяльных i духоэных каштоэнасцей, якiя створаны i ствараюцца людзьмi (у адрозненнi ад каштоунасцей самой прыроды) у працэсе грамадска-гiстарычнай дзейнасцi (лац. cultura – апрацоэка, развiццё, асвета). (Бел СЭ т.6, с.190).

Мастацкая культура – сукупнасць створаных мастацкiх каштоэнасцей, iх iнтэрпрытацый i ацэнак у лiтаратурна-мастсцкай крытыцы, эстэтыцы i грамадскай думцы. Адносiцца да сферы духоэнай культуры.

На ранняй стадыi прешабытнага ладу развiвалася э адзiнстве з матэрыяльнай культурай, як мастацка-гiстарычны элемент працоэнай дзейнасцi ў штодзённым побыту людзей.

 

Каштоэнасці – фiласофскае сацыялагiчнае паняцце, якое азначае, па-першае, станоэчую, або адмоэную значнасць для грамадства, чалавека абґ ектаэ навакольнага асяродзя (прадметныя К.), па-другое, нарматыэны, прадпiсальна-ацэначны бок зґяэграмадскай свядомасцi (субґектныя К.). (Бел. СЭ т.5, с.529)

Каштоэнасцi э сферы Мастацтва называюцца мастацкiмi.

 

Нацыянальная культура ёсць сукупнасць матэрыяльных i духоўных каштоўнасцяў, што створаны нацыяй як супольнасцю людзей, што маюць агульную гiсторыю, мову i рысы нацыянальнага характару, на падставе чаго ўсведамляюць сваю адметнасць i непадобнасць да iншых.

Нацыянальная свядомасць - умова захавання i развiцця любой нацыянальнай культуры, бо без яе губляецца сам творца i носьбiт нацыянальнай культуры - народ. Народ, што пазбаўлены нацыянальнай свядомасцi, не можа не толькi развiваць, але i наогул мець сваю адметную нацыянальную культуру, бо ён паступова страчвае ўласную гiсторыю, мову, апошнiя адметныя рысы нацыянальнага характару i памiрае.

Нацыянальная культура ствараецца народам праз нацыянальную свядомасць, што ўсталёўваецца i мацуецца на глебе нацыянальнага характару, нацыянальнай мовы i нацыянальнай гiсторыi, якiя ў сваю чаргу вынiкаюць (з рознай ступенню залежнасцi) з нацыянальнага генатыпу i фенатыпу народа …

 

3 трох каранёў нацыянальнай свядомасцi найбольшую трываласць да знешнiх фактараў i ўплываў мае, безумоўна, нацыянальны характар, бо ён у найбольшай ступенi вызначаецца генетычным кодам народа. Меншую сувязь з генатыпам i фенатыпам народа мае нацыянальная мова, таму яна больш лёгка паддаецца ўплыву вонкавых фактараў i ва ўмовах мэтанакiраванай i дастаткова працяглай асiмiляцыйнай моўнай палiтыкi можа быць нават страчана. Але найменшую трываласць усё ж мае гiстарычная памяць народа, бо яна ў найменшай ступенi вызначаецца генетычнымi фактарамi i непасрэдна з iх не вынiкае.

Беларуская нацыянальная культура ёсць сукупнасць матэрыяльных i духоўных каштоўнасцяў, што створаны беларускiм народам у мiнулым i сучасным на бытавым, мастацкiм, навуковым i духоўным узроўнi. Да таго ж беларуская нацыянальная культура - гэта адзiна магчымы для беларусаў натуральны спосаб iснавання, што забяспечвае яму ўмовы для реалiзацыi сваёй самасцi i непаўторнасцi ў акружэннi iншых народаў i ў адпаведнасцi з аб'ектыўнымi законамi развiцця чалавечых супольнасцяў. Беларуская нацыянальная культура-спосаб самазахавання беларускага народа. Заняпад нацыянальнай культуры непазбежна прыводзiць да фiзiчнага вынiшчэння i нават самавынiшчэння народа. Да з'яваў беларускай нацыянальнай культуры адносiцца ўсё тое, што беларусы робяць свядома, менавiта як беларусы. Таму ўмовай iснавання i развiцця беларускай культуры ёсць наяўнасць нацыянальна свядомага беларускага насельнiцтва. Кажучы iнакш, умовай iснавання i развiцця беларускай культуры ёсць наяўнасць у беларусаў нацыянальнай свядомасцi.

3 пункту гледжання развiцця беларускай культуры, галоўная задача - стварэнне ўмоў для існавання нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў. Дзеля гэтага неабходна зрабiць захады для вяртання найперш гiстарычнай памяцi беларускага народа, беларускай мовы, традыцый i звычаяў, у якiх знайшлi адлюстраванне галоўныя рысы беларускага нацыянальнага характару. У гэтым сэнсе нельга недаацэньваць ролю сродкаў масавай iнфармацыi.

Дзяржаўная нацыянальная палiтыка ажыццяўляецца праз:

- дзяржаўныя ўстановы ўлады i кiравання;

- сiстэму народнай адукацыi;

- сродкi масавай iнфармацыi;

- установы культуры.

 

Сінкрэтычны фальклор як першая гістарычная форма культуры.

Першай гiстарычнай формай мастацкай культуры была народная творчасць – сiнкрэтычны фальклор - адзiнства паэзii, музыкi, абрадава-карнавальных гульняэ) i народна-прыкладнога мастацтва (пластычна-выяэленчыя элементы э народным дойлiдстве, рамястве, сельска-гаспадарчай вытворчасцi).

Беларускі фальклор як ядро беларускай нацыянальнай культуры. Беларускi фальклор як частка духоэнай культуры зґяэляецца галоэнай этнiчнай прыкметай побач з мовай i iнш. (паводле У.Старчанка).

 

Беларускі фальклор як ядро беларускай нацыянальнай культуры. Беларускi фальклор як частка духоэнай культуры зґяэляецца галоэнай этнiчнай прыкметай побач з мовай i iнш.

 

Носьбіты беларускага фальклору.

Ў аспекце вытокаў найбольш грунтоўнай і шырока прынятай з’яўляецца думка,што носьбітамі беларускага музычнага фальклору найстаражытнай фармацыі былі продкі беларускага народа-група славянскіх па паходжанні плямён,што занялі на рубяжы VI-VII cт. Абшары Прыпяцкага Палесся,Падняпроўя,Падзвіння і Панямоння.

На аснове летапісных і сучасных спецыяльных даследаванняў ёсць падставы для меркавання,што менавіта саюзы крывіцкіх і дрыгавіцкіх плямён разам з заняўшымі Пасожжа радзімічамі,з этнічнымі групамі фіна-уграў і балтаў,якія гістарычна папярэднічалі рассяленню славян на нёманска-дзвінскіх-дняпроўска-прыпяцкіх мясцінах і былі так ці інакш асіміляваныя славянамі,склалі асноўны этнічны стрыжань беларускай народнасці.(пав. Т.С.Якіменка)

 

П рацэс фарм iравання народнасцi на Беларусi пачаэсяэ апошнiх стагоддзях 1-га тысячагоддзя н.э. з пераходам усходнiх славян ад першабытнага ладу да феадальных адносiн. Быэ звязаны з этнакансалiдацыйнымi працэсамi э Полацкiм княстве, насельнiцтва якога характарызавалася агульнай этнiчнай самасвядомасцю (этнонiм палачане) моэным адзiнствам, падабенствам культуры. З канца 9 стагоддзя э Полацкiм княстве, як i на iншых старажытных землях Беларусi, адбывалiся абґяднаныя этнапалiтычныя працэсы, звязаныя з фармiраваннем старажытнп-рускай дзяржавы – Кiеэскай Русi i старажытна рускай народнасцi. Гэта абумовiла пашырэнне на Беларусi агульнай iдэалогii – праваслаэнай веры, самасвядомасцi (этнонiм русiчы, Русь, руская), адзiных элементаэ царкоэнай i свецкай культур i побыту, лiтаратурнай (царкоэнаславянскай i старажытна-рускай) мовы i i нш. Агульныя рысы эзнiклi i э культуры гаражан. У 11-13 стагоддзях феадальная раздробленнасць i нашэсце мангола-татар затармазiлi працэсы палiтычнай i этнасацыяльнай кансалiдацыi эсiх славян у адзiны этнас, аднак Яны працягвалiся i э 13-16 ст., калi iшло фармiраванне рускай, беларускай i украiнскай народнасцi. (с.341-342). Беларускi этнас узнiк у 14-16 ст. у форме феадальнай народнасцi, прайшоэ стадыю развiцця буржуазнай нацыi. (с.547).

 

Беларусы – асно энае насельнiцтва Беларусi. па перапiсу 1979 г. складае 7569 тысяч чалавек, 79,4% усяго насельнiцтва рэспублiкi. Усяго э былым СССР 9463 тыс. беларусаэ, з iх у РСФСР – 152 тыс., УССР – 406, Казахстан – 181, Латвii – 23, iншыя рэспублiкi- 63. Каля 1 млн. беларусаэ жыве за мяжой.

Належаць да эсходнiх славян разам з рускiмi i украiнцамi. Гавораць на беларускай мове.

Тэрыторыя кампактнага рассялення беларускага этнасу э межах БССР займае 207,6 тыс. кмІ i ахоплiвае бассейны верхняга Дняпра, Сожа, Заходняй Дзвiны, Нёмана, Прыпяцi i, часткова, Заходняга Буга. На паэночным усходзе i эсходзе мяжуе з РСФСР, на поэднi з Украiнай, на паэночным захадзе – з Лiтвой i Латвiяй, на захадзе – з Польшчай.

Археалагiчныя даследваннi сведчаць, што эжо э 5 -8 ст. н.э. землi сучаснай Беларусi насялялi славянскiя плямёны, з якiмi генетычна звязаны саюзапляменныя i раннефеадальныя этнапалiтычныя супольнасцi 9-10 ст. – полацкiя крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы, часткова валыняне, драэляне i северане.

На думку сучасных даследчыкаэ, паэднёва-заходнiя землi эваходзiлi э так званую прарадзiму славян i належылi да пражскай культуры (культуры тыпу Карчак). Працэс рассялення славян на Беларусi суправаджаэся актыэнымi мiжэтнiчнымi кантактамi з мясцовымi балцкiмi плямёнамi (гл. Балты), у вынiку чаго апошнiя э асноэным былi ассiмiляваны, а часткова (у заходнiх абласцях) склалi змешаныя балта-балта-славянскiя группы. У канцы 9 пачатку 11 ст. узмацнiлiся працэсы невiлiроэкi этнакультурных асаблiвасцей усходне-славянскiх плямён, што было абумоэлена сацыяльна-эканамiчнай, дзяржаэна-палiтычнай, культурнай i канфесiяльнай iнтэграцыяй у межах старажытна-рускай дзяржавы Кiеэскай Русi. З гэтым перыядам гiсторыi эсходнiх славян звязана узнiкненне феадальных адносiн i класаэ, гарадоэ, права, распаэсюджванне хрысцiянства, складванне адзiнай дзяржаэнай тэрыторыi, а э этнiчным аспекце – фармiраванне старажытна-рускай народнасцi.

Параллельна з працэсамi кансалiдацыi i iнтэграцыi iснавалi i супрацьлеглыя тэндэнцыi, якiя актывiзавалiся э другой палове 11, 13 ст., калi Кiеэская Русь ужо не эяэляла сабой адзiнага палiтычнага цэлага i складалася з шэрагу асобных зямель-княжанняэ (землi Беларусi эваходзiлi, напрыклад у склад Полацкага, Тураэскага, Пiнскага, Навагрудскага i часткова Смаленскага, Чагнiгаэскага, Кiеэскага i Уладзiмiра-Валынскага княстваэ). (с.59-60).

Асноэным заняткам беларусаэ, як i iншых славянскiх этнасаэ зґяэлялася земляробства, падсобнымi – жывёлагадоэля, паляэнiцтва i рыбалоэства. İншыя вiды заняткаэ – рамёствы, промыслы, збiральнiцтва – суiснавалi з асноэнымi i э большай сваёй частцы былi дапаможнымi, абслугоэвалi цi забяспечвалi асноэныя вiды заняткаэ прадметамi працы, транспартнымi сродкамi, рэчамi паэсядзённага эжытку цi дадатковымi прадуктамi харчавання. У адпаведнасцi з характарам вытворчай дзейнасцi фармiравалiся асаблiвасцi матэрыяльнай i духоэнай культуры народа.

Жыллё, адзенне, ежа, прылады працы i iншыя элементы матэрыяльнай культуры беларусаэ маюць шмат агульнага з суседнiмi народамi. Этнiчная спецыфiка праяэлялася галоэным чынам у пээных канструкцыйных асаблiвасцях, захоэваючы асноэныя функцыянальныя прызначэннi. Так, сярод земляробчых прылад працы адметнай была так званая палеская саха i яе разнавiднасцi, якiя ахоплiвалi паэднёвую частку Беларусi.

 

 

Рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў.

 

Для духоэнай культуры беларусаэ характэрным зґяэляеца захаванне агульна-славянскiх i эсходне-славянскiх рыс у народных абрадах, вераваннях, i фальклоры. Так, на поэднi Беларусi найбольш поэна захавалiся русальныя i куставыя песнi i абрады. На эсёй тэрыторыi бытуюць чарадзейныя казкi. İ, разам з тым, у фальклоры адсутнiчаюць былiны i думы, першыя з якiх характэрны для рускiх, а другiя – для украiнцаэ. Слаба праглядаюцца абрады i песнi маслiнiчнага цыкла, Але больш шырока – купальскiя песнi i абрады. Многа адметнага захавалася э народнай харэаграфii. (Этнаграфiя Б. с.11).

 

Этнаграфічныя рэгіёны Беларусі.

Этнаграфiчнае (арэальнае) вывучэнне i картаграфаванне разнастайных кампанентаэ тэрыторыi Беларусi э 18-19 ст. дазваляе суаднесцi iх на розных таксанамiчных узроэнях i вылучыць 6 этнаграфiчных рэгiёнаэ, якiя вылучаюцца паводле комплексу этнакультурных прыкмет:

· асаблiвасцямi этнiчнай гiсторыi,

· характарам рассялення,

· гаспадарчым заняткам,

· прыладамi працы,

· народнай архiтэктурай,

· дэкаратыэна-прыкладным мастацтвам,

· традыцыйным аддзеннем,

· фальклорам,

· мясцовымi гаворкамi

Гiсторыка-геаграфiчныя рэгiёны Беларусi:

1. Паэночны (Паазерґе)

2. Усходнi (Падняпроэґе)

3. Цэнтральны (Цэнтральная Беларусь)

4. Паэночна-заходнi (Панямонне)

5. Усходняе Палессе

6. Заходняе Палессе

Унутры кожнага з iх, у сваю чаргу, паводле мясцовых асаблiвасцей народнай культуры i побыту вылучаюць больш дробныя адзiнкi – лакальныя раёны, або падраёны:

У Паэночным – паэночна-усходнi i паэднёва-заходнi,

ва Усходнiм- левабярэжнае, правабярэжнае Падняпроэґе i Пасожжа,

у Цэнтральным – Бярэзiнскi, Слуцка-Нясвіжскi i Мiнскi раёны,

у Паэночна-заходнiм – левабярэжнае iправабярэжнае Панямонне,

ва Усходнiм Палессi – Пiнскае Палессе, Загароддзе i Падляшша,

у Заходнiм Палессi – Мазыршчына, Тураэшчына, Прыпяцкi раён.

Рэгiёны лакалiзуюцца э масiвах з блiзкiмi гiстарычнымi i экалагiчнымi эмовамi, пераважна э бассейнах вялiкiх рачных сiстэм (рэкi служылi сродкам зносiн i вызначалi напрамкi культурна-эканамiчных сувязей, а так сама стваралi спрыяльныя эмовы для жыхарства i гаспадарчай дзейнасцi)

Мясцовая прырода з яе разнастайнымi рэсурсамi i адпаведнымi эмовамi была жыццёвым асяродзем, арганiчна эваходзiла э паэсядзённы побыт i э межах пээнай сацыяльнай сiстэмы эплывала на спецыялiзацыю гаспадарчых заняткаэ, жыллё, адзенне, ежу, сродкi зносiн.

Сацыяльна-эканам iчныя i этнiчныя працэсы, што мелi асаблiвасцi э розных раёнах Беларусi, з цягам часу накладвалi адбiтак на сiстэмы земляробства, гаспадарчы побыт, звычаевае права, мясцовую самасвядомасць,, што надавала пээнаму рэгiёну спецыфiчныя рысы.

На працягу стагоддзяэ межы гiсторыка-этнаграфiчных рэгiёнаэ мянялiся, аднак гэта не парушала пераемнасцi гiстарычных традыцый, якiя ва эмовах патрыярхальнага экладу выконвалi жыццёва важную камунiкатыэную ролю, замяняючы пiсьмовую культуру.

Этнакультурны комплекс на пагранiччы суседнiх рэгiёнаэ мае пераходныя рысы, што звязана са складаным характарам размяшчэння шэрагу этнаграфiчных рэалiй.

Параэнальнае супастаэленне этнаграфiчнага матэрыялу з археалагiчным, лiнгвiстычным i фальклорным паказвае iх арэальную эзаемасувязь i дазваляе меркаваць пра старажытную прыроду рэгiянальных адрозненняэ, а атксамаґ сведчыць пра агульныя вытокi iзаканамернасцi развiцця матэрыяльнай i духоэнай культуры Беларусаэ.

Гiсторыка-этнаграфiчныя рэгiёны адлюстровываюць варыяцыйнае багацце i разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчыя магчымасцi i самадзейны характар. (В.С.Цiтоэ) Энц. с.153

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 1967; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.