Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешняя і каланіяльная палітыка Вялікабрытаніі ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Вестмінстэрскі статут. Імперская эканамічная канферэнцыя ў Атаве




Прыход да ўлады лейбарысцкага ўраду і змены ў міжнароднай абстаноўцы пасля пачатку сусветнага эканамічнага крызісу істотна паўплывалі на знешнепалітычны курс Вялікабрытаніі. У 1929 г. былі адноўлены дыпламатычныя адносіны з СССР, прыняты новыя рашэнні адносна ўрэгулявання пытання рэпарацыйных выплат Германіі ("план Юнга"). Вялікабрытанія, зацікаўленая паступовай прававой рэабілітацыі апошняй, зрабіла моцны ўплыў на прыняцце рашэння аб датэрміновым вывадзе войск з Рэйнскай акупацыйнай зоны ў 1930 г. Ужо пад час дзейнасці нацыянальнага ўраду ў 1932 г. на Лазанскай канферэнцыі Вялікабрытанія актыўна спрыяла скасаванню рэпарацыйных выплат Германіі. Падобны курс на "замірэнне" быў працягнуты і ў далейшым нягледзячы на карэнныя змены ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Германіі – прыход да ўлады А. Гітлера.

Адной з характэрных рыс знешняй палітыкі Нацыянальнага ўраду стала яго антысавецкая скіраванасць. У кастрычніку было дэнансавана (скасавана) брытана-савецкае гандлёвае пагадненне 1930 г. і забаронены імпарт важнейшых савецкіх тавараў. Аднак контрзахады савецкага ўраду прывялі ў ліпені 1933 г. да адмовы ад палітыкі эмбарга ("забароны") і ў красавіку 1934 г. было падпісана часовае гандлёвае пагадненне паміж краінамі.

Наступленне сусветнага эканамічнага крызісу запатрабавала ўнесці істотныя змены і ў каланіяльную палітыку Вялікабрытаніі. У 1930-1934 гг. магутны ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы перажывала Індыя. Каланіяльныя ўлады звярнуліся да жорсткіх рэпрэсій, але ў цэлым вех бярэ новы, больш асцярожны і кампрамісны падыход. У 1930 г. была зацверджана Канстытуцыя Індыі. Яна не забяспечвала статусу дамініёну, але азначала змякчэнне каланіяльнага кантролю.

11 снежня 1931 г. актам парламента быў уведзены Вестмінстэрскі статут, які ўводзіў статус заканадаўчай роўнасці (з мінімальнымі выключэннямі) паміж самакіраванымі дамініёнамі Брытанскай імперыі і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі ды Ірландыі. Статут азначаў заканадаўчую незалежнасць – неадкладную або пасля ратыфікацыі – дамініёну Канады, Садружнасці Аўстраліі, Ірландскай вольнай дзяржавы, дамініёну Ньюфаўндленд, дамініёну Новай Зеландыі і Паўднёваафрыканскага Саюзу. Гэткім чынам, па сутнасці, брытанскія дамініёны атрымлівалі дзяржаўны суверэнітэт. Вестмінстэрскі статут сфармаваў прававы падмурак Брытанскай Садружнасці нацыяў.

21 ліпеня – 20 жніўня 1932 г. у Атава (Канада) адбылася імперская канферэнцыя, якая непасрэдна датычылася ўрэгуляванню эканамічных пытанняў ва ўзаемаадносінах членаў Брытанскай Садружнасці нацый. Яе рашэнні (12 пагадненняў) замацавалі сістэму пратэкцыянісцкай абароны адзінага рынку Садружнасці. Вялікабрытанія, з аднаго боку, і дамініёны – з другога, абавязваліся забяспечыць пераважнае становішча тавараў адзін аднаго на сваіх унутраных рынках, у тым ліку за кошт поўнага або частковага зняцца пошлін на "унутраны" імпарт у рамках Садружнасці. З улікам дастаткова развітай галіновай спецыялізацыі эканамічных сістэмаў краін Садружнасці зробленыя захады не наносілі сур’ёзны стратаў інтарэсам вытворцаў.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 504; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.