Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вынікі першай сусветнай вайны для Францыі




Тэма 10. Францыя ў 1918-1929 гг.

Каланіяльная палітыка. Адносіны з Ірландыяй.

З мэтай удасканалення механізма брытанскага ўладарання ў Індыі Нацыянальны ўрад распрацаваў для яе новую канстытуцыю – "Акт аб кіраванні Індыяй" 1935 г. Індыя абвяшчалася федэрацыяй правінцый і княстваў. Пры захаванні свайго пануючага становішча Імперыя пайшла на цэлы шэраг саступак прывілеяваным слаям мясцовага насельніцтва: стваралася сістэма цэнтральнай і мясцовай прадстаўнічай улады з удзелам індыйцаў. Аднак пра статус дамініёна для Індыі, нягледзячы на раней дадзеныя абяцанні, у тэксце нічога не казалася.

Акупацыйныя войскі Вялікабрытаніі па-ранейшаму знаходзіліся ў Егіпце і эканоміка гэтай фармальна суверэннай краіны, яе фінансы заставаліся пад кантролем брытанскага капіталу. Яго панаванне было яшчэ больш умацавана кабальным дагаворам 1936 г.

Яшчэ з пачатку 1930-х гг. Вялікабрытанія вяла мытную вайну супраць Ірландыі, спрабуючы выклікаць у краіне эканамічны хаос і адхіліць ад улады незалежніцкія сілы партыі Фіяна Фойл. У 1937 г. ірландскі парламент прыняў новую Канстытуцыю. Ірландыя абвяшчалася "суверэннай і незалежнай дзяржавай", залежнасць ад Вялікабрытаніі заставалася. Пад брытанскім кантролем знаходзілася знешняя палітыка Ірландыі. Захоўваўся раскол краіны на дзве часткі – паўднёвую і паўночную, што працягвала заставацца пад непасрэдным лонданскім панаваннем. У 1938 г. брытанскія ўлады пайшлі на заключэнне пагаднення з Ірландыяй, якое прадугледжвала спыненне мытнай вайны, канчатковае вызваленне яе тэрыторыі (за выключэннем 6 паўночна-усходніх графстваў Ольстэра) і ўсталяванне супрацоўніцтва ў сферы абароны. Гэта дазволіла ўпершыню за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў збольшага нармалізаваць брытана-ірландскія адносіны.

Увага да абарончых пытанняў у сітуацыі ўзрастання міжнароднай напружанасці была невыпадковай. Яшчэ ў 1938 г. адбылася імперская канферэнцыя, прысвечаная пытанням знешняй палітыкі і ваенным прыгатаванням Брытанскай імперыі.

 

 

 

Першая сусветная вайна зрабіла супярэчлівы ўплыў на Францыю. Вялікімі былі чалавечыя страты. У час вайны загінула звыш за 1,3 млн. французаў, яшчэ каля 2,5 млн. было паранена. У дадатак да вайсковых ахвяр высокай была смяротнасць цывільнага насельніцтва ад невядомага раней вірусу грыпу – г.зв. "гішпанкі".

Дзесяць дэпартаментаў на паўночным-усходзе Францыі – найбольш развітыя ў эканамічных адносінах – былі спустошаныя ў выніку вайсковых дзеянняў. Былі разбураны больш за 10 тыс. прадпрыемстваў, 1,5 тыс. мастоў, 265 тыс. жылых дамоў, страчана каля паловы гандлёвага флоту. Катастрафічнымі аказаліся фінансавыя страты. Дзяржаўны доўг дасягнуў паловы нацыянальнага багацця. З багацейшай краіны-крэдытора Францыя ператварылася ў краіну-даўжніка: запазычанасць саюзнікам склала 62 млрд. франкаў (2/3 гэтай сумы прыпадала на Злучаныя Штаты). Фінансавую сітуацыю яшчэ болей ускладнялі страты, панесеныя французскім капіталам да рэвалюцый у Расіі, Турцыі і Аўстра-Венгрыі: яны складалі каля 40% усіх замежных інвестыцый краіны. Вайна каштавала Францыі 132 млрд. франкаў. Аб’ём прамысловай вытворчасці ўпаў да 57% ад даваеннага ўзроўню і працягваў зніжацца да 1922 г.

Разам з тым вайна паспрыяла структурнай перабудове французскай прамысловасці, канцэнтрацыі вытворчасці, развіццю яго стандартызацыі і механізацыі. Пачалася паскораная распрацоўка вугальных і жалезнарудных радовішчаў. Магутны штуршок да развіцця атрымалі авіяцыйная, аўтамабільная і хімічная галіны. У Францыі з’явіліся новыя індустрыяльныя раёны (у цэнтры, на паўднёвым-усходзе, часткова на поўдні і захадзе), узніклі новыя, заснаваныя на перадавых тэхналогіях вытворчасці. У нацыянальным даходзе ўзрасла доля прамысловасці, прычым узрастальна важнае значэнне набывае вытворчасць сродкаў вытворчасці. Паскорылася мадэрнізацыя сацыяльнай структуры насельніцтва, галоўным чынам за кошт скарачэння традыцыйных слаёў.

Важным вынікам вайны для Францыі стала пераўтварэнне яе ў самую магутную ваенную сілу свету, замацаванне статусу вялікай дзяржавы і магчымасць самым непасрэдным чынам уплываць на ход пасляваеннага мірнага ўладкавання і пасляваенныя міжнародна-палітычныя працэсы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 518; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.