Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Умацаванне пазіцый фашыстаў. Падзеі 1927 г




З прыходам да ўлады ў Італіі фашыстаў, якія паступова пераходзяць на пазіцыі сацыяльнага каталіцызму, выяўляецца яўная тэндэнцыя да фашызацыі Аўстрыі. Цэнтралізацыя выканаўчай ўлады і згортванне шматпартыйнай парламенцкай дэмакратыі паступова вядзе да ўзрастання палітычнай напружанасці ў краіне. Адным з важнейшых фактараў нестабільнасці становіцца новы пазапарламенцкі саюзнік ХСП – хаймвер (ням. Heimwehr – "ахова Радзімы" або "атрады самааховы"). Гэта быў раннефашысцкі рух, нацыяналістычнае, ваенізаванае аб’яднанне, па метадах, складу і арганізацыйнай структуры, ідэалогіі падобнае на добраахвотніцкія карпусы ў Германіі. З часам ён так і не стаў самастойнай палітычнай сілай. Ролю ідэалагічнага ядра і арганізацыйнага цэнтру аўстрафашызму адыграла Хрысціянска-сацыяльная партыя.

Супрацьстаянне левых (СДРПА і рабочыя) і кансерватараў (ХСП і сельскае насельніцтва, маёмасныя класы, каталіцкі касцёл) ужо мела сваю гісторыю. З 1921 г. пачынаюцца першыя сутыкненні. Але да пары да часу абыходзіла без ахвяраў. У 1923 г. у супрацьвагу хаймверу для абароны сацыял-дэмакратаў і рабочых актывістаў быў арганізаваны шуцбунд (ням. Schutzbund – "Саюз абароны").

У студзені 1927 г. баявікі хаймвера ажыццявілі напад на Рабочы дом у Шатэндорфе – былі забітыя ветэран і 8-гадовае дзіця, яшчэ 7 чалавек параненыя. У ліпені Венскі крымінальны суд апраўдаў трох абвінавачаных у забойстве хаймвераўцаў. Літаральна на наступны дзень пасля прысуду па "шатэндорфскай справе" у Вене пачалася усеагульная забастоўка, якая перарасла ў масавыя беспарадкі. Спробу захапіць Палац юстыцыі была адбітая сіламі паліцыі і хаймверу; было забіта 89 чалавек і каля 600 – параненыя ("крывавая пятніца").

Падаўленне стыхійнага выступлення венскіх рабочых і чарговая перамога на выбарах ў Нацыянальную раду (красавік 1927 г.) прывялі да далейшага ўзмацнення пазіцый ХСП і прафашысцкіх тэндэнцый. Адносная эканамічная стабільнасць і барацьба за ўладу ў групоўцы ХСП-хаймвер на некаторы час адклалі канчатковы крах буржуазна-дэмакратычнага рэжыму ў Аўстрыі і перамогу аўстрафашызму.

Эканамічны крызіс 1929‑1933 гг. у Аўстрыі. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага становішча. Актывізацыя хаймверу і нацыстаў.

Сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг. аказаўся больш разбуральным, чым у многіх іншых краінах Заходняй Еўропы. Структурная незбалансаванасць эканомікі, моцная залежнасць ад замежнага капіталу, недалечаныя хваробы імперскай пары і першых гадоў незалежнасці рабілі гэткі зыход цалкам прадказальным. Катастрафічна ўпала прамысловая вытворчасць. У асобных галінах, напрыклад, машынабудаўнічай і тэкстыльнай напрыканцы 1931 г. была занятая толькі палова рабочых,занятых у дакрызісныя гады. Напачатку 1934 г. колькасць беспрацоўных пераваліла за 600 тыс. чалавек. У 1931 г. крах банку “Крэдыт-Антшальт” пацягнуў за сабой вастрэйшы фінансавы крызіс.

Як і ў 1922 г. аўстрыйскім уладам прыйшлося звярнуцца па знешнюю фінансавую дапамогу. У ліпені 1932 г. быў падпісаны Жэнеўскі пратакол Лігі Нацый аб міжнародным заёме для Аўстрыі. Ізноў было ўведзена знешняе кіраванне фінансамі краіны.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага становішча ў Аўстрыі, як і паўсюль, прывяло да радыкалізацыі палітыкі. У адрозненне ад Германіі, тут дзейнічалі дзве канкурэнтныя скрайне правыя сілы – хаймвер і нацысты. У той час, як першы падтрымліваў ідэю пабудовы карпаратыўнай дзяржавы і арыентаваўся на фашысцкую Італію, другія патрабавалі аншлюсу і рэалізацыі гітлераўскай праграмы.

Вынікі выбараў 1930 г. прадэманстравалі палярызацыю аўстрыйскага грамадства. Упершыню за 10 гадоў буйнейшую фракцыю ў Нацыянальнай радзе ізноў ўтварыла СДРПА (72 дэпутаты). ХСП і "Айчынны блок", створаны лідэрамі хаймвера, атрымалі, адпаведна, 66 і 8 мандатаў. Значнага поспеху дасягнулі сілы прынцыповай апазіцыі – аўстрыйскія нацысты і камуністы. Аднак уладу ХСП удалося захаваць.

У сакавіку 1931 г. было заключана аўстра-германскае пагадненне аб Мытным саюзе (г.зв. "халодны аншлюс"). Заклапочаныя магчымасцю аншлюсу, Францыя, Чэхаславакія і Італія заявілі пратэст ў Лігу Нацыяў. Нямецкія дзяржавы былі вымушаныя паабяцаць, што эканамічнае збліжэнне не прывядзе да поўнага іх зліцця.

Фарміраванне ўраду Э. Дольфуса, яго надзвычайныя дэкрэты. Пазіцыя сацыял-дэмакратаў і камуністаў. Лютаўскія падзеі 1934 г. "Травеньская Канстытуцыя".

Хісткасць становішча ўраду і ўзрастальная пагроза з боку хаймверу набліжалі ўсталяванне ў Аўстрыі дыктатуры. У траўні 1932 г. канцлерам кааліцыйнага ўраду (ХСП, хаймвер і Аграрная партыя (Ландбунд)) быў прызначаны былы міністр сельскай гаспадаркі Энгельберт Дольфус (ХСП).

У сітуацыі вастрэйшага сацыяльна-эканамічнага крызісу і ціску з боку хаймвера (яго лідэр Штарэмберг прама заявіў, что "хаймвер падтрымае любы ўрад, які разгоніць парламент") Э. Дольфус прымае рашэнне аб ліквідацыі шматпартыйнага парламенцкага ладу. 4 сакавіка 1933 г. былі прынятыя "надзвычайныя дэкрэты" згодна з якімі распускаўся парламент, забараняліся сходы і дэманстрацыі, уводзілася цэнзура. Неўзабаве пачынаецца стварэнне канцлагераў, быў разагнаны шуцбунд, забаронена камуністычная партыя (крыху пазней і нацысцкая). 15 сакавіка 1933 г. Э. Дольфус абвясціў аб усталяванні ў краіне "аўтарытарнай сістэмы праўлення".

12 лютага 1934 г. шуцбундаўцы пры падтрымцы камуністаў узнялі ўзброенае антыўрадавае паўстанне ў Лінцы. Яго падхапілі ў Вене і шэрагу іншых гарадоў. Урадавыя войскі і хаймвер для запалохвання паўстанцаў сцягнулі да рабочых кварталаў Вены артылерыю. Але пазбегнуць перастрэлкі не атрымалася. Баі працягваліся да 16 лютага. З абодвух бакоў загінула і прапала без вестак звыш 1,5 тыс. чалавек, шмат венцаў атрымала раненні.

Урад пайшоў на масавыя арышты, запоўніўшы пабудаваны яшчэ ў 1933 г. канцлагер Вёлерсдорф. Лідэры сацыял-дэмакратаў з’ехалі на эміграцыю ў Чэхаславакію. У краіне лютавалі ваенна-палявыя суды. СДРПА была выдалена з палітычнай арэны. Пад забарону траплялі свабодныя прафсаюзы, якія карысталіся правам легальнага існавання нават пры Габсбургах. 2 сакавіка 1934 г. замест іх ствараўся адзіны агульнадзяржаўны прафсаюз – Прафесійны саюз аўстрыйскіх рабочых і служачых.

1 траўня 1934 г. у Аўстрыі быў прыняты новы асноўны закон – г.зв. "Травеньская Канстытуцыя". Абвяшчалася "хрысціянская, нямецкая, саюзная дзяржава, арганізаваная па саслоўным прынцыпе". Асноўны закон фактычна ўсталёўваў аднапартыйнасць, бо адзіна законным палітычным рухам станавіўся Айчынны фронт, які аб’яднаў усе лаяльныя Э. Дольфусу партыі. Праз увесь дакумент паслядоўна праводзіліся саслоўна-карпаратыўныя ідэі.

Нягледзячы на яўны антыдэмакратызм усталяванага рэжыму, неабходна канстатаваць адносную мяккасць дыктатуры Э. Дольфуса. Аўстрафашысцкаму рэжыму не быў уласцівы скрайні нацыяналізм (вялася праца па ўмацаванні аўстрыйскай самасвядомасці), расізм і антысемітызм, тым больш, агрэсіўны экспансіянізм.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 427; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.