Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Выбары 1932 г




Знешняя палітыка ЗША ў перыяд крызісу.

Сусветны эканамічны крызіс негатыўна адбіўся на міжнародным становішчы ЗША. Уласныя эканамічныя праблемы і нарастанне канкурэнцыі на сусветных рынках прывялі да паслаблення пазіцый Злучаных Штатаў у Канадзе і краінах Лацінскай Амерыкі, дзе ініцыятыву захапіла Вялікабрытанія.

Больш паспяхова складвалася барацьба з Вялікабрытаніяй ў галіне ваенна-марскога саперніцтва. Рашэнні Лонданскай марской канферэнцыі 1930 г. распаўсюджвалі амерыкана-брытанскі парытэт не толькі на лінейны флот, як гэта было вырашана на Вашынгтонскай канферэнцыі ў 1922 г., але гэтаксама і на крэйсеры, эсмінцы і падводныя лодкі.

Па-ранейшаму зацікаўленыя ў падтрымцы Германіі, Злучаныя Штаты ў 1931 г. выступілі з прапановай на год замарозіць яе рэпарацыйныя выплаты ("мараторый Гувера"),а потым у наступным годзе віталі іх поўнае скасаванне.

Аслабленнем ЗША скарысталася на Далёкім Усходзе Японія. Акупацыя Маньчжурыі ў 1931 г. не выклікала нават фармальнага асуджэння агрэсіі з боку Злучаных Штатаў. Толькі далейшая экспансія Японіі ў Кітаі вымусіла адміністрацыю Г. Гувера выступіць з г.зв. "дактрынай непрызнання", у адпаведнасці з якой асуджаліся любыя дзеянні, якія супярэчылі прынцыпу "адчыненых дзвярэй" у Кітаі.

Будучае ЗША у вялікай ступені залежала да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 1932 г. Абедзве асноўныя партыі лёгка вызначыліся са сваімі кандыдатамі. Рэспубліканцы падтрымалі дзеючага прэзідэнта, дэмакраты намінавалі губернатара штату Нью-Йорк і пляменніка 26-га прэзідэнта ЗША Тэадора Рузвельта – Франкліна Дэлана Рузвельта.

Праграма Г. Гувера была вытрымана ў традыцыйным ключы і, напэўна, выдатна спрацавала б у іншых умовах. Пералік немалых заслуг дзеючага прэзідэнта і агітацыя за яго рабілі ўражанне. Але ў час, калі эканоміка ЗША ляжала ў руінах, калі вострыя языкі ў народзе называлі збяднелае жабрацкае паселішча "Гуверава Сяло" (Hooverville), а аўтамабіль, што з-за недаступнасці бензіну, перасоўваецца пры дапамозе каня – "Гуверавозам" (Hoover’s wagon), былі патрэбныя куды смялейшыя ідэі.

Афіцыйная платформа Дэмакратычнай партыі была даволі асцярожнай і расплывістай. У ёй, напрыклад, гаварылася пра неабходнасць "рашучых змен у дзяржаўнай эканамічнай палітыцы", "своечасовае планаванне грамадскіх работ" і аказанне дапамогі маламаёмасным рабочым і фермерам, але пры гэтым, напрыклад, падкрэслівалася неабходнасць збалансаванага бюджэту і "рашучага скарачэння дзяржаўных выдаткаў". Тым не менш, сам кандыдат ад дэмакратаў разумеў абмежаванасць гэтай праграмы і ў сваіх перадвыбарчых выступленнях у самых агульных рысах намеціў план правядзення ліберальных рэформ на карысць мільёнаў "забытых амерыканцаў" – " Новы курс".

Перамога кандыдата ад дэмакратаў аказалася больш чым пераканаўчай. За Ф. Д. Рузвельта аддалі свае галасы амаль 23 млн. амерыканцаў (57,4%), ён перамог у 42 штатах з 48. Нягледзячы на сваё незайздроснае становішча Г. Гувер здолеў набраць амаль 16 млн. галасоў (39,7%)

Вынікі выбараў 1932 г. сталі пераломнай падзеяй, якая шмат у чым прадвызначыла далейшы ход амерыканскай гісторыі. Упершыню пасля перамогі А. Лінкальна на выбарах 1860 г. дэмакратычная партыя адначасова і авалодала Белым домам, і атрымала большасць у Палаце прадстаўнікоў, і стала кантраляваць Сенат, атрымаўшы цудоўную магчымасць правесці беспрэцэдэнтныя па глыбіні і сваім наступствам рэформы. Ф. Д. Рузвельту было наканавана стаць адным з найвялікшых у амерыканскай гісторыі прэзідэнтаў.

"Новы курс" Ф. Д. Рузвельта і яго сутнасць. Пераход да ўсеагульнага дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін.

Важнае значэнне для канчатковага вызначэння агульнай канцэпцыі рэформ "Новага курсу" мела чатырохмесячная паўза паміж абраннем Ф. Д. Рузвельта і яго афіцыйным уступленнем на пасаду. Па-першае, новаабраны прэзідэнт не мог пагадзіцца з гувераўскім тлумачэннем прыроды крызісу. На яго думку, карані амерыканскіх праблем трэба было шукаць у самой Амерыцы, а не ў нейкіх "міжнародных" фактарах. Прызнанне гэтага азначала неабходнасць некаторых рэформ у структуры сацыяльна-эканамічных інстытутаў ЗША. Па-другое, Ф. Д. Рузвельт па меры набліжэння да інаўгурацыі і пачатку прэзідэнцтва ўсё больш і больш адыходзіў ад догмаў традыцыйнага індывідуалізму і схіляўся да непазбежнага пашырэння функцый федэральнага ўраду. Па-трэцяе, новаабраны прэзідэнт быў настроены дзейнічаць рашуча і ісці ў сваіх рэформах да канца. "… Адзінае чаго мы павінны страшыцца, гэта сам страх," – сказаў ён на інаўгурацыі 4 сакавіка 1933 г. Практычная рэалізацыя "Новага курсу" развівалася двума галоўнымі шляхамі: праз глыбокія інстытуцыйныя рэформы і дэфіцытнае фінансаванне.

Пачаліся рэформы з вырашэннем банкаўска-фінасавых праблем. Ужо 6 сакавіка 1933 г. прэзідэнт абвясціў надзвычайнае становішча і зачыніў усе банкі. 10 сакавіка дзяржава ўзяла пад свой поўны кантроль золата, у т.л. забараніла абмен на яго банкнотаў, чым зачыніла уцёкі каштоўнага металу за мяжу. 13 сакавіка былі зноў адчынены першыя – самыя здаровыя – банкі. Астатнія маглі аднавіць сваю дзейнасць адразу пасля нармалізацыі свайго фінансавага становішча. Рэфармаванне банкаўскай сістэмы скончылася ў чэрвені 1933 г. прыняццем закона Гласа-Сцігала, які падзяляў дэпазітныя і інвестыцыйныя функцыі банкаў. Гэта ставіла бар’ер для магчымых спекулятыўных здзелак.

12 траўня 1933 г. Ф. Д. Рузвельт падпісаў біль аб дапамозе фермерам. Галоўнай мэтай гэтага акту стала павышэнне цэн на сельгаспрадукцыю. Міністр сельскай гаспадаркі атрымліваў права прэміраваць тых фермераў, якія скарачалі вытворчасць, і выступаць пасрэднікам у перагаворах паміж вытворцамі сельгаспрадукцыі і яе перапрацоўшчыкамі для дасягнення прыймальных цэн.

16 чэрвеня 1933 г. быў прыняты Закон аб аднаўленні прамысловасці (НІРА, National Industrial Recovery Act), які дазваляў асацыяцыям прадпрымальнікаў фармуляваць, а прэзідэнту санкцыянаваць "кодэксы сумленнай канкурэнцыі". Кодэксы ўсталёўвалі аб’ёмы вытворчасці, цэны і іншыя правілы збыту, а таксама прадпісвалі ўмовы працы. Гэта быў па-сутнасці акт фарсіраванага картэлявання прамысловасці – уводзілася сістэма дзяржаўнага рэгулявання. (27 траўня 1935 г. Вярхоўны суда ЗША прызнаў гэты закон неканстытуцыйным, але рэгулюючая роля дзяржавы шмат у чым засталася.)

Гэты ж закон вызначаў формы падаткаабкладання і фонд грамадскіх работ. Для аказання дапамогі беспрацоўным стваралася Адміністрацыя грамадскіх работ. На яе арганізацыю вылучалася небывалая па тых часах сума ў $3,3 млрд. У ліку іншых захадаў было прадугледжана стварэнне працоўных лагераў для беспрацоўнай моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў. Моладзь чысціла лясы і займалася лесапасадкамі, праводзіла меліярацыю і рамантавала дарогі. Вельмі важна, што гэта дазволіла вывезці з гарадоў, дзе адзінай перспектывай для многіх быў які-небудзь злачынны промысел, і заняць грамадскакарыснай справай некалькі мільёнаў маладых людзей.

Таксама ў 1933 г. было створана Упраўленне даліны ракі Тэнэсі, на якое было ўскладзена асваенне гэтага адсталага раёну ЗША. Тут ажыццяўлялася будаўніцтва ГЭС, вялася барацьба з эрозіяй глебаў.

У 1935 г. у палітыцы “Новага курсу” адбываецца паварот улева. Працяг масавага забастовачнага руху і набліжэнне чарговых выбараў рабілі правядзенне маштабных сацыяльных рэформаў для дэмакратычнай адміністрацыі скрайне важнай справай. Важнейшае значэнне мела прыняцце 5 ліпеня 1935 г. г.зв. закона Вагнера – "Нацыянальнага акту аб рэгуляванні працоўных адносін". Закон прызнаваў неабходнасць калектыўнай абароны рабочымі сваіх інтарэсаў праз прафесійныя саюзы і шляхам заключэння заключэння з прадпрымальнікамі калектыўных дагавораў. За рабочымі прызнавалася права на стачкі. Адміністрацыя не мела права ўжываць рэпрэсіі за прыналежнасць да прафсаюзу і ўмешвацца ва ўнутраныя справы рабочых арганізацый. Суды абавязваліся разглядаць скаргі прафсаюзаў на парушэнне закону.

Праз некалькі тыдняў пасля прыняцця закона Вагнера быў зацверджаны Кангрэсам закон пра сацыяльнае забеспячэння. Уводзіліся пенсіі па старасці і дапамогі па беспрацоўю. Пенсіі ўсталёўваліся адзінымі для ўсёй краіны. У 1938 г. быў прыняты закон пра справядлівыя умовы працы. Ён забараняў выкарыстанне дзіцячай працы, на прадпрыемствах федэральнага значэння, ўсталёўваліся адзіныя нормы заробкаў, яе мінімальны і максімальны ўзровень, максімальныя межы працягласці рабочага тыдню – 44 гадзіны.

Глыбіня Вялікай дэпрэсіі ў Злучаных Штатах не дазволіла Ф. Д. Рузвельту канчаткова адолець крызіс да пачатку другой сусветнай вайны. Тым не менш, пазітыўныя змены, якія адбываліся ў краіне, дазволілі яму і яго партыі заслужыць масавую падтрымку амерыканскага народу. На прэзідэнцкіх выбарах 1936 г. Ф. Д. Рузвельт быў пераабраны на другі тэрмін. Сістэма дзяржаўнага ўмяшання ў эканамічную і сацыяльную сферу, якая паступова пашыралася і ўдасканальвалася, тым часам становіцца важнейшым элементам дзяржаўна-палітычнай сістэмы.

Поспех "Новага курсу" дазволіў дэмакратычнаму прэзідэнту стаць сапраўдным агульнанацыянальным лідэрам і абірацца на прэзідэнцкі пост насуперак палітычнай традыцыі, закладзенай яшчэ Дж. Вашынгтонам, яшчэ і ў 1940 і 1944 гг., г.зн. на 3-ці і 4-ты тэрміны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 508; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.