Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Место социологии в системе социально-гуманитарных наук




25.

24.

19.

18.

17.

16.

15.

14.

13.

12.

11.

9.

8.

7.

10. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прышет, працэсаў, з'яў, уласцівасцяў і інш.Значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюсь лексіка-граматычным разрадам слоў. Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляийцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі, якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў. Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкам, або з агульнай дамінантнай рысай; другія ж абазначаюцьасобныя предметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх.Сярод уласных іменаў вылучаюцца імёны людзей, тапанімічныя і астранамічныя назвы, найменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы ратункаў, вырабаў і інш.. У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей.Ва ўзаемасувязях агульных і ўласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных, пэўным чынам матывуюць іх, у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзей. На пісьме ўласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца ў беларускай мове заўсёды з вялікай літары. Канкрэтныя i абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалучаюцца з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -у (-ю), a іх канкрэтныя адпаведнікі -а (-я). У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з'яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Абстрактныя назоўнікі па свайму ўтварэнню часта з'яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі. Канкрэтны або абстрактны характер пэўных назоўнікаў часам можа вызначацца кантэкстам.Падзел назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя заснаваны на семантычным крытэрыі, бо адушаўлёныя назоўнікі звычайна абазначаюць жывых істот, а неадушаўлёныя - нежывыя прадметы, паняцці, падзеі, прыкметы і інш., прычым дадзены сэнсавы крытэрый падмацоўваецца марфалагічнымі паказчыкамі: у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных - з формай назоўнага склону. Неабходна аднак заўважыць, што зазначаны моўны паказчык часам не супадае з прыроднымі характарыстыкамі адпаведных прадметаў, бо адушаўлёнымі назоўнікамі могуць абазначацца нежывыя людзі, віртуальныя, міфічныя істоты, дэманы, шахматныя фігуры, цацкі, ігральныя карты. Неадушаўлёнымі ж назоўнікамі называюць расліны, мікраарганізмы, якія з біялагічнага пункту гледжання з'яўляюцца жывымі. Згодна з граматычным крытэрыем да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца абазначэнні сукупнасцей людзей ці іншых жывых істот. У пэўных кантэкстах неадушаўлёныя назоўнікі могуць набываць значэнне адушаўлёных.Сярод агульных назоўнікаў асобую групу складаюць зборныя, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў,што ўяўляюць сабой адно цэлае. 3 граматычнам пункту гледжання зборныя назоўнікі характарызуюцца тым, што большасць з іх не мае карэляцыі па ліку, ужываецца пераважна ў форме адзіночнага ліку і не спалучаецца з колькаснымі лічэбнікамі. У якасці фармальнай падмацаванасці для выдзялення зборных назоўнікаў у асобны лексіка-граматычны разрад выступаюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-), -нік-, -няк-, -ін-, -ар-, -ур- і інш.. Меншую групу зборных назоўнікаў утвараюць словы, што выражаюць ідэю непадзельнасці цэлага, складзенага з аднародных адзінак, лексічна, без спецыяльных суфіксаў. Лексіка-граматычную групу ўтвараюць таксама рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць аднародныя па саставу матэрыялы, што пры дзяленні на часткі не страчваюць якасцяў цэлага. Падобна зборным назоўнікам рэчыўныя не маюць супрацьпастаўленых адпаведнікаў па ліку і выступаюць або толькі ў форме адзіночнага ліку, або толькі множнага. У суадносных формах віно - віны, масла -маслы і да т.п. супрацьпастаўляюцца не столькі лікавыя, колькі якасныя характарыстыкі згаданых рэчываў. Да зборных назоўнікаў адносяцца найменні металаў, хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, лякарстваў і медыцынскіх прэпаратаў, раслін,прамысловых вырабаў, сельскагаспадарчых культур, вадкасцяў і сыпучых матэрыялаў, прыродных з'яў. Некаторыя рэчыўныя незоўнікі супрацьпастаўляюцца аднакаранёвым назоўнікам са значэннем адзінкавасці, што словаўтваральна эбліжае іх са зборнымі назоўнікамі, Граматычны характер рэчыўных назоўнікаў мужчынскага роду выражаецца тым, што ў родным склоне яны звычайна маюць канчатак -у (-ю), што ўсе рэчыўныя назоўнікі выступаюць у форме аднаго ліку (пераважна адзіночнеге), што яны не спалучаюцца з колькеснымі лічэбнікамі.

Катэгпыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род.У дачыненні да многіх адушеўлёных назоўнікаў катэгорыя роду даволі выразна матывуецца біялагічным полам адпаведных асоб, дзякуючы чаму ўтвараецца натуральнае супрацьпастаўленне назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, якія сумесна супрацьпастаўляюцца ў сваю чаргу назоўнікам ніякага роду. 3 семантычнага пункту гледжання да назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду адносяцца адпаведныя назвы асоб мужчынскага і жаночага полу,прычым і такія назоўнікі,якія марфалагічна не маюць форм свайго выражэння, або нескланяльныя назоўнікі. У тэксце род нескланяльных назоўнікаў паслядоўна праяўляецца сінтаксічна праз форму дапасаванага да іх слова.3 марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у назоўным склоне. Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі.Для сучаснай беларускай мовы характэрнай з'яўляецца наяўнасць групы назоўнікаў на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род, што знаходзіць свае фармальнае падмацаванне толькі сінтаксічнымі сродкамі. Некаторыя назоўнікі марфалагічна належаць да мужчынскага роду, але могуць суадносіцца з найменнямі асоб і мужчынскага, і жаночага полу, што сінтаксічна можа выражацца адпаведнымі канструкцыямі. У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова. Род тых запазычаных назоўнікаў з нязменнай формай, якія абазначаюць птушак, жывёл, некаторыя неадушаўлёныя прадметы, звязваецца з граматычнымі паказчыкамі родавага наймення (гіпероніма), што ўключае ў сябе адпаведныя відавыя назвы (гіпонімы); або з'яўляецца мужчынскім пры найменні жывых істот, або ніякім пры намінацыі неадушеўлёных прадметаў.Пры вызначэнні роду нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя паняцці і аб'екты, служаць назвамі газет, часопісаў і да т.п., таксама выкарыстоўваецца граматычны паказчык роду таго абагульненага (родавага) наймення, што ўключае ў сябе гэтыя назоўнікі. Род тых абрэвіятур вызначаецца фармальным паказчыкам, які праяўляецца гэтай абрэвіятурай.Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду, г.зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння катэгорыі роду. Адрозніваюцца ў родзе таксама найменні буйных дзікіх жывёл, характэрных для пражывання таго ці іншага этнасу і звычайна адлюстраваных у яго фальклоры як тыповыя дзейныя асобы. Як правіла, назвы дробных жывёл, большасці птушак, рыб, насякомых, а таксама тых істот, што рэдка сустракаюцца ці зусім не сустракеюцца ў жыцці пэўнага этнасу, не маюць родавых адрозненняў. Для неадушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду адыгрывае пераважна класіфікацыйную ролю, хаця не выключана выкарыстанне дадзенага граматычнага паказчыка ў мастацкіх мэтах.

Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, словы толькі з множным лікам. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы, рэчыўныя назоўнікі, адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану, зборныя назоўнікі, назвы месяцаў, напрамкі свету. Словы толькі з множным лікам складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, некаторыя абстрактныя паняцці, паўтаральныя дзеянні, працэсы, пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады, некаторыя ўласныя імёны, назвы сукупнасці чаго-небудзь, найменні честак цела. Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню. Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы, і адцягненыя паняцці.Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне, канчаткамі -а, (-я), -о, -е; множнага ліку - канчаткамі -ы, (-і), радзей - -е, а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку, або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў. Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліка,а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці інтэнсіўнасць, аб'ём і іншыя ўласцівасці рэчаў, пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца.У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання.

Катэгорыя склону. Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або у словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе. У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў, акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся у першай беларускай граматыцы, быў характэрным для агульнаславянскай мовы. Значэнне кожнага склону служыць даволі складаным комплексам семантычных функцый і граматычных характарыстык, якія рэалізуюцца ў залежнасці ад ролі, месца імені ў сказе. У залежнасці ад роду і наяўнасці тых або іншых канчаткаў назоўнікі ў беларускай мове класіфікуюцца на тры асноўныя тыпы скланення.Да першага скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам, большасць назоўнікаў ніякага роду разам з пяццю імёнамі на -мя (бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя). Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку. Трэцяе скланенне ахінае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам.Пад выдзеленыя тыпы скланення не падпадаюць рознаскланяльныя назоўнікі. Марфалагічна нязменныя назоўнікі, запазычаныя з іншых моў, складаюць групу нескланяльных слоў, склон якіх, аднак, праяўляецца праз сінтаксічныя паказчыкі.З уласна беларускіх нязменных назоўнікаў трэба адзначыць жаночыя прозвішчы на зычны,а таксама ўтвораныя ад агульных назоўнікаў ніякага роду, прозвішчы мужчынскага і жаночага роду на -о, прозвішчы на -іх(-ых), большасць абрэвіятур і інш.Назоўнікі першага скланення маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а, (-я), -у, (-ю), у давальным склоне канчаткі -у, (-ю), у вінавальным склоне адушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі роднага склону, неадушаўлёныя - назоўнага, у творным склоне - канчаткі -ом, (-ём), -ам, (-ем), у месным склоне - канчаткі -е, -у, (-ю), -ы, (-і).Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы. Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прыкмет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з'яў прыроды, захворванняў і інш.; рэчыўныя назоўнікі; назоўнікі са зборным значэннем.Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай; канчатак -у прыдатны назоўнікам з асновай на -к-, назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў, іншамоўнага паходжання, уласным назвам, а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам; канчатак -ы характэрны для назоўнікаў з асновай на р, ц і шыпячыя; канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й.Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі (-і), у давальным склоне - канчаткі -ой (ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй (-яю), у месным склоне - канчаткі -е, -ы, -і, -э. Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х, якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с; канчатак -з адзначаецца ў назоўнікаў на -к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц, а таксама на (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы; канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі -у, -ю, прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных.У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен і без суфікса. Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па узору другога скланення. Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску подобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам, ці націскны -ой (-ею); і т.д., з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем, ею(-ёю). Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў.Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу.Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс -яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення, а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення. У множным ліку назоўнікі ўсіх тыпаў скланення маюць аднолькавыя канчаткі, за выключэннем роднага склону: назоўны склон - канчаткі -ы (-і), а з асновай на -анін - -е; давальны склон - канчаткі -ам (-ям); вінавальны склон -канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, адушаўлёных назоўнікаў - з канчаткамі роднага склону; творны склон - канчаткі –амі,-ямі; месны склон - канчаткі -ах (-ях). Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны, канчаткі -аў (-яў) - на збег зычных, нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к; назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), -оў (-ёў), -эй (-ей).Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць іанчаткі -эй (-ей); не пад націскам - канчаткі -аў (-яў). Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы -аў (-яў); -аў (-яў) / -эй (-ей). Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а, утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду набываюць у давальным і месным склонах канчаткі ў залежнасці ад полу асобы: пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя прозвішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення, а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў. Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на -а, скланяюцца назалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на -а не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу. Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцце калі яны заканчваюцца на зычны і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду. Не скланяюцца прозвішчы асоб муж і жан роду на націскны -о, на -ых, -іх. Муж прозвішчы на -аў, -еў, -оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на -ае (-а), -ее (-а), -ое (-а), -ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы меюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновей у родным, давальным, вінавальным склонах, а ў творным склоне - канчатак -ым, як прыметнікі,у месным склоне -канчатак -е, або варыянтны канчатак -у; жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне меюць канчатак назоўнікаў другоге скланення, а ў родным, давальным, творным, месным склонах - аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў.Тапонімы ніякага роду змяняюцца пры скланенні па ўзору агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі; тапонімы мужчынскага роду з асновай на зычны скланяюцца як назоўнікі першага скланення; тапонімы жаночага роду на-а (-я) змяняюцца па мадэлі назоўнікаў другога скланення. Тапонімы ў форме мн ліку скланяюцца як адпаведныя агульныя назоўнікі.У прыметнікаў, некаторых займеннікаў (прыметнікавых), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. 3 улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаацца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка.

20. Стылістычныя нормы – гэта складзеныя гістарычна і заканамерна
развітыя агульнапрынятыя рэалізацыі стылістычных магчымасцей,
абумоўленыя мэтамі, задачамі і зместам маўлення пэўнай сферы зносін; гэта
правілы найбольш мэтазгодных у кожнай сферы зносін рэалізацый
прынцыпаў адбору і спалучэння моўных сродкаў, што ствараюць пэўную
стылістычна-маўленчую арганізацыю. Стылістычная норма суадносіцца з
агульнамоўнай як прыватнае да агульнага. Стылістычная норма,
абапіраючыся на літаратурна-моўную, усталѐўвае асаблівасці яе праяўлення
ў кожным асобным стылі.
Паняцце стылістычнай нормы звязваюць з
адборам моўных сродкаў (што адпавядае дадзенаму стылю, а што – не);

21.

Дакладнасць маўлення

 

Дакладнасць маўлення — гэта адна з асноўных камунікатыўных якасцей, якая патрабуе сэнсавай адпаведнасці слоў, паняццяў знешнім сітуацыям, рэаліям. Дакладнасць — гэта выкарыстанне адзінак мовы ў тых значэннях, якія замацаваны моўнай практыкай грамадства, напрыклад, у слоўніках, граматыках.

Дадзеная камунікатыўная якасць цесна пераплятаецца з правільнасцю маўлення, асабліва з такімі яе нормамі, як лексічныя і сінтаксічныя. Маўленне любога стылю лічыцца дакладным, калі яго адзінкі (словы, паняцці, тэрміны, фразеалагізмы) ужыты з уласцівым ім значэннем. Тэкст павінен быць выкладзены такім чынам, каб чытач або слухач успрыняў правільную, канкрэтную, нескажоную інфармацыю, таму што недакладнае выкарыстанне аднаго з паняццяў цягне за сабой няправільнае ўспрыняцце ўсяго выказвання.

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Дакладнасць навуковага (навукова-тэхнічнага, навукова-інфармацыйнага) тэксту дасягаецца не толькі за кошт канкрэтнага словаўжывання, але і за кошт такіх рыс, як дакладнасць разлікаў (у матэматыцы, фізіцы), формул, параметраў, навуковых фактаў і г. д. Парушаючы дакладнасць, нельга беспамылкова выканаць чарцёж, рашыць ураўненне, перадаць гістарычныя ці філасофскія факты. Дакладнасць маўлення — одно з цэнтральных паняццяў навуковага маўлення, якому ўласціва строгасць і лексічная дасканаласць.

Нельга абыходзіцца без дакладнасці і ў публіцыстычным стылі, таму што тут у цэнтры ўвагі знаходзяцца факты, навіны паўсядзённага жыцця, паведамленні, адкрыцці, здарэнні, а скажэнне падобнай інфармацыі вядзе да змянення дадзеных, недаверу грамадскасці да тых ці іншых сродкаў масавай камунікацыі.

Дакладнасць можна выявіць і ў мастацкім стылі. Хаця тут і пераважае аўтарскі вымысел, але ў аснову мноства мастацкіх твораў пакладзены дакладныя гістарычныя факты, літаратурнымі героямі могуць быць канкрэтныя гістарычныя асобы.

У гутарковым стылі такая камунікатыўная якасць, як дакладнасць, таксама не перашкаджае, а наадварот уносіць у гутарку канкрэтнасць, канструктыўнасць, сцісласць. Для перадачы паўсядзённых навін, пачуццяў, звестак лепш карыстацца дасканалай і лаканічнай мовай.

Дакладнасць тэксту ў любым стылі заключаецца ў тым, каб моўны матэрыял быў выказаны і правільна, і канкрэтна, і лаканічна. Парушаючы дакладнасць, мы можам парушыць і іншыя камунікатыўныя якасці.

 

22.

Лагічнасць маўлення

 

Лагічнасць маўлення — камунікатыўная якасць, якая ўстанаўлівае паслядоўныя, несупярэчлівыя сэнсавыя сувязі паміж часткамі тэксту. Выказванне будзе лагічным у тым выпадку, калі ў ім існуе цесная сувязь асобных кампанентаў: слоў, сказаў, абзацаў. Лагічнае маўленне падпарадкуецца законам логікі, г.зн. законам мыслення грамадства.

Лагічныя сувязі кантэксту наладжваюцца ў галіне сінтаксісу, у сінтаксічных канструкцыях, дзе значнае месца адводзіцца складаным злучнікам: таму, што; для таго, каб; калі, то і інш. Адно недакладна ўжытае слова можа парушыць цэласнасць сінтаксічнай або лексічнай сістэмы. Уявім сабе мазаічны малюнак, складзены з мноства асобных частачак. Кожны элемент з’яўляецца часткай ад цэлага, таму каб атрымаць цэласную карцінку, мы павінны кожны асобны кавалачак паставіць на сваё месца. Падобна да таго, як мы ўзнаўляем гэтую мазаіку, так будуем і сваё выказванне, падбіраючы і ставячы на адпаведныя месцы словы, спалучэнні, сказы, часткі.

Лагічнасць як камунікатыўная якасць маўлення ўласціва ў пэўнай ступені ўсім стылям. Яна прымяняецца ў выказваннях, выступленнях, прамовах, артыкулах, падпарадкоўваючыся агульнапрынятаму плану: уступ (уводзіны), асноўная (кульмінацыйная) частка, падагульненне (заключэнне, вывад). Паміж асобнымі часткамі такой устойлівай кампазіцыі існуе найцяснейшая сувязь. Такая схема абавязковая для навуковага тэксту, дзе не могуць парушацца ўзаемасувязі ў ланцужку навуковага доказу, тлумачэння, разважання. Новы матэрыял навуковага стылю абавязкова абапіраецца на ўжо вядомы, вывучаны, засвоены. Па законах логікі размяшчаюцца асобныя раздзелы, параграфы, тэмы і іншыя структурныя адзінкі ў падручніках.

Лагічнасць — абавязковая якасць афіцыйна-справавога стылю. Напрыклад, дакументы, заканадаўчыя тэксты прытрымліваюцца паслядоўнасці ў выкладзе матэрыялу. Асобныя рэквізіты ў фармуляры дакумента размяшчаюцца ў строгім парадку.

Публіцыстычны стыль аб’ядноўвае асобныя навіны ў цэласныя блокі, тэмы, напрамкі. Дзякуючы такой паслядоўнасці можна лёгка выбраць неабходны матэрыял у СМІ: паведамленні паўсядзённага жыцця, палітычныя звесткі, культурныя навіны і т. п.

Мастацкі стыль вельмі своеасаблівы ў разгортванні падзей, раскрыцці зместу, але і тут можна прасачыць пэўную паслядоўнасць: аўтар можа разбіваць тэкст на часткі, аб’ядноўваць у зборы твораў, тамы, трылогіі і г. д. Выклад аўтарскага бачання ў мастацкім творы, фільме, песні падпарадкаваны яго задуме, ідэі, мэце.

Незакончаныя фразы, недаказаная да лагічнага завяршэння думка, адсутнасць паслядоўнасці ў вусным выказванні — гэта толькі некаторыя недахопы гутарковай мовы. Зразумела, што ў вусным маўленні даволі проста паправіць сказанае, дапоўніць, змяніць, але такое маўленне ўжо нельга назваць лагічным.

Лагічнасць маўлення — гэта ўменне паслядоўна выражаць думкі пры дапамозе сродкаў мовы. Гэтая камунікатыўная якасць дасягаецца праз дакладнае ўжыванне слоў, правільны парадак моўных адзінак, умелы выбар дасканалай сінтаксічнай канструкцыі.

 

23. ЧЫСЦІНЯ МАЎЛЕННЯ

Чыстае маўленне тады, калі ў ім адсутнічаюць беспадстаў наўжытыя моўныя адзінкі, неўласцівыябеларускайлітаратурнаймове. Чысцінямаўленнядасягаеццаадзінствам формы і зместу, правільнымпадборам і арганізацыяймоўныхсродкаўу строгай адпаведнасцісастылем і задачамівыказвання (тэксту), з дакладнасцюперадачыпатрэбнайінфармацыі і яеэмацыянальнымцірацыянальнымуздзеяннем. Кожныстыльсучаснайбеларускаймовы мае свае спецыфічныяасаблівасці (нормы) усістэмеадбору і выкарыстанняагульнапрынятыхсродкаўкамунікацыі, інфармацыі, намінацыі і г.д. Тамусловаўжыванненайпершзалежыць ад выпрацаваныхнавукай і практыкайстылістычныхпатрабаванняў.

Самым балючымпытаннемсучаснайбеларускайлітаратурнаймовы, яе слова- і фразеаўжыванняз’яўляеццапытаннепраархаізмы, дыялектызмы і русізмы. Дыялектызмы, як і жарганізмы з вульгарызмамі, увогулесупрацьпастаўленыўнармаванайлітаратурнаймове. І русізмаў, якія патокам хлынулі ў сучаснуюбеларускуюмовупаслякастрычніцкагаперыяду, зараз дыферэнцыйныпадыход, навату такой галіне, як навуковаятэрміналогія.

Жаргонная лексіка і фразеалогіябытуе ў пэўныхсацыяльныхцідэкласаваныхгрупоўках. Так званы “маладзёжныслэнг” развіваеццапобач з літаратурнымінормамі як свайго роду маўленчаяканфрантацыя, каліможна так назвацьгэтутэндэнцыю ў адносінах да літаратурнаймовы. Сённяшняевуснаемаўленненекаторыхмаладыхлюдзей – гэтакангламератабоувогулерознастылёвая “трасянка”.

Існуюцьтакіямоўныяадзінкі, як моўныя штампы і трафарэты, абоканцылярызмы. Гэтатакіясловы і выразы, якіяпадобна да фразеалагічныхсродкаўмовыўключаюцца ў маўленне як адноўленныя ў памяці, гатовыя да прымянення, але ў адрозненні ад іх не з’яўляюццаўстойлівымі, адшліфаваныміпапярэдніміпакаленнямі.

Культура сучаснайбеларускаймовы не дазваляеўжывацьканцылярызмы без матывацыіваўсіхстыляхбеларускайлітаратурнаймовыапрачаафіцыйна-справавога, дзеянырэгламентуюццастылістычнайнормай.

 

26. Дарэчнасць (рус.уместность) – адно з цэнтральныхпаняццяў і культуры маўлення як практычнайдысцыпліны, і стылістыкібеларускаймовы як тэарытычнага курса. Маўленнелічыццадарэчным, калівыкарыстаныя ў іммоўныясродкіадпавядаюцьстылю, жанру, часу, месцу, мэтам і ўмовамкамунікацыіціінфармацыі.

Улічваючы тое, штомоўныястылі – гэтаграмадскаўсвядомленыя, функцыянальнаабумоўленыя і ўнутранааб’яднаныяразнавіднасцімовыцімаўлення, якіясклалісягістарычна і залежыць ад характару і зместувыказвання, а таксамаспосабы і прыёмывыкарыстаннямовы як сродкузносін, неабходнаадрозніваць сферы грамадскагажыцця, дзескладваюццаўсестылілітаратурнаймовы. Так у сферы афіцыйных і справавыхзносінсфарміраваўся і бытуеафіцыйна-справавыстыль – стыльдзяржаўныхдакумуентаў, указаў, законаў, кодэксаў, актаў, даверанасцей, пратаколаў і г.д., у публіцыстычнай сферы, або ў сферы грамадска-палітычныхзносін – публіцыстычныстыль, а ў сферы навуковыхзносін – навуковыстыль. На сучасным этапе развіццястыляўдаследчыківылучаюцьяшчэ і падстылі: заканадаўчы, канцылярскі, папулярны, паэтычны, празаічны, драматургічны і інш. Аднакнайчасцеймоўныясродкі, штоабслугоўваюцьстылі і падстылі, аб’ядноўваюць у два пласты: вусна-гутарковыя, цісродківусныхстыляўмаўлення, і кніжна-пісьмовыя, цісродкіпісьмовыхстыляўмаўлення.

Ужо адзначалася, штокожныстыльсучаснайбеларускаймовымае свае спецыфічныя нормы, і тамупрыдатнае і патрэбнае ў аднымстыліможа не падыходзіць да другогацібудзезусімнедарэчнае ў ім. Значыць, трымаццаадзінствастылю – асноўнаепатрабаванне як стылістыкі, так і культуры маўлення.

 

Социология, являясь социальной, или поведенческой, наукой, отличается от естественных наук (биологии, физики и химии), с одной стороны, и от гуманитарных дисциплин (литературы, музыки, искусства), с другой. Все социальные науки – антропология, история, социология, психология, экономика и политическая наука – имеют дело с человеческим поведением. Каждая из них имеет собственный взгляд на вещи, и они отличаются друг от друга.

Из перечисленных наук антропология и социология больше других имеют общую точку приложения сил. Главное различие между ними заключается в том, что антропологи исповедуют исторический подход к образу жизни небольших дописьменных обществ. Их концепции и методы приложимы и к более сложным городским обществам. Бесценный вклад антропологии заключается в понятии «культура». Оно имеет огромное значение для социологии и помогает студентам избежать этноцентризма – привычки жестко мыслить в терминах идей, верований и ценностей собственной группы.

Если антропология помогает нам преодолеть этноцентризм, то история помогает избавиться от техноцентризма – принятия своей собственной страны, своей собственной эпохи и своей собственной биографии в качестве центра социологического осмысления мира или фокуса, к которому привязываются все другие исторические периоды. Значительную часть данных социолог по необходимости черпает из истории. В отличие от социолога историк, имея дело с прошлым поведением и уникальными событиями, не может использовать ту технику исследования, которая применяется в других социальных науках (опрос, анкетирование и т.п.).

Психология также изучает человеческое поведение, но в ее фокусе находится отдельный индивид. В социальной психологии – области, расположенной частично в социологии, а частично в психологии – объектом исследования выступает индивид в группе. Одно из центральных понятий этой дисциплины — понятие «Я» («Self»), которое обозначает личность, социализированную человеческой группой.

Политическая наука имеет дело с тем, как человек управляет собой. Ее интересуют формальные политические организации и политическое поведение, которое формируется и определяется этими организациями, а также культурными верованиями и философией правительства, наконец, социальной структурой общества в целом. Курс политической социологии имеет дело именно с таким же поведением, но рассмотренным с социологической точки зрения. Экономика изучает то, как человек использует свое окружение для производства, распределения и потребления товаров и услуг.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-04-23; Просмотров: 793; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.059 сек.