Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кантрольныя пытанні па семінары 6




 

1. Незалежнасць ад якой краіны ў 1950-я гг. атрымалі Алжыр, Туніс і Марока?

2. Незалежнасць ад якой краіны атрымалі Гана, Нігерыя, Кенія, Замбія?

3. Незалежнасць ад якой краіны ў 960-я гг. атрымалі Конга, Руанда і Бурундзі?

4. Незалежнасць ад якой краіны ў 1970-я гг. атрымалі Ангола, Мазамбік, Гвінея-Бісау?

5. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца культурнае супрацьстаянне ў перыяд “Халоднай вайны?

6. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца скіраванасць палітыкі былых метраполій да захавання эканамічных і культурных сувязей з былымі калоніямі?

7. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца сучаснае праяўленне канцэпцыі “культурнага імперыялізму?

8. Якую назву мае першая глабальная праграма ЗША адукацыйных абменаў, заснаваная ў 1946 г.?

9. У якім годзе пачало сваё існаванне Інфармацыйнае Агенцтва ЗША (United States Information Agency / USIA)?

10. У якім горадзе ў 1946 г. адбыўся першы Міжнародны кінафестываль?

11. Які новы напрамак супрацоўніцтва дадаўся да функцый Генеральнай дырэкцыі па культурных сувязях з замежжам МЗС Францыі ў 1956 г.?

12. Які напрамак ў знешняй культурнай палітыцы Францыі найбольш інтэнсіўна развіваўся ў 1960-я гг.?

13. У якім годзе быў створаны Саюз савецкіх таварыстваў дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (ССТД)?

14. З якімі краінамі ў 1973 г. СССР заключыў пагадненне аб культурным супрацоўніцтве?

15. Якую назву мела створаная ў 1952 г. у ФРГ арганізацыя, якая дасылала кнігі, агляды, фільмы, слайды і запісы ў нямецкія інстытуты за мяжою?

16. Назавіце асноўны напрамак дзейнасці Фонда імя А. фон Гумбальта.

17. Якую назву мела арганізацыя, што аднавіла сваю дзейнасць ў 1950 г. у ФРГ і займалася прэзентацыяй нямецкай культуры за мяжой і культур замежных дзяржаў у Германіі?

18. У якой краіне сацыялістычнага лагеру ў 1950-х гадах працягваў працаваць Брытанскі Савет?

19. Назавіце адзіную капіталістычную краіну, у якой ў 1975 г. пачаў працаваць культурны цэнтр Балгарыі.

20. Якая з краін сацыялізму (акрамя СССР) мела ў 1945-1989 гг. найбольшую колькасць культурных цэнтраў за мяжою?

21. Якая міжнародная арганізацыя прыняла ў 1966 г. Дэкларацыю прынцыпаў міжнароднага культурнага супрацоўніцтва?

22. Якая міжнародная арганізацыя прыняла ў 1966 г. Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах?

23. Якая міжнародная арганізацыя правяла Сусветную канферэнцыю па палітыцы ў галіне культуры ў 1982 г.?

24. У якім годзе была заключана Еўрапейская культурная канвенцыя?

25. У якім годзе было заключана Пагадненне аб Паўночным супрацоўніцтву (Хельсінскае пагадненне)?

26. Якія міжнародныя няўрадавыя арганізацыі былі створаны ў 1950-х гг.?

27. Якія міжнародныя няўрадавыя арганізацыі былі створаны ў 1960-х гг.?

28. З якога года прысуджаецца штогадовыя літаратурная прэмія Паўночнага савета?

29. Якая арганізацыя ў 1981 г. прыняла дырэктыву "Тэлебачанне без межаў»?

30. Якія абставіны перашкаджалі шырокаму развіццю замежных сувязяў Беларусі ў пасляваенны перыяд?

31. У якім годзе Беларусь стала членам ЮНЕСКА?

32. У якім годзе была створана Камісія па справах ЮНЕСКА Беларускай ССР?

33. У якім годзе ў пасляваенны перыяд была адноўлена дзейнасць Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі?

34. У якім годзе пачало працаваць Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (з 1976 г. – таварыства "Радзіма")?

35. Якую газету выдавала Беларуская секцыя савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» ў 1950-я гг.?

36. У якім годзе пачалося замежнае вяшчанне беларускага радыё?

37. З якімі краінамі БССР наладзіла найбольш цеснае супрацоўніцтва ў 1950-1970-я гг.?

38. У якой краіне ўпершыню ў гісторыі рэспублікі была праведзена ў 1955 г. Дэкада беларускай культуры?

39. У якім годзе Дні беларускай культуры ўпершыню прайшлі ў Францыі?

40. Які заслужаны артыст БССР з’яўляецца піянерам у гісторыі міжнародных эстрадных сувязяў рэспублікі?

41. У які перыяд пачало развівацца рэгіянальнае супрацоўніцтва БССР?

42. Генеральныя консульствы якіх краін былі адкрыты ў 1972 г. у Мінску?

43. Які фільм беларускай вытворчасці быў у 1960-я гады закуплены 45 краінамі свету?

44. Якая новая грамадская арганізацыя па сувязях з суайчыннікамі за мяжой была створана ў Мінску ў 1990 г.?

45. Якая арганізацыя была створана 1991 г. у Мінску і стала аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй, якая ставіць мэтай развіццё навуковых даследаванняў беларускай гісторыі і культуры, іх прапаганду ў свеце?

46. Які новы напрамак у міжнародных сувязях Беларусі з краінамі Заходняй Еўропы з’явіўся ў канцы 1980-х гг.?

47. Уклад якога беларускага пісьменніка ў развіццё дзіцячай літаратуры быў адзначаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г.-Х. Андэрсана?

48. Які літаратурны альманах знаёміў з творамі замежных аўтараў беларускіх чытачоў пачынаючы з 1975 г.?

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 47; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.