Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кантрольныя пытанні па семінары 5




 

1. Якая краіна падпарадкавала Егіпет ў апошняй чвэрці 19 ст?

2. Якая краіна захапіла ў 1880-1890 гг. Індакітай (В’етнам, Лаос, Камбоджа)?

3. Якая дзяржава пачала каланіяльныя захопы толькі ў 1880-я гг?

4. Якія тэрыторыі захапіла Японія у канцы 19-пачатку 20 ст?

5. Якая дзяржава захапіла Самалі і Лівію?

6. Якая краіна да пачатку Першай сусветнай вайны была самай буйной каланіяльнай імперыяй?

7. У 1936 г. Ірак атрымаў незалежнасць ад якой краіны?

8. Каланіяльная палітыка якой краіны стала падставай для ў XIX стагоддзі тэрміна «культурны імперыялізм»?

9. Якія краіны ў 1870-1945 гг. зрабілі стаўку на працу са сваёй дыяспарай?

10. Якія дзяржавы займаліся актыўнай прапагандай і экспартам навуковых ідэй у 1870-1945 гг.?

11. Якая краіна адкрыла першую ў гісторыі культурную ўстанову за мяжой?

12. Якая краіна адкрыла археалагічны інстытут ў Афінах у 1846 г.?

13. Першы ліцэй ў Турцыі з выкладаннем на замежнай мове ў 1868 г. адкрыла якая краіна?

14. Якая міжнародная культурная арганізацыя мае самую доўгую гісторыю існавання?

15. На мяжы стагоддзяў “вайна моваў” у Егіпце разгарнулася паміж якімі дзяржавамі?

16. Якая дзяржава адкрыла ліцэі ў Салоніках (1905), Эфіопіі (1908), Егіпце і Ліване?

17. Пры Міністэрстве замежных спраў якой краіны ў 1909 г. быў створаны спецыяльны Аддзел (Бюро) па справах школ і дабрачыннасці?

18. Якая арганізацыя займалася папулярызацыяй італьянскай мовы і культуры ў свеце з 1889 г.?

19. Якая краіна ў 1878 г. стварыла фонд па садзейнічанню і падтрымцы школ замежжа?

20. Школьны саюз якой краіны быў заснаваны ў 1880 г. у г. Вене?

21. Нямецкія настаўнікі пачалі выязджаць за мяжу ў пачатку 20 ст. праз якое міністэрства?

22. У складзе якога міністэрства Германіі ў 1902 г. пачаў існаваць пададдзел школ і школьнай адукацыі за мяжою?

22а. З якой краінай у 1874 г. Германія заключыла першае пагадненне аб культурным супрацоўніцтве?

23. У якой краіне на пачатку 20 ст. існавалі універсітэты Францыі, Германіі, Англіі?

24. Палітыка мадэрнізацыі, якая праводзілася ў Кітаі ў 1860-1890 гг. атрымала якую назву?

25. Якое веравызнанне мелі вядомыя кітайскія палітычныя лідэры Сунь Янсен і Чан Кайшы?

26. З якім палітычным вучэннем была звязана барацьба за нацыянальнае вызваленне ў Кітаі ў пачатку 20 ст.?

27. У якой краіне да 1865 г. праводзілася палітыка “выгнання варвараў”?

28. Па ўзору якой краіны ў Японіі ў другой палове 19 ст. праводзілася рэарганізацыя войска?

29. У якой краіне прагрэсіўнае рух за рэформы атрымаў назву “Кэхва Ундон”?

30. Якая краіна паслужыла ўзорам для правядзення палітыкі рэформ ў Карэі ў 1880-я гг.?

31. Якая азіяцкая краіна ў 1920 г. правяла шырокую еўрапеізацыю?

32. Ад якіх краін кемалісты запазычвалі цэлыя праграмы навучання?

33. Якое пытанне былі ў цэнтры ўвагі першага міжнароднага інстытута шматбаковага супрацоўніцтва, створанага ў 1920-я гг.?

34. Папярэднікам якой сучаснай установы была створаная ў 925 г. Нямецкая Акадэмія?

35. Якая ўстанова стала першым інстытутам «публічнай дыпламатыі» СССР?

36. У якім годзе было створана Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам?

37. Якая ўстанова была створана першапачаткова для прапаганды дасягненняў Італіі за мяжой?

38. Якую назву сёння мае створаны ў 1934 г. Брытанскі камітэт па сувязях з іншымі краінамі?

39. У якім годзе была прынята Канвенцыя па развіцці міжамерыканскіх культурных сувязяў?

40. Якія праграмы міжнародных культурных сувязей дзейнічалі ў ЗША ў 1941-1942 гг.?

41. Якія дзяржаўныя і грамадскія структуры дзейнічалі ў міжваенны перыяд (1920-1939 гг.) у розных краінах Еўропы?

42. Якому рускаму вучонаму 19 ст. належыць першая спроба даследавання жывой беларускай мовы?

43. Хто з’яўляецца аўтарам работы “Славянкае народаапісанне” (1842 г.), у якой даказваецца існаванне беларусаў як этнасу

44. Назавіце аўтара этнаграфічна-фальклорнай кнігі “Беларусь”, якая была выдадзена ў Парыжы ў 1840 г.

45. Назавіце прозвішча вучонага, які з’яўлялўся членам брытанскага і замежнага Біблейскага таварыства і прымаў актыўны ўдзел у працы створанай ў 1814 г. расійскай аналагічнай арганізацыі і заснаванні яе рэгіянальных аддзяленняў у Віцебску, Магілёве, Мінску і інш. гарадах.

46. Назавіце прозвішча вучонага, запісы якога першай паловы 19 ст. адносна тэрыторыі сучаснай Беларусі вызначаюцца найбольшай дэталёвасцю і аб'ектыўнасцю. Менавіта на яго ў далейшым будзе рабіцца найбольшая колькасць спасылак.

47. Каму належыць ідэя заснавання Польскай публічнай бібліятэкі ў Парыжы, што адкрылася ў 1839 г.?

48. У які перыяд па Беларусі гастралявалі польскія оперна-драматычныя трупы Я. Хельмікоўскага, К. Скібіньскага, Я. Шыманьскага?

49. Дайце характарыстыку міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель ў 2-й палове 19 ст. Тэзісна (якія ўстановы, што характэрна).

50. Назавіце прозвішча музыканта са Шклова, які з каласальным поспехам гастраляваў у 1830-я гады па краінах Заходняй Еўропы і з'яўляўся вынаходнікам музычнай прылады, правобразам якой сталі беларускія брусочкі.

51. Назавіце прозвішчы вядомых у 19 ст. за мяжою музыкантаў і выканаўцаў-ураджэнцаў Беларусі.

52. Назавіце вучонага, з імем якога звязана развіццё гістарычнага жанру ў выяўленчым мастацтве. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быў высланы ў Сібір, а пасля амністыі ў пачатку 1870-х гг. пасяліўся ў Варшаве. У многіх яго творах закраналася тэма некалі існуючай у Беларусі паганскай веры.

53. Назавіце рускага мастака, які на працягу некалькіх гадоў працаваў у Здраўнёва, што пад Віцебскам.

54. Дайце характарыстыку міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель у пачатку 20 ст. Тэзісна.

55. Назавіце прозвішча аўтара выдадзенага у 1906 г. у Львове першага зборніка вершаў.

56. З прыхільнікамі нацыянальна-культурнага адраджэння якой краіны ў пачатку 20 ст. найбольш плённа развівалася супрацоўніцтва беларускіх дзеячаў культуры?

57. Назавіце чэшскага вучонага, дзякуючы якому чэхам стала вядома аб творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы

58. У якім горадзе было створана выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца"?

59. Якая краіна ў 1920-я гг. стала асноўнай для палітычнай эміграцыі беларусаў?

60. У якім горадзе ў 1925 г. быў створаны «Беларускі замежны архіў»?

61. У які горад у 1923 г. пераехаў Урад і прэзідыум Рады Беларускай народнай рэспублікі?

62. Хто з літаратараў пачаў свой творчы шлях у Празе (два адказа)?

63. Як называўся часопіс, які з 1026 г. ў Празе выдаваў «Саюз грамадзян БССР»?

64. Кім па прафесіі быў Міхаіл Забэйда-Суміцкі, які ў маі 1940 г. пераехаў у Прагу?

65. Якую назву мела кніга, выдадзена ў 1920-я гг. у Германіі, у якую ўвайшлі творы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі?

66. У якой сферы ў міжваенны перыяд назіралася актыўны супрацоўніцтва паміж БССР і Германіяй?

67. У якім годзе пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі ў міжваенны перыяд?

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 47; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.