Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кантрольныя пытанні па семінары 2




 

1. На які перыяд прыпадае магутны каланізацыйны рух грэкаў?

2. Што лягло ў аснову алфавітнага пісьма грэкаў?

3. На аснове свята ў гонар якога бога ў грэкаў паўсталі тэатралізаваныя паказы?

4. Які перыяд лічыцца часам найвышэйшага росквіту старажытнагрэчаскай культуры?

5. На які перыяд прападае час інтэнсіўнага культурнага ўзаемадзеяння грэкаў з афра-азіяцкімі народамі?

6. Назавіце імя навукоўца, які а) разлічыў памеры Зямлі, б) заклаў асновы элементарнай геаметрыі; в) заклаў асновы тэарэтычнай механікі; г) выказаў гіпотэзу аб звароце планет вакол Сонца?

7. Як называўся буйны навуковы цэнтр эліністычнага перыяду, размешчаны ў Александрыі?

8. Праз грэчаскія калоніі ў якой частцы свету (кране) у Грэцыю быў занесены культ Дыяніса?

9. Культ якога сінкрэтычнага грэка-егіпецкага бога ўкараніўся ў Грэцыі ў эліністычна-рымскі час?

10. Якую назву атрымала сістэма спалучэння і ўзаемадзеяння апорных (якія падтрымліваюць) і нясучых (якія перакрываюць) элементаў), якая склалася ў Грэцыі пад уплывам усходніх краін атрымала назву?

11. На архітэктуру якіх збудаванняў XVIII-XIX стст. аказалі ўплыў Афінскія Прапілеі?

12. Праз культуры якога народу адчулі на сабе ўплыў грэчаскай культуры Закаўказ’е і некаторыя вобласці Блізкага Ўсходу?

13. Назавіце старажытную цывілізацыю, якая засяляла ў I тыс. да н. э. паўночны захад Апенінскага паўвострава і стварыла развітую культуру, што папярэднічала рымскай і аказала на яе вялікі ўплыў.

14. Якія традыцыі старажытных рымлян маюць этрускае паходжанне?

15. У якіх рамёствах этрускіх майстроў заўважны грэчаскі ўплыў?

16. Які народ аказаў вялікі ўплыў на палітычную арганізацыю рымлян?

17. У якога народа рымляне запазычылі знакі ўлады дзяржаўных асобаў?

18. Назавіце вынаходніцтвы старажытных рымлян.

19. Як называецца працэс антычнай асіміляцыі і акультурацыі, які праявіўся ў засваенні народна-лацінскай мовы і асноўных элементаў культуры рымлян значнай колькасцю неіталійскіх народаў, якія засялялі правінцыі старажытнай Рымскай імперыі і іншыя падначаленыя ёй рэгіёны?

20. Назавіце адпаведнік рымскім богам Юпіцеру, Юноне, Мінерве, Венеры ў грэчаскім пантэоне.

21. Якая старажытная цывілізацыя з’яўляецца радзімай юрыспрудэнцыі?

22. На якой мове першапачаткова размаўлялі хрысціяне нават у Рыме?

 

Кантрольныя пытанні па семінары 3

1. Якія народы ўдзельнічалі ў Вялікім перасяленні ў Еўропе ў 4-7 ст.

2. Станаўленне сярэднявечнай культуры адбывалася ў выніку драматычнага і супярэчлівага працэсу сутыкнення якіх дзвюх культур?

3. У якіх краінах найбольш прыкметная візантыйская культурная традыцыя?

4. У якім відзе мастацтва візантыйскі ўплыў быў найбольш працяглым?

5. Які востраў стаў стаў у 9 ст. варотамі для гандлю Еўропы з арабскім Усходам?

6. Якая рака Беларусі ў Х ст. была асноўнай гандлёвай артэрыяй на шляху з варагаў у грэкі?

7. Што было найбольш цікавым напрамкам міжкультурнага ўзаемадзеяння ў эпоху сярэднявечча?

8. Ва ўніверсітэтах якой краіны у сярэднія вякі лепш за ўсё было вывучаць медыцыну, тэалогію, філасофію?

9. Які новы від гандлю ўзнік у сярэднія вякі?

10. Як называлася еўрапейская срэбная манета, распаўсюджаная ў XI ст.?

11. Што адносіцца да візантыйскай тэхнікі будаўніцтва і узораў будаўнічых матэрыялаў?

12. Назавіце імя вядомага па свайму ўдзелу ў хрысціянізацыі Ісландыі ў канцы X ст. дзеяча, які, верагодна, таксама вёў місіянерскую дзейнасць у беларускіх землях.

13. Як называецца стражытна беларускі рукапіс, які быў ілюстраваны застаўкамі з арнаментам старавізантыйскага тыпу, але створана па тэхналогіі, распаўсюджанай у XII ст. ў нямецкіх гарадах?

14. Якая рэчка Беларусі была галоўнай магістраллю, па якой рэалізоўваліся сувязі з Заходняй Еўропай?

15. З якой краіны на беларускія землі патрапілі шашкі?

16. Пералічыце храмы Беларусі, у архітэктуры якіх заўважны ўплыў раманскага стылю.

17. Назавіце фактары, якія вызначалі міжнародныя культурныя сувязі пасля распаду Рымскай імперыі.

18. Пералічыце асноўныя характарыстыкі культурных сувязей эпохі Сярэднявечча.

19. У чым праявіўся найбольш моцны ўплыў візантыйскай культуры на культуру старажытнай Русі?

20. Як называецца дзяржава, у якой кіраўнік выконвае адначасова функцыі рэлігійнага настаўніка?

21. Пералічыце галіны, у якіх найбольш праявіўся арабскі ўплыў на Еўропу.

22. У якой краіне Еўропы з’явіліся першыя ўніверсітэты?

23. Манеты якой дзяржавы абслугоўвалі ў IX -X стст. шлях з варагаў у грэкі?

24. У якіх беларускіх гарадах былі заснаваны першыя хрысціянскія епархіі?

25. Да якога храма Беларусі адносяцца версіі аб збудаванні не мясцовымі, а візантыйскімі будаўнікамі?

26. Як называецца кніга, якая была перапісана па латыні ў Ірландыі ў канцы X ст., трапіла ў Беларусь у XI ст.?

27. У якім горадзе быў знойдзены адзіны вядомы ва ўсходнеславянскай свеце надпіс на камяні, у якім год паказаны па заходнееўрапейскай традыцыі ад Нараджэння Хрыстова?

28. У архітэктуры якіх храмаў Беларусі прасочваецца рамана-гатычныя тэндэнцыі будаўніцтва?

29. Прыкладамі ўплыву якой архітэктуры з’яўляюцаа храмы з бакавымі апсідамі, пабудаваныя на беларускіх землях у XI - XII стст.?

30. У якім беларускім горадзе ў 13 ст. функцыянавала нямецкая гандлёвая кантора і быў, напэўна, пабудаваны каталіцкі храм?

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 49; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.