Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Семінар 5. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945)




 

Пытанні для абмеркавання:

 

1. Асаблівасці і асноўныя формы міжнародных культурных сувязей ў 1870-1914 гг.

2. Уплыў еўрапейскай культурнай традыцыі на мадэрнізацыйныя працэсы ў Азіі.

3. Рост дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры ў міжваенны час (1921-1939 гг.).

4. Станаўленне міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель у XIX – пачатку ХХ ст.

5. Асаблівасці культурных кантактаў БССР у 1921-1939 гг.

 

Адказ на першае пытанне рыхтуецца на падставе канспекта лекцыі. У эпоху позняга Новага часу, якую яшчэ называюць перыядам імпэрыялізму, становіцца відавочным, што культура, міжкультурныя камунікацыі могуць стаць важнай часткай міжнародных адносін, гнуткім і вельмі эфектыўным інструментам у вырашэнні палітычных і эканамічных пытанняў. У апошняй чвэрці XIX ст. адбываецца стварэнне сусветнай каланіяльнай сістэмы. Неабходна адзначыць, якія еўрапейскія краіны ў гэты перыяд стварылі свае імперыі. Паралельна з працэсам каланізацыі ішоў другі геапалітычны працэс – дэкаланізацыя. Таксама неабходна назваць краіны, якія сталі незалежнымі на працягу ХІХ-пачатку ХХ ст.

Патрабуецца раскрыць змест тэзіса аб тым, што каланіяльная палітыка Брытанскай імперыі ў галіне культуры стала падставай для з'яўлення ў XIX ст. тэрміна «культурны імперыялізм», а таксама тэарэтычныя абгрунтаванні знешняй культурнай палітыкі Германіі, Францыі, Італіі ў духу "маральных заваёў" ці "палітыкі без вайны". Важнай адметнасцю гэтага перыяда з’яўляецца арыентацыя некаторых краін на працу са сваёй дыяспарай (якія гэта краіны?), пашырэнне адукацыйных устаноў за мяжою і “вайна моваў”.

Толькі з развіццём імперскага каланіялізму з’яўляюцца першыя пастаянныя культурныя ўстановы асобных дзяржаў за мяжою. Для поўнага адказу неабходна прывесці канкрэтныя прыклады. Адносна Францыі можа дапамагчы публікацыя, якая пазначана ў спісе літаратура пад нумарам 12.

У гэты перыяд было заключана першае двухбаковае міждзяржаўнае пагадненне аб культурным супрацоўніцтве (паміж якімі краінамі?), былі створаны т.зв. “саюзы замежжа” ці “замежныя саюзы” і парныя ці дуалістычныя саюзы (якая краіна тут больш адзначылася?).

Пры адказе на другое пытанне неабходна выкарыстаць тэкст лекцыі а таксама публікацыі, якія пазначаны ў спісе літаратуры нумарамі 10, 11, 19, 23. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на Кітай, Японію, Карэю, Турцыю.

Палітыка мадэрнізацыі, якая праводзілася ў Кітаі ў 1860-1890 гг., атрымала назву палітыкі «самаўзмацнення». Кітай выбарча запазычаў ў Захаду тэхнічныя навінкі. Ажыццяўляўся пераклад замежных кніг на кітайскую мову, сталі выдавацца газеты. Пры характарыстыцы наступнага этапу – нацыянальнага патрыятызму – патрэбна звярнуць увагу на ўплыў хрысціянства і сацыялістычных ідэй на лідэраў кітайскай мадэрнізацыі.

Ведучы гаворку пра Японію, неабходна расказаць пра асноўныя рэформы, якія атрымалі назву Рэстаўрацыя Мэйдзі, уплыў на яе еўрапейскай палітыка-прававой сістэмы. Асобна трэба спыніцца на еўрапейскім і амерыканскім уплыве ў мове.

Ва ўрадзе Карэі была невялікая група рэфарматараў, якія выступалі за «самаўзмацненне». Студэнты, якія атрымалі адукацыю ў Японіі, дзе вывучалі еўрапейскія навукі, сталі выступаць за пераўтварэнне краіны на ўзор еўрапейскіх дзяржаў. Якая краіна стала ўзорам для прыхільнікаў руху «Кэхва Ундон»?

У чым адметнасць мэдэрнізацыі Турцыі ў 1920-я гады? Як абгрунтоў галоўны ідэолаг кемалізму Зія Гек Алп неабходнасць прыняцця заходняй цывілізацыі? У якой сферы запазычанні еўрапейскіх узораў былі найбольшыя?

Адказ на трэцяе пытанне будуецца на падставе тэкста лекцыі. Неабходна адзначыць, што перыд 1921-1945 гг. адносна характару міжнародных культурных сувязей атрымаў назву “культурная прапаганда”. Пасля вайны дзяржаўныя органы выступаюць ініцыятарамі стварэння разнастайных міжнародных устаноў, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне і знаходзяцца пад непасрэдным куратарствам дзяржавы. Назіраецца ўсплеск дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры. Пасля Першай сусветнай вайны быў створаны першы міжнародны інстытут шматбаковага супрацоўніцтва (як ён называўся).

Культурныя сувязі выкарыстоўваліся для дасягнення палітычных і прапагандысцкіх мэтаў. Адной з галоўных было стварэнне станоўчага іміджу краіны за мяжою. Найбольш гэта вызначэнне датычыць знешняй культурнай палітыкі Германіі і СССР. Адносна СССР можа дапамагчы з адказам публікацыя пад нумарам 7, 9, 17, 22. Раскрыць змест міжнародных культурных сувязей Германні ў 1919-1932 гг. дапаможа кніга В. Космача (нумар 13 у спісе літаратуры). Неабходна назваць асноўныя ўстановы ў абедзьвюх краінах, якія займаліся пытаннямі міжнародных культурных сувязей.

Сярод напрамкаў прапаганды фашысцкай Італіі значнае месца займала прапаганда карпаратывізму і карпаратыўнай сістэмы ў цэлым, дасягненняў фашысцкай эканомікі і культуры, а таксама каланіяльнай палітыкі. Неабходна расказаць пра дзейнасць культурнай асацыяцыі «Італіка», Фашысцкага інстытута культуры, Італьянскіх інстытутаў культуры пры італьянскіх пасольствах за мяжою.

Для больш поўнага адказу трэба прывесці прыклады стварэння іншымі краінамі спецыяльных ўстаноў у сферы міжнародных культурных кантактаў (Вялікабрытанія, Францыя, Балгарыя, Венгрыя).

Адказ на чацвёртае пытанне павінен складацца на аснове публікацый пад нумарамі 4, 8, 15, 17. Асабліва звяртаем увагу на пазначаныя старонкі чацвёртага тома “Гісторыі Беларусі” у шасці тамах.

Патрэбна адзначыць цікавасць да Беларусі пачынаючы з канца XVIII ст. польскіх i рускіх даследчыкаў, еўрапейскіх славістаў, падарожнікаў, назваць асобныя прозвішчы.

Асобна неабходна спыніцца на культурна-асветнай дзейнасці за мяжою прадстаўнікоў эміграцыі з беларускіх земляў (удзельнікі паўстання 1830-1831 гг.). Тут дапаможа артыкул В. Гарбачовай і кніга Д. Матвейчыка (нумары 5 і 16 у спісе літаратуры).

Далей трэба прывесці факты, якія сведчаць аб міжнародныхз культурных кантактах беларускіх зямель у сферы літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Істотнай фактарам, які паўплываў на характар культурных кантактаў другой паловы 19 ст. з’яўлялася атрыманне вышэйшай адукацыі мясцовай моладзі ва універсітэтах і інстытутах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы у сувязі з адсутнасцю вышэйшых навучальных устаноў на беларускіх землях. Шырокія сувязі, якія наладжвалі беларусы у краінах, дзе яны вучыліся або працавалі, садзейнічалі фармаванню ў грамадскіх колах гэтых краін цікавасці да нашага народа, яго культурнай спадчыны, мовы.

Асобна трэба расказаць пра ролю рэдакцыі “Нашай нівы” у наладжванні і развіцці міжнародных культурных кантактаў.

Адказ на пятае пытанне рыхтуецца з выкарыстаннем чацвёртага тома “Гісторыі Беларусі” у шасці тамах (нумар 6 у спісе літаратуры).

Неабходна спыніцца на беларуска-чэхаславацкіх культурных сувязях ў гэты перыяд. Асабліва на культурнай дзейнасці беларускай эміграцыі, асабістых кантактах пісьменнікаў. У гэтым дапаможа кніга Л. Мірачыцкага (нумар 18 у спісе літаратуры). А асаблівасці беларуска-германскіх сувязей ахарактарызаваны ў арыкуле М. Бельскай (нумар 2 ў спісе).

Патрэбна раскрыць асноўныя задачы і сутнасць дзейнасці грамадскай арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

 

Тэмы рэфератаў:

 

1. Беларусы ў Чэхаславакіі ў 1920-1930 гг.

2. Мастакі “Парыжскай школы” – ураджэнцы беларускіх зямель.

3. Культурныя сувязі СССР у 1918-1941 гг.

4. Асаблівасці культурных кантактаў Францыі ў XIX- першай палове ХХ ст.

5. Развіццё культурных сувязяў Германіі ў 1870-1941 гг.

 

Літаратура:

1. 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. – Мінск: Экоперспектива, 2008. – 416 с.

2. Бельская, М. А. Общественно-культурные отношения Беларуси и Германии в 1918–1929 годах / М.А. Бельская // Беларусь в современном мире : материалы VII Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Гомель, 22 мая 2014 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П. О. Сухого ; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель : ГГТУ им. П. О. Сухого, 2014. – С. 26-28 (353 с.) URL: https://www.gstu.by/sites/default/files/files/konferencii/belarus_v_sovremennom_mire_0.pdf

3. Боголюбова, Н.М. Становление и эволюция внешней культурной политики России / Н.М. Боголюбова, Николаева, Ю.М. – СПб.: Изд. дом Санкт-Петербургского гос. ун-та , 2013.

4. Вострыкава, А.У. Усходнеславянскі складнік чэшскай літаратуры / А.У. Вострыкава // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай. Матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2011. Доступ для спампоўкі: Электронная бібліятэка БДУ: http://elib.bsu.by/handle/123456789/36678

5. Гарбачова, В. В. Беларусь і Вялікая эміграцыя (1830-1860-я гг.) / В. В. Гарбачова // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мінск: БДУ, 2007. – С. 106–109. URL: http://www.hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/2/Gorbatcheva.pdf

6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экоперспектива, 2005. – С. 146-147, 279-281, 287-292, 407-408, 413-414, 423, 426-427, 434. Спасылка для спампоўкі пасля рэгістрацыі: http://www.twirpx.com/file/112967/

7. Голубев, А.В. «...Взгляд на землю обетованную»: из истории совет. культур. дипломатии, 1920-1930-х гг. / А. В. Голубев. – М.: Ин-т рос. истории РАН, 2004. 

8. Дадзіёмава В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В.У. Дадзіёмава. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. – С. 167-207. URL: http://www.bgam.edu.by/oldsite/bgam_ru/Dadiomova_O.%20The%20history%20of%20musical%20culture%20of%20Belarus%20before%20XX%20sentury.pdf

9. Дэвид-Фокс, М. Витрины великого эксперимента: культурная дипломатия Советского Союза и его западные гости, 1921–1941 годы / Майкл Дэвид-Фокс; [пер. с англ. В. Макарова]. – М.: Новое лит. обозрение, 2015.

10. Измайлов, Р.И. Кемализм и модернизационные процессы в Турции в 20–30-е годы ХХ века / Р.И. Измайлов // Издательский дом «Медина» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.idmedina.ru/books/materials/turkology/1/turk_izmailov.htm

11. История восточных стран во второй половине XIX века // Черно-красный Фронт (ЧКФ) [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.libfront.org/2014/istoriya-vostochnyih-stran-1

12. Косенко, С.И. Генезис и эволюция культурной дипломатии Франции на протяжении эпох / С.И. Косенко // Вестник МГИМО. – 2013. – №4 (31). URL http://cyberleninka.ru/article/n/genezis-i-evolyutsiya-kulturnoy-diplomatii-frantsii-na-protyazhenii-epoh

13. Космач, В.А. Внешняя культурная политика Веймарской Германии в политической жизни страны и на международной арене (1919-1932 гг.) / В.А. Космач. – Витебск: Изд-во УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2006.

14. Кравченко П.К. Экономические и культурныя связи БССР с зарубежными странами (1926 - 1932 гг.): Автореф. дис. ... канд. ист. наук. - Мн., 1976. - 23 с.

15. Куль-Сяльвестрава, С. Культура Беларусі ў канцы XVIII-сярэдзіна ХІХ ст. / С. Куль-Сяльвестрава // Бібліятэка гістарычных артыкулаў [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://jivebelarus.net/culture/culture-belarus-at-18-19-century.html. – Дата доступу: 07.08.2017.

16. Матвейчык, Д.Ч, Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (830-1870-я гады) / Д.Ч, Матвейчык. – Мінск: Лімарыус, 2011. – 200 с.

17. Международные культурые связи СССР и БССР в 1918-1991 гг. [Электронный ресурс]. – Режим дступа: http://diplomba.ru/work/37863. – Дата оступа: 08.08.2017.

18. Мирочицкий Л.П. Белорусско - чехословацкие культурные и научные связи. - Минск: Навука і тэхніка, 1981. - 119 с.

19. Неглинская, М.А. Современная живопись го-хуа / М.А. Неглинская [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.synologia.ru/a/Современное%20изобразительное%20искусство. – Дата доступа: 15.08.2017.

20. Радзюк, Аляксандр. Беларускія землі вачыма замежнікаў у першай палове ХІХ ст. / Аляксандр Радзюк // ARCHE-Пачатак. – 2013. URL: Павет. Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета [Электронны рэсурс]. – 17.07.2013. – Рэжым доступу: http://pawet.net/library/history/bel_history/radziuk/40/Беларускія_землі_вачыма_замежнікаў_у_першай_палове_ХІХ ст..html

21. Филимонов, Г.Ю. К вопросу об истории внешней культурной политики США / Г.Ю. Филимонов // Вестник РУДН. Серия «Международные отношения». – 2011. – № 4. – С. 89-97. URL: https://cyberleninka.ru/article/n/k-voprosu-ob-istorii-vneshney-kulturnoy-politiki-ssha

22. Фокин, Владимир Иванович. Международное сотрудничество в области культуры и СССР, 20 - 30-е годы ХХ века : диссертация ... доктора исторических наук : 07.00.15. - Санкт-Петербург, 2000. - 418 с. (URL доступ первых 40 страниц: http://search.rsl.ru/ru/record/01000299712, полный по запросу - http://dlib.rsl.ru/01000299712, автореферат - http://www.dissercat.com/content/mezhdunarodnoe-sotrudnichestvo-v-oblasti-kultury-i-sssr-20-30-e-gody-khkh-veka)

23. Эпоха американского и европейского влияния [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.e-reading.club/chapter.php/136744/5/Alpatov_-_Yaponiya__yazyk_i_kul%27tura.html

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 44; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.034 сек.