Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Семінар 4. Культурнае ўзаемадзеянне ў Новы час




Пытанні для абмеркавання:

1. Культурны аспект еўрапейскай цывілізацыйнай экспансіі ў XVI-XVIII стст.

2. Роля каталіцкай царквы ў распаўсюдзе еўрапейскіх культуры ў Амерыцы і Азіі ў XVI-XVIII стст.

3. Распаўсюджанне ў XV-XVIII стст. на беларускіх землях перакладной літаратуры.

4. Еўрапейскі ўплыў на музычную і тэатральную культуру Беларусі XVI-XVIII стст.

5. Уплыў на культурную сітуацыю і развіццё адукацыі на беларускіх землях Рэфармацыі і Контррэфармацыі.

 

Пры падрыхтоўцы адказу на першае пытанне патрэбна скарыстацца публікацыямі, якія змешчаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 16 і 18. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на характарыстыку культурных працэсаў, якія адбываліся на Амерыканкім кантыненце ў выніку экспансіі еўрапейскіх краін (транскультурацыя, асіміляцыя, гібрыдызацыя), адзначыць асаблівасці гэтых працэсаў у розных рэгіёнах. Падрабязнага разгляду патрабуе тлумачэнне такіх паняццяў як, Еўра-Амерыка і лацінская Амерыка.

Неабходна адзначыць запазычанне з індзейскай мовы асобных словаў еўрапейцамі, даследаванне місіянерамі культуры абарыгенаў (дзейнасць Барталаме дэ лас Касаса). Акрамя гэтага неабходна спяніцца на еўрапейскім уплыве на асобныя галіны мастацтва (архітэктуру, жывапіс).

Адказу на другое пытанне таксама дапамогуць матэрыялы публікацый, пазначаных у спісе літаратуры нумарамі 5, 16, 18. Пры характарыстыцы ролі каталіцкай царквы ў распаўсюджанні еўрапейскай культуры ў Амерыцыі і Азіі трэба адзначыць істотныя супярэчлівыя факты. З аднаго боку, дзейнічала інквізіцыя, што тармазіла пранікненне перадавых ідэй у Амерыку і вяла да страты багатага творчай спадчыны індзейцаў. З іншага боку, былі і такія іерархі царквы, якія актыўна выступалі ў абарону індзейцаў. Неабходна спыніцца на характарыстыцы місіянерскай дзейнасці манаскіх ордэнаў (асабліва іезуітаў) а таксама дзейнасці манахіні Хуан Інэс дэ ла Крус.

Калі весці гаворку пра місіянерскую дзейнасць еўрапейцаў у Азіі, то патрэбна распавесці пра гісторыю пранікнення еўрапейскай культуры ў Японію, Кітай, Індыю, Карэю. Сярод найбольш адметных асобаў, пра якіх неабходна расказаць, былі іезуіты Францыск Ксаўе, Луіс Фруа, М. Рычы. Прыкладам міжкультурных кантактаў з’яўляецца перакладная літаратура.

Неабходна звярнуць увагу на закрыццё асобных краін ад знешніх уплываў і на поспехі хрысціянскіх прапаведнікаў у іншых краінах Азіі. Прыкладам культурнага ўздзеяння мессіянераў з’яўляецца распаўсюджанне пры двары кітайскіх імператараў тэхнікі жывапісу алейнымі фарбамі.

Пры падрыхтоўцы адказу на трэцяе пытанне дапамогуць публікацыі, якія пазначаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 2, 4, 8. У XIV-XV стст. у Беларусі існавалі зборнікі апавяданняў і прыпавесцяў пераважна з творамі балгарска-візантыйскага і старажытнарускага паходжання. Пасля, з канца XV ст., у сувязі з пашырэннем культурных кантактаў беларусаў з краінамі Заходняй Еўропы, сталі з'яўляцца беларускія пераклады асобных твораў і нават цэлых зборнікаў з лацінскай і польскай моваў. Патрабуецца назваць найбольш вядомыя і папулярныя пераклады, адзначыць, з якой мовы яны былі зроблены. Неабходна спыніцаа на характарыстыцы асаблівасцей жанраў перакладной літаратуры, дзейнасці Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага. Беларуская перакладная літаратура мела станоўчае значэнне таксама для рускай літаратуры, паколькі Беларусь і Украіна выступалі ў XVI-XVII стст. у ролі пасярэднікаў у перадачы Расіі многіх перакладных твораў.

Публікацыі пад нумарамі 3, 9 і 20 выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы адказу на чацвёртае пытанне. З падручніка В. Дадзіёмавай неабходна выбраць канкрэтныя прыклады культурных уплываў і сувязей у галіне музыкі. З кнігі Зм. Сасноўскага неабходна выкарыстаць інфармацыю, якая адносіцца толькі да перыяду XV-XVII ст.

Распаўсюджанне заходнехрысціянскіх музычных традыцый было абумоўлена ўмацаваннем пазіцый каталіцызму (асабліва пасля ўваходу ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай) і пратэстантызму. Уплыў апошняга на музычнае мастацтва найбольш праявілася ў выдавецкай дзейнасці. Менавiта з пратэстанцкай друкарнi выйшла першае на Беларусі нотнае выданне – Берасцейскi канцыянал. На беларускія землі прыязджалі знакамітыя еўрапейскія музыканты і выканаўцы (Цыпрыян Базылік, Вацлаў з Шамотул, Бакфарк Валянцін. Като Дыамед).

Эпоха Рэнесансу і Барока азначаецца развіццём на Беларусі не толькі вакальнай, але і інструментальнай музыкі. Згодна з традыцыяй найбольшае распаўсюджванне атрымала лютневая, арганная і клавірная музыка, якую пісалі прафесійныя музыканты, што працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уплыў каталіцкай музычнай традыцыі адлюстраваўся і ў выкарыстанні інструментальнай (перш за ўсё арганнай) музыкі ва ўніяцкім набажэнстве.

У тэатральным мастацтве міжкультурныя ўплывы праявіліся ў распаўсюджанні батлейкі, школьнага тэатра. У сярэдзіне – другой палове XVIII ст. на Беларусі папулярнасць набываюць магнацкія тэатры, якія вельмі хутка сталі выкарыстоўваць заходнееўрапейскі рэпертуар. Неабходна прывесці канкрэтныя прыклады.

Уплыву на культурную сітуацыю і развіццё адукацыі на беларускіх землях Рэфармацыі і Контррэфармацыі (пятае пытанне) прысвечаны артыкул А. Самусіка і матэрыял Г. Галенчанкі, якія пазначаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 19 і 6. У 30-50-х гадах ХVI ст. у ВКЛ пачалі ўзнікаць рэфармацыйныя школы. Як прыклад – евангелісцкая школа сярэдняга ўзроўню ў Вільні. Сярод пратэстанцкіх школ, якія мелі міжнародныя кантакты, былі арыянская школа ў Іўі і Слуцкая кальвінiсцкая гiмназiя. У якасці выкладчыкаў у іх пераважалі выпускінікі еўрапейскіх універсітэтаў.

Грунтоўную адукацыйную палітыку праводзілі іезуіты. Падабенства езуіцкіх школ па ўсяму свету значна аблягчала нашым суайчыннiкам паступленне ва універсітэты Заходняй Еўропы. З мэтай жа павышэння ўзроўню падрыхтоўкі настаўнiкаў езуiты першымi пачалi выкарыстоўваць iх ратацыю (перавод у іншыя навучальныя ўстановы за мяжою мясцовых і запрашэнне на іх месца замежныхвыкладчыкаў).

Асобна неабходна спыніцца на ролі іезуітаў у развіцці музычнай адукацыі і выхаванні моладзі.

 

Тэмы рэфератаў:

1. Замежныя паездкі жыхароў Вялікага княства Літоўскага і іх адлюстраванне ў "хаджэннях" і мемуарах.

2. Арыенталізацыя культуры і стылю жыцця шляхты ВКЛ у XVI–XVII ст.

3. Еўрапейскае ўплыў у горадабудаўніцтве і архітэктуры беларускіх зямель у XVI–XVIII стст.

4. Беларуска-маскоўскія культурныя кантакты ў XVI–XVIII стст.

5. Навучанне за мяжой выхадцаў з беларускіх земляў як адзін са шляхоў распаўсюджвання заходнееўрапейскай культуры ў XV–XVIII стст.

 

Літаратура:

1. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Дапаможнік па аднайменным курсе для студэнтаў спецыяльнасцяў 1-21.03.01-01- Гісторыя, 1-02.01.02-04 – Гісторыя. Замежная мова / В.А. Белазаровіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. (Глава 4. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV-XVII стст. URL: http://ebooks.grsu.by/gist_hist_bel/4-adlyustravanne-gistoryi.htm).

2. Беларускія Александрыя, Троя. Трышчан. Перакладная белетрыстыка Беларусі XV-XVII стст. – Мінск: “Беларуская навука”, 2009. – С. 3-29. URL:http://pdf.kamunikat.org/13441-1.pdf.

3. Белорусская музыка (с IX до начала ХХ века). Краткий курс лекций / Автор-составитель Н.В. Мацаберидзе. – Витебск: ВГУ им. П.М. Машерова, б.г. – С. 16-31. URL http://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/1955/Белорусская%20музыка.pdf?sequence=3&isAllowed=y.

4. Бразгуноў, Алесь. Перакладная літаратура ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стагоддзях / Алесь Бразгуноў // SENOJ I LIETUVOS LITERATŪRA. 2006.– 21 KNYGA. – С. 171-227. URL: http://www.llti.lt/failai/SLL21_Str_Brazgunoj.pdf.

5. Волосюк, О.В. Цивилизация Запада и Востока: конфронтация, диалог или альянс? Прошлое и перспективы. Учебное пособие / О.В. Волосюк. – Москва, 2008. – С. 77-107. URL http://topreferat.znate.ru/pdfview/index-64716.html.

6. Галенчанка, Г. Адукацыя, універсітэты, падарожніцтвы ў ХVI-ХVII стст. / Г. Галенчанка // Pawet. Старонка № 1 г. Ліда і Лідскага павета [Электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://pawet.net/library/history/c_history/w_gg/Галенчанка_Г._Адукацыя._універсітэты,_падарожжніцтвы_ў_ ХVI-ХVII_стст.html.

7. Галенчанка, Георг. Зьвесткі іншаземцаў пра краіну часоў ВКЛ // Беларускі калегіюм [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://archive-by.com/page/1162014/2013-01-16/http://bk.baj.by/belkulttrad/12halenczanka.htm.

8. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філалаг. фак. пед. ВНУ / Пад рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 1997. – С. 294-297.

9. Дадзіёмава В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В.У. Дадзіёмава. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. – 230 с. (Глядзі стар. 29-166. Выбраць інфармацыю аб культурных уплывах і сувязях). URL: http://www.bgam.edu.by/oldsite/bgam_ru/Dadiomova_O.%20The%20history%20of%20musical%20culture%20of%20Belarus%20before%20XX%20sentury.pdf.

10. Иванов, А. Как белорусы работали для Московской оружейной палаты? / А. Иванов // Факты обо всём [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://drevnrus.ru/velikoe-knyazhestvo-litovskoe/179-kak-belorusy-rabotali-dlya-moskovskoj-oruzhejnoj-palaty?showall=1&limitstart=. Дата доступа: 07.08.2017.

11. Иванов, А. Как жили белорусы в Москве под властью Алексея Михайловича? / А. Иванов // Факты обо всём [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://drevnrus.ru/velikoe-knyazhestvo-litovskoe/178-kak-zhili-belorusy-v-moskve-pod-vlastyu-tsarya-alekseya-mikhajlovicha. Дата доступа: 07.08.2017.

12. Как белорусские актеры создали первый театр в Московии? // Факты обо всём [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://drevnrus.ru/velikoe-knyazhestvo-litovskoe/181-kak-belorusskie-aktery-sozdali-pervyj-teatr-v-moskovii. Дата доступа: 07.08.2017.

13. Клімуць, Л.Я. Сармацкая культура беларускіх зямель ў XVI–XVIII стагоддзях / Л.Я. Клімуць. – Мінск: Беларусь, 2013. – 127 с. (с. 27-30).

14. Косенко, С.И. Генезис и эволюция культурной дипломатии Франции на протяжении эпох / С.И. Косенко // Вестник МГИМО. – 2013. – №4 (31). URL http://cyberleninka.ru/article/n/genezis-i-evolyutsiya-kulturnoy-diplomatii-frantsii-na-protyazhenii-epoh.

15. Кравцевич, А. Белорусы: нация Пограничья / А. Кравцевич, А. Смоленчук, С. Токть. – Вильнюс : ЕГУ, 2011. – 212 с. (Глава 1. Пограничье как судьба (VI-XVIIІ вв.). Между Востоком и Западом Европы. URL http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/bnp/02/Глава_1.html.

16. Культура Латинской Америки колониального периода и проблема культурного синтеза / Л.Т. Левчук. История мировой культуры // Учебники on-line/ [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://uchebnikionline.com/kulturologia/istoriya_svitovoyi_kulturi_-_levchuk_l_t/kultura_latinskoyi_ameriki_kolonialnogo_periodu_problema_kulturnogo_sintezu.htm.

17. Кушнярэвич, А. Да праблемы ўплываў нямецкай готыкі на архітэкіуру Беларусі і Літвы / А. Кушнярэвіч // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац / Нав. рэд.: Г. Штыхаў, Г. Галенчанка. — Баранавічы: РУПП «Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня, 2002. – 421 с. URL http://jivebelarus.net/culture/german-gothic-in-belarus.html.

18. Марчук, Н.Н. История Латинской Америки с древнейших времён до начла ХХ века / Н.Н. Марчук // Мир индейцев. История, культура, мифология, фотографии, фильмы [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.indiansworld.org/Latin/latin_america_history8.html#.V7wbw9SLT4Y.

19. Самусік, Андрэй. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XIV – пачатку XVII стст. // Журнал международного права и международных отношений. – 2006. – № 1. URL: http://evolutio.info/content/view/984/168/.

20. Сасноўскі, Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Зміцер Сасноўскі. — Мінск : Медысонт, 2009. — 140 с. (Выбраць інфармацыю па 15-18 ст.). URL для скачивания http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=16390.

21. Шымуковіч, С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый: у 2-х ч. Частка 1 / С.Ф. Шымуковiч. – Мінск: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2009. – 235 с. – Лекцыя 13. Культура беларускага народа ў агульнаеўрапейскай культурна-цывілізацыйнай прасторы ў Новы час. URL: http://be.convdocs.org/docs/index-420.html?page=43.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 42; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.