Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 9. Міжнародныя культурныя сувязі ў перыяд глабалізацыі




1. Уплыў глабалізацыі на культурныя кантакты. Культурны капіталізм.

2. Асноўныя напрамкі і формы культурных сувязей. Культурныя цэнтры.

3. Развіццё рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва.

4. Роля Савета Еўропы ў развіцці культурных сувязей.

 

1. Працэсы глабалізацыі, якія прынялі маштабны планетарны характар, істотна паўплывалі на змяненне культурна-гуманітарнага клімату ў свеце. У большай ступені даводзіцца казаць пра вестэрнізацыю сусветнай культуры. Амерыканская масавая культура стала дамінуючай і паступова выцясняе нацыянальныя культуры. У выніку распаўсюджвання амерыканскіх каштоўнасцяў скарачаецца культурная прастора іншых культур, пазбаўляючы іх магчымасці захаваць сваю ўнікальнасць, быць адметнымі ад Амерыкі.

Эпоха культурнага капіталізму па-сутнасці з’яўляецца новым перыядам культурнай прапаганды. Маркетызацыя і менеджменізацыя ахапіла ўсе галіны дзяржаўнай культурнай палітыкі і патрабавала перагляду нормаў знешняй культурнай палітыкі. У эпоху культурнага капіталізму, дзе ўсе віды культурных рэсурсаў, вытворчасці і вопыту камерцыялізаваныя, культурныя інстытуты пачынаюць выглядаць ўсе больш і больш месцамі культурнага гандлю. Камерцыялізацыя ахапіла міжнародны турызм і спадчыну, развіцці нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі і культурную індустрыю, прыцягненне замежных студэнтаў ва ўніверсітэты. Напрыклад, Французскі Інстытут быў створаны ў  2010 г. як агент Міністэрства замежных спраў у сферы знешнекультурнай дзейнасці з мэтай «як мага лепш прадаваць культуру Францыі за мяжой». У камерцыйны экспартны прадукт ператварыліся не толькі творы мастацтва і кіно, але і літаратуры. У экспарце культуры кожная краіна робіць стаўку на сваё. Калі ў Кітаі асаблівы акцэнт робіцца на гістарычную і культурную спадчыну (філасофія, літаратура, этыка, эстэтыка, воінская культура), а поп-культура асуджаецца, то Японія і Паўднёвая Карэя асабліва прывабныя для свету з пункту гледжання масавай культуры – пашыраюцца слоганы «крутая Японія» (Cool Japan) і «карэйская хваля» (Korean Wave).

Варта адзначыць супярэчлівасць вынікаў глабалізацыі. З аднаго боку, адкрытасць межаў спрыяе знаёмству з іншымі культурамі, з другога – нясе пагрозу страты нацыянальнай ідэнтычнасці. З прычыны гэтага шматлікія дзяржавы сталі праводзіць палітыку нацыянальнага культурнага пратэкцыянізму з мэтай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Прыкладам можа служыць палітыка Францыі ў дачыненні да захавання і прасоўвання французскай мовы (Закон Тубона, 1994 г.).

2. Для сучасных міжнародных культурных сувязяў характэрна вялікая разнастайнасць напрамкаў і формаў. У многіх краінах свету да найбольш распаўсюджаных напрамкаў адносяцца ўзаемадзеянне ў галіне мастацтва (выяўленчае і сцэнічныя мастацтва, кіно, музыка), навукі і адукацыі, а таксама выдавецкая, музейная, бібліятэчная і архіўная справа, спорт і турызм. У апошнія гады вялікая ўвага надаецца пытанням супрацоўніцтва ў галіне захавання культурных каштоўнасцяў, прыроднай і культурнай спадчыны, культурнай разнастайнасці, захавання аўтарскіх правоў, маладзёжнай палітыкі, супрацоўніцтва ў сферы абмену інфармацыяй і г.д.

Для шэрагу краін актуальным з'яўляецца моўны кірунак МКС. Як правіла, гэта абумоўлена геапалітычнымі зменамі, якія прывялі да скарачэння арэала выкарыстання гэтых моў у свеце. Падобныя праблемы адчуваюць Францыя і Расія, Германія і Аўстрыя, Іспанія і Партугалія.

Акрамя універсальных прыярытэтаў знешняй культурнай палітыкі ў кожным канкрэтным выпадку можна казаць і пра нацыянальную спецыфіку. Так, напрыклад, для Францыі важным аспектам яе знешняй культурнай палітыкі з'яўляецца ўзмацненне канкурэнтаздольнасці ў сферы аўдыёвізуальных мастацтваў, для Расіі, Германіі і Аўстрыі – пытанне аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў і г.д.

Пасля 1989 г. адбываецца пашырэнне такой формы МКС як культурныя цэнтры. Што сведчыць аб стандартызацыі сістэмы міжнародных і міжкультурных сувязяў. Імкліва раслі іспанскі Інстытут Сервантэса (1991) і партугальскі Інстытут Камоэнса (1992). У 2015 г.: налічвалася 80 аддзелаў культуры ў пасольствах Кітая, 4 кітайскіх культурных цэнтраў, 456 Інстытутаў Канфуцыя. Кітай паставіў задачу павялічыць да 2020 г. колькасць культурных цэнтраў да 50 а Інстытутаў Канфуцыя да 1000. Побач з Кітаем ствараць культурныя цэнтры за мяжой пачала Індыя.

Відавочна пашырылася геаграфія культурных цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы. Калі раней такія ўстановы знаходзіліся ў асноўным ў краінах “сацыялістычнага лагеру”, то пасля 1989 г. прыярытэты мяняюцца. Іх можна акрэсліць наступным чынам: краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе існуе значны цікавасць да краіны і яе культуры; вялікія краіны, дзе існуюць значныя нацыянальныя абшчыны, якія служаць натуральнай сацыя-культурнай базай для дзейнасці такіх культурных цэнтраў; вядучыя ў эканамічным, палітычным і культурным плане краіны Еўропы і іншых рэгіёнаў свету (Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Японія, Індыя).

У шэрагу пасольстваў працавалі аташэ па культуры. Напрыклад, Польшча ў 2011 г. мела такія пасады ў 36 сваіх дыпламатычных прадстаўніцтвах.

Важную ролю ў рэалізацыі знешняй культурнай палітыкі адыгрывалі ўстановы, якія размяшчаліся непасрэдна ў краіне, але асноўная іх дзейнасць была накіравана на папулярызацыю айчыннай культуры за мяжою. Напрыклад, заснаваны ў 2000 г. Інстытут А. Міцкевіча (Польшча), Латвійскі інстытут (заснаваны ў 1998 г.), Літоўскі інстытут (з 2014 г. – Інстытут культуры Літвы), Рассупрацоўніцтва (заснавана ў 1994 г. як Расійскі Цэнтр міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва).

Постсацыялістычныя краіны спрабуюць з дапамогай культурных цэнтраў змяніць свой міжнародны імідж. Старыя імперскай дзяржавы, як Аўстрыя і Партугалія імкнуцца аднавіць свае адносіны са сваімі былымі ўладаннямі. Новыя сусветныя эканамічныя дзяржавы, такія як Японія, Кітай і Індыя распрацоўваюць свой вобраз "мяккай сілы". Рэгіянальныя дзяржавы, такія як Турцыя, Ізраіль і Іран прасоўваць свае эканамічныя і палітычныя праграмы. Іншыя краіны развіваюць рэгіянальныя інтарэсы (удзельнікі Вышаградскай групы), або захоўваць сувязі са сваёй дыяспарай (Мексіка, Польшча).

3. Важным аспектам знешняй культурнай палітыкі з’яўлялася рэгіянальнае супрацоўніцтва. Напрыклад, калі разглядаць цэнтральную Еўропу, то можна выдзеліць тры геаграфічныя рэгіёны. Краіны Балтыі (Латвія, Літва і Эстонія) засяродзілі ўвагу на моцных культурных сувязяў у рэгіёне Балтыйскага мора (Польшча, Расія, Фінляндыя, Данія, Швецыя, Германія). Найбольш вядомым органам у рэгіёне ў гэты перыяд з'яўляўся Савет дзяржаў Балтыйскага мора, які меў сваю ўласную культурную ініцыятыву – праграма Ars Baltica. Яна служыла платформай для шматбаковага культурнага супрацоўніцтва ў рэгіёне і рабіла акцэнт на агульных праектах, аддаючы прыярытэт культуры і мастацтвам.

Іншымі прыкладамі транснацыянальнага культурнага абмену з'яўляецца Балтыйская летняя школа музеязнаўства, якая была створана ў 2004 г. як сумесны праект міністэрстваў культуры Літвы, Латвіі і Эстоніі. Для прасоўвання фільмаў трох краін на буйных кінафестывалях і рынках у 2005 г. была створана асацыяцыя Baltic Films. Яна аб’яднала ўрадавыя органы трох краін, якія ажыццяўлялі нагляд за кінаіндустрыяй. Платформа дзейнічала да 2009 г. У 2015 г. было падпісана новае пагадненне аб супрацоўніцтве. У 2006 г. тры краны стварылі сетку палітыкаў у сферы творчых індустрый для развіцця і абмену інфармацыяй. Гэта быў адзін з першых прыкладаў міжнароднага супрацоўніцтва на ўрадавым узроўні ў гэтым сектары ў Еўропе.

Іншым важным рэгіянальным цэнтрам краін Балтыі з'яўляліся культурныя сувязі з паўночнымі краінамі (Швецыя, Данія, Ісландыя, Фінляндыя і Нарвегія). Афіцыйнае культурнае супрацоўніцтва здзяйснялася праз Паўночны Савет і Савет Міністраў Паўночных краін. Краіны Балтыі маглі атрымаць фінансаванне сваіх культурных праектаў ад Фонду культуры Паўночных краін.

Адным з найбольш значных рэгіянальных альянсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе з'яўлялася Вышаградская група (створана ў 1991 г.), якая аб’ядноўвала Польшчу, Славакію, Венгрыяю і Чэхію. У 2000 г. быў створаны Міжнародны Вышаградскі фонд. Ён прапаноўваў грантавую падтрымку агульных культурных, навуковых і адукацыйных праектаў у рэгіёне.

Важную ролю ў развіцці рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва адыгрывала Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (CEI), заснаваная ў 1989 г. Першапачаткова арганізацыя дэкларавала мэту садзейнічання еўрапейскай інтэграцыі і збліжэнне паміж ЕС і еўрапейскімі дзяржавамі, што не ўваходзілі ў яе склад. З 2009 г. у дзейнасці ЦЭІ з’явілася новая ініцыятыва – Усходняе партнёрства. Яна была скіравана на садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва краін-членаў ЕС з Малдовай, Украінай і Беларуссю.

У пяці краін (Балгарыі, Чэхіі, Польшчы, Румыніі і Украіны) ў якасці аднаго з напрамкаў знешняй культурнай палітыкі вызначана супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі.

Славянскія краіны ў правядзенні сваёй знешняй культурнай палітыкі выкарыстоўваюлі магчымасці Форуму славянскіх культур. Гэта недзяржаўная некамерцыйная ўстанова была створана ў 2004 г. з мэтай падтрымкі славянскага супрацоўніцтва шляхам рэалізацыі сумесных праектаў, развіцця мабільнасці дзеячаў і работнікаў культуры.

4. Дзейнасці Савета Еўропы ў галіне культуры былі пабудаваныя на чатырох асноўных прынцыпах у тым ліку: садзейнічанне ідэнтычнасці, падтрымка творчасці, павагі да культурнай разнастайнасці і ўдзелу ў культурным жыцці. У 2001 г. Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб пераўтварэнні Савета па культурным супрацоўніцтве (CDCC) і яго спецыялізаваных камітэтаў ў чатыры кіруючы камітэты; уключаючы Кіруючы камітэт па культуры (CDCULT). У 2012 г. новы кантралюючы орган – Кіруючы камітэт па пытаннях культуры, спадчыны і ландшафту – замяніў папярэднія спецыялізаваныя камітэты ў галіне культуры, спадчыны і ландшафту і ў цяперашні час кантралюе ўсе мерапрыемствы, якія ажыццяўляюцца Саветам Еўропы ў гэтых сектарах.

У маі 2005 г. Трэцяя сустрэча на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Савета Еўропы (Варшава, Польшча) прыняла палітычную дэкларацыю і план дзеянняў, абвясціўшы міжкультурны дыялог і дэмакратычнае кіраванне разнастайнасцю ў якасці аднаго з галоўных прыярытэтаў для арганізацыі ў цэлым, і для культурнага сектара, у прыватнасці. Была прынята Белая кніга па міжкультурнаму дыялогу (апублікавана ў маі 2008 г.). У ёй сцвярджаецца, што наша агульная будучыня залежыць ад нашай здольнасці ахоўваць і развіваць правы чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона, а таксама садзейнічаць ўзаемаразуменню. У якасці перспектыўнай мадэлі для кіравання культурнай разнастайнасцю быў прапанаваны міжкультурны падыход.

З 1985 г. дзейнічае Канвенцыя аб абароне архітэктурнай культурнай спадчыны Еўропы, а з 1992 г. – аналагічны дакумент, звязаны з археалагічнымі помнікамі. Савет Еўропы удзельнічае таксама ў падтрымцы кінематаграфічнай і тэлевізійнай прадукцыі. Ім прынята канвенцыя аб трансгранічным тэлебачанні (1995). Камітэт экспертаў па пытаннях кіно Савета Еўропы распрацаваў і прыняў ў 1992 г. Еўрапейскую канвенцыю па сумеснай вытворчасці фільмаў.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 78; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.