Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 8. Сістэма міжнародных культурных сувязей перыяду “халоднай вайны” (1945-1989)




1. Фарміраванне пасляваеннай структуры суб’ектаў міжнародных культурных кантактаў.

2. Міжнародныя арганізацыі ў сферы культуры.

3. Распад каланіяльнай сістэмы і барацьба за культурныя ўплывы.

4. Культурныя сувязі ў рамках інтэграцыйных аб’ядннаяў.

 

1. Палітызацыя культуры, якая ўзмацнілася міжваеннай прапагандай, у пасляваенны час ператварае культуру ў сродак ідэалогіі і сінонім ідэалогіі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны дыпламаты ў Злучаных Штатах пачынаюць у большай ступені ўсведамляць неабходнасць для краіны экспарту амерыканскага ладу жыцця як часткі ідэалагічнай прапаганды. У 1946 г. пасля некалькіх пераўтварэнняў быў створаны Аддзел міжнароднай інфармацыі і адукацыйных абменаў. У гэтым жа годзе пачалася гісторыя першай глабальнай праграмы адукацыйных абменаў паміж ЗША і замежнымі краінамі – праграмы Фулбрайта. З абвастрэннем «халоднай вайны» ў 1953 г. ствараецца Інфармацыйнае Агенцтва ЗША (USIA). У мэтах умацавання і развіцця кантактаў паміж амерыканскімі і замежнымі дзеячамі мастацтва і культуры ЦРУ удзельнічала ў стварэнні Кангрэса за свабоду культуры (1950-1967 гг). У 1961 г. быў прыняты Закон «Аб узаемных адукацыйных і культурных абменах» і закон Фулбрайта-Хэйса, што вярнула міжнародным культурна-адукацыйным і абменным праграмам амерыканскага ўрада прызнанне ў якасці самастойнага афіцыйнага напрамку знешняй палітыкі ЗША.

У 1945 г. у МЗС Францыі была створана Генеральная дырэкцыя па культурных сувязях з замежжам. У 1967 г. за мяжою налічвалася 59 Французскіх інстытутаў і 160 французскіх культурных цэнтраў.

Першыя гады існавання ФРГ сталі часам аднаўлення старых і фарміравання новых арганізацый, уцягнутых у рэалізацыю знешнепалітычных мэтаў ФРГ у галіне культуры і адукацыі. Гэта былі Германская служба акадэмічных абменаў (ДААД, створана у 1925 г., аднавіла дзейнасць у 1950 г.), Інстытут замежных сувязяў (ІЗС, створаны ў 1917 г., аднавіў дзейнасць у 1950 г.), арганізацыя «Інтэр Націонес» (1952 г.), Фонд ім. А. фон Гумбальдта (ствараўся ў 1860 і 1925 гг., аднавіў дзейнасць у 1953 г.), Нямецкі Савет мастацтваў (1954 г.), Міжнародны музычны савет (1953 г., з 1955 – Нямецкі музычны савет), інфармацыйная радыёстанцыя «Нямецкая хваля» (1953 г.). У 1951 г. быў заснаваны Гётэ-Інстытут. У 1959-1960 гг. ўсе дзяржаўныя федэральныя ўстановы культуры за мяжой сталіся часткай інстытута ім. Гётэ. У 1963 г. за мяжою налічвалася больш за 100 германскіх культурных інстытутаў.

У 1957 г. для сістэматызацыі знешняй культурнай дзейнасці СССР быў створаны Дзяржаўны камітэт па культурных сувязях з замежнымі краінамі (ДККС) пры Саветe Міністраў СССР. У 1967 г. ДККС быў скасаваны і кантроль над знешнекультурнай дзейнасцю краіны атрымаў Аддзел па культурных сувязях з замежнымі краінамі МЗС. У 1958 г. УТКС было ператворана ў Саюз савецкіх таварыстваў дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (ССТД). У задачы арганізацыі цяпер уваходзілі не толькі развіццё замежных кантактаў, але і знаёмства савецкіх грамадзян з культурай і гісторыяй іншых краін. Гэтаму працэсу спрыяла ўзнікненне рэгіянальных аддзяленняў таварыстваў дружбы. У 1959-1975 гадах быў адкрыты 21 інфармацыйна-культурны цэнтр СССР за мяжою.

Свае культурныя цэнтры за мяжою адкрылі краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы. Іх мела Балгарыя, Чэхаславакія, Венгрыя.

2. Абноўленага даверу да культурнай складаючай міжнародных адносін у пасляваенны час стала стварэнне ў лістападзе 1945 г. ЮНЕСКА ў якасці галоўнага інстытута міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Адным з першых дасягненняў ЮНЕСКА ў галіне культуры стала Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве, прынятая ў 1952 г. і накіраваная на абарону правоў творчых дзеячаў і, тым самым, на ахову культурнай разнастайнасці. У 1966 г. ЮНЕСКА прыняла Дэкларацыю прынцыпаў міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. 16 снежня 1966 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. ЮНЕСКА першай прапанавала тэзіс, што культура з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў развіцця. Сярод ключавых падзей у гэтай галіне варта адзначыць Сусветную канферэнцыю па палітыцы ў галіне культуры, якая прайшла ў Мехіка ў 1982 г.

У гэты перыяд быў створаны шэраг міжнародных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі спецыялістаў розных галін культуры: Міжнародны савет музеяў (ICOM, 1946 г.), Міжнародны музычны савет (ММС, 1949 г.), Міжнародная арганізацыя фатаграфічнага мастацтва (1950 г.), Міжнародная арганізацыя журналістаў (1954 г.), Міжнародная арганізацыя фестывальных арганізацый (ФІДОФ, 1965 г.), Міжнародны савет на захаванню помнікаў і славутых месц (ICOMOS, 1965 г.) і інш.

3. У эпоху распаду імперый, знешняя культурная палітыка была шырока разгорнута для захавання або развіцця эканамічных і культурных сувязяў паміж метраполіяй і былымі каланіяльнымі краінамі, забяспечваючы альтэрнатыўную, новую структуру інтэграцыі. Аб гэтым яскрава сведчыць замацаванне Брытанскага Савета ў краінах Садружнасці, пашырэнне амерыканскіх, нямецкіх і французскіх культурных інстытутаў у паўднёвым паўшар'і. З дапамогай праграм адукацыйнай дапамогі і студэнцкіх грантаў, навуковага супрацоўніцтва і перадачы тэхналогій, іх асноўная мэта заключалася ў тым, каб атрымаць перамогу над мясцовымі элітамі.

У сувязі з прадастаўленнем большай частцы сваіх афрыканскіх калоній незалежнасці ў 1958-1960 гг. перад Францыяй паўстала пытанне аб захаванні трывалых сувязяў з новымі незалежнымі дзяржавамі. Асновай устанаўлення ўзаемавыгаднага дыялогу стала французская мова. Таму ў 1960-х гг. Францыя пачала інтэнсіўна развіваць лінгвістычны напрамак сваёй знешняй культурнай палітыкі. У 1960 г. была створана Канферэнцыя міністраў нацыянальнай адукацыі франкафонных дзяржаў (CONFEMEN), у 1961 г. была створаная Асацыяцыя універсітэтаў, якія выкарыстоўваюць поўнасцю або часткова французскую мову (AUPELF) і інш. З 1970-х гг. пачаўся працэс інстытуцыяналізацыі Франкафоніі. У 1986 г. у першым Саміце прыняла ўдзел 41 франкафонная дзяржава.

СССР быў ініцыятарам прыняцця на XV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1960 г. "Дэкларацыі аб прадастаўленні незалежнасці каланіяльным краінам і народам" і імкнуўся ўсталяваць дыпламатычныя, дзелавыя, грамадскія і культурныя сувязі з кожнай з афрыканскіх краін адразу пасля абвяшчэння незалежнасці. Часткай савецкай дзяржаўнай палітыкі стала прыцягненне афрыканскіх студэнтаў у савецкія ВНУ.

4. У пасляваенны перыяд у Еўропе сфарміравалася дзве групы краін, якія будавалі больш цесную інтэграцыю ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах. Першая група знаходзілася пад сферай уплыву Савецкага Саюза. Гэта так званыя краіны “сацыялістычнага лагеру” ці краны Савета эканамічнай ўзаемадапамогі (створаны ў 1949 г. шасцю краінамі, пазней далучыліся краіны па-за Еўропы). Другая група краін разгортвала інтэграцыю ў рамках Савета Еўропы (створаны ў 1949 г. дзесяццю краінамі).

19 снежня 1954 г. у Парыжы пад эгідай Савета Еўропы была заключана Еўрапейская культурная канвенцыя, якая заклікала еўрапейскія краіны да палітыкі сумеснага дзеяння ў сферы культуры і адукацыі. 1 студзеня 1962 г. Савет Еўропы заснаваў Савет па культурнаму супрацоўніцтву.

Прыкладам рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца краіны поўначы Еўропы. У 1947 г. у Осла адбылася першая сустрэча Паўночнай культурная камісіі. У 1962 г. было заключана Пагадненне аб Паўночным супрацоўніцтве. У 1966 г. для рэалізацыі сумесных праектаў быў створаны Паўночны культурны фонд.

У 1977 г. быў прыняты першы план культурнай дзейнасці Еўрапейскага Саюза.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 68; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.