Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні да заліку. Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці




1. Уплыў дасягненняў старажытных егіпцян ў навуцы і мастацтве на іншыя народы.

2. Дасягненні шумерскай цывілізацыі і іх уплыў на іншыя культуры.

3. Мова, пісьменнасць, вуснае літаратурная творчасць народаў Месапатаміі ў міжкультурным кантэксце.

4. Культурная ўплыў фінікіян на культуры іншых народаў.

5. Уплыў культуры Старажытнай Індыі на краіны Азіі.

6. Культурная ўплыў цывілізацыі Старажытнага Кітая.

7. Рэлігія і міфалогія Старажытнай Грэцыі ў кантэксце міжкультурных кантактаў і ўплываў.

8. Распаўсюджанне дасягненняў старажытнагрэчаскай культуры.

9. Культура элінізму ў суседніх дзяржавах.

10. Старажытнарымская культура як сінтэз старажытных культур і культур народаў рымскай імперыі.

11. Габрэйская дыяспара і яе ўплыў на распаўсюджанне хрысціянскай культуры ў Рымскай імперыі.

12. Культура Візантыі як сінтэз рымскай, грэчаскай і ўсходніх культур, яе ўплыў на культуру славян.

13. Культура ісламу і яе кантакты з еўрапейскай сярэднявечнай культурай.

14. Культурныя сувязі беларускіх зямель з Візантыяй у IX-XIII стст.

15. Культурныя сувязі беларускіх зямель з Заходняй і Паўночнай Еўропай у IX-XIII стст.

16. Хрысціянская культура і развіццё каменнага дойлідства на Беларусі ў IX-XV стст.

17. Культурны аспект еўрапейскай цывілізацыйнай экспансіі ў XVI-XVIII стст.

18. Роля каталіцкай царквы ў распаўсюдзе еўрапейскіх культуры ў Амерыцы і Азіі ў XVI-XVIII стст.

19. Распаўсюджанне ў XV-XVIII стст. на беларускіх землях перакладной літаратуры.

20. Еўрапейскае ўплыў на музычную і тэатральную культуру Беларусі XVI-XVIII стст.

21. Уплыў на культурную сітуацыю і развіццё адукацыі на беларускіх землях Рэфармацыі і Контррэфармацыі.

22. Стварэнне першых сталых культурных устаноў еўрапейскіх краін за мяжой у XIX - пачатку ХХ ст.

23. Уплыў заходняй культуры і ідэй на краіны Азіі (1870-1945).

24. Рост дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры ў міжваенны час (1921-1939 гг.).

25. Станаўленне міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель у XIX - пачатку ХХ ст.

26. Асаблівасці культурных кантактаў БССР у 1921-1939 гг.

27. Фарміраванне пасляваеннай структуры культурных інстытутаў краін Еўропы (1945-1989).

28. Роля ЮНЕСКА ў развіцці міжнародных культурных сувязей у 1950-я - 1980-я гг.

29. Асноўныя супярэчнасці сістэмы міжнародных культурных сувязяў перыяду "халоднай вайны".

30. Асноўныя напрамкі і поспехі міжнародных культурных сувязяў БССР у 1940-х - пач. 1980-х гг.

31. Асаблівасці міжнародных культурных сувязяў БССР у другой палогу 1980-х - пач. 1990 гг.

32. Асаблівасці міжнародных культурных сувязяў перыяду глабалізацыі.

33. Роля ААН і ЮНЕСКА ў развіцці міжнародных культурных сувязей у канцы ХХ - пачатку XXI ст.

34. Новыя формы культурнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь. Культурныя цэнтры.

35. Культурнае супрацоўніцтва ў рамках СНД.

36. Культурныя сувязі ў рамках ЕС пасля 1993 г.

 

4.3 Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці

 

Па дысцыпліне прадугледжана рэйтынгавая сістэма ацэнкі. Яна уключае здзяйсненне бягучага кантролю і бягучай атэстацыі. Бягучы кантроль накіраваны на рэгулярную і сістэматычную праверку ведаў студэнтаў пад час заняткаў і самастойнай работы.

Бягучы кантроль ведаў прадугледжвае:

правядзенне двух тэстаў (на трэцім і шостым семінарскім занятку),

падрыхтоўку рэферата,

правядзенне вусных апытанняў на семінарскіх занятках,

праверку канспектаў лекцый і семінарскіх заняткаў.

Бягучая атэстацыя прадугледжвае правядзенне заліку (выніковага тэсту) па дысцыпліне ў цэлым.

Выніковая адзнака па дысцыпліне з’яўляецца інтэграваным паказчыкам, які фарміруецца на падставе ацэнкі ведаў студэнта ў ходзе бягучага кантролю і бягучай атэстацыі.

Для студэнта, які прапусціў бягучы кантроль (семінарскі занятак) па ўважлівай прычыне, што дакументальна пацверджана, выкладчык вызначае дадатковыя тэрміны.

Студэнт, які прапусціў кантрольнае мерапрыемства (семінарскі занятак) без уважлівай прычыны, павінен аплаціць і прайсці платную кансультацыю па тэме ў вызначаны дадатковы тэрмін.

У выпадку атрыманння студэнтам адзнакі па бягучаму кантролю ў форме тэста ніжэй за 4 (чатыры) балы, неабходна паўторна выканаць тэст у дадатковыя тэрміны.

Студэнты, якія прапуцілі кантрольныя мерапрыемствы бягучага кантролю без уважлівых падстаў, і не атрымалі кансультацыю ў вызначаны дадатковы тэрмін, а таксама тыя, хто атрымаў нездавальняючую адзнаку па бягучаму кантролю (ніжэй за 4 балы) нават пасля паўторнага праходжання тэста, не дапускаюцца да бягучай атэстацыі (заліка ці выніковага тэста). У экзаменацыйнай ведамасці робіцца адзнака “не дапушчаны кафедрай”.

Выкладчык мае права вызначыць вынік бягучай атэстацыі на падставе рэзультатаў бягучага кантролю ведаў без правядзення дадатковага апытання на заліку (без праходжання студэнтам выніковага тэсту). Пры гэтым яўка студэнта на залік абавязкова.

Формула разліку адзнакі бягучага кантролю:

Агульная колькасць балаў бягучага кантролю складаецца з ацэнкі працы студэнта на лекцыях і семінарскіх занятках. Прысутнасць на лекцыі ацэньваецца ў 1 бал, паўната канспекта – ад 1 да 2 балаў. Такім чынам за 12 лекцый максімальная колькасць балаў можа складаць 12х(1+2)=36 балаў.

Рэзультат працы на семінарскіх занятках складаецца з ацэнкі за вусны адказ (ад 1 да 10 балаў), ацэнкі за напісанне рэферата і яго абарону (ад 1 да 10 балаў). Максімальна магчымы был можа складаць 7х10=70. Пры гэтым адзін студэнт можа атрымаць за адзін семінар да 20 балаў (10 – за вусны адказ, 10 – за выступленне з рэфератам).

Выкананне тэста ацэньваецца шляхам падзелу колькасці правільных адказаў да агульнай колькасці пытанняў і памнажэння на 10. Пры неабходнасці робіцца акругленне ап правілам алгебры да цэлага чысла. Напрыклад, у тэксце 23 пытання. Студэнт адказаў на 8. Рэзультат будзе складаць: (8/23)х10=3,4. Пасля акруглення атрымліваецца 3. Максімальная колькасць балаў за два бягучых тэста складае 2х10=20 балаў.

Адказ на заліку ацэньваецца па 10-бальнай сістэме.

 

Методыка фарміравання выніковай адзнакі.

Такім чынам, максімальная колькасць балаў, якую можа набраць студэнт да правядзення бягучай атэстацыі складае: 36+70+20=126 балаў. Студэнт, які набярэ не менш за 80% ад гэтага паказчыку (101 бал) пры ўмове наяўнасці поўнага канспекту адказаў на пытанні семінарскіх заняткаў вызваляецца ад праходжання апытання на заліку (праходжання выніковага тэсту).

Крытэрыі пераводу колькасці набраных балаў ў ацэнку за работу на занятках і самастойную працу:

да 20 балаў – 1

21-40 балаў– 2

41-50 – 3

51-60 – 4

61-70 – 5

71-80 – 6

81-90 – 7

91-100 – 8

101-110 – 9

Вышэй за 110 – 10.

Да атрыманай ацэнкі за работу на зянятках і самастойную працу прымяняецца каэфіцыент 0,6 з акругленнем да дзясяткаў.

Адказ на заліку ацэньваецца па 10-ці бальнай сістэме. Да ацэнкі прымяняецца каэфіцыент 0,4 з акругленнем да цэлага чысла.

Выніковая адзнака выводзіцца як сумма двух велічынь.

Напрыклад, студэнт па выніках бягучага кантролю атрымаў 8 балаў, а на заліку атрымаў 5 балаў. Выніковая адзнака будзе складаць (8х0,6)+(5х0,4)=5+2=7 балаў.

Адзнака “залічана” выстаўляецца пры ўмове атрымання выніковай адзнакі не ніжэй за 4 балы.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 45; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.