Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 4. Культурныя кантакты ў антычным свеце




Культура Старажытнай Грэцыі: агульная характарыстыка. Уплыў ўсходніх культаў на фарміраванне рэлігіі Старажытнай Грэцыі. Старажытнагрэчаская міфалогія як аснова еўрапейскай літаратуры. Філасофія ў Старажытнай Грэцыі і яе ўплыў на філасофскую думку розных народаў і эпох. Архітэктура Старажытнай Грэцыі як узор для архітэктуры антычнага свету. Тэатр і драматургія, літаратура, музыка і выяўленчае мастацтва, скульптура. Распаўсюджванне старажытнагрэчаскай культуры пры дапамозе каланізацыі. Заваёвы Аляксандра Македонскага. Фарміраванне культуры элінізму. Эліністычная культура дзяржаў Малой Азіі, Блізкага Усходу, Егіпта. Грэка-будызм. Уплыў старажытнагрэчаскай культуры на культуру Старажытнага Рыма.

Старажытнарымская культура і яе асаблівасці. Уплыў этрускай культуры. Заваёвы і фарміраванне Рымскай імперыі. Культурная палітыка Рыма як складовая частка імперскай палітыкі. Старажытнарымская рэлігійная міфалогія. Старажытнарымская філасофія і літаратура. Рымскае права. Арганізацыя ваеннай справы. Рымская літаратура як сінтэз культур народаў Рымскай імперыі. Распаўсюджанне рымскай культуры, навукі і адукацыі ў межах Рымскай імперыі. Старажытнарымскае мастацтва.

Яўрэйская дыяспара і яе ўплыў на распаўсюджанне хрысціянскай культуры ў Рымскай імперыі.

 

Тэма 5. Культурныя ўзаемадзеяння ў сярэднявечнай Еўропе

Фактары, якія вызначалі міжнародныя культурныя сувязі пасля распаду Рымскай імперыі. Роля заходняй хрысціянскай царквы ў культурным узаемадзеянні і фарміраванні культуры сярэднявечнай Еўропы. Культура Візантыі як сінтэз рымскай, грэчаскай і ўсходніх культур, яе ўплыў на культуру славян. Сярэднявечныя манастыры, манаскія ордэны і ўніверсітэты ў сістэме еўрапейскай міжкультурнай камунікацыі.

Фарміраванне ісламскай культуры на аснове антычнай, семіцкай і старажытнаіранскай культуры, яе кантакты з еўрапейскай сярэднявечнай культурай (Кардоўскі халіфат), культурай Індыі (Дэлійскі султанат), усходняй Афрыкі (Суахілійская цывілізацыя). Крыжовыя паходы як фактар культурнага ўзаемадзеяння Усходу і Захаду.

Мангольскія ханствы і культурны абмен паміж імі. Падарожжы як фактар міжцывілізацыйных кантактаў.

Культурныя сувязі беларускіх зямель з Візантыяй, Заходняй і Паўночнай Еўропай. Еўрапейская культура і развіццё каменнага дойлідства і музычнай культуры на Беларусі.

 

Тэма 6. Культурная ўзаемадзеянне ў Новы час

Вялікія геаграфічныя адкрыцці. Асаблівасці культурных працэсаў, якія адбываліся на Амерыканкім кантыненце ў выніку экспансіі еўрапейскіх краін (транскультурацыя, асіміляцыя, гібрыдызацыя), у розных рэгіёнах. Роля каталіцкай царквы ў станаўленні лацінаамерыканскай цывілізацыі. Біскуп Бартоломе дэ Лас Касас. Будаўніцтва гарадоў. Развіццё архітэктуры. Лацінаамерыканскае барока і ультрабароко. Творчасць Хуаны Інэс дэ ла Крус (Смецце Хуаны). Станаўленне і развіццё свецкага мастацтва.

Асаблівасці супрацьстаяння еўрапейскай экспансіі: Японія, Кітай, мусульманскі свет. Каталіцкія місіі ў Кітаі і Японіі. Культурнае ўздзеянне Захаду на азіяцкія калоніі. Усходні ўплыў на мастацтва Еўропы. Стыль шінуазрі.

Асаблівасці культурных кантактаў у Еўропе. Франкфуртскі міжнародны кніжны кірмаш. Феномен нідэрландскай кальвінісцкай дыяспары. Развіццё адукацыі на роднай мове за мяжою. Рост рэвалюцыйных настрояў і распаўсюджванне ідэй асветніцтва. Уплыў Францускай рэвалюцыі на Еўропу. Ваенныя кампаніі Напалеона і распаўсюджанне моды на ўсходнюю культуру. Абвастрэнне барацьбы за перадзел свету ў 19 ст. Пашырэнне сферы ўплыву еўрапейскай цывілізацыі. Першыя музычныя конкурсы.

Уплыў ідэй еўрапейскага Рэнесансу і Адраджэння на духоўную і мастацкую культуру беларускіх зямель. Развіццё кнігадрукавання і адукацыі ў Беларусі ў міжнародным кантэксце. Замежныя паездкі жыхароў беларускіх зямель, навучанне за мяжою як шляхі распаўсюджання заходнееўрапейскай культуры. Літаратурныя кантакты. Запрашэнне еўрапейскіх майстроў для працы на беларускіх землях. Арыенталізацыя культуры і стулю жыцця шляхты. Еўрапейскае ўплыў у архітэктуры, музыцы, тэатры. Войны з Маскоўскай дзяржавай і іх роля ў культурных сувязях. Цікавасць да Беларусі пачынаючы з канца XVIII ст. польскіх i рускіх даследчыкаў. Эмігранты з беларускіх зямель: роля ў культуры іншых краін, развіцці культурных сувязяў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 36; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.