Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

К. Каліноўскі і яго дзейнасць




Літве і на Беларусі.

У паўстанні 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі і прымалі ўдзел розныя палітычныя сілы. Таму ў ім стварыліся два лагеры — белых і чырвоных. Чырвоныя, у сваю чаргу, падзяліліся на правых і левых.

Раскажыце аб мэтах паўстання, інтарэсы якіх саслоўяў і слаёў насельніцтва адлюстроўвалі гэтыя накірункі, аб іх тактыцы, формах іх барацьбы, аб шляхах рашэння аграрнага і нацыянальнага пытанняў.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50—60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830—1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазволена заснаваць у Варшаве «Земляробчае таварыства» для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадварот, узмацнілі антырускія настроі сярод польскага грамадства. У 1861 г. у Варшаве, іншых гарадах Польшчы, а таксама ў Літве і заходніх губернях Беларусі і Украіны пракацілася хваля польскіх патрыятычных дэманстрацый.

Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя». Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пераважна памешчыкі з «Земляробчага таварыства», сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.

Сярод «чырвоных» не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых памяркоўных і левых прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі.

«Белыя» былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Назавіце органы для кіраўніцтва паўстаннем, створаныя ў Варшаве і Вільне, членаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта, дайцеI характарыстыку рэвалюцыйнай дзейнасці К. Каліноўскага, яго ролі ў паўстанні на тэрыторыі Беларусі. Вывучыце выдаваемую ім газету «Мужыцкая праўда» і на гэтай аснове дайце ацэнку палітычным поглядам К. Каліноўскага.

Штуршком для непасрэднай арганізацыйнай падрыхтоўкі паўстання стаў расстрэл войскамі дэманстрацыі ў Варшаве 8 красавіка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна падначальваўся ЦНК. У яго ўвайшлі спачатку «чырвоныя», а потым і «белыя». Сярод «чырвоных» былі капітан генеральнага штаба рускай арміі Л. Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я. Козел, доктар Б. Длускі, юрысты Э. Вярыга і К. Каліноўскі.

Левых на Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838—1864).

Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы 1862 г. стала вядома аб намеры расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Гэта паведамленне прымусіла ЦНК, ваенным кіраўніком якога пасля арышту Дамброўскага стаў 3. Падлеўскі, прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на рускія войскі ў правінцыяльных гарнізонах.

Пачатак паўстання быў нечаканым для расійскага камандавання, якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў

ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы.

У студзені лютым 1863 г. на Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы. Мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку красавіку і былі падначалены ўжо «беламу» камітэту ў Вільні. Яны складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян.

Асвятляючы ход ваенных дзеянняў паўстанцаў, укажыце прычыну захопу «белымі» кіраўніцтва паўстаннем, роспуск Літоўскага правінцыяльнага камітэта, а затым адыход «белых» ад актыўных дзеянняў, вяртанне К. Каліноўскага да кіраўніцтва паўстаннем. У якіх раёнах Беларусі барацьба паустанцаў была найбольш паспяховай?

Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў: В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі ў Гродзенскай губерні, М. Чарняк у Віленскай, З. Серакоўскі і А. Мацкявічус у Ковенскай, А. Трусаў у Мінскай, Л. Звяждоўскі ў Магілёўскай імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян. Левыя «чырвоныя» ў ЛПК, асабліва К. Каліноўскі, планавалі пашырыць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне атрадаў у Латвіі і Эстоніі (З. Серакоўскім), у Віцебскай губерні (О. Грабніцкім і Б. Кульчынскім). 3 мэтай арганізацыі паўстання ў Смаленскай і Маскоўскай губернях з Пецярбурга на дапамогу Л. Звяждоўскаму прыехалі афіцэры І. Будзіловіч і К. Жаброўскі.

Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паўстанцаў было няшмат. Значнай перашкодай пашырэнню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». Больш таго, паступова яны ўзялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. У сакавіку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя». Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К. Каліноўскі заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне.

Падавіць паўстанне расійскія ўлады змаглі не толькі дзякуючы вайсковай сіле і жорсткім рэпрэсіям у адносінах да паўстанцаў. У маі 1863 г. віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў.

Значную ўвагу ён звярнуў на цывільнае кіраванне, маючы на мэце знайсці ў краі тыя элементы, на якія ўлады маглі б абаперціся. Перш за ўсё гэта было сялянства. М. М. Мураўёў дабіўся, каб у краі не толькі выконваліся нормы «Палажэнняў» 1861 г., але і значнага іх паслаблення. Усе гэтыя меры сціскалі раён дзеянняў паўстанцаў і адхілялі ад іх сялян.

Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, «белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені ў Вільню вярнуўся К. Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Каліноўскага было сканцэнтравана ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты. К.Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны ў студзені 1864 г. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, аднак М. М. Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка таго ж года К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні. Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 — у Сібір.

У заключэнні дайце характарыстыку паўстанню па сваіх мэтах, зместу, раскрыйце яго гістарычнае значэнне.

Паўстанне 1863—1864 гг. па сваіх мэтах было польскай нацыянальнай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці. Пад націскам паўстання ўлады былі вымушаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. Паўстанне дало штуршок развіццю беларускага нацыянальнага руху.

Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Перш за ўсё гэта тычыцца буржуазных рэформ 60—70-х гадоў, якія на Беларусі ці не праводзіліся ўвогуле (як земская), ці ажыццяўляліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў (як судовая і гарадская). Да канца 60-х гадоў у краі захоўвалася ваеннае становішча.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 881; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.