Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

На тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці зямельнай рэформы




Асаблівасці зямельнай рэформы

Адмена прыгоннага права.

План

Тэмы рэфератаў

1. Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь.

2. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў грамадскім руху Беларусі. 3. Паўстанне 1831 г.

4. Станаўленне капіталістычных адносін на Беларусі ў першай палове ХІХст.

5. Развіццё адукацыі на Беларусі ў першай палове ХІХст.

6. Сялянскі рух у 40—50-я гг. ХІХст. на Беларусі.

7. Жыццё і дзейнасць Я. Чачота, Т. Зана, У. Дамейкі.

8. Жыццё і дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча.

9. Роля Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў у станаўленні беларускага нацыянальнага адраджэння.

 

Тэма 6 СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ

(другая палова XIXст.)

 

 

6.1 Адмена прыгоннага права. Асаблівасці зямельнай рэформы на тэрыторыі Беларусі.

6.2 Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863—1864 г. К. Каліноўскі і яго дзейнасць.

6.3 Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. ХІХст.

6.4 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60—90 гг.ХІХст.

6.5 Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі. Першыя палітычныя арганізацыі.

6.6 Фарміраванне беларускай нацыі.

6.7 Культура Беларусі ў другой палове ХІХст.

Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях — ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін — шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў.

Неабходна вызначыць прычыны, якія падштурхнулі урад да адмены прыгонага права.

Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам.

У цэлым эканоміка развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, па-першае, меў пэўныя межы, па-другое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна.

На працягу ўсёй першай паловы XIXст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў сакрэце ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт «для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян». Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт — вызваліць сялян з сядзібай, які і атрымаў перавагу.

Вызначце, чаму менавіта вырашана было пачынаць рэформу з заходніх губерняў. Патрэбна прасачыць падрыхтоўку рэформы, высвятліць задачы сакрэтнага і галоўнага камітэтаў.

Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Перш за ўсё мясцовыя памешчыкі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Гэта абумоўлівалася блізкасцю да заходнееўрапейскага рынку. Да гэтага трэба дадаць і тое, што для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі неабходна было як мага хутчэй пазбавіць яго магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Пад уплывам У. І. Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю, у тым ліку і сялянскія надзелы. Гэта рашэнне У. І. Назімаў у верасні 1857 г. накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая інструкцыя для Назімава была распрацавана, і 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў У. І. Назімаву аб заснаванні з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у «Дадатковай адносіне» ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у «паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян» з'яўляецца адмена прыгоннага права.

Патрэбна паказаць ход рэформы, парадак надзяленння сялян зямлей, вышэйшы і ніжэйшы памеры надзелаў на адну рэвізскую душу ў розных губернях Беларусі, прававое становішча сялянства пасля адмены прыгоннага права, састаўленне і падпісанне ўстаўных грамат.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы.

У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. У адпаведнасці з маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6.

Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш за 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк. Па гэтаму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

На пэўным прыкладзе вызначце памер выкупу, які селянін павінен быў заплаціць памешчыку за зямлю і свае вызваленне. Якую частку гэтай сумы селянін плаціў памешчыку сам, а якую — за яго дзяржава?

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. — 6%, 100 р. — 100%). Ад 20 да 25% гэтай сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300% пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі у 34 разы).

Вызначце, як паўплываў сялянскі рух і паўстанне на палітыку царызма.

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста і палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў па ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці, вярнуць выпасы, сенажаці.

Сялянскі рух 1861—1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў «Палажэнні» ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні. Сяляне пераставалі быць часоваабавязанымі і станавіліся ўласнікамі зямлі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. Паўстанне 1863—1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў.

 

6.2 Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы,




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 633; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.