Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Культура Беларусі у першай палове ХІХст




Характэрнай асаблівасцю развіцця культуры Беларусі пасля далучэння яе да Расіі з’яўляўся значны ўплыў польскай і часткова рускай культур, панаванне польскай мовы ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Так працягвалася да паражэння шляхецкага паўстання 1830—1831 гг., калі паланізацыя стала мяняцца на палітыку русіфікацыі. Пры гэтым кіруючыя колы Расіі і Польшчы не прызнавалі існаванне беларускага этнасу і адмаўлялі яму ў самастойным развіцці.

Сур’ёзным крокам на шляху развіцця культуры Беларусі з’явілася стварэнне і развіццё свецкай агульнаадукацыйнай школы. Яшчэ пры Кацярыне ІІ былі зроблены першыя спробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні ў Расіі. Паводле статута 1786 г. у кожным губернскім горадзе прадугледжвалася адкрыццё аднаго чатырохкласнага Галоўнага народнага вучылішча, а ў павятовым — аднаго двухкласнага Малога народнага вучылішча. Палажэнні статута рэалізоўваліся ў губернях усходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў 1772 г. Аднак на практыцы рускія свецкія школы ўзніклі не ўсюды і прытым яны былі недаступныя для сялян. У канцы XVIIIст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і Полацкая езуіцкая акадэмія (1812—1820 гг.), якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы.

У адпаведнасці з рэформай асветы 1803—1804 гг. школы беларускіх губерняў увайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі і сталі падпарадкоўвацца Віленскаму універсітэту.

Раскажыце пра сістэму адукацыі, пачатак прафесійнага і жаночага навучання, ролю Віленскага універсітэта ў вывучэнні гісторыі і мясцовых традыцый, змену ў палітыцы адукацыі пасля паўстання 1830 г.

У адпаведнасці з патрэбай практыкі ў 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, ператвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут — першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову.

У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі. Тут працаваў адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі на Беларусі К. Шміт, выкладаў таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў.

У 60-я гг. ХІХст. на Беларусі налічвалася 576 навучальных устаноў усіх тыпаў, у якіх навучалася 17 тыс. чалавек.

У першай палове ХІХст. значныя поспехі былі дасягнуты ў вобласці беларусазнаўства. Вучоныя-грамадазнаўцы мелі поспехі ў даследаванні мінулага Вялікага княства Літоўскага, старажытнай беларускай культуры, што спрыяла абгрунтаванню беларускай нацыянальнай ідэі. У канцы XVIIIст. Расійская Акадэмія навук арганізавала экспедыцыі для ўсебаковага вывучэння Беларусі. Вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі беларускія вучоныя І. Даніловіч, Н. Шпілеўскі, Е.і К. Тышкевічы, А. Кіркор, С. Мікуцкі, Ж.Нарбут, М. Без-Карніловіч, І. Насовіч і інш.

Назавіце іх навуковыя працы, раскрыйце значэнне іх дзейнасці для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Прасачыце складаныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай мовы, пакажыце значэнне выдатных помнікаў літаратуры першай паловы ХІХст. «Энеіда навыварат», і «Тарас на Парнас», ролю ў станаўленні беларускай літаратуры Я.Баршчэўскага, Я. Чачота, А. Рыпінскага і інш. Асаблівую ўвагу звярніце на творчасць класіка новай беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча.

Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра звязана з імем В. Дуніна-Марцінкевіча, які стварыў у Мінску музычна-драматычны гурток.

Назавіце оперу кампазітара С. Манюшкі, напісаную на яго лібрэтта. Раскажыце пра магнацкія тэатры і іх ролю ў развіцці тэатральнага і музычнага мастацтва на Беларусі.

У галіне архітэктуры адбываецца перамена стыляў — барока саступае месца класіцызму.

Назавіце палацы, культурныя забудовы, пабудаваныя ў стылі класіцызма на тэрыторыі Беларусі.

Састаўной часткай культуры з’яўляецца выяўленчае мастацтва.

Якія вядомыя мастакі стваралі ў першай палове ХІХст., якія жанры, стылі былі галоўнымі ў беларускім жывапісе? Звярніце ўвагу на творчасць мастака,этнографа, кампазітара Н. Орды, які пакінуў нашчадкам каля 500 акварэляў і малюнкаў палацаў, маёнткаў, вуліц гарадоў, памятных мясцін.

Гэтым ён зрабіў вялікую паслугу гісторыі беларускай культуры.

Беларуская інтэлігенцыя імкнулася пашыраць сувязі з іншаземнымі навукоўцамі. З ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы ў Беларусі і Літве публічны Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны, арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сусрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гадоў знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы.

Такім чынам, беларуская культура ў пачатку ХІХст. зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці. На яе вялікі ўплыў аказала культура Расіі, Украіны, Польшчы, усіх еўрапейскіх краін. Нягледзячы на складанае становішча — разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы, фарміраванне капіталістычных адносін, нарастанне рэвалюцыйнага руху — культура Беларусі ўключалася ў агульнаеўрапейскія працэсы развіцця і спрыяла фарміраванню этнасу і самасвядомасці беларускага народа.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 676; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.