Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні да самакантролю




Гістарычныя даты

1796 г., 23 снежня Утварэнне Беларускай губерні.  
1803 г. адкрыццё Віленскага універсітэта і арганізацыя Віленскай навучальнай акругі.
1803—1804 гг. Рэформа асветы.
1810 г. утварэнне ваенных пасяленняў на Беларусі.
1812 г., 24 чэрвеня Пачатак вайны Расіі супраць Напалеона І.
1812 г. 1 ліпеня Утварэнне Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага — органа адміністрацыйнага кіравання на акупіраванай войскамі Напалеона тэрыторыі Літвы і Беларусі.
1812 г., 22—23 ліпеня Бой рускіх войск з напалеонаўскімі войскамі каля в.Салтанаўка (Магілёўскі р-н).
1812 г., 17—18 ліпеня і 17—23 кастрычніка Бітвы рускіх войскаў з напалеонаўскімі каля г. Полацка.  
1812 г., 15 лістапада Разгром напалеонаўскіх войскаў каля Койданава.
1812 г., 26—28 лістапада Разгром французскіх войскаў на р. Бярэзіна ў час іх пераправы каля в.Студзёнка (Барысаўскі р-н).
1812—1820 гг. Дзейнасць у г.Полацку езуіцкай акадеэміі.
1817—1823 гг. Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў у Віленскім універсітэце.
1824—1839 гг. Будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Віслы.
1825 г. Дзейнасць на Беларусі таварыства «Ваенныя сябры» (у Літоўскім асобным корпусе).
1826—1841 гг. Дзейнасць у г.Віцебску Беларускага вольнага эканамічнага таварыства.
1829 г., 1850 г. Дзейнасць Беларускай навучальнай акругі.
1830—1831 гг. Шляхецкае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве.
1831 г. Скасаванне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.
1831—1848 гг. Дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.
1832 г. Закрыццё Віленскага універсітэта.
1833—1842 гг. Будаўніцтва Брэсцкай крэпасці.
1836 г. Утварэнне Ф.Савічам нелегальнага студэнцкага «Дэмакратычнага таварыства» ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі.
1839 г. Полацкі царкоўны сабор ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі.
1840 г., 27жніўня Адкрыццё ў мястэчку Горы-Горы земляробчай школы.
1840 г. Скасаванне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.
1840—1850 гг. Дзейнасць у Менску тэатра, арганізаванага В.І. Дуніным-Марцінкевічам.
1844 г. Пачатак на Беларусі інвентарнай рэформы.
1844—1857 гг. Перавод дзяржаўных сялян на аброчную сістэму.
1846—1849 гг. Дзейнасць на Беларусі падпольнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў».
1848 г. Ператварэнне вышэйшага разраду Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

 

 

1. Якой была палітыка Аляксандра І у першае дзесяцігоддзе ХІХст. на Беларусі?

2. Як ставіўся расійскі ўрад да шляхты і каталіцкага касцёла ў першай трэці ХІХст.?

3. Як і чаму праводзіўся разбор шляхты на Беларусі?

4. Калі на Беларусі стала дзейнічаць рускае заканадаўства?

5. Як развівалася панская гаспадарка ў першай палове ХІХст.? Якія з’явы сведчылі аб крызісе феадальнага спосабу вытворчасці?

6. Раскажыце аб сялянскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове ХІХст. Якія новыя з’явы ўзніклі ў жыцці беларускай вёскі?

7. Якія праявы крызісу феадальна-прыгоннай сістэмы можна назваць?

8. Назавіце феадальныя павіннасці прыгонных сялян.

9. Ці выкарыстоўвалася наёмная праца ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы?

10. Якія працэсы назіраюцца ва ўнутраным гандлі?

11. Якія бітвы паміж рускімі і напалеонаўскімі войскамі адбыліся на тэрыторыі Беларусі?

12. Як адносілася да Напалеона шляхта Беларусі, каталіцкая царква?

13. Ці існаваў партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі?

14. Ці ўдзельнічалі жыхары Беларусі ў вайне на баку Напалеона?

15. Якім чынам падзеі вайны 1812 г. адбіліся на насельніцтве Беларусі?

16. Ці ставілася паўстанцамі 1830—1831 гг. мэта абвяшчэння незалежнасці Беларусі, Украіны і Літвы?

17. Чаму паўстанцкі рух 1830 г. не атрымаў шырокага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі?

18. Хто складаў найбольш актыўную і масавую частку грамадскіх рухаў на Беларусі ў першай палове ХІХст.?

19. На якой мове вялося выкладанне ў навучальных установах на Беларусі ў першай палове ХІХст.?

20. Што характэрна для развіцця беларускай нацыянальнай культуры ў першай палове ХІХст.?

21. Якія жанры характэрны для беларускага жывапісу першай паловы ХІХст.?

22. Якая рэлігійная праблема знаходзілася ў цэнтры канфесійнай палітыкі царызму ў вызначаны перыяд?

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 739; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.