Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Постмадэрнізм: агульная характарыстыка. Постмадэрнісцкія жанры

Пытанне № 14

Постмадэрнізм – літ. напрамак ХХ ст., характэрнай асаблівасцю якога з”яўляецца аб”яднанне ў рамках аднаго твора тэм, праблем, матываў, мастацкіх прыёмаў, стыляў, запазычаных з мастацкага арсенала розных часоў, народаў, культур. Заснаваны на зліцці гістарычных і мастацкіх традыцый. Прадстаўнікі постмадэрнізму не шукаюць новых сродкаў мастацкай выразнасці, а выкарыстоўваюць увесь папярэдні культурны “запас”. Пераасэнсоўваюць яго і засвойваюць, але дыстанцыіруюцца ад кожнай асобна ўзятай крыніцы.

Тэрмін з”явіўся ў заходнееўрапейскай філасофіі і эстэтыцы. Дастаткова спрэчны, бо нясе ў сабе значэнне паслядоўнасці – пасля мадэрнізму,– але ж постмадэрнізм існуе ў мастацтве побач і разам з рэалізмам і мадэрнізмам. Трактуецца па-рознаму. Адны даследчыкі бачаць у ім універсальную сістэму сучаснасці, заснаваную на радыкальным плюралізме. Лічаць што ПМ выяўляе дух і вобраз эпохі, суадносіцца з усімі сферамі чалавечай дзейнасці – мастацтвам, сацыялогіяй, навукай, эканомікай, палітыкай. Выказваецца думка пра цэласную мастацкую сістэму, заснаваную на новым постмадэрнісцкім метадзе. Ён выяўляе з дастатковай паўнатой пэўнае светабачанне, валодае сваімі прынцыпамі адносін паміж рэчаіснасцю і яе мастацкім узнаўленнем, прынцыпамі эстэтычнай ацэнкі, выпрацаваў уласныя мастацкія прыёмы. Іншыя даследчыкі зводзяць ПМ да спецыфічнага стылю мастацкай творчасці.

ПМ абавязаны сваім з’яўленнем крызісу свядомасці ў сяр. ХХ ст.: старое ўяўляецца вычарпаным, няздольным адлюстраваць змены ў чалавечым існаванні. Свет страціў сваю цэласнасць яшчэ у мадэрнізме. Цяпер ён страціў і сваю ідэнтычнасць, паўстае як разгул “бачнасцей”, уяўнасцей, сімулякраў (копій без арыгіналаў), якія ніяк не звязаны з рэальнасцю. Рэалізм імкнуўся адшукаць схаваную ў рэчаіснасці логіку, узаемасувязь, парадак, якія бачыліся гістарычна і сацыяльна абумоўленымі. Мадэрнізм, адчуваючы хаос знешняга свету, імкнуўся надаць гіпатэтычны парадак і часовы сэнс свету свайго асабістага вопыту. Постмадэрнізм адмаўляе саму рэальнасць, замяняе ці падмяняе яе копіямі без арыгінала, сімулякрамі. Ён не імкнецца да ўзнаўлення нейкай мадэлі рэчаіснасці. Ён паказвае рэчаіснасць як псеўдарэальнасць, у якой культура мае фіналісцкі характар. Ёй няма куды ўжо развівацца, нічога арыгінальнага яна ўжо стварыць не можа. Застаецца толькі аперыраваць асколкамі папярэдніх культур, самапаўтарацца, гуляць з вядомымі культур-нымі кодамі. Паколькі сціраецца мяжа паміж “сваім” і “чужым”, усе паўстае прынцыпова аднаўзроўневым, не паддаецца ацэнцы. Адзінай каштоўнасцю выступае працэс стварэння тэксту.

Постмадэрнізму ўласціва гульня, дэмастрацыйнасць, нават эпатажнасць. Амерык. тэарэтык пост-му І.Хассан назваў гэта “тэатральнасцю сучаснай культуры”. Постамадэрнісцкі тэкст – не гатовы твор, а працэс узаемадзеяння аўтара з тэкстам, “генатэкст” – твор, які нараджаецца цяпер і тут. Пісьменнік не адасабляе сябе ад персанажаў, наадварот, падкрэслівае сваю ідэнтычнасць ім праз уласные імя і прозвішча. Найбольш распаўсюджаныя жанры – дзённікі, запіскі, цыкл фрагментаў, пісьмы, каментарыі, якія ствараюць героі раманаў. Распаўсюджаны такія прыёмы, як калаж і мантаж, заснаваныя на злучэнні разнародных элементаў. Характэрна травесційнае зніжэнне класічных узораў, іранізіраванне і парадыраванне, іранічная пераацэнка ранейшых эстэтычных, мастацкіх, маральна-этычных каштоўнасцей. Імкненне да новых, “гібрыдных” літаратурных форм.

Радзімай постмадэрнізму лічыцца л-ра США. Тэорыя пост-му пачынае складвацца на хвалі цікавасці да інтэлектуальна-філасофскіх, постфрэйдзісцкіх і літаратуразнаўчых канцэпцыях французскіх постструктуралістаў. Вырашала наспеўшую праблему адрыву элітарнай мадэрнісцкай л-ры ад л-ры масавай. Разумовая “прыродная праўда” супрацьстаўляецца імпульсу, што прыводзіць да адмаўлення сюжэту як паслядоўнасці падзей і дзеяння, да разарванай кампазіцыі. Манера аповеду свядома хаатычная. Нярэдка яна прыпадабняецца тэхніцы джазу, дзе асноўная мелодыя суправаджаецца шматлікімі варыяцыямі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Мадэрнісцкія цячэнні і плыні (імпрэсіянізм, сімвалізм, акмеізм, імажынізм, экспрэсіянізм, экзістэнцыялізм і інш., характарыстыка на выбар) | Паняцце пра літаратурныя роды
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3082; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.