Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пункціры




Жанр пункціраў з’яўляецца для А.Разанава адным з самых улюбёных. У яго паэтычных зборніках у пераважнай большасці змяшчаюцца творы менавіта гэтай жанравай прыналежнасці. Можна сказаць, што аўтар працуе над пункцірамі з зайздросным пастаянствам. У зборніку “Назаўжды” (1974), апрача класічных вершаў і паэмы з аднайменнай назвай, аўтар вынес на суд чытачоў 90 пункціраў. Яны, нібы пацеркі, рассыпаны па ўсім творчым шляху паэта. З’явілася нават цэлая кніга твораў гэтага паэтычнага жанру, якая выйшла ў Германіі,– “Гановерскія пункціры” (2002). Жанр пункціраў стаў тым самабытным зернем, з якога вырасла моцнае, “разгалістае” дрэва разанаўскай паэзіі, – версэты, паэмы, вершаказы, зномы, вершасловы. Яны акрэслілі прастору для мастацкіх пошукаў, у першую чаргу ў галіне формы.

Пункціры – лаканічныя творы, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Звычайна яны будуюцца на нейкай дамінуючай лэталі, аднак у іх заўсёды ўторымліваецца магчымасць больш поўнага развіцця закладзенай думкі. Сваёй фармальнай арганізацый пункціры пацвярджаюць вядучую тэндэнцыю, якой прытрымліваецца А.Разанаў у саёй творчасці, – укласці ў ў мінімальную форму максімальны тэкст.

 

*

Каб дачакацца,

не хапіла хвіліны,

каб назаўсёды расстацца –

хапіла якраз

хвіліны.

 

*

Людзі,

аблокі,

дрэвы,

з якімі ў мінулым расстаўся,–

няма да каго вярнуцца –

таксама з мінулым рассталіся.

 

*

Паміж усім на зямлі

дзве адлегласці:

паменшыцца адна –

павялічыцца другая…

Калі мы далёка – блізка,

калі мы блізка – далёка.

 

Квантэмы – (утворана ад квант – элемент энергіі) – вершы-медытацыі, у аснове якіх “імпульс, квант паэтычнай энергіі”. Тут і словы-вобразы, і інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязнасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.

Руіны запарушваюцца

рунь

уваскрашае руны

неба блізка

 

сны маюць вочы

ў чэрапе пячор

нераспазнаны прашчур

сёння позна

(Алесь Разанаў).

 

Зномы – аўтарскія выразы. Зномы з’яўляюцца не толькі эстэтычнымі, але і гнасіялагічнымі адзінкаміЭ якія раскрываюць погляд паэта на пазнанне свету.

 

“Дарога і вёска – асноўныя вобразы беларускай літаратуры. Але калі раней дарога ўпадала ў вёску, то цяпер, хутчэй наадварот: вёска ўпадае ў дарогу”.

“Веды – таксама ежа, разумовая, але ежа, і яна таксама можа быць не на карысць чалавеку, яна таксама можа шкодзіць, і ад яе таксама неабходна час ад часу разгружацца – пасціць”

“Ведшы значныя не гукам, які чуваць, пакуль верш чытаецца, а сваім рэхам, якое ён утварае, калі адгучыць”.

“кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор мова”.

(Алесь Разанаў)

 

 

Лімерык. Дзякуючы ірландскаму паэту ХІХ ст Эдварду Ліру ў Еўропе стаў пашырацца пяцірадковік, які атрымаў назву лімерыка. Гэта верш з рыфмоўкай аабба, які звычайна пішацца трохстопным анапестам, у якога трэці і чацверты радкі ўкарочаныя на адну стапу. Лімерык мае не толькі відавыя, але і жанравыя прыкметы: гумарыстычную скіраванасць і шпамінанне ў першым радку нейкага месца ці імя (прозвішча), на якім “завязваецца” змест твора. Першыя беларускія лімерыкі з’явіліся толькі ў 2000 г., іх аўтар – Андрэй Хадановіч:

 

Прыгажуня й распусніца з Мёраў

Паказала каханку свой нораў:

“Я секс-бомба, і ты,

Хоць і надта круты,

Не хадзі да мяне без мінёраў!”

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 6115; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.