КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмет гісторыі Беларусі. Cicтэма адкрытага навучання
ЗМЕСТ Частка І Курс лекцый Cicтэма адкрытага навучання Рекомендуемая и цитированная Обязательная
С. Ф. Шымуковіч
Гісторыя Беларусі
Мінск 2003
ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ” 7 Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя” 7 Прадмет гісторыі Беларусі 7 Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі 10 Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі 12 Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі” 15 Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя” 19 Кантрольныя пытанні да тэмы №1 20 ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАдсТВА (100 – 40 ТЫС. Г. ДА Н. Э.) 22 Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамадства (100 – 40 тыс.г. да н.э.) 22 Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.) 24 Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.) 28 Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) 30 Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.) 32 Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.) 36 Паходжанне беларусаў 39 Кантрольныя пытанні да тэмы №2 41 ТЭМА 3. РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ГРАМАдсТВА НА БЕЛАРУСІ. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Ў X – XIII СТ.СТ. 43 Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў Х – ХІІІ ст.ст. 43 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст. 43 Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст. 48 Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі 59 Кантрольныя пытанні да тэмы №3 63 ТЭМА 4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 65 Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў 65 Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст. 65 Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст. 74 Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст. 82 Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ 88 Цэнтральныя органы ўлады 91 Вышэйшыя асобы 93 Органы мясцовага кіравання 94 Гарадское самакіраванне 97 Эвалюцыя судовай сістэмы 98 Мясцовыя суды 99 Вайсковая справа 101 Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст. 102 Сельскагаспадарчая вытворчасць 102 Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў 103 Катэгорыі сялян 104 Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання 107 Панская гаспадарка 108 Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады 108 Гандаль 111 Кантрольныя пытанні да тэмы №4 114 ТЭМА 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў IX – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 116 Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў 116 Культура Беларусі X – XIII стст. 116 Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія 121 Культура Беларусі 121 Архітэктура і будаўніцтва 126 Царква і рэлігія 129 Берасцейская царкоўная ўнія 137 Кантрольныя пытанні да тэмы №5 140 ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТАГОДДЗЯХ 142 Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў 142 Утварэнне Рэчы Паспалітай 142 Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. 155 Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст. 173 Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст. 179 Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст. 187 Кантрольныя пытанні да тэмы №6 192 ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТАГОДДЗЯў 194 Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў 194 Літаратура 195 Жывапіс 199 Скульптура 203 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 205 Кантрольныя пытанні да тэмы№7 209 ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ 211 Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі 211 Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.) 211 Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання” 215 Беларусь і вайна 1812 года 227 Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя 233 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст. 246 Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст. 250 Кантрольныя пытанні да тэмы №8 256 ЛІТАРАТУРА 259
ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ” Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя” Асноўныя паняцці: гісторыя; гісторыя Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі і этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай гісторыі і эканамічных навук; функцыі гісторыі; гістарычныя перыядызацыі; перыядызацыя гісторыі Беларусі; метады даследавання гісторыі; крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з’яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця. Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены магчымасці эксперыментальна паўтарыць мінулае, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў. Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства, гэта эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі (тыпы), у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм. Гістарычная навука ў параўнанні з іншымі грамадска-гуманітарнымі навукамі выступае як навука комплексная, інтэгральная. Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы 4-3 тясячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гістарычных уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучаснія гістарыяграфія. Станаўленне гісторыі як навукі завяршылася ў канцы XIX стагоддзя і было звязана з імёнамі К.Сен-Сімона, А.Цьеры, Г.В.Ф.Гегеля, К.Маркса і інш. Гісторыя Беларусі – навука маладая. Станаўленне гістарычных ведаў на Беларусі на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў XIX ст. Станаўленне гісторыі Беларусі звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага, І.М.Даніловіча, а так сама іншых навукоўцаў – Я.П. і К.П. Тышкевічаў, А.К.Кіркора, А.П.Сапунова, М.В.Доўнар-Запольскага. У 1930-1980-я гады ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гісторыі. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гісторыя ўсёй савецкай джзяржавы – СССР. З набыццём Беларусью незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нацыянальнай гісторыі. А ў апошні час развіццё ведаў па гісторыі Беларусі дазволілі пазбегнуць празмерна рэзкіх і канфрантацыйных ацэнак тых ці іншых гістарычных падзей, якія панавалі як у савецкія часы, так і ў пачатку 90-х гадоў. Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый, сярод іх можна вылучыць прагматычную, цэнасную, культурную, фундаментальную і светапоглядную. Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. Крытычнае ўспрыманне мінулага вопыту дапамагае даследчыку зразумець і асэнсаваць, якія матэрыяльныя і маральна-этычныя нормы мінулага перайшлі ў сучаснае, у якіх выпадках страчаная сувязь павінна быць адноўлена і ад якіх элементаў грамадскіх адносін трэба адмовіцца. Дадзеная функцыя дазваляе даследаваць розныя, іншы раз і супрацьлеглыя шляхі развіцця грамадства ў перспектыве. Каштоўнасная функцыя заключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улічам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. З дапамогай гэтай функцыі ў чалавека фарміруюцца грамадзянскія якасці, ен можа ўбачыць хібы грамадства, суаднесці класавыя і сацыяльныя інтарэсы з агульначалавечымі. Культурная функцыя вызначаецца сацыяльнай памяццю. Гэта дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Назапашванне ў сацыяльнай памяці гістарычных ведаў робіць агульным здабыткам метады і інструменты грамадскага развіцця, знаёміць з альтэрнатыўнымі формамі і мадэлямі грамадскага ладу. Менавіта на гістарычнай непісьменнасці шырокага кола людзей заўсёды спекулявалі прыхільнікі догмаў аб грамадстве. Фундаментальная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый. Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы. Як педагагічная дысцыпліна, гісторыя выконвае наступныя функцыі: · на канкрэтных прыкладах дапамагае засвоіць эканамічную, палітычную, сацыялагічную і інш. тэрміналогію; · фарміруе гістарычнае мысленне, дае яму рэалізм і маштабнасць.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 677; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |