КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Статут 1588 г. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай
Пытанні для самакантролю
1. Якія змены адбыліся ў мануфактурнай вытворчасці краін Заходняй Еўропы ў XVII ст.? 2. У чым была сутнасць аграрнай рэвалюцыі XVII ст.? 3. Якія палітычныя змены адбыліся ў свеце ў XVII-XVIII стст.? 4. Які метадалагічны, гістарычны і філасофскі змест мела навуковая рэвалюцыя XVII ст.? 5. На якой аснове адбылося ўтварэнне каланіяльных імперый у XVII-XVIII стст.?
Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны сойм. Таму вельмі хутка дэпутаты сойма ад ВКЛ дамагліся выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй. Цалкам верагодна, што гэтыя законы прымаліся на асобных паседжаннях дэпутатаў сойма ад ВКЛ. Выданне Статута 1588 г. адбылося такім жа шляхам. Улічваючы дыскрымінацыю з боку Польшчы, Статут ВКЛ 1588 г. у многіх выпадках адыходзіў ад умоў Люблінскай уніі. Так, артыкул 12 Статута забараняў палякам набываць зямельную ўласнасць у межах ВКЛ. Статут захоўваў права ВКЛ на асобнае заканадаўства, уласны дзяржаўны апарат і войска. Польскія паны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ. Адметным было і тое, што статут 1588 г. замацаваў у якасці дзяржаўнай старабеларускую мову. Аднак у целым гэтыя прававыя нормы не маглі спыніць галоўнага- заняпаду дзяржаўнасці, страту беларусамі нацыянальнай Айчыны, наступу паланізацыі. Справа ў тым, што ў Рэчы Паспалітай з цягам часу ўсе галіны ўлады – заканадаўчую, выканаўчую, судовую – прыбрала ў свае рукі шляхта. Гэты працэс ішоў пад дэвізам: “ не рушыць старыны, не ўвадзіць навіны”. Кароль Рэчы Паспалітай выбіраўся на сойме і поўнасцю залежыў ад яго рашэнняў. У 1573 г. была прынята пастанова згода з якой 16 сенатараў заўсёды знаходзіліся пры каралі і з’яўляліся яго дарадцамі ў любой справе. Гэта азначала, што палітычная ўлада набыла выразны алігархічны характар. Толькі шляхта мела права распараджацца дзяржаўнымі падаткамі, яна склікала паспалітае рушэнне, з 1632 г. шляхта пачала кантраляваць чаканку манеты, з 1775 г. - раздачу каралём дзяржаўных зямель. Палітычная абмежаванасць каралеўскай улады прывяла да таго, што рэальных фінансаў, маёмасці і ўлады кароль не меў. Акрамя таго, у пачатку XVII ст. шляхта атрымала права на канфедырацыю і рокаш. Канфедырацыя – гэта саюз шляхты, выкліканы якой-небудзь прычынай. Як правіла, тая ці іншая частка шляхты ставіла сабе на мэце абарону сваіх правоў альбо барацьбу за палітычную ідэю, напрыклад, абарону каталіцтва. Рокаш – гэта выключнае права шляхты на барацьбу супраць караля, калі апошні парушаў якое-небудзь яе права замацаванае соймам. Такім чынам, агульная палітычная сістэма Рэчы Паспалітай была па форме рэспубліканскай, а па зместу і сутнасці – алігархічнай. Гэта садзейнічала развіццю ўсеагульнага крызісу Рэчы Паспалітай. Выключныя правы, якімі валодала польская шляхта, вабілі палітычную эліту ВКЛ. Таму на працягу XVII ст. амаль уся беларуска-літоўская шляхта прыняла каталіцтва і была асімілявана палякамі. Гэты працэс ахапіў і дзяржаўную ідэалогію, якой з’яўлялася хрысціянства. У Рэчы Паспалітай галоўная роля належыла каталіцкаму касцёлу, а ў ВКЛ – праваслаўнай царкве. Палітычныя супярэчнасці, войны паміж Вільняй і Масквой, а потым паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам спрыялі таму, што ў ВКЛ узмацніўся ўніяцкі рух, які ставіў на мэце аб’яднанне праваслаўнай царквы, але не з касцёлам увогуле, а толькі з Ватыканам. Пасля таго, як у Маскве ў 1589 г. быў створаны патырярхат, які атрымаў права на кіраванне праваслаўнай царквой і ў ВКЛ, уніяцкі рух у ВКЛ рэзка ўзмацніўся. У 1595 г. папа Рымскі падпісаў акт уніі для праваслаўнай царквы ў межах ВКЛ, а ў 1596 г. праваслаўныя епіскапы ВКЛ са свайго боку падпісалі царкоўную унію з Рымам у Брэсце. Згодна з умовамі ўніі праваслаўная царква трапіла ў палітычныю і кананічную залежнасць ад Рыма, але кампрамісам было тое, што яна захавала традыцыйную праваслаўную абраднасць. Такім чынам, палітычнае, прававое і ідэалагічнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай вызначалася стратай асноў дзяржаўнасці і нацыянальнай самабытнасці ва ўсіх сферах жыцця народа.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 912; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |