Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг




Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская унія адыграла украінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам.

Казацкай вольнасці на Украіне прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны, бо народ Украіны быў праваслаўным.

Усе цэрквы Украіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і гуляць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана украінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі.

Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ.

Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Перамогі пастаўшых, атрыманыя ў 1648-1651 гг., спрыялі пашырэнню паўстання. У гэты перыяд паўстанне ахапіла і тэрыторыю Беларусі. Асноўныя падзеі разгортваліся на поўдні Беларусі, у раёнах, што межавалі з Украінай. Казацка-сялянскі рух ахапіў Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыцу, Тураў, Пінск. Казакі авалодалі Брагіным, Бабруйскам, Чэчэрскам і іншымі гарадамі. Яны нават спрабавалі захапіць Слуцк, але безпаспяхова.

У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла.

У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.

Такім чынам, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў на сацыяльнае жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню беларускага казацтва.

 

 

5. Трынаццацігадовая вайна і яе вынікі (1654-1667 гг.)

 

Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў Рэчы Паспалітай ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з Рэччу Паспалітай, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа Рэч Паспалітая атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзяржаўную ўладу.

У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам Рэчы Паспалітай. Расія пераканалася, што Рэч Паспалітая страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Украіны аб далучэнні Украіны да Расіі. Анэксія Ўкраіны зрабіла вайну паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй непазбежнай.

У 1654 г. 100 тыс.войска рускага цара ўвайшло на тэрыторыю Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе беларускія гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена.

Новая расійская адміністрацыя праводзіла ў Беларусі недальнабачную палітыку. Мясцовае насельніцтва моцна цярпела ад новай улады. Таму на занятай тэрыторыі пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. У лясы пайшла шляхта, сяляне і гараджане. Ідэя вызвалення Радзімы ахапіла ўсе насельніцтва, якое ахвяравала грошы, харчаванне і жывёлу. У выніку партызанскія злучэнні вызвалілі цэлыя ваяводствы і паветы. Напрыклад, у 1661 г. гараджане Магілёва знішчылі рускі гарнізон, які складаўся з 2 тысяч чалавек. Царская улада была ліквідавана ў Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, Глыбокім, Бешанковічах. У гэты перыяд былі вызвалены Менскі, Барысаўскі, Навагрудскі паветы.

Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзеянні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Украіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на абарону праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай у пытаннях, што адносіліся да праваслаўнай царквы.

У 1686 г. кароль Рэчы Паспалітай Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных Рэчы Паспалітай. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы.

Такім чынам, трынаццацігадовая вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны Рэч Паспалітая трапіла ў частковую палітычную залежнасць ад Расіі, таму што дзяржава страціла суверэнітэт над часткай свайго насельніцтва. У эканамічных адносінах вынікі 13-ці гадовай вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Беларусі страціла 1,5 млн. чалавек, 70% хат у вёсках былі знішчаны, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2814; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.