КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Грамадска–палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст
Пытані для самакантролю 1. Які ўплыў на сацыяльна–палітычнае і эканамічнае жыццё Беларусі аказала вайна 1812 г.? 2. Якія планы былі ў Напалеона адносна беларускай дзяржаўнасці? 3. Якія партызанскія атрады і дзе дзейнічалі ў 1812г. у Беларусі?
Пасля пазделу Рэчы Паспалітай, паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т.Кацюшкі значная колькасць беларускай шляхты, што не прынесла прысягі вернасці Расіі, апынулася ў Францыі. Характэрнай з’явай палітычнага жыцця Францыі канца ХVIII – пачатку ХІХ ст. была рэвалюцыйнасть грамадства. Гэтая рэвалюцыйнасць падтрымлівалася вялікай колькасцю палітычных арганізацый: розных клубаў, таварыств і аб’яднанняў. Гэтыя палітычныя суполкі ў Францыі, як правіла, былі масонскага тыпу. Яны дзейнічалі легальна, але сапраўдныя свае палітычныя мэты хавалі за іншай, напрыклад, дабрачыннай, асветніцкай дзейнасцю. Такія арганізацыі адрозніваліся дысцыплінай, імкненнем да барацьбы, самаахвярнасцю сваіх прыхільнікаў, моцнай цэнтралізаванай падпарадкаванасцю. Менавіта гэтым арганізацыям належылі ідэі барацьбы за свабоду, роўнасць і братэрства. Кіраўнікамі такіх суполак ў розны час былі Вальтэр, Дзідро, Гюго, Гётэ, і шмат хто з іншых палітычных і грамадскіх дзеячоў. Вельмі шмат суполак такога тыпу дзейнічала ў ЗША. Напрыклад, усе тагачасныя амерыканскія прэзідэнты належылі да іх. Пасля вайны 1812 года беларуская шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. У 1818-1821 гг. у Беларусі афіцыйна дзейнічалі пяць масонскіх ложаў: дзве ў Нясвіжы, дзве ў Слуцку і адна ў Мінску. У гэты ж час былі створаны і такія арганізацыі як таварыства “філаматаў” і таварыства “філарэтаў”, якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэте. Асветніцкія таварыствы распачалі сваю працу ў Полацку і Віцебску, Свіслачы – там дзе былі навучальныя ўстановы. Афіцыйна студэнты вывучалі родную мову, гісторыю і культуру Беларусі, але ў сапраўднасці яны рыхтаваліся да палітычнай барацьбы за адраджэнне Айчыны. Таварыствы такого тыпу былі створаны і ў Расіі, але палітычны накірунак у іх быў больш выразны, яны дзейнічалі больш рашуча. Гэта прывяло да знакамітага паўстання дзекабрыстаў, што адбылося 14 снежня 1825 г. Але ліквідаваць самадзяржаўе дзекабрыстам не ўдалося. Паспрабавалі падтрымаць сваіх расійскіх сяброў і іх беларускія аднадумцы. У 1823 г. быў распрацаваны план бабруйскага паўстання, з арыштам цара ў час агляду бабруйскай крэпасці. Але план не быў выкананы. 24 снежня 1825 г. была сарвана прысяга Мікалаю І. У лютым дзекабрысты Палтаўскага палка паспрабавалі авалодаць бабруйскай крэпасцю. Усе гэтыя выступленні дзекабрыстаў ў Беларусі скончыліся паражэннем. У 1826 г. урад Расіі афіцыйна забараніў дзейнасць любых таварыств і ў любой форме, для барацьбы з імі была створана тайная паліцыя – жандармерыя. Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францыі, яны не бачылі у беларусах змагароў і ставілі на мэце адрадзіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Узначальвалі паўстанне ў Беларусі такія асобы як Ян Ходзька – удзельнік пахода на Маскву, магістр масонаў, Канстанцін і Дамінік Радзівілы – кіраўнікі нясвіжскіх тайных таварыств, Міхаіл Ромер, Вінцэнт Валадковіч і іншыя сябры тайных таварыств. Паўстанне ахапіла Поўнач Беларусі, Гродзенскую губерню, Рэчыцу, Мазыр і Пінск. У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян. З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1830 г. Такім чынам, грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася адкрытай барацьбой палітычных арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 769; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |