Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення рэформы 1861г. на Беларусі

Пытанні для самакантролю

1. Па якіх напрамках праходзіла палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы?

2. Якія каштоўнасці былі пакладзены ў аснову лібералізму?

3. Якія прычыны спрыялі развіццю камуністычнага руху ў Заходняй Еўропе?

4. Якія ідэі былі пакладзены ў аснову камуністычнай дактрыны К.Маркса і Ф.Энгельса?

 

 

 

У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.

Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей.

У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі (1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні – адно для Ўсходняй Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест | Развіццё капіталізма ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў парэформенны перыяд
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2142; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.