Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913гг

Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XXстст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтым тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае – пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.

Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за I900-I9I3 гг. павялічалася на 61,2%, то дробных – усяго на 17%. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229, 6%, а дробнай – на 110%. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5%, а буйной - 46,5% усёй валавай прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы.

У 1913г. вядучымі заставаліся харчовая прамысловаць, удзельная вага якой складала 26% ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанарыхтоўкі і сплаў – 16,8, дрэваапрацоўчая – 16,1, папяровая – 7, чыгуначная і рамонтныя майстэрні – 5,8, шкляная – 5,7, тэкстыльная – 4,8, гарбарна-абутковая – 4,1, металаапрацоўчая – 3,8, запалкавая – 2,9 і г. д.

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапа-лістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – півавараных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края і г. д. Нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася ўжо 34 акцыянерныя прадпрыемствы. З 1900г. па 1913г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся у 5,2 paзa, a ўдзельная вага - з 0,6% у 1900г. да 14,8% у 1913г.

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны прамысло­васці. Так, буйная нямецкая фірма "Фрыц Шульц" (Лейпцыг) вяла лесараспрацоўку ў Бабруйскім павеце. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку "Арол". Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна" у Віцебску, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых і г.д. Аб'ём вытворчасці на прадпрыемствах, якія належылі замежным уласнікам і замежным акцыянерным таварыствам за I900 – 1913гг. павялічыўся ў 11,6 раза.

Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог. Па-ранейшаму важную ролю адыгрываў водны транспарт.

Развіццё прамысловасці і транспарту садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбуйнейшымі фабрычна-завадскімі цэнтрамі да 1913г. сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Орша. Аднак у цэлым па Беларусі і ў гэты час было характэрна пераважнае размяшчэнне прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Удзельная вага такіх прадпрыемстваў у 1900 - 1913гг. павялічылася з 65,7 да 68%, а рабочых на іх – з 45,4 да 51,4%. Агульная колькасць асоб наёмнай працы ў Беларусі да 1914г. дасягнула 514тыс.чалавек.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была ліквідавана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Рэвалюцыя 1905-1907гг., яе ўздзеянне на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Асаблівасці правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі | Пытанні для самакантролю. 1. У чым агульнасць і рознасць рэвалюцыі 1905-1907 гг
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 659; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.