Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 г

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна склаліся два лагеры – буржуазна-памешчыцкі, які быў супраць радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняу, і рэвалюцыйна-дэмакратычны, які адстойваў інтарэсы незаможных і маламаёмасных слаёў насельніцтва. Гэта акалічнасць у значнай меры вызначыла характар далейшых падзей у Расіі і тактыку палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Своеасабліва развіваўся палітычны працэс у Беларусі. З сакавіка 1917 г. тут утвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. З мэтай аб’яднання гэтых сіл 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў вабраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускамў нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадстаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

У красавіку 1917г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сяляскі э'езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.

3 8 па 10 ліпеня ў Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Центральная рада беларускіх арганізацый. Яна паставіла перад Часовым урадам пытанне аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

У кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой ВБР, заключалася ў скліканні Усебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Зазначым, што на тэрыторыі Беларусі ў гэты час актыўна дзейнічалі губернскія арганізацыі агульнарасійскіх партый: кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, народных сацыялістаў, анархістаў і інш. Адзіныя кіруючыя і каардынуючыя цэнтры з гэтых партый мелі толькі бальшавікі, бундаўцы і эсэры.

Палітыку Часовага ўрада Ў Беларусі актыўна праводзілі арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна стала кіруючай. 3 мая па восень 1917 г. колькасць аргані­зацый кадэтаў на Беларусі павялічылася з 7 да 30. Яны дзейнічалі у Мінску, Віцебску, Магілёве, а таксама ў 18 павятовых гарадах і 10 населеных пунктах. У жніўні 1917 г. на Беларусі і Заходнім фронце кадэты былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю, якой кіраваў краявы цэнтр.

Састаўнымі часткамі праграмы кадэтаў былі ліквідацыя двоеўладдзя, скліканне пасля вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя реформы. Кадэты лічылі беларусаў адгалінаваннем рускага народа, выступалі за культурна-нацыянальнае самавызначэнне ўсіх народаў Расіі, за адмену абмежаванняў у правах палякаў, яўрэяў і іншых нацыянальнасцяў, за поўную свабоду ўжывання нацыянальных моў і развіццё нацыянальных культур.

Палітычная эвалюцыя партыі кадетаў прывяла яе да прыняцця ідэі моцнай улады, ваеннай дыктатуры, што негатыўна адаб’ецца на яе далейшым лёсе.

Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі, якія складалі левы спектр палітычных сіл Беларусі. Уплыў бальшавікоў у параўнанні з іншымі партыямі першапачаткова на Беларусі быў нязначным. У практычнай дзейнасці бальшавікі Беларусі кіраваліся ленінскай стратэгіяй перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную, з апорай на пралетарыят і незаможных сялян. У нацыянальным пытанні бальшавікі дэкларавалі права нацый на самавызначэнне, аўтаномію нацыянальных абласцей, якія захочуць застацца ў складзе агульнай дэмакратычнай дзяржавы.

Бальшавікі Беларусі, як і цалкам у краіне, знаходзіліся на крайнім левым фланзе рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Яны заставаліся адзінай партыяй, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам. Па меры пралікаў у дзенасці Часовага ўрада ўзрастаў аўтарытэт бальшавіцкай партыі, якая выступала з вельмі зразумелымі для рабочых, сялян і салдат лозунгамі: "Фабрыкі і заводы - рабочым!", "Зямля - сялянам!", "Мір - народам!" і г.д.

4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. На гэтым двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, які адкрыта зрабіў стаўку на ўсталяванне ў краіне ваеннай дыктатуры. У гэтых умовах РСДРП на VI з’ездзе (26 ліпеня-3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня запатрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што значна ўмацавала іх уплыў на народныя масы і салдат. У другой палове верасня 1917 г. падчас выбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на каферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП/б/. Бальшавікі Беларусі ў практычнай рабоце падтрымлівалі левых эсэраў і левыя плыні ў беларускім нацыянальным руху.

Такім чынам, Часовы ўрад, які працягваў вайну, не жадаў ахвяраваць памешчыцкім землеўладаннем, не праводзіў карэнных змен у грамадска-палітычным жыцці, канчаткова пазбавіўся падтрымкі сялянства, рабочых і салдат, значнай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі. Рэфармісцкі шлях развіцця Расіі стаў праблематычны.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Прычыны Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Асаблівасці рэвалюцыі на Беларусі | Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 516; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.