Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Перадваенны сусветны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны




1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася другая сусветная вайна, ў якую было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара; вайна пазбавіла жыцця каля 55 млн. чалавек, з іх 3 млн. – жыхары Беларусі.

Вайна ўзнікла невыпадкова, не ў сілу нейкіх непрадбачных абставін ці памылак нейкіх джяржаўных дзеячоў. Яе вытокі – у тых глыбокіх супярэчнасцях, якія існавалі між тагачаснымі вядучымі дзяржавамі. Складанае перапляценне многіх фактараў – палітычных, эканамічных, ідэалагічных – вызначыла прычыны і характар гэтай вайны, якая прадаўжалася 6 год і 1 дзень.

Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкая Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст. Больш чым над 4 млн. жыхароў Заходняй Беларусі навісла рэальная небяспека фашысцкага зняволення.

17 верасня 1939 г. па распараджэнні савецкага ўрада войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і ўзялі пад абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Да 25 верасня Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. Нямецкія войскі адыйшлі на ўзгодненую паміж урадамі Германіі і СССР мяжу.

28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В.Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторіі Заходняй Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторія БССР павялічылася са 125,6 тыс.кв. км да 225,6 тыс., а насельніцтва рэспублікі – з 5млн.562 тыс. чалавек да 10млн. 239тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях дзейнічала 392 прадпраемствы. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940 г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспсдарка. Рачны флот папоўніўся новымі самаходнымі судамі і буксірамі. У вёсцы беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзяна звыш 1 млн. га зямлі, якая належыла польскім памешчыкам, асаднікам і членам вартаўнічай аховы. Пачалася работа па калектывізацыі. Да сярэдзіны 1940 г. тут было створана 430 калгасаў, якія аб'ядноўвалі звыш 23 тыс. сялянскіх гаспадарак.

Значныя змены адбываліся ў духоўна – культурнай сферы. Так, у 1940/41 навучальным годзе тут дзейнічала 5958 агульнаадукацыйных школ, 12 тэхнікумаў, 5 інстытутаў. Да пачатку 1941 г. было адкрыта 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк. У 1940 г. пачалі працаваць беларускія драматычныя тэатры ў Баранавічах і Пінску, рускі абласны тэатр у Брэсце, Беластоцкі яўрэйскі драматычны тэатр і тэатр мініяцюр, аддзяленне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Беластоку. Развівалася мастацкая самадзейнасць і г.д.

У той жа час у грамадска – палітычным жыцці края адкрыта праявіла сябе камандна – рэпрэсіўная сістэма. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР Літве быў перададзены Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшченне савецкіх войск на літоўскай тэрыторыі. Яшчэ раней, 30 верасня 1939 г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна – вызваленьчага руху. Адпаведна прынятай ў снежні 1939 г. сакрэтнай пастанове СНК СССР аб высяленні асаднікаў і работнікау лясной аховы з Заходней Беларусі было дэпартавана ва ўсходнія раёны СССР 120 тыс. чалавек. Гэта вельмі дрэнна адбілася на маральна – псіхалагічнай атмасферы ў краі.

Аднак, нягледзячы на гэта, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела, безумоўна, станоўчае значэнне. Упершыню з часоў ВКЛ практычна ўсё насельніцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць жыць разам, працаваць і сумесна адстойваць свае інтарэсы. Акрамя гэтага, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, як і Заходняй Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 477; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.