Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызісу у СССР у другой палове 1980-х і асаблівасці яго праяўлення у Беларусі




Пытанні для самакантролю

1. Якія змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце адбыліся ў пасляваенны перыяд?

2. У чым праявіліся спробы рэфармавання эканомікі Белару-сі ў 1950-1960-я гг.?

3. Прааналізуйце асноўныя прычыны зніжэння тэмпаў экана-мічнага развіцця СССР у 1970-1980-я гг.

4. Вызначце асноўныя дасягненні ў развіцці адукацыі, навукі і культуры Беларусі ў 1940-1980-я гг.

5. Якія фактвры спрыялі выхаду БССР на міжнародную арэну як суб’екта міжнароднага права, і калі гэта адбылося?
Тэма 12. ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЎЛАДКАВАННЯ

 

У сярэдзіне 1980-х гг. СССР апынуўся перад шэрагам вострых сацыяльна–эканамічных, палітычных і культурных праблем.У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У.Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС ён выступіў з ідэяй паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэты курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох фактараў:

1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага надавалася развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;

2) структурнай перабудовы эканомікі;

3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.

Але 1985 г. зноў паказаў, што толькі адміністрацыйныя меры ў эканоміцы не даюць патрэбных вынікаў. У сувязі з гэтым XXVII з’езд КПСС (1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы і абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Гэтая палітыка атрымала развіццё і канкрэтызацыю ў платформе XXVIII з’езда КПСС “Да гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму”, у матэрыялах і дакументах з’ездаў народных дыпутатаў СССР, сесій Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР, у адпаведных законах СССР і БССР.

Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформ палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

У 1987–1991 гг. былі прыняты законы СССР і БССР аб кааперацыі, індывідуальнай працоўнай дзейнасці, арэндзе і арэндных адносінах, прадпрыемствах, зямлі і іншыя. Новае заканадаўства з’явілася прававой асновай радыкальнай перабудовы эканамічных і сацыяльных адносін у краіне, паклала пачатак фарміраванню і развіццю разнастайных форм уласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя значнай часткі ўласнасці, дэманапалізація вытворчасці, падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва, развіццё канкурэнцыі – усё гэта з’яўлялася важнейшымі ўмовамі для ўсталявання рыначных адносін. У пачатку 1990-х гг. 46% апытаных жыхароў Беларусі выказаліся за пераход да рыначнай эканомікі, а праз год такую пазіцыю займала ўжо больш за 62%.

 

2. Пачатак працэса дэмакратызацыі.Узнікненне новых палітычных партый і грамадскіх рухаў

 

Важнае значэнне ў абнаўленні грамадства належыла палітычнай рэформе, паглыбленню дэмакратыі і галоснасці. У выніку праведзеных у 1989 г. дэмакратычных выбараў былі створаны новыя інстытуты ўлады зверху і данізу, кардынальна змянілася становішча і роля ў жыцці грамадства Саветаў, правы якіх былі значна пашыраны.

У 1987-1990 гг. у Беларусі пачаўся працэс фарміравання палітычнай апазіцыі ў выглядзе аматарскіх нефармальных аб’яднанняў. Актыўна дзейнічалі такія аб’яднанні і клубы, як “Талака”, “Тутэйшыя”, “Альтэрнатыва”, “Світанак” у Мінску, “Паходня” ў Гродне, “Узгор’е” ў Віцебску і інш. У чэрвені 1989 г. у Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту “Адраджэнне за перабудову”. У 1989-1990 гг. былі створаны Дэмакратычная партыя Беларусі, Сялянскі саюз Беларусі, Рэспубліканская партыя Беларусі і інш. КПСС паступова сходзіла з палітычнай арэны. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР часова прыпыніў дзейнасць КПСС-КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Крыху пазней яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дазволіў існаванне ўсіх структур і органаў КПБ на тэрыторыі Беларусі.

На палітыку перабудовы адмоўны уплыў аказал пагаршэнне міжнацыянальныхадносін ў СССР. Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні СССР. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападе 1988г. Эстонія прыняла дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Вясной 1990 г. аналагічны дакумент прынялі Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы,а 12 чэрвіня 1990г. - Расіі.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі. Няўдалы жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізаціі дзяржаўнага суверэнітэту. 25 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанова “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Гэтымі актамі аб’яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. 19 верасеня 1991 г. была зменена назва рэспублікі: БССР было вырашана называць “Рэспубліка Беларусь”, а ў скарочаных назвах -“Беларусь”.

Станаўленне сувярэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР” саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутранных спраў, Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі БССР былі пераўтвораны ў рэспубліканскія.Яны перапарадкоўваліся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаунай бяспекі. У мэтах забяспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь”. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Палітычны крызыс савецкага грамадства цесна пераплятаўся з эканамічным. Не спраўдзіліся разлікі на хуткае і безбалючае ўваходжанне ў рынак. Ўсе больш адкрытай станавілася канфрантацыя центра і рэспублік

У гэтых умовах 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі савецкага урада Віскулі (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л.Краўчук) падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідаціі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб тварэнні СНД. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня 1991 г., да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў – былых рэспублік СССР, за выключэннем рэспублік Прыбалтыкі і Грузіі. У дэкларацыі ўдзельнікаў сустрэчы было абвешчна, што з утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне. 25 снежня 1991 г. пайшоў у адстаўку першы і апошні прэзідэнт СССР М.С.Гарбачоў. Далейшы ход падзей паказаў, што аптымістычныя спадзяванні заснавальнікаў СНД на хуткае ўмацаванне новай супольнасці аказаліся далёкімі ад рэчаіснсці.


2. Беларусь на міжнароднай арэне

Удзел у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый паклаў пачатак новаму этапу знешпалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжнародных арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях незалежнасці і развіцця. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН спрыяла і спрыяе больш эфектыўнай абароне знешнепалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ААН.

На працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў рабоце больш за ста міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль.

У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Такім чынам, праз міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі і іх органы Беларусь далучалася да сусветнага вопыту ў палітычнай сферы жыцця, умацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Маштабы знешнеэканамічных сувязяй БССР вызначаліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транспартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Калі ў 1956 г. рэспубліка пастаўляла сваю прадукцыю ў 47 кран свету, то ў 1985 г. – больш чым у 100.

Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў накіроўвалася краінам – членам СЭУ. Каля 10% экспартных паставак у 1970-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны прыходзілася каля 20% экспартных паставак рэспублікі. Вядучае месца ў экспарце краіны займалі трактары, грузавыя аўтамабілі, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.

У 1960-я – 1970 гг. на міжнародных выставах у Бельгіі, Японіі, ГДР, Канадзе, Польшчы і іншых краінах многія вырабы беларускіх прадпрыемстваў заваявалі залатыя медалі. Гэта трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і інш. За гэты ж час 30 вырабаў з 18 прадпраемстваў атрымалі 37 ганаровых дыпломаў.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі абсталяванню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку. Імпартнае абсталяванне выкарыстоўвалася, напрыклад, на Гродзенскім і Полацкім хімічных камбінатах, Светлагорскім заводзе штучнага валакна, Слуцкім і Жабінкаўскім цукровых заводахы Мінскім заводзе халадзільнікаў і інш.

Аднак маштабы знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі абмяжоўваліся жорсткай рэгламентацыяй з цэнтра, адсутнасцю самастойнага выхаду прадпрыемстваў на сусветны рынак, нявырашанасцю ў краіне валютных праблем (неканверсуемасць рубля, складанась разліку за пастаўкі прадукцыі і інш).

Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, працоўныя, навуковыя, маладзёжныя калектывы, бібліятэкі і г.д.

З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Галоўнай мэтай яго з'яўлялася пашырэнне міжнародных сувязяў, распаўсюджаванне за мяжой інфармацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У пачатку 1980-х гг. у Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны прыкладна з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету.

Важную ролю ў развіцці адносін Беларусі з замежнымі краінамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзежных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі равеснікамі за мяжой. Так, у 1979 г. у Беларусі прайшлі сустэчы з прадстаўнікамі 110 студэнцкіх арганізацый з 80 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Беларускія прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел у працы Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў, Міжнароднай арганізацыі працы і іншых аб'яднанняў. Галоўнае месца ў навуковых сувязях рэспублікі з замежнымі краінамі займала Акадэмія навук БССР.

Важнай формай развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы беларускіх пісменнікаў Я. Коласа, Я. Купалы, В. Быкава, Н. Гілевіча, А.Макаёнка і іншых перакладаліся на польскую, чэшскую, венгерскую, румынскую і іншыя мовы народаў свету. Творы беларускіх пісьменнікаў на замежнай мове выходзілі ў Англіі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Францыі і іншых краінах.

За 1946-1985 гг. за межамі СССР былі надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. У сваю чаргу ўзбагачэнню культурных сувязяў садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзеных кніг склаў 10 млн. экземпляраў.

У адпаведнасці са Статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 1960-я першай палове 1980-х гг. вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля 10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку кала 4 тыс. атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю. Беларускія вучоныя і выкладчыкі працавалі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Афганістана, Індыі, Кубы, многіх краінах Афрыкі. З дапамогай беларускіх спецыялістаў на пачатак 1980-х гг. у развіваючыхся краінах было створана больш 100 вучэбных цэнтраў і прафісійна-тэхнічных вучылішч.

У сістэме міжнародных культурных сувязяў рэспублікі значнае месца займала правядзенне рэспубліканскіх і замежных выстаў прыкладнога і выяўленчага мастацтва, графікі, фатаграфіі, прац народных умельцаў і г.д. Пашыраўся абмен выступленнямі калектываў тэатраў, філармоній, мастацкай самадзейнасці, канцэртных брыгад, асобных выканаўцаў. Усе больш папулярнай станавілася такая форма культурнага супрацоўніцтва як правядзенне дзён нацыянальнай культуры. У 1970-1980 гг. Дні культуры БССР адбыліся ў Індыі, Калумбіі, Мексіцы, Сірыі і іншых краінах. У сваю чаргу ў Беларусі праходзілі Дні культуры Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Фінляндыі, Чэхаславакіі і іншых краін.

Важным сродкам сувязяў паміж народамі з'яўляўся турызм, спорт. Так, з 1952 па 1980 гг. на ХV – ХХІІ Алімпйскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спарцменаў. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медалёў, у тым ліку 50 залатых. ЮНЕСКА прысвоіла алімпійскай чэмпіёнцы па спартыўнай гімнастыцы Вользе Корбут ганаровае званне «Пасол міру».

Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету. Але больш шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.

 

 

Пытанні для самакантролю

 

1. Чым было выклікана нарастанне сацыяльна-эканамічных праблем у СССР на мяжы 1980-1990 гг.?

2 Якія падзеі выклікалі абвяшчэнне суверэннітэту былых савецкіх рэспублік, у тым ліку і БССР?

3. Як жнівеньскі путч паўплываў на палітычны працэс у Беларусі?

4. Якія змены адбыліся у міжнароднай дзейнасці Беларусі у 1985-1990 гг.?

 

Тэма 13. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991-2006 гг.)

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1326; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.