КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмет, крынiцы, задачы i метады археалогii 2 страница
Працэс станаўлення чалавека быў працяглым. На многiх кантынентах, у прыватнасцi, у Афрыцы, на поўднi Еўропы i Азii, пачынаючы з канца неагена, жыло шмат вiдаў чалавекападобных малпаў: дрыапiтэкi, рамапiтэкi, удабнапiтэкi i аўстралапiтэкi. Аднак большасць з iх усе ж прадстаўляла тупiковую галiну эвалюцыi i толькi некаторыя аўстралапiтэкавыя, мусiць, засвоiлi звычкi, якiя характэрны для чалавека. Гэта перш за ўсе перамяшчэнне на двух нагах i здольнасць вырабляць самыя простыя прылады працы. Зыходзячы з малай вялiчынi i меркаванай формы ягонага мозгу, ен не валодаў мовай, аднак быў здольны вымаўляць разнастайныя гукi. Першыя знаходкi костак аўстралапiтэка былi зроблены ў 1924 годзе ў Паўдневай Афрыцы прафесарам анатомii Р. Дартам, якi i даў яму назву Аўстралапiтэкус афрыканус. Аднак першыя водгукi на адкрыцце Дартам гамiнiда цi продка чалавека былi скептычнымi, улiчваючы шматлiкiя памылкi ў вызначэннi ў той час акамянеласцей у якасцi костак гамiнiда i нават свядомых фальсiфiкацый, як гэта было з “пiлтдаўнскiм” чалавекам, адкрытым у 1912 годзе ля Лондана. Знаходка была незвычайная тым, што мазгавая каробка чэрапа нiчым не адрознiвалася ад сучаснай, а скiвiца напамiнала скiвiцу чалавекападобнай малпы. Пачалася мiжнародная навуковая спрэчка. Прыхiльнiкi старажытнасцi чэрапа вызначылi ягоны ўзрост ледзь не ў 1 млн. гадоў. Калi мiльен гадоў таму назад чалавек валодаў мозгам сучаснага чалавека, то, такiм чынам, ен такiм з’явiўся на зямлi i эвалюцыйная тэорыя Дарвiна няправiльная. Бянтэжыла некалькi скiвiца малпы, аднак гэта не мозг, i скiвiца магла зазнаць змены. Загадка была вырашана 23 лiстапада 1953 года, калi англiйскiя газеты паведамiлi, што даследчыкi Оксфарда i Брытанскага музея з дапамогай тэхнiчных сродкаў вызначылi сапраўдную прыналежнасць чарапной каробкi першабытнаму чалавеку, аднак узрост яго складаў не 1 млн. гадоў, а ўсяго толькi 5000 гадоў. Што датычыцца нiжняй скiвiцы, то яна належала сучаснаму шымпанзе i была свядома падробленай пад выкапневую... Становiшча змянiлая толькi ў 1959 гаду, дзякуючы Луiсу i Мэры Лiкi, якiя праводзiлi даследваннi ў цяснiне Алдувай па поўначы Танзанii. Ужо пад заслону экспедыцыi, калi Луiс ляжаў з высокай тэмпературай, ягоная жонка адправiлася ў апошнi раз аглядзець цяснiну. Сонца хiлiлася да захаду, i яго прамянi высвецiлi частку тваравых костак з вялiкiмi зубамi. Гэты чэрап быў падобны на адзiн з двух тыпаў аўстарлапiтэка, якi быў знойдзены ў Паўдневай Афрыцы. Дзякуючы шчаслiвай акалiчнасцi, знаходку Лiкi ўладалася датаваць. Яго ўзрост складаў каля 1,75 млн. гадоў. Там жа, у Алдуваi, у 1960 г. Луiс Лiкi адкрыў фрагмент чэрапа, нiжняй скiвiцы, ключыцы, косткi ступнi i кiсцi. Гэтыя рэшткi належалi чалавекападобнай iстоце, якая жыла каля 1,75 - 1,85 млн. гадоў таму назад. I атрымала назву Хомо хабiлiс (чалавек умелы). Многiя вучоныя мяркуюць, што чалавек умелы быў апошнiм з аўстралапiтэкавых. Аб’ем ягонага мозгу складаў 657 куб. см. Хомо хабiлiс перамяшчаўся на нагах, а пабудова костак рук сведчыла аб ягонай здольнасцi да сiлавога зацiску. Назва, якая дана гэтай iстоце Лiкi, была звязана з тым, што побач з iм былi знойдзены найбольш старажытныя каменныя прылады працы. Рэшткi падобных аўстарлапiтэкавых пазней былi знойдзены ў Вест-Гоне ў Эфiопii i датуюцца 2,8 млн. гадоў. Аднак першым чалавекам у класiфiкацыйнай схеме лiчыцца Хомо эрэктус (чалавека прамахадзячы), iнакш яго яшчэ называюць архантрапам (старажытны чалавек). Ен паходзiў ад аўстралапiтэка каля 1 млн. гадоў таму назад. Упершыню рэшткi чалавека прамахадзячага знайшоў у 1891 г. на Яве галандскi ўрач Дзюбуа. Гэта былi чарапная каробка i бядровая костка, якая сведчыла аб прамаходжаннi. Сам Дзюбуа лiчыў, што адкрытыя iм рэшткi належылi пераходнаму тыпу, якi ен назваў пiтэкантрапам (чалавек-малпа), аднак Дзюбуа памыляўся, i большасць вучоных пасля доўгiх спрэчак прыйшла да думкi, што знойдзеныя рэшткi належаць найбольш старажытнаму тыпу людзей Хомо эрэктус. (Рыс.). Трошкi пазней, у 1907 г. скiвiца пiтэкантрапа была выяўлена ў Германii, i гэты архантрап атрымаў назву гейдэльбергскага чалавека. Аднак самыя значныя знаходкi былi зроблены ў Кiтаi, дзе на працягу 20-30-х гг. каля вескi Чжоўкоўдзянь было знодзена 5 цэлых чэрапаў i мноства фрагментаў. (Рыс.) Тут жа вучоныя выявiлi звыш 100 тысяч каменных прылад i iх асколкаў, а таксама 10 вогнiшчаў, якiя сведчылi аб тым, што сiнантрап (кiтайскi чалавк) выкарыстоўваў агонь на працягу доўгага часу. Дастаткова сказаць, што таўшчыня попелу ў вагнiшчах дасягала 6,5 м. Яшчэ пазней пiтэкантрапы былi знойдзены i ў Афрыцы, штосведчыць аб дастаткова шырокiм распаўсюджаннi першых людзей. Няма iх толькi ў Амерыцы i Аўстралii. Гiсторыя чалавецтва падраздзяляецца на рад эпох. Самай доўгай з iх была эпоха каменю. Зыходзячы з тэхнiкi апрацоўкi каменю, яна ў сваю чаргу дзелiцца на рад працяглых перыядаў: 1) палеалiт (старажытны каменны век); 2) мезалiт (сярэднякаменны век); 3) неалiт (новы каменны век). Палеалiт цягнуўся каля 2 млн. гадоў: ад пачатку плейстацэна да галацэна. Вучоныя падраздзяляюць яго на нiжнi цi раннi i верхнi (познi). Алдувайская эпоха (2 млн. - 700 тыс. гадо ў ) Гэта быў час панавання Хомо Хабiлiс. Найбольш старажытным помнiкам алдувайскай эпохi з’яўляецца стаянка Вест-Гона ў Эфiопii (2,8 - 2,4 млн. гадоў таму назад), а таксама Каобi-Фора ў Кенii (2 млн. гадоў). Для гэтага перыяду была характэрна невялiкая колькасць вiдаў каменных прылад i iх прымiтыўнасць. Пакуль вядома ўсяго толькi тры вiды прылад: 1) мнагаграннiк цi сфероiд. Гэта - груба адбiтыя камянi з многiмi гранямi, якiя выкарытоўвалiся ў якасцi ўдарнай прылады для апрацоўкi раслiннай i жывельнай ежы. 2) прылады з адшчэпаў з падпраўленным рабочым краем, якiя прымянялiся для разроблiвання туш жывел. 3) чоперы i чопiнгi. Чоперы - гэта галечныя прылады для сячэння. У iх рабочы край утвароны адбiўкай з адной паверхнi. Чопiнгi - таксама прылады для сячэння, рабочы край якiх сфармiраваны грубымi сколамi з дзьвух паверхняў. (Рыс.). Характэрнай знаходкай на помнiках алдувайскай эпохi з’яўляецца таксама нуклеўс - камень, падрыхтаваны для наступнага ператварэння з дапамогай спецыяльных прыемаў у самастойную прыладу цi для сколвання з iх пласцiн i адшчэпаў. У цэлым жа прылады працы ў гэты час былi яшчэ невялiкiмi i не перавышалi 8 - 10 см. Знаходкi на алдувайскiх помнiках костак жывел сведчаць аб важнай ролi ў жыццi калектыва палявання. На некаторых костках прасочваюцца сляды ўдараў i заточвання, што дазваляе лiчыць пачатак апрацоўкi косцi. Прамых доказаў аб наяўнасцi на паселiшчах жытлаў няма. Аднак у Алдувайскай цяснiне на адной са стаянак пры раскопках было выяўлена чатырохметровае кола з бальзату, якое, як мяркуюць, магло служыць падмуркам для прымiтыўнага жытла ў выглядзе шалаша. Усе выяўленыя алдувайскiя помнiкi знаходзяцца ў зоне з цеплым клiматам, мяжа якой праходзiла значна далей на поўнач. Так, у алдувайскую эпоху нават у Еўропе вадзiлiся цеплалюбiвая жывела: бегемоты, насарогi i iнш. Знаходкi на поўднi Еўропы рэдкiх алдувайскiх прылад дазваляюць лiчыць, што гэта тэрыторыя магла ўваходзiць у зону рассялення чалавека, аднак дастатковых доказаў пакуль што няма. На поўнач ад зоны субтропiкаў чалавек у гэты час не мог iснаваць, паколькi агонь яму яшчэ быў недаступны, i ен маль ва ўсiм залежаў ад сiл прыроды. Найбольш старажытныя людзi першапачаткова жылi статкам, займалiся паляваннем, збiральнiцтвам пладоў, ягад, карэнняў, клубняў i iнш. Iх прадуктовыя запасы былi абмежаваны i схiльны да сезонных ваганняў. Без узаемадапамогi гэтыя людзi не маглi iснаваць. Якраз такой ж статкавы спосаб жыцця вядуць i найблiжайшыя сваякi чалавека: гарылы i шымпанзе. Аднак адрозненне чалавечага статку ад жывельнага заключаецца ў тым, што найбольш старажытныя людзi маглi вырабляць прылады працы, а таксама накоплiваць i перадаваць нашчадкам грамадскi вопыт. Ашэльская эпоха (700 - 150/120 тыс. гадо ў назад) Ашэльская эпоха, якая названа па адметнай стаянцы ва Францыi, звязана, у асноўным, з пiтэкантрапамi, хоць на познiм этапе з’яўляецца ўжо палеантрапам цi неандэрталец. У старажытнаашэльскiх месцазнаходжаннях таксама, як i ў алдувайскiх, сустракаюцца чоперы, чопiнгi i сфероiды, аднак у той жа час для гэтай эпохi характэрна з’яўленне новых прылад, у прыватнасцi, ручнога рубiла i клiвера цi калуна. Ручное рубiла - гэта валун цi кавалак каменю, аббiтага з двух бакоў моцнымi ўдарамi, у вынiку чаго атрымалi клiнападобную прыладу даўжыней 10 - 20 см. Выкарыстоўвалася яно хутчэй за ўсе ў якасцi многафункцыянальнай прылады для нанясення ўдару, рэзання, скраблення i г.д. (Рыс.). Рубiлам маглi дабiць параненую жывелу, разчляняць ягоную тушу, зняць скуру, раскалоць арэхi. Iншая характэрная прылада ашэльскай эпохi - клiвер. Ен вырабляўся з масiўнага адшчэпа, часам з кавалка каменю i меў трохвугольную, трапецыяпадобную цi прамавугольную форму з паралельнымi краямi. Клiвер меў прамое цi злегку выпуклае сякучае лязо, якое атрымлiвалi з дапамогай аднаго цi двух сколаў. Сваiмi абрысамi клiверы напамiнаюць неалiтычныя сякеры. (Рыс.). Разам з тым рубiла i клiверы не з’яўлялiся пануючымi прыладамi працы ў ашельскую эпоху. 90 працэнтаў усiх знаходак складалi розныя адшчэпы, якiя служылi прыладамi, якiя рэжуць, скрабуць, праколваюць. У сярэднiм i познiм ашэлi рубiлы становяцца больш тонкiмi. Найбольш яскрава тэхнiчны прагрэс у гты час праявiўся ў левалуаскай тэхнiцы апрацоўкi каменю. Тэхнiка левалуа ўзнiкла ў сярэднiм ашэлi i заключалася ў стараннай папярэдняй аббiўцы з усiх бакоў нуклеўса. З дапамогай падобных дзеянняў нуклеўсам дадавалiся правiльныя ўстойлiвыя абрысы, якiя часта напамiнаюць панцыр чарапахi. Падобнае сколванне прадвызначала правiльную форму авальных, прамавугольных цi трохвугольных левалуаскiх адшчэпаў i пласцiн, што зрабiла магчымым масавы серыйны выраб стэрэатыпных нарыхтовак для прылад. Распаўсюджанне прылад працы, удасканальванне майстэрства людзей па вырабу гэтых прылад працы азначала якасны зрух у развiццi прадукцыйных сiл. Дзякуючы шчаслiваму збегу абставiн, на некаторых стаянках ашэлю захавалiся драўляныя вырабы. Так, на стаянках Таральба (Iспанiя) знойдзены абломкi дзiд i палак-капалак. На поўднi Англii знойдзена вастрые дзiды даўжыней 40 см. Яшчэ адна дзiда выяўлена пры раскопках познеашэльскай стаянкi Лерынген (ФРГ). Дзiда тырчала памiж рэбраў забiтага слана. У ашэльскую эпоху пачынаецца шырокае распаўсюджанне агню i штучных пабудоў. Так, на стаянцы Тэра-Аматэ (Францыя) жытло было авальным даўжыней 8 - 15 м. Уздоуж сцен размяшчалiся камянi, якiя ўмацоўвалi iх падмурак. На падлозе былi расчышчаны ямкi ад слупаў i калоў, якiя падпiралi дах. У цэнтры кожнай пабудовы на падмурку з галькi гарэў агонь. У ашэлi ужо прасочваюцца розныя тыпы паселiшчаў. Адны з iх былi майстэрнямi па здабычы i апрацоўцы камяню, iншыя з’яўлялiся караткачасовымi паляўнiчымi лагерамi цi нават даўгачасовымi паляўнiчымi стойбiшчамi. Вядучай формай гаспадаркi ў ашэлi было паляванне на буйных жывел. Паляванне давала мяса, стымулявала развiцце прылад i калектыўных форм працы. Аднак адно паляванне не магло забяспечыць дастатковую колькасць ежы. Вось чаму важную ролю iграла збiральнiцтва. Менавiта ў ашэльскую эпоху з’яўляюцца ўмовы для рассялення людзей у Еўропе, у прыватнасцi, у Закаўказзi, Малдавii, Прыкарпаццi. Гэтаму садзейнiчаў цеплы i сухi клiмат, якi панаваў у сярэднiм ашэлi. Найбольш вывучанымi помнiкамi гэтага часу з’яўляюцца стаянкi ў Закаўказзi. Да лiку ранейшых адносяцца комплексы каўказскiх пячор: Кударо 1 i III, Азыхская, Цона. У пячоры Кударо 1 у сярэднiм ашэлi iснавала доўгачасовае стойбiшча, у культурным пласце якога знойдзены дзесяткi ручных рубiл, мноства нуклеўсаў i адшчэпаў ад рачных валуноў. (Рыс.). Асноўным заняткам насельнiкаў пячоры было паляванне, што можна мяркаваць па амаль 100 тыс. разбiтых костак жывел. Паляванне вялося на пячорнага мядзведзя, iльва, насарога, зубра, высакароднага аленя, горнага барана i нават на макаку. Самай вялiкай з палеалiтычных пячор Каўказа з’яўляецца Цона. Лiчыцца, што гэта было часавое стойбiшча ў час палявання жывел. Аб гэтым сведчыць сваеасаблiвы каменны iнвентар, якi паляўнiчыя бралi з сабой. Гэта - рубiла. скрэбла, востраканечнiкi. Усе яны мелi сляды працяглага выкарыстоўвання. У той жа час прыметы вырабу ў пячоры каменных прылад адсутнiчаюць. Астатнiя ашэльскiя помнiкi Каўказа прадстаўляюць сабой месцазнаходжаннi. Адным з найбольш вядомых помнiкаў гэтага тыпу з’яўляецца Сатанi-Дар (бугор д’ябла) у Арменii. Тут распаўсюджаны вулканiчныя пароды i першабытныя насельнiкi на працягу ўсяго каменнага веку выкарыстоўвалi для творчасцi прылад абсiдыян, якi амаль не ўступае па сваей тэхнiчнай якасцi крэмню. Старажытнаашэльскi комплекс Сатанi-Дара складаецца з грубых, прымiтыўных ручных рубiл, тоўстых адшчэпаў. Есць таксама чоперы, чоплiнгi i нуклеўсы. Выразным познеашэльскiм помнiкам Рускай раўнiны з’яўляецца Жытомiрскае месцазнаходжанне, датуемае канцом рыскага (дняпроўскага) абледзянення. Тут сярод iнвентару маюцца старанна апрацаваныя невялiкiя рубiлы, а таксама нуклеўсы, скрэблы, вастрыi, якiя выраблены з тонкiх адшчэпаў. (Рыс.). Аседласць, якая так выразна прасочваецца на ашэльскiх помнiках, з’явiлася адным з асноўных фактараў, якiя садзейнiчалi падзелу працы на мужчынскi i жаночы. Мужчыны вялiкую частку часу праводзiлi на паляваннi. Выраблялi прылады працы, а жанчыны тым часам падтрымлiвалi агонь, нарыхтоўвалi палiва, займалiся збiральнiцтвам i вахаваннем падлеткаў. Вучоныя мяркуюць, што ў ашэльскую эпоху ўзнiкаюць абшчыны, якiя прадстаўлялi сабой больш высокую ступень чалавечай арганiзацыi, чым чалавечы алдувайскай эпохi. Мусцье За ашэльскай эпохай надыходзiць мусцьерскi перыяд, якi ў асноўным супадае з канцом рыс-вюрма i з першымi фазамi абледзянення. Храналагiчныя межы мусцье - 150/125 - 30 тыс. гадоў таму. У канцы ашэлю i пры пераходзе да мусцье адбывалiся грунтоўныя змены ў фiзiчнай пабудове чалавека. Архантрапы трансфармiравалiся ў палеантрапаў цi неандэртальцаў. Яны атрымалi сваю назву па месцу Неандэрталь каля Дзюсельдорфа, дзе ў 1856 г. пры здабычы вапняку былi знойдзены часткi шкiлету. У той жа час гэтая знаходка вучоным светам не была сур’езна ўспрынята. Нiхто не згаджаўся прыняць неандэртальца за продка чалавека. Па агульнаму меркаванню, гэтыя рэшткi належылi звычайнаму чалавеку, а iх асаблiвасцi тлумачылiся хваробай цi iншымi прычынамi. Адзiн нямецкi анатам заўважыў легкую выгнутасць ног i зрабiў вывад, што косткi належылi чалавеку, якi праводзiў шмат часу на канi. На яго думку, гэта мог быць казак-мангол, якi служыў у рускай кавалерыi. У 1814 годзе казак дэзэрцiраваў, схаваўся ў пячоры Неандэрталя i там памер. Другi анатам, якi вывучаў чарапную накрыўку, заявiў, што яна належала лядашчаму галандцу. Аднак зараз ужо нiхто не мае сумненняў, што палеантапы прадстаўлялi сабой апошнюю галiну старажытных людзей, за якiмi ўжо iдуць сучасныя людзi. Спрэчныя моманты ў даследаваннi палеантрапаў заключаецца ў iншым. Iснаванне розных груп палеантрапаў трактуецца расавымi адрозненнямi, а таксама наяўнасцю тупiковых i прагрэсiўных галiн. Фiзiчная пабудова неандэртальца была больш дасканалай, чым у архантрапа, аднак у яго захоўвалiся яшчэ шмат прымiтыўных рыс. Для неандэртальца характэрны надвочнiчны валiк i дасутнасць падбародачнага ўступа. Сярэднi аб’ем мозгу - 1350 см3, што значна вышэй, чым у архантрапа. Асаблiвае развiцце атрымала тая вобласць мозгу, якая звязана з прасторна-кардынацыйнымi функцыямi, неабходнымi пры працоўных аперацыях i пры вуснай мове. (Рыс.). У мусцьерскую эпоху адбываюцца перамены не толькi ў фiзiчнай будове чалавека, але i ў ягонай тэхнiцы, гаспадарцы, спосабе жыцця. Перш за ўсе дасягнула больш высокага ўзроўню развiцця тэхнiка расколвання i паўторнай апрацоўкi каменю. Левалуазская тэхнiка пачала дамiнаваць. У мусцьерскую эпоху атрымлiваюць распаўсюджанне дыскападобныя нуклеўсы, якiя дазвалялi вырабляць больш правiльныя адшчэпы. (Рыс.). Важнае значэнне ў гэты час набывае паўторная апрацоўка адшчэпаў. Шляхам падчэсвання альбо рэтушы прыладам прыдавалася задуманая форма, а само з’яўленне паўторнай апрацоўкi сведчыла аб больш высокай гнуткасцi чалавечай рукi. Характэрнымi прыладамi працы мусцьерскай эпохi з’яўлялiся востраканечнiкi, скрэблы i маленькiя рубiльцы познеашэльскага тыпу. Востраканечнiкi мелi трохвугольную форму, часам з рэтушшу па краях. Яны маглi прымяняцца ў якасцi нажоў для рэзання мяса, скуры, дрэва, у якасцi кiнжалаў i наканечнiкаў дзiд. Не менш характэрны для мусцье розныя тыпы скрэблаў. Яны прадстаўляюць сабою авальныя, трохвугольныя цi прамавугольныя адшчэпы, апрацаваныя з аднаго цi некалькiх краеў рэтушшу. Скрэблы выкарыстоўвалiся пры апрацоўцы туш жывел, пры апрацоўцы скур i дрэва. Прыметнае месца ў мусцьерскай тэхнiцы займалi маленькiя двухбаковыя апрацаваныя рубiльцы розных формаў. Яны - меньшыя за ашэльскiя, зроблены з адшчэпаў i кускоў каменю. Аднак гэтымi трамя формамi набор мусцьерскiх прылад не абмяжоўваецца. Зараз даказана наяўнасць у мусцье больш 60 тыпаў вырабаў. Важным дасягненнем гэтай эпохi з’яўляецца адцiснутая рэтуш, якая дазваляла вырабiць больш дасканалыя прылады. Яна выконвалася з дапамогай касцянога адцiскальнiка, якi адзяляў ад рэчы маленькую лускавiнку. Часам апрацоўку рэтушшу рабiлi не толькi на рабочых краях, але i на ўсiм прадмеце. Прымяненне падобнай аперацыi патрабавала вялiкай асцярогi i ўмельства, паколькi трэснутыя прылады, як правiла, не маглi ў далейшым выкарыстоўвацца. Прымянялася ў мусцье i контрударная рэтуш. Яе сэнс заключаецца ў тым, што вырабляемы прадмет клаўся на касцяную апору. Па прадмету нанасiўся удар, а лускавiнка адслойвалася знiзу. У мусцьерскую эпоху апрацоўка косцi яшчэ была развiта слаба. Тым не менш на некаторых паселiшчах выяўляюць прымiтыўныя вастрыi, шылы, наканечнiкi. Iснавала i апрацоўка дрэва, хоць яе сляды выяўляюць яшчэ радзей. Аснову гаспадарчай дзейнасцi мусцьерцаў, як i раней, складала паляванне. Адным з асноўных аб’ектаў палявання быў мамант. Паляванне на маманта было паспяховым толькi ў тым выпадку, калi яно вялося калектыўна. Маманты як халадалюбныя жывелы былi распаўсюджаны ў канцы сярэдняга i ў верхнiм плейстацэне толькi ў Еуропе i ў Сiбiры. На поднi Азii i ў Афрыцы iх месца займалi цеплалюбныя вiды сланоў, насарогаў, антылопаў, буйвалоў i iнш. Адным з характэрных аб’ектаў палявання быў пячорны мядзведзь. Многiя чэрапы мядзведзя, якiя знаходзяць у палеалiтычных пячорах, праломаны, напэўна, у вынiку таго, што людзi звальвалi зверху на голавы жывел каменныя глыбы. Пры паляваннi на зубраў, паўночных аленяў, дзiкiх каней немалую ролю адыгрывала i сама зброя. Так, напрыклад, пры раскопках мусцьерскай стаянкi Ла Кiна ў Францыi было знойдзена некалькi касцей з асколкамi крэмню, якiя належалi наканечнiкам дзiд. У мусцьерскую эпоху практыкавалiся таксама паляванне на птушак i лоўля рыбы. Так, на стаянцы Кударо i было знойдзена звыш 4 тыс. пазванкоў ласося. Мяркуючы па знаходках церак i таўкачоў у мусцьерскую эпоху iснавала расцiранне зерня дзiкарослых збожжавых на спецыяльных зерняцерках. Некаторыя групы людзей у асобных выпадках прыбягалi i да людаедства. Аб гэтым сведчаць знаходкi ў Югаславii вялiкай колькасцi раздробленых i перамешаных з касцямi выкапневых жывел касцей неандэртальцаў. У мусцьерскую эпоху людзi працягвалi як i раней, рабiць свае становiшчы на адкрытым паветры па берагах рэк, аднак значна часцей яны пачалi засяляць павецi пад скаламi, гроты i пячоры. Сярод мусцьерскiх помнiкаў сустракаюцца паселiшчы розных тыпаў: даўгачасовыя i караткачасовыя паляўнiчыя лагеры, стаянкi-майстэрнi i г.д. Для майстэрань характэрна вялiкая колькасць расколатага камня i нязначная колькасць касцей жывел. Караткачасовыя паляўнiчыя лагеры ўтрымлiваюць мала культурных рэшткаў, звычайна сустракаюцца косткi жывел. Доўгачасовыя паляўнiчыя паселiшчы характэрызуюцца моцным культурным пластам з вялiкаю колькасцю каменных прылад i фаўнiстычных рэшткаў, а таксама добра выяўленнымi ачагамi. У мусцьерскую эпоху значна пашыраецца асяроддзе пражывання чалавека. На поўначы палеантрапы дасягаюць вярхоўяў Акi i Дзясны. Сярод гэтых помнiкаў найбольш важнымi з’яўляюцца месцапаходжанне Хотылева каля Бранска. (Рыс.) Прылады працы тут прадстаўлены скрэбламi, востраканечнiкамi, бiфасамi, лiстападобнымi наканечнiкамi дзiд, дыскападобнымi нуклеўсамi. (Рыс.) Насельнiкi вялi паляванне на маманта, зубра, высакароднага i паўночнага аленя, каня. Аднак па-ранейшаму вялiкая частка мусцьерскiх паселiшчаў сканцэнтравана ў больш паўдневых раенах. Сярод днястроўскiх паселiшчаў выдзяляецца стаянка Малодава 1, дзе ўпершыню былi адкрыты рэшткi доўгачасовага мусцьерскага жытла. Гэта была авальная выкладка буйных касцей маманта памерамi 10х7 м. Унутры пояса з касцей была сканцэнтравана асноўная маса культурных рэшткаў i сляды 15 вогнiшчаў. Жытло напамiнала сабой будан, каркас якога будаваўся з буфных жэрдак i накрываўся скурамi маманта. Жыхары малодаўскага жылля апрача маманта вялi паляванне на шарсцiстага насарога, лася, мядзведзя, зубра i iнш. жывел. Крамневы iнвентар, прадстаўлены скрэбламi, востраканечнiкамi, зубчатымi выемчатымi прыладамi. (Рыс.) Як i раней, мусцьерскiя помнiкi шырока прадстаўлены ў Крыме i на Каўказе. Сусветную вядомасць атрымалi стаянкi Кiiк-Каба i Стараселле, якiя размешчаны ў Крыме. Кiiк-Каба прадстаўляе сабой неглубокую павець пад скаламi. У гроце знойдзены два культурныя слоi. У нiжнiм былi знойдзены косцi воўка, гiганцкага аленя, анцiлопы-сайгi, асла, каня. Тут жа выяўлены грубыя крэмневыя прылады, якiя датуюцца пачаткам мусцье. У верхнiм пласце знаходкi незвычайна адрознiваюцца. Тут сустракаюцца скрэблы, востраканечнiкi розных тыпаў, дыскападобныя нуклеўсы. Косцi жывел прыналежалi маманту, шарсцiстаму насарогу, зубру, каню. Грот Стараселле знаходзiцца недалека ад Бахчысарая. Мусцьерскiя насельнiкi Стараселля вялi паляванне, у асноўным, на аслоў, вельмi асцярожных i хуткiх жывел. Хутчэй за ўсе для палявання яны выкарыстоўвалi вузкiя яры са стромкiмi абрывамi, дзе можна было зрабiць засаду, засланiць усе шляхi статку, а потым знiшчыць яго. Для крэмневых прылад Стараселля характэрна спалучэнне левалуаскай тэхнiкi з шырокiм распаўсюджаннем прылад, апрацаваных з дзьвух паверхняў-бiфасаў. (Рыс.) Да мусцьерскага часу адносяцца першыя вядомыя пахаваннi чалавека, што звычайна звязваюць са з’яўленнем рэлiгiйных уяўленняў. У гроце Кiiк-Каба неандэртальскае пахаванне знаходзiлася ў спецыяльна выдзеўбанай яме. Нябожчык ляжаў на правым баку са злегку падагнутымi нагамi. Аднак найбольш вядомым неандэртальскiм пахаваннем лiчыцца пахаванне хлопчыка 8-9 гадоў з грота Цешык-Таш ва Узбекiстане. (Рыс.). Размяшчэнне i захаванасць чалавечых касцей сведчаць аб тым, што труп старажытныя насельнiкi грота не пакiнулi, а старанна засыпалi зямлей. Ля касцей размяшчалiся некалькi пар буйных казлiных рагоў, якiя стваралi кола, што сiмвалiзавала зараджэнне пахавальна культу. У другiм выпадку, у Шанiдары (Iран) на нябожчыку знаходзiлiся кветкi, што было вызначана па аналiзу пылку. Тут жа было знойдзена пахаванне аднарукага неандэртальца, iснаванне якога было немагчыма без патрымкi родавага калектыву. Прадстаўляюць iнтарэс i некаторыя пахаваннi, якiя знойдзены ў Францыi, дзе адкрыты каменныя скрынi. У адной з iх знаходзiлася пахаванне чалавека, у другой - мядзведзя. Гэта сведчыць, вiдаць, аб зараджэннi не толькi культу памершых, але i жывел. Разам з рэлiгiйнымi прадстаўленнямi ў мусцьерскую эпоху з’яўляюцца i слабыя пачаткi мастацтва. Ва ўсякiм разе так трактуюць некаторыя даследчыкi, знойдзеныя на прадметах рытмiчныя ямкi i крыжыкi, альбо знаходкi на помнiках плям охры. Вiдаць, у мусцьерскую эпоху намячаецца пераход да чалавека сучаснага тыпу. Аб гэтым можна мяркаваць па познемусцьерскiм чэрапе дзiцяцi з Стараселля. Рад даследчыкаў зблiжае старасельца з асобнымi прадстаўнiкамi прагрэсiўных палесцiнскiх палеантрапаў, якiя з’яўляюцца пераходным тыпам ад неандэртальца да Хомо сапiенс. Пры падвядзеннi вынiкаў трэба адзначыць наступнае. У эпоху мусцье з’яўляюцца больш удасканальная тэхнiка творчасцi прылад, пашыраецца кола вырабаў. Шырока распаўсюджваецца жытло, якое разлiчана на вялiкi калектыў людзей. Да канца эпохi мусцье ў сiлу рада прычын адбываецца паступовы пераход ад палеантрапаў да чалавека сучаснага тыпу. З’яўляюцца зародкi рэлiгiйных вераванняў i мастацтва. Назiраюцца лакальныя адрозненнi ў культуры палеантрапаў. Чалавечыя калектывы знаходзяцца на больш высокiм узроўнi арганiзацыi. Верхнi палеалiт Каля 35 - 30 тыс. гадоў таму назад пачынаецца новы перыяд у гiсторыi чалавецтва, якi атрымаў назву верхняга цi позняга палеалiту. Ен цягнуўся да 10 тыс. гадоў таму. У эпоху верхняга палеалiту чалавек жыў далей у ўмовах леднiковага перыяду. На гэты час прыпадаюць апошнiя фазы валдайскага (вюрмскага) абледзянення. Леднiковы шчыт у гэты час быў значна менш па сваiх памерах i на еўрапейскай часцы дасягаў вярхоў’яў Волгi. Нiжэй iшла зона прыледнiковай раслiннасцi, а яшчэ больш на поўдзень распаўсюджвалася зона стэпу, якую змяняла зона лiставых лясоў. Фауна верхняга палеалiту характарызуецца большай разнастайнасцю. Асноўным аб’етам палявання быў мамант, аднак паляванне вялося таксама на шарсцiстага насарога, пячорнага iльва, паўночнага аленя, дзiкага каня, быкоў i iнш. жывел. У эпоху верхняга палеалiту адбываецца далейшае пашырэнне сферы засялення чалавека. Палеалiтычныя стаянкi гэтага часу знойдзены нават за палярным кругам. Лiчыцца, што ў верхнiм палеалiце праз Берынгаў пралiў была заселена Амерыка. Пры пераходзе ад старажытнага да позняга палеалiту з неандэртальца ўзнiк чалавек сучаснага фiзiчнага тыпу, нэаантрап. Час узнiкнення чалавека сучаснага фiзiчнага тыпу з’яўляецца таксама i часам узнiкнення розных чалавечых рас. У познiм палеалiце дыскападобны нуклеўс змянiўся добра аграненым ядрышкам прызматычных абрысаў. Ад яго сколвалi падоўжаныя пласцiны з правiльнай паралельнай агранкай. Пласцiны мелi вострыя прамыя краi, што дазваляла выкарыстоўваць iх без паўторнай апрацоўкi для рэзання i скраблення. Частка пласцiн з дапамогаю рэтушы i сколвання ператваралася ў разнастайныя, добра выражаныя вырабы. Шырокае распаўсюджанне атрымала адцiснутая рэтуш. Адначасова з удасканаленнем тэхнiкi расколвання i апрацоўкi крэмню з’явiлася вялiкая колькасць разнастайных крэмневых прылад. Лiк тыпаў прылад перавысiў 100. Найважнейшымi з iх былi: разцы, якiя мелi на канцы лязо, якое нагадвала долата цi стамеску i якiя служылi для апрацоўкi косцi (Рыс.); скрабкi з паўкруглым дасканала адрэтушаваным лязом, прыстасаваным для скраблення скур; праколкi, якiя служылi для свiдравання дрэва i косцi, для праколвання скур. З крэмню ў гэты час выраблялi наканечнiкi дзiд i дроцiкаў, у тым лiку i салютрэйскiя цалкам апрацаваныя адцiснутай рэтушшу, а таксама наканечнiкi з чаранком i бакавой выемкай. (Рыс.) У якасцi матэрыялу для творчасцi прылад неаантрапы шырока выкарыстоўвалi косцi жывел. Касцяныя прылады позняга палеалiту не менш разнастайныя, чым каменныя. Да iх датычацца шматлiкiя наканечнiкi дзiд i дроцiкаў, гарпуны, дзiда кiдалкi, наканечнiкi матык i кiрак, шылы, iголкi i г.д. Многiя касцяныя прадметы ўпрыгожаны гравiрованымi, а часам i скуранымi выявамi жывел, людзей i схематычнымi адзнакамi. Стаянак позняга палеалiту вядома значна больш, чым папярэднiх эпох. Найбольш распаусюджаным тыпам жытла ў верхнiм палеалiце былi невялiкiя хацiны акруглай у плане формы дыяметрам да 6 см. Сустракаюцца наземныя жытлы i паглыбленыя ў глебу паўзямлянкi i зямлянкi. Найбольш важным канструктыўным элементам гэтых жылых пабудоў была вялiкая колькасць касцей i бiўняў маманта. У радзе выпадкаў каркас утваралi жэрдкi i пруты. Такiя пабудовы вядомы ў многiх краiнах Еўропы (Гагарына, Касценкi - Расiя; Мезiн, Мяжырычы - Украiна, (Рыс.), Мальта, Бурэць - Сiбiр, Спадзiста - Польшча, Арсi-сюр-Кюр - Францыя). Апрача маленькiх хацiн у познiм палеалiце былi распаўсюджаны доўгiя жытлы. Яны складалiся як бы з некалькiх злiўшыхся акруглых хацiн цi буданаў. Па доўгай восi такога жытла размяшчаўся ланцужок вогнiшчаў. Рэшткi падобных пабудоў адкрыты ў Касценках (Расiя), Пушкарах (Украiна), Пенсеванi (Францыя). Вялiкiя пабудовы сведчаць аб абшчынай хатняй гаспадарцы. У такiх жытлах сялiлiся вялiкiя групы першабытных людзей, якiя разам працавалi, разам дзялiлi прадукты палявання i збiральнiцтва, падрыхтоўвалi i размяркоўвалi ежу. Вiдавочна, паселкi з невялiкiх хацiн у той час з’яўлялiся такiм жа гаспадарчым цэлым, як i доўгiя абшчынныя жытлы. Як ужо адзначалася, аснову гаспадаркi неаантапаў складала паляванне. Аб яго прагрэсе сведчыць вялiкая колькасць касцей, якiя знойдзены пры раскопках. Так, на стаянцы Мальта (каля Iркуцка) знойдзены косцi 400 паўночных аленяў, у Мяжырычах каля Канева - 110 - мамантаў. Акрамя маманта важным аб’етам палявання былi зубр, паўночны алень, дзiкi конь. Асаблiва многа давала верхнепалеалiтычнаму чалавеку паляванне на паўночнага аленя: мяса, скуры, косць i рогi, якiя служылi матэрыялам для вырабу зброi, прылад, а таксама сухажыллi i шэрсць, якiя выкарыстоўвалiся для атрымання нiтак i вяровак. Значную ролю ў гаспадарцы людзей верхняга палеалiта iграла паляванне на дробных жывел: зайцаў, суркоў i птушку. Яна вялася з дапамогай сiлкоў i петляў. Iснавала i рыбалоўства, аднак яно яшчэ адыгрывала нязначную ролю. Адначасова з паляваннем дасягнула больш высокага ўзроўню i збiральнiцтва. Асаблiва вялiкая ягоная роля ў паўдневых раенах. Аднак i на познепалеалiтычных паселiшчах, якiя размешчаны далей на поўнач, часам знаходзяцца наканечнiкi матык, зерняцеркi, а таксама выразаныя на касцi малюнкi раслiн. Усе гэта сведкi- рэгулярнага збiрання раслiннай ежы. Важную iнфармацыю аб познепалеалiтычнам чалавеку нясуць пахаваннi. Пахавальны абрад у гэтую эпоху значна складаней, чым у папярэднюю. Найбольш iнфарматыўнымi з’яўляюцца пахаваннi на стаянцы Сунгiр каля р. Уладзiмiра. Тут былi адкрыты пахаваннi старога-краманьенца i двух дзяцей. Дата гэтых пахаванняў - каля 25 тыс. гадоў таму назад. На дне магiл быў знойдзены вугаль, якi сiмвалiзаваў абрад ачышчэння агнем. У першым пахаваннi знаходзiўся шкiлет мужчыны 55 - 65 гадоў. На грудзях у яго была знойдзена свiдраваная падвеска з галькi, на руках больш за 20 бранзалетаў з бiўня маманта. Ад чэрапа на шкiлеце размяшчалiся да 35000 касцяных пацерак, якiя былi калiсьцi нашыты на адзенне. Iх размяшчэнне дазваляе рэканструяваць яе як касцюм, якi складаўся са скуранай цi замшавай кашулi тыпу малiцы, доўгiх скураных штаноў i абутку тыпу макасiнаў. На ягонай галаве была шапка, таксама ўпрыгожаная трыма радамi пацерак i пясцовымi iкламi.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 683; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |