Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак эфедравыя (Ephedrales)

Gnetopsida, ці Chlamidospermatopsida). Аддзел магноліяфіты (Magnoliophyta) і іх паходжанне

 

1. Характарыстыка парадку эфедравыя як прадстаўнікоў класа гнетапсіды.

2. Характарыстыка парадку гнетавыя.

3. Характарыстыка парадку вяльвічыевыя.

4. Розныя погляды на паходжанне магноліяфітаў..

 

1. Характарыстыка парадку эфедравыя як прадстаўнікоў класа гнетапсіды. Клас гнетапсіды характарызуецца наступнымі прыкметамі: наяўнасцю сапраўдных сасудаў у другаснай драўніне; прысутнасцю покрываў (“калякветніка”) вакол мікраспарафілаў і мегаспарафілаў; моцнай рэдукцыяй жаночага зарастка; адсутнасцю архегоніяў у гнетума і вяльвічыі; моцнай рэдукцыяй мужчынскага зарастка.

Клас уключае тры парадкі: эфедравыя (Ephedrales), гнетавыя (Gnetales), вяльвічыевыя (Welwitschіales).

Парадак эфедравых мае адну сям’ю эфедравыя (Ephedraсеае), адзін род эфедра і 40 відаў. Распаўсюджаны ў засушлівых стэпавых і паўпустынных абласцях Міжземнамор’я, еўрапейскай і азіяцкай частках СНД, Індыі, КНР, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У краінах СНД – 9 відаў эфедры.

Знешнім выглядам эфедра нагадвае хвашчы і аўстралійскія кветкавыя расліны казуарыны. Некаторыя віды эфедры дасягаюць 5-8 м у вышыню, але большасць – гэта невялікія, моцна разгалінаваныя хмызнякі.

У Сярэдняй Азіі і Сібіры сустракаецца эфедра двухкаласковая (E.distachya) 15-40 см вышынёй. Галіны эфедры пруцікападобныя, зялёныя, рабрыстыя. Лісты дробныя, лускападобныя, размешчаны процілегла ці кальчакамі па 3-4 у кожным. Лісты бурэюць і ападаюць.

Функцыю асіміляцыі выконваюць галінкі.

Эфедра – расліна двухдомная. На мужчынскіх экземплярах у вузлах узнікаюць констробілы. Кожны констробіл мае кароткую вось, на якой размяшчаюцца ад 2 да 8 пар лускападобных лістоў. Ніжнія лісты стэрыльныя, а ў пазухах верхніх фармуюцца простай будовы мікрастробілы. Кожны мікрастробіл складаецца з пары лусак, зрослых у аснове. Яны ўтвараюць покрыў, ці “калякветнік”. У цэнтры размяшчаецца орган, які нагадвае тычынкі. Ён мае калонку, у якую ўваходзяць дзве жылкі, а на яе верхавіне фармуецца пара двухгняздавых мікраспарангіяў. Часта калонка бывае раздвоена да сярэдзіны ці да асновы. Пры гэтым у кожнае разгалінаванне уваходзіць жылка. У сувязі з гэтым калонку разглядаюць як вынік зрастання двух мікраспарангіяфораў з 4 мікраспарангіямі. Мікраспоры пачынаюць прарастаць унутры мікраспарангія. Мужчынскі гаметафіт моцна рэдукаваны. Пасля першага дзялення ўтвараецца адна маленькая праталіяльная клетка, затым утвараецца ядро другой несфармаванай праталіяльнай клеткі і антэрадыяльная ініцыяль. Яе ядро дзеліцца з утварэннем 2 ядзер: адно належыць антэрыдыяльнай, а другое – сіфонагеннай клеткам, якія таксама не аддзяляюцца перагародкамі. Услед за гэтым ядро антэрыдыяльнай клеткі дзеліцца яшчэ раз і ўтварае 2 ядры несфармаваных клетак – спермагеннай і стэрыльнай. Такім чынам, у агульнай цытаплазме прарослай мікраспоры знаходзіцца 3 ядры не раздзеленых перагародкамі клетак – спермагеннай, сіфонагеннай і стэрыльнай.

На жаночай расліне ў пазухах лускападобных лістоў развіваюцца супрацьлегла размешчаныя мегастробілы. Кожны мегастробіл складаецца з кароткай восі, у аснове якой размешчаны 3 пары стэрыльных лускападобных лістоў, больш ці менш зрослых у аснове. Верхняя, чацвёртая, пара лускападобных лістоў зрастаецца ў большай ступені. У некаторых відаў эфедры ў пазусе кожнай з гэтых лусак развіваецца па семязачатку, а ў большасці відаў адзін семязачатак недаразвіваецца, а другі разрастаецца і займае другасна верхавіннае становішча.

Інтэгумент семязачатка моцна выцягваецца у мікрапілярную трубку, праз якую выступае кропелька вадкасці. Яна спрыяе ўлоўліванню пылку. У нуцэлусе адна з 4 мегаспор прарастае ў жаночы гаметафіт – эндасперм з 2 архегоніямі. Частка нуцелуса над архегоніямі разбураецца і ўтвараецца вадкасць, якая выдзяляецца ў выглядзе кропелькі наружу.

Папаўшы на верхавінку мікрапілярнай трубкі ў апыляльную кроплю, мікраспора ўцягваецца высыхальнай кропелькай у семязачатак ў пылковую камеру. Тут працягваецца развіццё мужчынскага зарастка. Утвараецца пылковая трубка, у якую уваходзіць стэрыльнае ядро. Трубка расце праз тканку нуцэлуса да архегонія. Спермагеннае ядро дзеліцца і ўтварае 2 сперміі. Пасля разбурэння канца пылковай трубкі сперміі пападаюць у архегоній. Адзін са сперміяў зліваецца з яйцаклеткай, а другі адмірае. З аплодненай яйцаклеткі развіваецца зародак. Ён мае падсемядольнае калена, дзве семядолі, першасны карэньчык і ножку – выраст зародка ў вобласці каранёвай шыйкі. Спелае насенне захавана цвёрдым, адраўняным інтэгументам. За ім ідзе сакавіты чырвоны покрыў з “калякветніка”. Пры спрыяльных умовах семя можа прарастаць без перыеду спакою.

У галінах эфедры знаходзіцца алкалоід эфедрын – важны лекавы сродак.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Требования к шинам и колесам | Парадак вяльвічыевыя (Welwitschales)
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 641; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.