Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак гарлачыкакветныя – магчымыя продкі аднадольных




Парадак гарлачыкакветныя (Nymphaeales)

Гэта шматгадовыя, звычайна карэнішчавыя водныя травы з чарговымі цэльнымі лістамі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. Кветкі буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны, але частей сінкарпны, з 2-35 карпел з галоўчатым рыльцам. Семязачаткі шматлікія. Плады – мнагалістоўкі ці пераходныя ад многалістоўкі да многаарэшка. Уваходзіць 3 сям’і.

Сям’я гарлачыкавыя (Nymphaeaceae). Прадстаўнікі касмапалітныя, растуць у прэсных вадаёмах. Уключае 8 родаў і каля 100 відаў. У СНД – 5 родаў і 8 відаў, у Беларусі – 2 роды і 5 відаў.

Прадстаўнікі: гарлачык белы (Nymphaea alba), часта памылкова называюць белай вадзяной лілеяй. Лісты сэрцападобныя, скурыстыя, плавальныя. Кветкі буйныя з чатырма зялёнымі чашалісцікамі, шматлікімі тычынкамі, якія паступова пераходзяць у спіральна размешчаныя белыя пялёсткі. Песцік з многіх зрослых пладалісцікаў, з прамянёвым рыльцам, завязь паўніжняя. Формула кветкі:ÛCa4CoAG(∞)-. Плод – скурыстая ягада са шматлікім горкім насеннем. Карэнішча ўтрымлівае ядомы крухмал (пасля прамывання ў вадзе). Расце ў стаячых вадаёмах. Расліна ўключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Гарлачык жоўты (Nuphar luteum). Кветкі жоўтыя, з пяці чашалісцікаў і многіх пялёсткаў (часцей іх 13), шматлікіх свабодных тычынак, пладалісцікаў шмат, зрослых, завязь верхняя. Формула кветкі: ÛCa5CoAG (∞). Плод – скурыстая ягада. У карэнішчы – рассеяныя праводзячыя пучкі, як ў аднадольных раслін, атактастэла (ад грэч. ataktos – хаатычна, беспарадкава і stela – слуп).

Гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

З іншых прадстаўнікоў адзначым вікторыю царственную (Victoria regia). Кветкі вялікія – да 35 см у дыяметры. Лісты ў дыяметры дасягаюць 2-х метраў з краямі, як ў патэльні. Утрымліваюць груз да 50 кг.

Шэраг прыкмет збліжае гарлачыкакветныя з аднадольнымі раслінамі (рассеянае размяшчэнне закрытых праводзячых пучкоў на папярочным разрэзе сцябла – атактастэла). З другога боку, у німфейных адсутнічаюць сасуды, што звязвае іх са старажытнымі бессасудзістымі пакрытанасеннымі. Аб гэтым таксама сведчыць наяўнасць апакарпнасці, пераход паміж калякветнікам і тычынкамі і іншыя прыкметы. А.Л. Тахтаджан выводзіць аднадольныя расліны з двухдольных праз німфейныя.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 766; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.