Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак каперсакветныя (Capparales)




Парадак каперсакветныя: характарыстыка, сістэматыка, прадстаўнікі, іх выкарыстанне і ахова.

Расліны парадку - дрэвы, хмызнякі ці часцей травы. Лісты чарговыя, рэдка супрацьлеглыя, простыя, радзей складаныя, звычайна без прылісткаў. Кветкі большай часткай у тэрмінальных гронках, часам у мяцёлках, двухполыя, іншы раз аднаполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, у большасці з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя, з нектарнікамі. Калякветнік 4-членны, радзей 5-членны, члены калякветніка свабодныя. Тычынак (2)4-шмат, большай часткай яны ўзнікаюць з абмежаванай колькасці (часцей за ўсё з 4) прымордыяў. У некаторых 2 медыяльныя прымордыі расшчапляюцца, і колькасць тычынак дасягае 6. У іншых выпадках шматразова галінуюцца ўсе 4 прымордыі, і андрацэй аказваецца з 8 ці многіх тычынак. Гінецэй паракарпны з 2, радзей 3-6 (12) карпел. Завязь верхняя з некалькімі ці многімі семязачаткаммі, часам толькі з адным семязачаткам. Плод – каробачка, стручок, стручочак, ягада, арэх ці касцянка. Парадак уключае 4 сям’і.

Сям’я каперсавыя (Сapparaceae) утрымлівае каля 900 відаў. Будова кветкі тыповая для парадку. У некаторых форм з прычыны шматразовага расшчаплення тычынак андрацэй стаў шматлікім. Формула: ÛСа4Со4АG (2).

Асаблівасцю гэтай сям’і з’яўляецца ўтварэнне гінафора – разрастанне кветаложа ў даўжыню на ўчастку паміж андрацэем і гінецэем, ці андрагінафора – разрастанне кветаложа паміж венчыкам і андрацэем. Растуць каперсавыя ў тропіках і субтропіках. У краінах СНД растуць каперсы калючыя (Capparis spinosa).

Плады каперсавых – стручкі, каробачкі, ягады. Кветкавыя пупышкі марынуюць, кансервуюць (каперцы).

Сям’я капусныя, або крыжакветныя (Brassicaceae, або Сruciferae) налічвае 380 родаў і 3200 відаў. У краінах СНД прадстаўлена 127 родамі і амаль 750 відамі, у Беларусі – 45 родамі і 89 відамі.

Прадстаўнікі сям’і – травы аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя, голыя, шызыя ці з аднаклетачнымі валаскамі (простымі, двухраздзельнымі, звёздчатымі), рэдка мнагаклетачнымі (залозістымі). Валаскі – важная сістэматычная прыкмета. Карані часта патоўшчаныя. Лісты чарговыя, простыя, часта перыста- ці лірападобнаперыстарассечаныя.

Кветкі ў гронках, распускаюцца звычайна знізу ўверх, двухполыя, энтамафільныя, часта ёсць нектарнікі – выросты кветаложа. Харатэрна пратангінія. Калякветнік двайны, свабодналіставы, правільны (рэдка няправільны), чатырохкругавы. У кожным крузе па 2 лісцікі, размешчаных крыж-накрыж. Пялёсткі звычайна белыя, жоўтыя, ліловыя, рэдка іншай афарбоўкі. Тычынак 6 у двух кругах – 2 знешнія кароткія і 4 ўнутраныя доўгія. Песцік з 2-х пладалісцікаў, завязь двухгняздовая са слупочкам і рыльцам. Формула кветкі: ÛCa2+2Co2+2A2+4G (2) .

Плод – стручок (даўжыня перавышае шырыню больш чым у 3 разы), стручочак (даўжыня перавышае шырыню не болей чым у 3 разы), рэдка распадаецца (у рэдзькі палявой), ці аднасенны арэшак.

Эвалюцыя крыжакветных ішла па шляху змянення пладоў ад тыповага доўгага стручка ў кароткі стручочак. Стручочкі двух родаў: шырокаперагародныя і вузкаперагародныя; нераскрываемыя стручкі –членістыя, разломваючыя.

Семя без эндасперма, семядолі ўтрымліваюць алей, гліказіды. Зародак сагнуты, з розным становішчам карэньчыка адносна семядоляў. Будова плода і насення – важная сістэматычная адзнака для адрознення больш дробных груп сям’і.

Крыжакветныя – важныя харчовыя, кармавыя, а таксама вітамінаносныя (утрымліваюць вітамін С) расліны і таму ўжываюцца як каштоўны проціцынготны сродак; ёсць меданосныя, алейныя, тэхнічныя і пустазельныя, дэкаратыўныя прадстаўнікі.

Агароднінныя расліны: капуста агародная (Brassica oleracea). У дзікім стане сустракаецца ў Міжземнамор’і. Капуста вядома са Старажытнай Грэцыі. У наш час налічваюцца сотні сартоў капусты.

Ліставая капуста не ўтварае качана, лісты мясістыя, плоскія ці кучаравыя. Кармавая расліна.

Брусельская капуста – на высокім сцябле ў пазухах лістоў утвараюцца маленькія качанчыкі.

Савойская качанная капуста – утварае качаны меншых памераў, чым качанная.

Цвятная капуста – недаразвітае суквецце разрастаецца, становіцца сакавітым.

Кальрабі – расліна з рэпападобным патаўшчэннем сцябла над зямлёй, якое выкарыстоўваецца ў адвараным выглядзе ў ежу. Утрымлівае вялікую колькасць вітаміну С.

Качанная капуста – найбольш шырока распаўсюджаны від. Адрозніваецца высокім утрыманнем пажыўных рэчываў (цукру), вітамінаў, мінеральных солей (Р, Са).

Усходы капусты гінуць ад марозу ў перыяд да ўтварэння качана; гэты перыяд працягваецца 100-160 дзён. Таму насенне капусты высяваюць у парніках, вырошчваюць расаду. Затым расаду пікіруюць і высаджваюць у грунт. У першы год капуста фарміруе качан (вілок) – гіганцкую пупышку. На наступны год гіганцкая пупышка на пакарочаным сцябле – храпцы кранаецца ў рост. Сцябло моцна выцягваецца, і развіваецца суквецце з вялікай колькасцю кветак. Такім чынам, качанная капуста – двухгадовая культура. Яна патрабавальная да мінеральнага харчавання і вільгаці. Качанная капуста выкарыстоўваецца ў ежу (з яе гатуюць галубцы, яе вараць, квасяць і г.д.).

Бручка (Brassica napus) дае буйныя мясістыя караняплоды, якія ўтрымліваюць 4-5% цукру і 1,5% бялку, шмат вітамінаў. Ёсць сталовыя і кармавыя сарты.

Рэпа (B. rapa) мае плоскі караняплод з белай ці жоўтай мякаццю. Скараспелая, можа даваць два ўраджаі ў год.

Турнэпс (B. rapa) расліна з падоўжаным караняплодам (вагой да 16 кг). Кармавая расліна.

Рэдзька (Raphanus sativus) – каштоўная расліна па ўтрыманні вітамінаў і эфірных алеяў, магчыма, валодае лекавымі ўласцівасцямі.

Радыска (R. sativus, var. radicula) – разнавіднасць рэдзькі. Адна з самых ранніх агароднінных раслін. Расце хутка (30-40 дзён).

Усе пералічаныя расліны маюць двухгадавы цыкл развіцця.

Хрэн (Armoracia rusticana) – адзін з лепшых проціцынготных сродкаў.

Алейныя расліны: сарэпская гарчыца (Brassica juncea) – дае алей, які выкарыстоўваюць у кансервавай, парфумернай, фармацэўтычнай прамысловасці; белая гарчыца (Sinapis alba) – дае алей, добрая кармавая і меданосная расліна; рапс (Brassica oleifera) - мае азімыя і яравыя формы; алей з яго насення прымяняецца ў металургічнай прамысловасці пры загартоўцы сталі, вырабе гумы, у лакафарбавай, мылаварнай, тэкстыльнай прамысловасці, выкарыстоўваецца як кармавая расліна; рэдзька алейная (Raphanus sativus, var. oleifera) – вырошчваецца на корм жывёле.

Пустазелле: гуляўнік (Sisymbrium), жаўтушнік ляўкойны (Erysimum cheiranthoides), свірэпа звычайная (Barbarea vulgaris), рэдзька дзікая (Raphanus raphanistrum), стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris), торбачнік палявы (Thlaspi arvense), рыжак (Сamelina), гарліца шэрая (Berteroa incana), крупка (Draba) і інш. Большасць з іх аднагадовыя расліны, барацьба з імі цяжкая справа, таму што яны валодаюць вялікай энергіяй размнажэння. Так, адна расліна стрэлкі звычайнай дае насенне ад 2 да 70 тысяч, а адзін від гуляўніка (Descurainia sophia) – ад 6 да 100 тысяч. Насенне пустазелля да таго ж доўгі час захоўвае здольнасць да ўсходжасці. Асабліва шкодная для палёў свірэпа – расліна двухгадовая, якая часам становіцца шматгадовай і размнажаецца каранёвымі атожылкамі. Свірэпа таксама добры меданос.

Дэкаратыўнымі сярод крыжакветных з’яўляюцца ляўконія (Mattiola annua), лакфіёль (Cheiranthus cheiri), начная прыгажуня (Hesperis matranalis), бурачок (Alyssum), іберыс (Iberis).

У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь з гэтай сям’і занесены зубніца клубняносная (Dentaria bulbifera), луннік ажываючы (Lunaria rediviva), торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre).

Сям’я рэзедовыя (Resedaceae) уключае 6 родаў і 75 відаў. Распаўсюджана ў краінах Міжземнамор’я. У краінах СНД – адзін род (Reseda) з 5-цю відамі, адзін з якіх у культуры. Гэта травы з чарговымі лістамі і дробнымі залозістымі прылісткамі. Кветкі ў гронках, зігаморфныя. З каперсавымі іх збліжае наяўнасць кароткага андрагінафора. Пладалісцікі зрастаюцца няпоўнасцю, і завязь мае зверху адтуліну, - “голанасеннасць” сярод пакрытанасенных. Плод – каробачка.

Разеда жоўтая (Reseda lutea) – адна-, двухгадовая з перыста-раздельнымі лістамі і жоўтымі кветкамі расліна. У Беларусі – заносная расліна. Усяго ў рэспубліцы сустракаецца 3 віды рэзеды. Садовая рэзеда – дэкаратыўная расліна. Формула будовы кветкі: ↑Ca6Co6AG (3).

3. Парадак мальвакветныя: характарыстыка, сістэматыка, практычнае значэнне і выкарыстанне.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 709; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.