Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Род нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Назоўнікі агульнага роду

Граматычныя катэгорыі назоўніка

 

Назоўнікі агульнага роду абазначаюць асобу паводле яе адметных знешніх або ўнутраных якасцей ці паводле становішча ў грамадстве: сірата, запявала, гуляка, плакса, разява, тупіца, пьяніца. Да назоўнікаў агульнага роду адносяцца словы гняўко, нямко, хвалько, а таксама побытавыя формы ад уласных імён Валя, Шура, Саша, Слава, Жэня і інш. У залежнасці ад ужывання назоўнікі агульнага роду праяўляюць уласцівасці то мужчынскага, то жаночага роду (са скнарам Антосем і са скнарай Ганнай), але сцвярджаць, што яны ўжыты ў мужчынскім ці жаночым родзе, нельга. Гэта назоўнікі агульнага роду. Варта гаварыць пра адметнасць скланення такіх назоўнікаў у залежнасці ад полу абазначаемай імі асобы. Большасць назоўнікаў агульнага роду -- экспрэсіўна афарбаваныя назвы, якія характэрны для гутарковай мовы і мовы мастацкай літаратуры.

Здольнасць назоўнікаў тыпу журналіст, хімік, этнограф каардынавацца дзеясловам ці прыметнікам (дзеепрыметнікам) у форме жаночага роду набліжае іх да назоўнікаў агульнага роду. Аднак у сучаснай беларускай мове назвы асоб паводле прафесіі ці роду заняткаў (арнітолаг, дэпутат, прафесар) адносяцца да мужчынскага роду.

Сярод нескланяльных назоўнікаў вылучаюць адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Род адушаўлёных асабовых назоўнікаў вызначаецца паводле полу асобы, якую яны называюць: Кармэн, Люсьен, Маргарэт – ж.р., ледзі, місіс, ханум – ж.р.; месье, маэстра, янкі – м.р., Энтані, Вано, Леанарда – м.р. Да нескланяльных назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца назвы тыповых мужчынскіх прафесій: парцье, аташэ, рэферы, мікада, кюрэ. Некаторыя нескланяльныя асабовыя назоўнікі маюць рысы агульнага роду (візаві, пратэжэ).

Неасабовыя адушаўлёныя нескланяльныя назоўнікі адносяцца да мужчынскага роду (фламінга, марабу, гну, грызлі). Большасць неадушаўлёных нескланяльных агульных назоўнікаў кваліфікуюць як назоўнікі ніякага роду: клішэ, лібрэта, камюніке і інш.

Род некаторых адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў вызначаецца паводле роду відавога паняцця. Так, салямі, кальрабі, івасі, цэцэ, беры-беры – словы жаночага роду, таму што да жаночага роду адносяцца адпаведна словы каўбаса, капуста, рыба, муха, хвароба. Мужчынскі род назоўнікаў пенальці і сірока тлумачацца мужчынскім родам слоў ўдар і вецер. Назоўнік калібры кваліфікуецца як назоўнік ж.р. (птушка) і як назоўнік мужчынскага роду (адушаўлёныя назоўнікі, што называюць жывёл, адносяцца да мужчынскага роду). Запазычаныя нескланяльныя назвы моў адносяцца да жаночага роду (хіндзі, урду, эсперанта і інш.).

Род нескланяльных неадушаўлёных уласных назоўнікаў вызначаецца паводле роду адпаведнага агульнага назоўніка (Палерма – мужчынскага роду, таму што горад, Ай - Петры – жаночага роду, таму што гара, Ківу, Лох-Нэс – ніякага роду, таму што возера). Варта адрозніваць вызначэнне роду нязменных неадушаўлёных назоўнікаў ад зменных, род якіх вызначаецца граматычна: Селігер (возера) – м.р, бо змяняецца паводле першага субстантыўнага тыпу скланення, як слова вечар; Свіцязь (возера) змяняецца, як назоўнік трэцяга субстантыўнага скланення дробязь, таму адносіцца да жаночага роду.

Род абрэвіятур вызначаецца ў залежнасці ад таго, зменнае ці нязменнае складанаскарочанае слова. Род нязменных абрэвіятур вызначаецца паводле роду асноўнага слова расшыфроўкі (СНД – Садружнасць Незалежных Дзяржаў (ж. р.), ГУУС – Галоўнае упраўленне унутраных спраў (н.р.), РБС – руска-беларускі слоўнік (м. р.), ААН – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ж.р.), ЕС – Еўрапейскі саюз (м.р.)), а род зменных абрэвіятур трэба вызначаць па канчатку і характары асновы. Так, зменныя абрэвіятуры на зычны адносяцца да мужчынскага роду (ГУЛАГ – у ГУЛАГу (м.р.), ЛіМ – у ЛіМе (м.р.), СНІД -- ад СНІДу (м.р.), дот – у доце (м.р.), дыямат – па дыямаце (м.р.), рыбгас – у рыбгасе (м.р.)). Складанаскарочаныя словы змешанага тыпу, у якіх другое слова мае форму ўскоснага склону (камроты – камандзір роты, кампалка – камандзір палка), адносяцца да мужчынскага роду, а словы тыпу ашчадкаса, ашчадкніжка – да жаночага. Род запазычаных абрэвіятур вызначаецца па знешняй форме (ЮНЕСКА – н.р., ФІФА – ж.р.)

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Матэрыял да лекцыі №4 | Катэгорыя ліку назоўніка
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 10122; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.